• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    Што да свабоды як крытэрыя дасканаласці дзяржавы, то Літвін заклікае шукаць яе вытокі ў іншым накірунку. Як і іншыя прадстаўнікі гуманістычнай думкі таго часу, ён звязвае свабоду чалавека з прынцыпамі тэорыі натуральнага права. Літвін заяўляе, што "людзі паміж сабой ад нараджэння аднолькавыя; калі чалавек чалавека без віны крыўдзіць, б"е, забівае, дык гэта супраць натуральнага права, тое самае як сам сабе шкодзіў, зла-чыніў, сам сябе забіў, атруціў, спаліў".(38)
    Для Літвіна істотным момантам высвятлення суадносін свабоды і дзяржавы з"яўляецца зварот да грамадскай карысці, якая і ёсць крытэрый свабоды. He асабістыя выгоды караля, a інтарэсы грамадства павінны быць падставай для палітычных дзеянняў кіраўніка дзяржавы. Са спасылкамі на аўтарытэты ста-ражытнасці (Арыстоцеля, Цыцэрона) аўтар "Размовы" даказвае, што сапраўдная свабода магчыма толькі там, дзе людзі працуюць у імя агульнай карысці.
    3 гэтых жа пазіцый аўтар імкнецца адмежаваць свабоду ад свавольства, анархіі. Апошняя якраз і характэрная для па-літычнага жыцця Польшчы. Бяда ў тым, што такое ж самавольст-ва, "якое вы, палякі, свабодай называеце", распаўсюджваецца і ў Вялікім княстве Літоўскім.(39) Найбольш выразна яно адлюст-роўваецца ў самадурстве шляхты, ва ўціску слабых дужымі. Польскі кароль не мае ніякай улады і ўплыву, яго дзеянні пара-лізаваны сеймікуючай шляхтай.
    Такім чынам, аўтар "Размовы" даводзіў, што Польшча — гэта зусім не ідэальная дзяржава; па-другое, каралеўства і княства не розныя, а аднолькавыя формы дзяржаўнага кіравання, назва-ныя менавіта манархіяй.
    Ананімны аўтар "Размовы" — адзін з нямногіх, хто высту-паў у той час ў абарону абсалютнай манархіі. Яго пастулат "Ня-хай правіць кароль, а каралём няхай ніхто не правіць, толькі Бог і Права".(40) На яго думку, лепш, калі б манархія была спадчын-67
    най, а манарх каб быў ураджэнцам сваёй дзяржавы, па асабістых жа якасцях каб быў высакародным, дабрадзейным, клапатлівым.
    3"яўляючыся прыхільнікам моцнай каралеўскай улады, аўтар "Размовы" выступаў супраць злоўжыванняў з боку караля. Менавіта яго ўлада павінна быць заснавана на праве. "Гэта ўжо не кароль, і не князь, і не манарх, а тыран, які не выконвае пра-ва".(41) Такім чынам аўтар "Размовы" імкнецца да стварэння та-кой формы дзяржаўнага кіравання, якую можна было б назваць прававой манархіяй. 3 гэтым звязана і яго вызначэнне дзяржавы: "Дзяржава - ёсць супольнасць людзей пад адным Богам, правам, гаспадаром, якая дзейнічае ў імя агульнага дабрабыту".(41)
    А што датычыцца уніі, то Літвін не супраць яе, але няхай спачатку палякі навядуць парадак унутры сваёй краіны. Больш таго, на яго думку, нядрэнна было б, каб да уніі прыйшлі ўсе хрысціяне і нават туркі і язычнікі. 3 пазіцыі гуманізму вытрымана ў кнізе трактоўка справядлівых і несправядлівых войнаў.
    Пэўнае змястоўнае падабенства назіраецца і ў другім ана-німным творы — "Меркаванні аб выбранні новага караля".(42) Пасля смерці Сігізмунда Аўгуста ў беларуска-літоўскім грамад-стве абмяркоўвалася кандыдатура рускага цара Івана IV або яго сына Фёдара на каралеўскі прастол Рэчы Паспалітай. Ананімны аўтар параўноўвае гэту кандыдатуру з кандыдатурай французска-га каралевіча.
