• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    У асобных выпадках сепаратызм прыводзіў да спробы аддзялення Вялікага княства Літоўскага ад Рэчы Паспалітай. Такія памкненні мелі месца ў сярэдзіне XVII стагоддзя ў перыяд польска-шведскай і руска-польскай войнаў, калі Януш і Багуслаў Радзівілы заключылі пагадненне са шведскім каралём Густавам аб прызнанні яго вялікім князем Літоўскім. Прыкладна ў той жа час сярод феадалаў былі і прыхільнікі разрыву з Польшчай і вы-брання вялікім князем Літоўскім рускага цара.
    Шэрагам спецыфічных асаблівасцяў адрозніваліся па-літыка-прававыя погляды Льва Іванавіча Сапегі (1557--1633). Ён займаў высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Продкі Caneri былі праваслаўнымі, іх фамільньг маёнтак знаходзіўся неда-лёка ад Оршы. Леў Сапега яшчэ ў малым узросце быў аддадзены бацькамі на выхаванне да нясвіжскага двара Мікалая Радзівіла (Чорнага), дзе яго гадавалі ў духу верацярпімасці і рознаверья. Калі Сапегу было 13 гадоў, Радзівіл накіраваў яго на вучобу ў Лейпцыгскі універсітэт.
    На працягу ўсяго свядомага жыцця Сапега займаў высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Пасля закан-чэння універсітэта ён быў прыняты да двара ў якасці кара-леўскага пісара (1581 год). У 1583 годзе Сапега быў назначаны падканцлерам Вялікага княства Літоўскага, а ў 1589 — ён ужо стаў канцлерам. У 1621 годзе Сапега — Віленскі ваявода, а ў 1625-м — гетман Вялікага княства Літоўскага. Займаючы пера-лічаныя пасады, Леў Сапега паказаў сябе таленавітым палітыкам і дыпламатам. 3 яго іменем звязаны падрыхтоўка і выданне Ста-туту 1588 года. Сапега напісаў да Статуту зварот да вялікага кня-
    95
    зя Сігізмунда III і да грамадзянаў Вялікага княства Літоўскага (гэты дакумент называюць другой прадмовай). 3"яўляючыся ка-толікам па веравызнанні, хаця паходзіў ён з праваслаўнага роду, Сапега не быў апалагетам каталіцкай веры і царквы і яе інтарэсаў. Яго палітыка-прававым поглядам характэрна свецкая метадалогія і прагматычны падыход да вырашэння палітычных праблем.
    Светапогляд і палітычная дзейнасць Сапегі супярэчлівыя. 3 аднаго боку, ён выказваецца як прыхільнік прагрэсіўных для таго часу ідэй і тэндэнцый, а з другога — як актыўны абаронец правоў і свабод шляхецтва. Такую пазіцыю можна растлумачыць, таму што Сапега, будучы буйным землеўладальнікам, выказваў і адстойваў інтарэсы свайго класу. Але як чалавек высокай культу-ры і цвярозага мыслення палітык ён не мог прайсці міма тых но-вых працэсаў, што адбываліся ў грамадстве і ў ідэалогіі.
    Для светапогляду Сапегі характэрна прыхільнасць да ідэі палітычнага вяршэнства шляхецкага саслоўя, яго выключнага становішча ў сістэме ажыццяўлення ўлады. У поглядах на дзяр-жаву ён выступаў як прыхільнік унутрана адзінай дзяржавы, цэн-тралізаванай і адначасова шляхецка-дэмакратычнай. У процівагу прыхільнікам ідэй абсалютызму, Сапега лічыў, што цэнтра-лізацыя і ўнутранае адзінства ў краіне могуць быць гарантаваны не шляхам узмацнення ўлады манарха, а шляхам устанаўлення дзяржаўнага правапарадку і ўзмацнення сістэмы прававога рэгу-лявання. Зыходзячы з гэтага, ён высока ацэньваў значэнне права ддя дзяржавы і грамадства. (85)
    У вызначэнні ролі права ў грамадстве і дзяржаве Сапега вылучаў два асноўныя моманты. Па-першае, з яго пункту глед-жання права ахоўвае жыхароў дзяржавы ад злоўжыванняў з боку манарха, гэта значыць, прадухіляе выраджэнне манархіі ў ты-ранію. Па-другое, закон, будучы накіраваным супраць свавльства і самаўпраўства, забяспечвае дзяржаве ўнутраны парадак, спакой і сацыяльны мір. У гэтым плане, па меркаванні Сапегі, закон пат-рэбны як для правячых колаў, так і для падданых. У прадмове да Статуту 1588 года Сапега пісаў: "Але вже мало бы м на том было, нж бы человек з неволн от постороннего непрнятеля над собою терпетн мусел. Тогда тот монштук або уднло на погамованье ко-ждого зуфальцу есть вынойдено, абы, се боячн права, от каждого кгвалту н збытку погамовал, а над слабшнм н худшнм не поста-внл се н утнкатм его не мог, бо для того права суть постановлены, 96
    абы можному н потужному не все было вольно чнннтн...". (86) У дадзеным выпадку гэта адно з першых у Беларусі абгрунтававан-няў ідэй прававой дзяржавы ў форме абмежаванай правам ма-нархіі.
