• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    Гранічна адмоўна ставячыся да існуючых феадальных са-цыяльных і палітыка-прававых інстытутаў, Чаховіц тым не менш не заклікаў да іх насільнага звяржэння", "Усялякая ўлада і 76
    ўсялякае начальства ад Бога'1, уладзе трэба аказваць паслушэнне, "не дапускаць супраціўлення, бо гэта значыць працівіцца Богу, a не ўладзе". (61) Аднаку канцэпцыю паслушэнства ўладзе Чэхавіц уводзіць пэўныя абмежаванні. "Необходнмо быть послушным н подчнняться властям н выполнять все, что онн прнказывают, но только в соответствнм co словом Божьнм м не больше... Еслн нас властн заставят делать что-лнбо запреіценное, протнворечаіцее слову Божьему, в этом случае мы должны слушать Бога, а не лю-дей". (62) Спасылаючыся на Свяшчэннае пісанне, Чаховіц пры-водзіць мноства прыкладаў таго, як хрысціяне "отказывалнсь слушать власть н выполнять ее декреты, когда нм предпнсыва-лось что-лнбо протнв Бога". (63) У першую чаргу гэта датычыцца ўдзелу ў вайне. Чаховіц лічыў, што сапраўдны хрысціянін гэтага не можа дапусціць, "как бы настойчнво власть нн прнказывала". "Лепш згубіць усё, нават загінуць, чым у чым-небудзь адыйсці ад вучэння Хрыста і Апосталаў". (64) Катэгарычна асуджаў мыс-ліцель (у адрозненне ад Буднага) смяротную кару.
    Чаховіц быў глыбока перакананы і настойліва гэта пад-крэсліваў, што апазіцыя існуючаму ладу, дзяржаве, уладзе па-вінна быць мірнай і перш за ўсё маральнай. Яна павінна заклю-чацца ў маральным асуджэнні несправядлівых грамадскіх і дзяр-жаўных інстытутаў, феадалізму, у індывідуальным мірным бай-коце органаў улады, што выказвалася ў адмове займаць ад-міністрацыйныя пасады, звяртацца ў суд, удзельнічаць у вайне і гэтак далей. "В мон намерення, - пісаў Чаховіц магнату Яну Кішку, тлумачачы сваю палітычную пазіцыю, - не входнт нару-шать суіцествуютне в мнре порядкн, которые для него необхо-днмы, но я хочу пробуднть от тяжкого сна некоторых людей, жа-ждуіцнх веры, чтобы заставнть нх поразмыслнть о хрнстнанскнх обязанностях, чтобы затем побуднть нх к преодоленню мерзкнх траднцнй Антмхрмста". (65)
    Калі Будны меркаваў, што несправядлівасць зыходзіць не ад улады як інстытуту, а ад нядобрасумленных і амаральных людзей, якія яе прадстаўляюць, то Чаховіц быў перакананы, што справа не столькі ў службовых пасадах, а ў самім інстытуце ўлады, што адлюстроўвае інтарэсы феадалаў, а не працоўнага на-рода. Як сведчыць палітычны вопыт гісторыі, рацыю мелі і адзін, і другі.
    77
    Асноўнай праблемай вучэння радыкальных рэфарматараў з"явілася праблема грамадскай роўнасці. Прычым, калі памяр-коўныя рэфарматары (Будны, Цяпінскі, Волан і іншыя) спраба-валі часткова рэалізаваць гэты прынцып у прававой сферы, не закранаючы асноўных інстытутаў Вялікага княства Літоўскага, то радыкальныя рэфарматары імкнуліся ажыццявіць прынцып роўнасці не толькі на фармальна-прававым, але і на сацыяльным узроўні. Ідэя сацыяльнай роўнасці выводзілася імі з ідэі "нату-ральнага (прыродазнаўчага) права", а больш дакладна, з вучэння аб боска-натуральнай роўнасці людзей, якое яны абгрунтоўвалі, спасылаючыся на тэксты Бібліі. Па меркаванні радыкальных рэ-фарматараў, усе людзі роўныя па сваёй прыроднай субстанцыі, таму што ўсе яны нашчадкі створаных Богам Адама і Евы. Аднак усталяваны Богам парадак падвергнуўся псаванню. У рэальны свет пранік Антыхрыст, які імкнецца сказіць чалавечае жыццё, заснаваць сваё царства пад назвай "Вавілон". Прэдыкатамі гэтага царства Антыхрыста з"яўляюцца маёмасная і прававая ня-роўнасць, саслоўная розніца, прыгонны і залежны стан селяніна і гэтак далей. Задача верных Богу людзей, сапраўдных хрысціянаў у тым, каб, выкарыстоўваючы ненасільныя, маральныя сродкі, прыцягваючы на свой бок большую частку грамадства, садзей-нічаць ачышчэнню свету ад улады Антыхрыста.
