• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    Вярнуўшыся пасля Брэскага сабора ў сваю епархію, Па-цей пачынае настойліва ўводзіць унію. «Энергня, обнаруженная Потеем в служеннн уннн, - піша А. Лявіцкі, - понстнне нзумн-тельна, но средства н способы его действнй отлнчалнсь нередко крайнею грубостью н безразборчнвостью; всего чате такнмн средствамн служнлн: наснлня, ннтрнгн, ннсннуацмн н ложные 99
    доносы. Он схватывал непокорявшнхся ему православных свя-шенннков н заключал в тюрьмы, другнм непокорным брнл голо-вы н бороды, третьнх выгонял нз прнходов... Нередко он, в со-провожденнн вооруженных слуг, вторгался в православные хра-мы, арестовывал свяіценннков... грабнл церковную утворь» і г.д. (92, с. 363).
    Пацей актыўна ўключаецца ў палеміку, накіраваную суп-раць праціўнікаў уніі. Ён пераклаў з польскай на беларускую мо-ву працу Пятра Скаргі «Апісанне і абарона сабора рускага Бе-расцкйскага» (Вільня, 1597). Як мяркуюць, Пацею належыць адна з ключавых уніяцкіх палемічных прац «Аптнрнзнс, нлн апологня протнв Хрстофора Фнлалета» (Вільня, 1599 - на беларускай мове, 1600 - на польскай), У 1599 г. Пацей становіцца Кіеўскім мітрапалітам.
    Аднак у сваёй дзейнасцій на ніве уніі Пацей карыстаўся не толькі сілавымі, супрацьпраўнымі сродкамі. Прымус ён спалу-чаў з апеляцыяй да права, судовых устаноў, сеймікаў і сеймаў. Уніяцкую ідэю Пацей імкнуўся абгрунтаваць гістарычна-юрыдычнымі крыніцамі. Ён расшукаў дакументы, якія сведчылі пра даўнія уніяцкія традыцыі беларуска-украінскай праваслаўнай царквы, у прыватнасці пастырскае пасланне кіеўскага мітрапаліта Ісідара, удзельніка Фларэнційскага сабора 1438-1439 гг., якое сведчыла пра прыхільныя адносіны апошняга да уніі праваслаў'я з каталіцызмам. У 1605 г. Пацей апублікаваў на беларускай і польскай мовах знойдзенае ім у Крэўскай царкве пасланне кіеўскага мітрапаліта Місаіла, якое таксама сведчыла пра імкненне праваслаўнага кліра і свецкіх асоб Беларусі і Украіны да уніі з рымскай царквой у другой палове XV с. Ен абвясціў, што ўсе прывілеі, дадзеныя Усходняй царкве вялікімі князямі і кара-лямі, распаўсюджваецца і на уніятаў. 3 гэтай мэтай Пацей сабраў гэтыя дакументы пад агульнай назвай «Правы і прывілеі наяс-нейшых каралей... якія дадзены грамадзянам грэчаскай рэлігіі разам з касцёлам Рымскім». Гэта быў моцны ход, але небездакор-ны з прававога пункту гледжання. Праваслаўныя палемісты не без падставы сцвярджалі, што паколькі закон не мае адваротнай сілы, гэтыя правы і прывілеі не могуць распасюджвацца на уніятаў, якіх тады яшчэ не існавала. Менавіта гэты аргумент пры-сутнічаў у «Суплікацыі», аўтарам якой з'яўляецца М.Сматрыцкі.
    100
    У 1608 г. Пацей ананімна выдае ў Вільні свой чарговы твор пад назвай «Гармоні, альбо согласне веры, сакраментов н церемонней святое Восточное церквн с костелам Рымскнм», у якім заклікаў супрацьстаячыя бакі да «згоды н еднностн».
    Памёр Іпацій Пацей 18 ліпеня 1613 г. ва Уладзіміры-Валынскім, пахаваны ў тутэйшым кафедральным саборы.