    Выступаў Сапега і гарачым прыхільнікам незалежнасці і свабоды чалавека. Праўда, у гэтай частцы яго разважанні крыху абстрактныя, але, улічваючы класавую пазіцыю Сапегі па іншых сацыяльных пытаннях, можна меркаваць, што гутарка ідзе перш за ўсё пра свабоду асобы шляхціча: у тыя часы паняцце свабоды як прывілегіі толькі пануючага класу ў вышэйшых колах лічылася справай, якая сама собой разумеецца. Поглядам Сапегі на права быў характэрны натуральна-прававы падыход. Пры гэ-тым ён маляваў права не як вынік боскага "откровення", а як пра-дукт дзейнасці чалавечага розуму.
    Леў Сапега з"яўляўся адным з найбольш перакананых і паслядоўных палітыкаў пры адстойванні ідэі ўнутранай незалеж-насці і суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага. Аднак пры ўсёй яго энергічнай барацьбе супраць польскіх экспансіянісцкіх заду-маў ён не асуджаў ідэю агульнасці польска-літоўскіх інтарэсаў, прызнаваў яе толькі ў сферы ваеннай і знешнепалітычнай.
    Пасля смерці караля Стэфана Баторыя Леў Сапега не цу-раўся думкі наконт аб"яднання Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржа-вай. У прыватнасці, ён быў прыхільнікам выбрання Фёдара Іаа-навіча на прастол караля Рэчы Паспалітай. Пра гэта прама гаво-рыць пісьмо ад 22 верасня 1587 года Радзівілу (87).
    У першыя гады пасля заключэння Брэсцкай уніі 1596 года Сапега аказваў значную падтрымку распаўсюджванню уніяцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Аднак падзеі неўзабаве паказалі, што унія не забяспечвае жаданага ўнутранага адзінства. Праваслаўнае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага на прыцясненні ката-ліцкіх і уніяцкіх фанатыкаў адказала масавымі выступленнямі, у тым ліку і ўзброенымі. У такіх умовах Сапега зразумеў тыя згуб-ныя паследкі, якія несла уніяцтва, таму што яго барацьба з пра-васлаўем выклікала рэзкае абвастрэнне класава-рэлігійных ад-носін і пагражала перарасці ў грамадзянскую вайну.
    Такія вынікі уніі зусім не былі даспадобы Сапегу, тым больш, што ён усведамляў небяспеку народных рухаў для паную-чага класу. Сапега, праўда, на адмаўляўся зусім ад ідэі уніі, але патрабаваў замены практыкуемых насільных метадаў прыцягнен-97
    ня праваслаўных ва уніяцтва больш асцярожнымі шляхамі. Па-зіцыя Сапегі ў гэтым пытанні знайшла яркае адлюстраванне ў лісце да вядомага кіраўніка уніяцкай палітыкі Кунцэвіча ад 22 сакавіка 1621 года.
    Са зместу ліста відаць, наколькі вышэй ставіў ён свецкія інтарэсы над царкоўнымі. Сапега прама гаворыць аб гэтым Кун-цэвічу, патрабуючы ад яго, каб "уладу сваю і абавязкі духоўніка прыстасоўваў да волі гасподскай і намераў урада" (88). Канешне, ён не выпадкова стаў на шлях асуджэння насільных метадаў пра-вядзення ў жыццё уніі. У гэтым немалую ролю адыгралі рашучыя выступленні праваслаўнага насельніцтва супраць насілля. Несум-ненна, да гонару Сапегі трэба сказаць, што ў яго не было рэ-лігійнага фанатызму. Больш таго, ён нават выказваў схільнасць да ідэй верацярпімасці. У пісьме да Мікалая Радзівіла Сапега пісаў: "Я католік, але не зычу нашай айчыне таго, што адбываец-ца ў Францыі" (89). (Тут ён мае на ўвазе рэлігійную разню -С.С.). А ў пісьме да Кунцэвіча дадаваў, што "ад паслухмянага праваслаўя больш карысці, чым ад уніі" (90).
