• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    Між гым, адзначаецца ў "Суплікацыі", праваслаўныя бе-ларусі і ўкраінцы дыскрымінуюцца паўсюдна. "У Літве — гэта Вільня, Мінск, Навагрудак, Гродна, Слонім, Брэст, Браслаў, Коб-рын, Камянец і інш.; на Падляшшы — Бельск, Бранск, Драгічын і г.д. У Палессі — Пінск, Овруч, Мазыр і інш.; на Валыні — Уладзімір, Луцк, Крамянец і г.д. У ваяводстве Рускім — Львоў, Перамышль, Самбор, Драгобыч, Санок. У Панізоў'і — Крычаў, Чачэрск, Прапойск, Рагачоў, Гомель, Рэчыца, Любеч і г.д. На Бе-лай Русі -- гэта Полацк, Віцебск, Мсціслаўль, Орша, Магілёў, Дзісна і г.д." (98, с. 399 - 400).
    Сматрыцкі звяртае ўвагу сейма на мірны, канстытуцыйны характар дзеянняў праваслаўнай партыі, абвінавачвае уніятаў, якія "нашы прамовы і прашэнні выдаюць за злачынства, пару-шэнне грамадскага спакою". Ад імя беларускай і ўкраінскай шляхты, мяшчан, духавенства ён патрабуе, каб унія, якая 104
    з'яўляецца "яблыкам нязгоды", была скасавана, паколькі яна "за-мест адзінства і згоды" нясе з сабою "варажнечу, нянавісць, хва-ляванні" (98, с. 401 -402).
    Малодшым сучаснікам Сматрыцкага з'яўляўся Афанасій Філіповіч, аўтар твораў "Гісторыя падарожжа ў Маскву", "Супліка першая", "Тлумачальная запіска", "Навіны", "Фунда-мент бязладдзя касцёла рымскага", "Супліка трэццяя", "Падрых-тоўванне да суда", "Парада каралю", якія аб'яднаны ў адзіны звод пад назвай "Дыярыуш" ("Дзеннік") (99).
    Філіповіч сведчыць, што справакаваныя царкоўнай уніяй беззаконне і свавольства дасягнулі вышэйшай кропкі. "А теперь, -- піша ён, — пятьдесят лет тылко тому, як унея проклятая для столка сенаторского н для повагн пышных духовных неіцаслнве настала н так потурбовала панство тое спокойное, же не тылко в краннах, в князствах, поветах, в местах, в местечках н в селах — селян с селянамн, меіцан с меіцанамм, жолнеров с жолнерамн... панов с подданымн, родмчов с деткамн, але н духовных с духов-нымн... до гневу непогамованого прнводнла, прнводнт н неіцас-лнве розжарнвает" (99, с. 149).
    Філіповіч з'яўляўся адным з тых царкоўных дзеячаў, якія адраджэнне праваслаўя ў Беларусі і на Украіне звязвалі з Маск-вой, рускім царом. Сваё падарожжа ў Маскву ён падаваў як бос-кае наканаванне. Быццам бы ў час малітвы ён пачуў голас звыша: "цар московскнй збудует мн церков". Для тагачаснага чалавека гэта з'ява мела сімвалічнае значэнне. Той жа голас, як сведчыць Філіповіч, рашуча раіў яму: "О Афанаснй! йдн до царя Мнханла н рцн ему: звнтяжай непрнятелн нашн, бо юж час прншол" (99, с. 105).
    Прыехаўшы з Масквы, Філіповіч сабраў разам некалькі каралеўскіх прывілеяў, у якіх былі зафіксаваны рэлігійныя і гра-мадзянскія правы праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай і зарэгістраваў іх у "гродскіх кнігах" Брэста, надаўшы тым самым гэтым прывілеям сілу дзейнічаючага закона. Двойчы ён пры-сутнічаў на варшаўскім сейме — у кастрычніку 1641 г. і студзені 1643 г. На апошнім сейме ён звярнуўся непасрэдна да караля з патрабаваннем: "абы унея проклятая была згублена навекн... абы вера правднвая грецкая грунтовне была успокоена" (99, с. 117). Сацыяльна-палітычную і рэлігійную сітуацыю ў Рэчы Паспалітай Філіповіч характарызаваў наступным чынам: "Над турецкую не-
    105
    волю тут в панстве хрнстнанском православные люде большую неволю терпят н мают" (99, с. 129 - 130).
    Месліцель адкрыта абвінавачвае праваслаўных епіскапаў у тым, што яны згадзіліся на царкоўную унію з карыслівых мер-каванняў, "для гоноров н свободы света того". He з'яўляўся ён і прыхільнікам верацярпімасці, рэлігійнай талеранцыі, сцвярд-жаючы "то быть не может, абы много вер мело бытн добрых" (99, с. 130).