    У 1568 годзе на з"ездзе (сінодзе) беларускіх радыкальных рэфарматараў у Іўі Якуб з Калінаўкі і Павел з Візны сцвярджалі, што валоданне прыгоннымі і нявольнай чэляддзю пярэчыць Свяшчэннаму пісанню, паколькі ў ім сказана: Бог стварыў чала-вечы род з адной субстанцыі. Таму ўсе людзі роўныя, усе людзі браты. Але калі ўсе людзі браты, то як жа можа панаваць і прыг-нятаць брата брат? Гэта ж сапраўдная тыранія! А што мы бачым у нас у Літве? (Гутарка ідзе пра Беларусь, паколькі і Якуб, і Павел прапаведавалі: першы — на Гродзеншчыне, ва ўладаннях Астафея Валовіча, другі -- на Падляшшы). Падданыя без адпачынку пра-цуюць на сваіх паноў, плацяць вялізныя падаткі, як свінні ядуць мякіну, а зерне вымушаны прадаваць, каб заплаціць чынш, се-рабшчыну, іншыя пошліны. Аднак усе маюць права на свабоду — і падданыя, і паны, і хрысціяне, і нехрысціяне. У Евангеллі ж ска-зана: перад Хрыстом не можа быць ні раба, ні свабоднага, ні яўрэя, ні грэка — бо ўсе роўныя. (66) 3 гэтага разважання выход-зіць, што радыкальныя рэфарматары патрабавалі як сацыяльнай, 78
    так і фармальнай, юрыдычнай і нават нацыянальнай свабоды. Мала таго, яны спрабавалі рэалізаваць свае сацыяльна-ураўноўваючыя прынцыпы на практыцы, стварыўшы ў 1569 год-зе ў Ракаве (Сандамірскае ваяводства) хрысціянска-камуністычную абшчыну. Аднак, як і трэба было чакаць, гэты сацыяльны эксперымент, як і ўсе наступныя, закончыўся поўнай няўдачай.
    У цэлым можна канстатаваць, што сацыяльна-палітычнае вучэнне радыкальных рэфарматараў уяўляе сабой народную спробу канкрэтызаваць раннехрысціянскую, евангельскую ідэю свабоды. Вучэнне гэта было ўтапічным і ў некаторых момантах нават рэакцыйным (поўнае адмаўленне прыватнай уласнасці, права, улады). Аднак мы катэгарычна не згаджаемся са сцвярд-жэннямі, што з"явіліся ў навуковай літаратуры, быццам дактрына радыкальных рэфарматараў была наскрозь анархічнай і не ўтрымлівала ніякіх пазітыўных элементаў. (67) Па-першае, плён-най для наступнага развіцця мыслі аказалася ідэя сацыяльнай справядлівасці, якая трансфармавалася ў XX стагоддзі ў ідэю са-цыяльнай абароны маламаёмасных, пенсіянераў, моладзі. Па-другое, вялізную ролю ў гісторыі адыграла закладзеная ў дактры-не радыкальных рэфарматараў ідэя індывідуальнай адказнасці за сацыяльную, палітычную і духоўную будучыню радзімы. Па-трэцяе, менавіта радыкальнымі рэфарматарамі была вылучана ідэя ненасільнай, прапагандысцкай барацьбы, якая затым транс-фармавалася ў барацьбу за неад"емныя правы чалавека і грамад-зяніна — свабоду слова, друку, вулічных мітынгаў і дэманстра-цый. Па-чацвёртае, вучэнне беларускіх рэфарматараў-радыкалаў утрымлівала ідэю народнага суверэнітэту, якая развілася з той асаблівай ролі, што адводзілася народным масам у пераўтварэнні сацыяльнай і палітычнай сістэмы грамадства. Па-пятае, ярка выяўленая антыфеадальная і антыпрыгонніцкая накіраванасць ідэалогіі левых расхіствала існуючы лад і стварала передумовы для фарміравання ранеебуржуазных сацыяльна-эканамічных і палітычных адносінаў.