    Прыхільнасць пэўных колаў Вялікага княства Літоўскага да кандыдатуры рускіх цароў, якую выказаў аўтар "Меркавання", склалася невыпадкова. Рэформы па ўмацаванні Рускай дзяржавы, якія правёў Іван Грозны, прынеслі яму еўрапейскую вядомасць і аўтарытэт. Менавіта таму праз прыхільнасць да пэўнай асобы праглядаецца цяга да моцнай каралеўскай улады, што ў сваю чар-гу выклікана незадаволенасцю слабай цэнтральнай уладай у Рэчы Паспалітай і шляхецкай вольніцай. Персанальная унія з Расіяй праз выбранне каралём Івана Грознага або яго сына Фёдара раз-глядалася таксама як важная ўмова ўрэгулявання знешнепа-літычных адносін з Расіяй, што абернецца ўнутранай ста-більнасцю, матэрыяльнымі выгодамі. Французскі ж кандыдат прынясе з сабой толькі выдаткі і залішнюю раскошу.
    Адначасова аўтар "Меркаванняў" - прыхільнік шырокай верацярпімасці — асудзіў падзеі Варфаламейскай ночы ў Фран-цыі.
    68
    §	4. Палітычная і прававая дактрына Рэфармацыі. Сымон Будны. Марцін Чаховіц
    Як ужо адзначалася, палітыка-прававая думка Беларусі XVI— першай паловы XVII стагоддзя фарміравалася не толькі на айчыннай культурна-гістарычнай аснове, але і пад уплывам ан-тычнай, заходнееўрапейскай сярэдневяковай і рэнесанснай тра-дыцыі. Істотную ролю ў яе станаўленні адыгралі Рэфармацыя, пратэстанцкая рэлігійна-этычная і палітычная дактрына. За-цвярджэнне індывідуальнай рэлігійнай свабоды, гранічнае абме-жаванне ўплыву на ўнутраны свет чалавека царкоўных фармаль-насцяў і тэалагічных аўтарытэтаў і ў той жа час павышэнне ролі і значэння асабістай свабоды, дэмакратычнае ўладкаванне пратэ-станцкай арганізацыі, ідэя прыярытэту грамадска-дзяржаўных інстытутаў — усё гэта прама ці ўскосна садзейнічала станаўленню раннебуржуазнага палітыка-прававога вучэння, фарміраванню новай канцэпцыі натуральнага права, выпрацоўцы асноватворных паняццяў еўрапейскага рэспубліканізму і дэмакратызму (вяршэн-ства закону, верацярпімасці, грамадскага кантролю над урадам, раздзялення ўлады і гэтак далей).
    Натуральна, у сілу сацыяльна-эканамічнай і палітычнай спецыфікі беларускага грамадства, новыя ідэі не атрымалі тут паслядоўнай буржуазнай інтэрпрэтацыі, а асвойваліся і рэа-лізоўваліся кампрамісна, з улікам пануючых феадальных адносін, што знайшло адлюстраванне ў поглядах Скарыны, Літвіна, Буд-нага, Сапегі, Волана і іншых. У прыватнасці, беларускімі мыс-ліцелямі ідэя роўнасці перад законам абгрунтоўвалася разам з патрабаваннямі захавання асноўных феадальна-саслоўных пры-вілееў.
    Рэфармацыйны рух у Беларусі стымуляваў рух праг-рэсіўных шляхецкіх колаў за аднаўленне грамадскага жыцця, дзяржаўна-прававых інстытутаў, удасканаленне маралі, што ат-рымала назву "направы Речн Посполнтой", гэта значыць, вы-праўленне і рэфармаванне грамадства і дзяржавы. У адрозненне ад радыкальных рэфарматараў, пра якіх гутарка будзе ісці ніжэй, памяркоўныя ідэолагі беларускай Рэфармацыі і іх прыхільнікі (Будны, Цяпінскі, Волан, Сапега, Валовіч, Дарагастайскі і іншыя) імкнуліся да частковых змяненняў існуючага грамадскага і дзяр-
    69
    жаўнага ладу, да рэфармавання некаторых дзяржаўных устано-ваў, удасканалення заканадаўства і судовай практыкі ў Вялікім княстве Літоўскім. Націск рабіўся не на сацыяльныя, а на па-літычныя і прававыя рэформы, натуральна, пры захаванні існуючай грамадска-дзяржаўнай сістэмы ў цэлым.
    Што датычыцца тэарэтычных крыніцаў памяркоўных бе-ларускіх гуманістаў-рэфарматараў, то імі, як ужо было паказана і як будзе паказвацца далей, з"яўляліся Біблія, палітыка-прававыя вучэнні Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона, сярэдневяковых мыс-ліцеляў Аўгусціна, Аквінскага, ідэі еўрапейскай рэнесансна-гуманістычнай думкі - Макіявелі, Бадэна, Эрзма Ратэрдамскага, Маджэўскага і іншых, дзяржаўна-прававы вопыт еўрапейскіх краін — Польшчы, Італіі, Францыі, Германіі, Іспаніі і іншых.