    Віноўнікамі дыскрымінацыі праваслаўных Філіповіч лічыць "капланов рымскнх, а найбарзей езунтов". Ён адзначае тую ролю, якую іезуіты адыгрывалі сваёй культурна-адукацыйнай палітыкай у разбурэнні традыцыйнага беларуска-ўкраінскага менталітэта. "Внутрностн людскне в детках малых отлнвнымн словы на наукн облудные н на тнтулы высокне по-бравшн, в школах комеднн строячы, в костёлах катедры маючы, н кннжкн переннцованные, нзмышленные ошуканем шатанскнм выдаючы" (99, с. 132). Філіповіч канстатуе, што нацыянальна-рэлігійная дыскрымінацыя беларусаў і ўкраінцаў катастрафічна пашыраецца ў Рэчы Паспалітай: "На кождом местцу, — піша ён, — в дворах н в судах уручаются з нас н гучат на нас: "Гу-гу, руснн, люпус, релня, господн помнлуй, схнзматнк, турко-гречнн, одіцепенец, Налнвайко". Філіповіч, як вынікае з яго дзённіка, паспрабаваў звярнуцца за судовай абаронай да Навагрудскага ваяводы Сапегі, аднак той цынічна адказаў: "Поп з попом побнл-ся — што мй за реч? Будте уннатамн, будте, то в покою будете жнта"(99,с. 135).
    У сваіх творах Філіповіч папярэджваў улады Рэчы Пас-палітай, што царкоўная унія дэстабілізуе грамадства і ў рэшце рэшт прывядзе краіну да палітычнага краху. Унія, на думку мысліцеля, з'явілася адной з прычын грамадзянскай вайны ў Рэчы Паспалітай, якая пачалася ў сярэдзіне 40-х гадоў ХУП с.: "з коза-камн внутрняя война непотребная для той унен проклятой была" (99, с. 139). Праблема уніі, лічыць Філіповіч, гэта не толькі рэлігійная, але і палітычная праблема, таму кароль павінен несці адказнасць за ўсё тое, што адбываецца ў краіне ў сувязі з уніяй (99, с. 150).
    Філіповіч сцвярджае, што на ўсходнеславянскіх землях грэчаскае, або ўсходняе хрысціянства мае прыярытэт перад хрысціянствам заходнім. Спасылаючыся на летапісы, ён адзна-106
    чае, што ўсходняе хрысціянства прыйшло ў Кіеўскую Русь у часы княгіні Вольгі, у 925 г., у той час рымская вера пачала сцвярд-жацца ў Польшчы з 965 г. I праваслаўе, і каталіцтва, ва ўяўленні Філіповіча, веравызнанні легітымныя, чаго нельга сказаць пра уніяцтва. Каралі і вялікія князі абяцялі "ннкого крмвднтн н утн-скатн в справе набоженства" (99, с. 159), але ж існуючыя прывілеі не распаўсюджваюцца на уніятаў.
    Філіповіч прапануе ўладзе 1) "выгубнтн" усю неправас-лаўную і некаталіцкую літаратуру, 2) забараніць дзейнасць іезуітаў як "предтеч антнхрнстовых", 3) склікаць царкоўны сабор, на якім прыкласці ўсе намаганні, каб прымірыць усходнюю і за-ходнюю царквы. Аднак, згодна Філіповічу, гэта прымірэнне павінна адбыцца не на падставе верацярпімасці, а на падставе "веры еднной правднвой" (99, с. 164).
    Зыходным пунктам палітычнай тэорыі Філіповіча з'яўляюцца яго этычныя ўяўленні. Існуюць пэўныя "дары духа святога". Гэта "ум", "разум", "совет", "крепость", "веденне", "бла-гочесне", "страх божнй", а таксама "мужнасць", "практычнае уменне" і г. д. Палітычным увасабленнем "ума" і "разума" з'яўляецца каралеўская ўлада. "Совет", або "порада" — гэта прад-стаўнічыя органы існуючай у Рэчы Паспалітай улады: сейм і сеймікі, сенат, суды, царкоўныя саборы. Выканаўчая ўлада ўвасабляе сабою "мужнасць". Носьбітамі "ведення", або прак-тычнага умення ("умеетностн") з'яўляюцца ніжэйшыя станы — рамеснікі, сяляне, гандляры і інш. Тытулы, надання, узнагароды ёсць выраз "благочестня", "побожностн". I нарэшце, "страх бо-жнй", або "боязнь божая" увасоблены ў крымінальным праве.