    79
    §5	. Сацыяльна-палітычная і прававая канцэпцыя Андрэя Волана
    Андрэй Волан (Валян) — нязменны сакратар ве-лікакняжацкай канцылярыі пры трох манархах — Сігізмундзе Аўгусце, Стэфане Баторыю (Батуры) і Сігізмундзе III. Гэта адзін з найадукаванейшых палітычных мысліцеляў і прававедаў Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI— пачатку XVII стагоддзя, аўтар шматлікіх палітычных, этычных і рэлігійна-тэалагічных сачыненняў, сярод якіх работы "Аб палітычнай, ці грамадзянскай свабодзе" (1572), "Аб гасудары і яго асабістых дабрачыннасцях" (1608) і іншыя. Разам з С.Будным, М.Стрыйкоўскім, К.Базілікам, М.Дарагастайскім Волан удзельнічаў у выданні трактата Мад-жэўскага "Аб выпраўленні грамадства і дзяржавы" (Лоск, 1577).
    У аснове палітыка-прававога вучэння Андрэя Волана ля-жыць характэрная для яго часу канцэпцыя натуральнага права. Богам і прыродай, мяркуе мысліцель, чалавеку дадзена "найцу-доўнейшая з усіх дабротаў" — свабода (libertas). (68) Што ж укла-дае Волан у гэтую прыроджаную рысу чалавека? "Першая і га-лоўная мерка нашай свабоды, - піша ён, — заключаецца ў тым, каб жыццё наша было свабодным ад усялякага пасягання на яго... Далей, каб наша маёмасць і стан не падвяргаліся якому-небудзь грабяжу і насіллю" (С. Hij адв.). Такім чынам прэдыкатамі свабо-ды, на думку мысліцеля, з"яўляюцца неад"емныя, натуральныя правы чалавека — на жыццё і на ўласнасць. Відавочна, што у па-няцце "свабода" Волан укладае пераважна прававы сэнс, гэта значыць, ён лічыць свабодным такое грамадскае жыццё, пры якім закон і дзяржава гарантуюць чалавеку любога саслоўя асабістую бяспеку і недатыкальнасць прыватнай уласнасці. На канкрэтных гістарычных прыкладах, у прыватнасці, на прыкладзе старажыт-ных Афінаў Волан паказвае, якую вялікую ролю свабода (аса-бістая і маёмасная абароненасць чалавека) адыгрывае ў духоўна-культурным росквіце грамадства (р. Biij адв.).
    Волан лічыў, што патэнцыяльна любы чалавек павінен мець магчымасць рэалізаваць сваё права на свабоднае жыццё і матэрыяльны дабрабыт. Аднак у сілу сваіх біялагічных адрознен-няў людзі не могуць у аднолькавай ступені зрабіць гэта. Акрамя таго, у выніку грэхападзення пашкодзілася ідэальная маральная
    80
    прырода чалавека, ён зрабіўся схільным да зайздрасці, уладалюб-ства, сквапнасці і гэтак далей, што прывяло да насілля, войнаў, у тым ліку і да грамадзянскіх, і ў канчатковым выніку да страты свабоды, да няволі, гэта значыць, да поўнай прававой неабароне-насці асобы і маёмасці. Як і Арыстоцель, Волан меркаваў, што калі сацыяльна-маёмасная няроўнасць натуральная і справяд-лівая, то няроўнасць у адносінах да свабоды, гэта значыць, да права чалавека на жыццё і ўласнасць, рэч ненатуральная і не-справядлівая.
    Адным з арыгінальных момантаў філасофіі права Волана з"яўляецца яго трактоўка дыялектыкі свабоды і несвабоды. Па меркаванні мысліцеля, гэтыя паняцці з"яўляюцца такімі супраць-легласцямі, якія пераходзяць адна ў адну. "Падобна на тое, як няўмеранае спажыванне перараджаецца ў недахоп, — піша ён, — так і тыя, хто ажыццяўляе няўмераную свабоду, могуць з поўнай падставай ганарыцца не дабрачыннай справай свабоды, а разбэш-чаным самавольствам" (р.С адв.). Паводле Волана, свабода ці права на жыццё, уласнасць і ў кантчатковым ліку на шчасце сцвярджаецца тады, калі чалавек дзейнічае ў адпаведнасці з гола-сам дабра, розуму, закону. Калі ж розум чалавека замутнёны, калі ён знаходзіцца ва уладзе афектаў беззаконня, тады наступае са-мавольства, несвабода.