    § 7.	Палітыка-прававое абгрунтаванне уніі. Іпацій Пацей
    Унія была абвешчана на Брэсцкім царкоўным саборы (6 (16) - 10 (20) кастрычніка 1596 г.). Яе ўвядзенне справакавала ўспышку рэлігійна- ідэалагічнай і палітычнай барацьбы, уз-нікненне вялікай колькасці палемічных трактатаў, у якіх спрэчка ішла адносна асноўнага пытання: «за» ці «супраць». У гэтай на-пружанай дыскусіі грунтоўна выкарыстоўваліся палітыка-прававыя аргументы. Уніяцкія палемісты звярталіся да стара-жытных вялікакняжацкіх і каралеўскіх граматаў, сеймавых пас-таноў, статутаў, у якіх знаходзілі падцвярджэнне легітымнасці сваіх прывілеяў, правоў, свабодаў.
    Выдатным рэлігійна-палітычным пісьменнікам-палемістам з'яўляўся Іпацій Пацей (1541-1613), адзін з галоўных інцыятараў і ідэолагаў уніі. Нарадзіўся ён у маёнтку Ражанка, што на Берасцейшчыне, у шляхецкай праваслаўнай сям'і. Сап-раўднае імя Пацея - Адам, імя Іпацій ён узяў пасля прыняцця ма-наства. Хлопчыкам Пацей быў узяты ў двор Мікалая Радзівіла Чорнага, вучыўся ў Нясвіжскай кальвініцкай школе. Мяркуюць, 98
    што вышэйшую адукацыю атрымаў у Кракаўскім універсітэце. 3 1566 г. Пацей брэсцкі земскі пісар. Ен прадстаўляў Брэсцкае вая-вадства на Люблінскім сейме 1569 г., паставіў свой подпіс пад актам палітычнай уніі. У 1573 г. быў у ліку тых, хто падпісаў Варшаўскую канфедэрацыю, якая гарантавала роўныя правы ўсім хрысціянскім веравызванням у Рэчы Паспалітай. У 1576 г. Пацей ужо брэсцкі земскі суддзя, а з 1578 па 1580 гг. - падатковы інспектар. У 1588 г. ён быў прызначаны каралём брэсцкім кашта-лянам, што дало яму права засядаць у Сенаце. Карьеры Пацея садзейнічала тое, што ў 1574 г. ён адмаўляецца ад кальвінізма, пераходзіць ў праваслаў'е і хутка становіцца спачатку тайным, a потым яўным прыхільнікам царкоўнай уніі. У 1593 г. пры пад-рымцы князя Канстанціна Астрожскага ён становіцца епіскапам Уладзімірскім і Берасцейскім. Заняўшы епіскапскю кафедру, Па-цей актывізуе тайную і яўную уніяцкую дзейнасць, прымае ак-тыўны ўдзел у выпрацоўцы дэкларацыі «Акт аб уніі», якую пад-трымала большасць беларускіх і украінскіх праваслаўных епіскапаў, многія ўлывовыя паны і шляхта, а таксама канцлер ВКЛ Леў Сапега і сам кароль. У 1595 г. Пацей ананімна выдае свой першы уніяцкі твор «Унія, альбо выклад преднейшых арты-кулов».
    15 лістапада 1595 г. ён разам з луцкім епіскапам Кірылам Цярлецкім прыбыў у Рым каб азнаёміць папу з планам і ўмовамі царкоўнай уніі. Папа зацвердзіў усе дакументы, якія тычыліся уніі. 6 кастрычні 1596 г. у Брэсце адкрыўся царкоўны сабор, які санкцыянаваў рымскія дамоўленнасці. Юрыдычна унія ператва-рылася ў дзяржаўную рэлігію, а праваслаў'е па сутнасці апыну-лася па-за законам, нягледзячы на тое, што не адмяняліся ні Вар-шаўская канфедэрацыя, ні артукулы Статуга ВКЛ 1588 г., якія абвяшчалі раўнапраў' е ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў. А.Ул. Карташоў лічыў увядзенне царкоўнай уніі пачаткам канца не толькі рэлігійнай, але і палітычнай свабоды ў Рэчы Паспалітай (91,с.666).