    Палітыка-прававыя погляды Сымона Буднага выкладзены ў яго сачыненнях "Катэхізіс" (1562) і "Аб свецкай уладзе" (1583). Апошні твор Буднага з"яўляецца вынікам 20-гадовай дыскусіі ў беларускім рэфармацыйным руху пад назвай "аб уладзе, якая прымяняе насілле", што вялася паміж Будным і яго прыхільнікамі - з аднаго боку і ідэолагамі радыкальнай Рэфармацыі Якубам з Калінаўкі, Марцінам Чаховіцам, Паўлам з Візны і іх аднадумцамі — з другога.
    Асновай палітыка-прававых поглядаў Буднага з"яўлялася безумоўнае прызнанне за кожным чалавекам (феадалам, гараджа-нінам, селянінам) права на прыватную ўласнасць. "Абы каждый человек,— пісаў ён у "Катэхізісе", — маетность свою мел у моцы своей. А однн у другога абы хнтростню, здрадою, пеняньем н ко-ем лн нным обычаем не брал".(44)
    Будны ўхваляў існуючую феадальную сістэму, права шляхты валодаць сялянамі, у тым ліку прыгоннымі і нявольнай чэляддзю, ці халопамі. Ён абгрунтоўваў свайго роду патрыяр-хальную тэорыю грамадства ("а што отцы чадам, тоеж господарн подданым каждый свонм повнннн", (45) якая паходзіць ад Плато-на, Арыстоцеля, Фамы і якой прытрымліваўся таксама і яго су-часнік Жан Бадэн.
    Падпарадкаванне падданых свайму пану, на думку Будна-га, павінна быць безумоўным, незалежна ад таго, добры той або злы. Непавінавенне, а тым больш супраціўленне сялянаў сваім гаспадарам павінна адразу ж спыняцца і сурова карацца. I ў "Ка-тэхізісе", і ў кнізе "Аб свецкай уладзе" аўтар асуджае Сялянскую 70
    вайну ў Германіі 1524—1525 гадоў, апраўдвае карныя дзеянні феадалаў у адносінах да паўстанцаў.
    Рашуча асуджаючы ўсялякае сацыяльнае непадпарадка-ванне, якое, па меркаванні мысліцеля, вядзе да разбурэння, дэст-рукцыі грамадства як такога, ён усё ж у выключных выпадках дапускае магчымасць для падданага не слухацца гаспадзіна, на-чальніка і нават цара, калі гэта тычылася рэлігійных пераканан-няў, веры. "Бог, — піша ён у "Катэхізісе", — не тако дал власть царом н нным врядннком, абы собе болшее не заховал. Прото мается на повеленме царево нлн нного которого господаря слуга намыслнтн. Еслн ся повеленнем божнем згоднть, нно повннен яко самого Бога слухатн. Еслн пак напротнв Богу н его Слову, не мает чнннтн, бо напнсано, послушатн подобает Боговн более не-желн человеком".(46) Гэтая ўстаноўка Буднага, характэрная для кальвінісцкай дактрыны ў цэлым (а яна, між іншым, прысутнічае і ў вучэнні Фамы Аквінскага), у зародку ўтрымлівала важную па-літычную ідэю — народнага суверэнітэту. У ёй заключана таксама ідэя духоўнай свабоды, непадкантрольнасці індывідуальных пе-ракананняў органам дзяржаўнай улады.
    Асуджаючы непакорнасць падданых, Будны вельмі энер-гічна выкрывае феадальнае самадурства, спагнанне з сялянаў звышнормавых падаткаў і плацяжоў: "А кто таков тепернчн ест до подданых, абы не драл, абы днвных фортылев ко вылупенью нх маетностн не вымышлял, кто на старых, а звыклых повннно-стях переставаеть..." (47). Мысліцель патрабаваў змякчэння як існуючай сістэмы феадальнай эксплуатацыі, так і дзейнічаючага заканадаўства ў адносінах да нявольнай чэлядзі. У прыватнасці, ён лічыў, што паслухмяных і працавітых халопаў трэба адпускаць на волю.
    Як і Скарына, Будны прытрымліваецца ідэі сацыяльнай згоды, мірнага суіснавання ўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. Кожны чалавек, меркаваў ён, павінен бездакорна і добрасумленна выконваць свае абавязкі. (48) Адзінства і жыццяздольнасць гра-мадства падтрымліваецца дзяржаўнай уладай і правам. Безуладд-зе, беззаконне вядзе да развалу грамадства, узаемнага самаз-нішчэння, да грамадзянскай вайны. Менавіта таму Будны так энергічна палемізаваў з рэфарматарамі-радыкаламі, якія імкнуліся падарваць аўтарытэт дзяржавы і права, так упарта і pa-