    У сваіх творах Пацей прапанаваў сваеасаблівую канцэп-цыю грамадскага і духоўнага жыцця беларускага і ўкраінскага народаў. Калі на пытанне «Усход ці Захад», - якое ўпершыню было пастаўлена ў беларуска-украінскай думцы і ў далейшым стала эпахальным і ў думцы, і ў культуры Расіі - Ф.Скарына, В.Цяпінскі, С.Будны, С.Полацкі і іншыя адказвалі “і тое, і друое», то Пацей прыярытэт аддаваў заходняму накірунку духоўна-культурнага развіцця. Падставай пацеевай канцэпцыі з'яўлялася ідэя царкоўнай «згоды». Але ўсе яго заклікі да «згоды», да «гар-моніі» грунтаваліся не на дабраахвотнасці, не на верацярпімасці, а на безумоўным, прымусовым далучэніі праваслаўных да уніі, адмове ад улады канстанцінопальскага патрыярха і прызнанні вяршэнства папскай улады. Пацей абвясціў непрымірымую ба-рацьбу ўсякаму рэлігійна-царкоўнаму іншаверству, і ў першую чаргу Рэфармацыі, пратэстантызму. Разам з тым ён выступаў з ідэяй рэлігійна-царкоўнага і духоўна-культургана аднаўлення жыцця беларускага і ўкраінскага народаў, развіцця адукацыі, на-вукі, кнігадрукавання, удасканалення багаслоўскай эрудуцыі свя-тароў. Ен імкнуўся зрабіць уніяцкую царкву царквой агульнана-цыянальнай (93). Пацей з'яўляўся выдатным пісьменнікам-публіцыстам, дасканалым майстрам роднай, беларускай мовы, арыгінальным рэлігійна-палітычным мысліцелем.
    3 пункту гледжання экуменічнага пацееўская ідэя інтэграцыі з заходняй хрысціянскай царквой і культурай была плённай і гуманістычнай. Але гэтая ідэя рэалізоўвалася уніяцкім мітрапалітам пераважна прымусова і аднабакова. Замест міру і згоды, якія ён абвяшчаў у сваіх творах, яго практычная дзейнасць «з пазіцыі сілы» прынесла ў царкоўна-грамадскае жыцце белару-скага і ўкраінскага народаў раскол, варажнечу, канфрантацню, a замест сінтэзу ўсходняй і заходняй культурна-рэлігінай традыцыі у рэшце рэшт аднабаковую перарыентацыю на заходнія каш-тоўнасці (94).
    101
    § 8.	Антыуніяцкая палітычная і прававая аргумента-цыя. Мялецій Сматрыцкі. Афанасій Філіповіч
    Антыуніяцкія царкоўныя і грамадскія дзеячы ў ідэйнай барацьбе з прыхільнікамі царкоўнай уніі таксама карысталіся не толькі тэалагічнымі, але палітычнымі і прававымі аргументамі. Гэта, у прыватнасці, тычыцца Мялеція Сматрыцкага (1577 - 1633) і Афанасія Філіповіча (каля 1597 - 1648), выдатных пісьменнікаў-палемістаў (95).
    У шэрагу палемічных трактатаў ("Антыграфі, або адказ на з'едлівае сачыненне", "Трэнас, або Лямант", "Верыфікацыя невінаватасці", "Абарона верыфікацыі і інш.) Сматрыцкі, абара-няючы праваслаўе, звяртаецца да палітычнай гісторыі ВКЛ, гісторыі яе прававых і дзяржаўных інстытутаў. Ён, абапіраючыся на першакрыніцы, сцвярджае, што народ "грэчаскай веры" з даўніх часоў меў, дадзеныя яму вялікімі князямі і каралямі, шматлікія правы, прывілеі, свабоды. Усе юрыдычныя дакументы, пастановы усяленскіх сабораў сведчаць пра старажытнасць і легітымнасць айчыннага праваслаўя.
    Рымскі папа, мяркуе Сматрыцкі, з'яўляецца носьбітам не духоўнай, боскай, але свецкай, чалавечай улады. Таму вызвален-не ад гэтай улады такіх краін як Англія, Венгрыя, Чэхія і іншых -- угодная Богу справа (96, с. 31). Такім чынам, Сматрыцкі ап-раўдваў існаванне незалежнай ад папства нацыянальнай царквы і, па сутнасці, нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт. Мысліцель адмаўляў прэтэнзіі рымскага першасвятара узвышацца над усім хрысціянскім светам, абвяргаў шырока вядомы каталіцкі тэзіс аб тым, што ўлада дадзена папе апосталам Пятром. Больш таго, ён параўноўваў папу з турэцкім султанам, лічыў, што паміж імі няма розніцы, паколькі і той, і другі паводзяць сябе як тыраны (96, с. 82 - 89 адв.).
    Адным з першых Сматрыцкі звярнуў увагу на той факт, што іезуіты не толькі дэнацыяналізуюць грамадства і культуру Беларусі і Укараіны, але і аслабляюць дзяржаўны суверэнітэт ВКЛ. Вырашая свае справы, шляхціч-католік вымушаны звяртац-ца да папы як вышэйшай судовай інстанцыі: "...У Рыме ў іх суд, у Рыме разбор, у Рыме закон. Прадай, шляхціч, зямлю, аддай пад заклад жонку і дзяцей і едзь у Рым..." (97, с. 81).