    Філіповіч адным з першых у грамадска-палітычнай дум-цы Беларусі рабіў стаўку на Маскву, рускага цара, імкнучыся вырашыць складаную рэлігійную праблему. Як усякага гістарычнага дзеяча, яго не трэба ідэалізаваць. У асноўным, яго цікавіў стан у Рэчы Паспалітай праваслаўнага насельніцтва і ён меў рацыю, калі асуджаў уніяцкі прымус, патрабаваў для правас-лаўных рэлігійнай свабоды. Разам з тым ён памыляўся, калі ў гэ-тай свабодзе адмаўляў іншым веравызнанням, у прыватнасці пра-тэстантам і нават уніятам. Памыляўся ён і тады, калі прапанаваў цару Міхаілу Фёдаравічу ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы — Рэчы Паспалітай.
    107
    § 9.	Клерыкальныя тэорыі дзяржавы і права ў сярэдзіне ХУП в. Тодар Тышкевіч-Скуміновіч
    Афіцыйная каталіцкая палітыка-прававая канцэпцыя вы-кладзена ў працы Тодара (Тэадора) Тышкевіча-Скуміновіча "Аб праве асоб, або Каталіцкае тлумачэнне першай кнігі кодэкса Юсцініяна ў тэалагічным, натуральным і палітычным сэнсе ў ад-паведнасці з еўрапейскім звычайным правам" (Брусель, 1663). Аўтар нарадзіўся ў знатнай і багатай праваслаўнай сям'і. Адука-цыю атрымаў у Рыме і Лувенскім каталіцкім універсітэце (Бельгія). Пасля вяртання на радзіму займаў пасаду Віленскага каноніка і суфрагана Белай Русі. Мэтай працы Тышкевіча-Скуміновіча была спроба прыстасавання інстытуцый і паняццяў рымскага права да прававой дактрыны каталіцкай царквы. Кніга насычана вялікім матэрыялам, узятым з рымскага права. Яна зна-ёміць чытача з практычным прымяненнем рымскага права ў роз-ных краінах Еўропы, у тым ліку і ў Рэчы Паспалітай. Тышкевіч-Скуміновіч прасочвае гісторыю рымскага права, яго інстытуцый, імкнецца на яго падставе сфармуляваць пэўныя юрыдычныя дэфініцыі.
    Але яго галоўная задача — падаць найважнейшыя паняцці рымскага права і ў цэлым Кодэкс Юсцініана ў каталіцкай інтэрпрэтацыі. У прыватнасці, Тышкевіч-Скуміновіч адзначае ў прадмове, што хоць вельмі праважае язычаскіх юрыстаў, але больш важнымі і дасканалымі лічыць нормы хрысціянскага ка-нанічнага права. У шматлікіх ерэтыкоў, адзначае аўтар, ка-нанічнае права выклікае нянавісць, у прыватнасці, у Германіі і Англіі. Гэта -- неразумны і шкодны падыход. "Калі чалавечыя законы павінны адпавядаць законам вечным, -- піша Тышкевіч-Скуміновіч, — то чаму ж нельга аналагічна трактаваць Кодэкс Юсцініана, паняцці якога з'яўляюцца вынікам не толькі чалаве-чых, але і боскіх ведаў". Мысліцель сцвярджае, што яго падыход грунтуецца не толькі на тэалагічнай, але і на натуральнай і палітычнай падставе.
    Тышкевіч-Скуміновіч дэманструе ідэалістычна-агнастычны падыход у высвятленні сутнасці і паходжанні права. "Мы не маем, -- піша ён, — дасканалага ведання пра боскія спра-вы, і нават мець ня можам. I адносна спраў чалавечых нашы веды
    108
    таксама неўстойлівыя. Яны ёсць нішто іншае, як веды эксперы-ментальныя і ў многім памылковыя. Таму, яны могуць з'яўляцца толькі ўяўленнем, а не бяспрэчнымі ведамі".
    Каб абгрунтаваць боскасць цывільнага, або грамадзянска-га права і права народаў, Тышкевіч-Скуміновіч выкарыстоўвае паняцце "натуральнага розума", якое "не залежыць ад чалавечага разумення", "прыроджана ўсім народам, паколькі ўяўляе сабою першапачатковыя паняцці, якія Богам адбітыя ў нашых розумах і сэрцах". "Адно і тоеж право, — працягвае ён, — называецца роз-нымі імёнамі: або законам сумлення, або законам Бога. Таму па-мылковым з'яўляецца меркаванне Арыстоцеля, што душа гэта чыстая дошка. Лічым, што Бог, несумненна, адбіў у ёй многія па-няцці не толькі для нашага ўспрымання, але і для дзеяння".