    102
    У сувязі з увядзеннем уніі, адзначае Сматрыцкі, пашыра-ецца беззаконне і самавольства. Беларускія і ўкраінскія мяшчане, якія адмаўляюцца прыняць царкоўную унію, "брошаны за краты", у рамеснікаў "адбіраюць ключы ад іх прывілегіяў", выганяюць з цэхаў "як здраднікаў" (97, с.88). Увядзенне уніі — акт насілля, прымуса, таму што яна ўваходзіць у супярэчнасць з існуючымі законамі, традыцыйнымі свабодамі і прывілегіямі.
    Усякая ўлада, мяркуе пісьменнік-палеміст, якая навязва-ецца народу насільна, з'яўляецца не толькі супрацьзаконнай, але і супрацьнатуральнай. Менавіта такая ўлада рымскага папы, улада уніяцкіх епіскапаў. Апошнія прагнуць не столькі духоўнай, колькі свецкай улады, імкнуцца атрымаць "сенатарскае крэсла", вялікія даходы.
    Сматрыцкі абвінавачвае царкоўную унію ў тым, што яна "раздвоіла народ", разбурыла цэласнасць і адзінства грамадства. Гэта — глыбокае назіранне мысліцеля. Як паказала наступная гісторыя, менавіта царкоўная унія заклала ў беларуска-ўкраінскае грамадства шматлікія канфесійныя і палітычныя канфлікты, якія не пераадолены і па сённяшні дзень.
    Высока ацэньвае Сматрыцкі гістарычную і палітычную ролю казацтва. Ён абвяргае абвінавачванні уніятаў у іх адрас. За-парожскія казакі, сцвярджае ён, не бунтаўшчыкі і насільнікі, a надзейныя вартаўнікі і абаронцы дзяржавы. Мужнасцю казакі "перавышаюць рымскіх Сцыпіёнаў і карфагенскіх Ганібалаў" (97, с.102).
    Важнай крыніцай антыуніяцкай палітычнай і прававой думкі з'яўляецца "Суплікацыя" ("Скарга"), складзеная Смат-рыцкім і прадстаўленая ад імя беларуска-ўкраінскай супольнасці на вальны сейм, які павінен быў адбыцца ў 1623 г. у Варшаве. "Мы церпім вялікія беззаконні і жорсткі ўціск і ніхто ў нашай бацькаўшчыне не хоча нам памагчы, — гаворыцца ў "Суплікацыі". -- "Нас пазбавілі правоў, пазбавілі вольнасцяў і свабоды". Сматрыцкі і яго аднадумцы патрабуюць ад сейма "ад-навіць закон", вярнуць праваслаўным беларусам і ўкраінцам "правы, свабоды і вольнасці", якія ён "здабыў сваёй крывёю", і ў першую чаргу, "самую дарагую свабоду — свабоду веры і бога-служэння". Менавіта ад гэтай свабоды залежыць "грамадскі спа-кой у краіне". Дабрабыт кожнай дзяржавы, гаворыцца ў
    103
    "Суплікацыі", грунтуецца на "грамадскай згодзе". Аднак там, дзе парушаецца рэлігійная свабода, такая згода немагчыма.
    Сматрыцкі і яго аднадумцы адзначаюць непасрэдную су-вязь і залежнасць паміж рэлігійнай, грамадзянскай і палітычнай свабодай: "Хто пазбаўляе нас святой веры... той аднімае ў нас... грамадзянскіе свабоды і ўганяе ў рабства", — гаворыцца ў "Суплікацыі".
    Прававая традыцыя Рэчы Паспалітай, якая налічвае 600 год, прадугледжвае існаванне народаў двух веравызнанняў — грэ-часкага, або праваслаўнага і рымскага, або каталіцкага. Менавіта гэтым двум веравызнанням вялікімі князямі і польскімі каралямі нададзены усе свабоды, вольнасці, правы. Між тым як уніяцтва, мяркуе Сматрыцкі, веравызнанне нелегітымнае, не зафіксаванае ў законах: "гэтай уніяцкай Русі, - гаворыцца ў "Суплікацыі", — не ведаюць нашы законы і не ведаюць польскія каралі, пагэтаму не ўспамінаюць пра яе ў прывілеях, якія дадзены рускаму народу" (98, с. 393 - 398).
    У "Суплікацыі" Сматрыцкі дае дэфініцыю паняццю "сва-бода". Гэта, на яго думку, "жыццё ў адпаведнасці з дабраахвотна прынятымі законамі". Свабода беларускага і ўкраінскага народаў грунтуецца, па-першае, на правах і прывілеях, якія гарантуюць гэтым народам асабістую бяспеку, недатыкальнасць уласнасці і рэлігійную свабоду; па-другое, на безумоўнай роўнасці з польскім народам ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.