• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    Уплыў дэмакратычных слаёў грамадства на праватвор-часць і правасвядомасць даволі наглядна прасочваецца таксама на прыкладзе абласных грамат. Менавіта мяшчане полацкія ўвялі ў звычай дагаворныя адносіны паміж князем, ваяводам — з аднаго боку, і з гараджанамі — з другога, менавіта яны прад"яўлялі да службовых асобаў самыя сур"ёзныя патрабаванні, накіраваныя на захаванне сваіх маёмасных і асабістых правоў. Сацыяльна-палітычная практыка Полацка аказала вялікі ўплыў на ста-наўленне ідэі "грамадскага кансенсусу", "міжсаслоўнай згоды", гэта значыць, тых палітычных прынцыпаў, якім велікакняжацкая (12) „
    улада надавала істотнае значэнне. Гэты момант, дарэчы, ат-рымаў адлюстраванне ў скарынінскіх прадмовах, у сацыяльна-палітычным вучэнні Волана і іншых.**
    Вялікі ўплыў на заканатворчасць, правасвядомасць, па-літыка-прававую думку Вялікага княтства Літоўскага аказваў бе-ларускі горад, асабліва сацыяльна-палітычнае жыццё такіх буй-ных гарадоў як Вільня, Полацк, Віцебск, Мінск, Брэст, Гродна, Магілёў і іншых. На працягу XV— першай паловы XVII стагоддзя беларускія гарады атрымліваюць шэраг прывілеяў, якія садзей-нічаюць развіццю рамеснай і гандлёвай дзейнасці мяшчанаў, рэ-гулююць іх палітыка-прававое жыццё. Важным момантам у жыцці гарадоў Вялікага княства Літоўскага з"явілася па сутнасці заваяванае імі права на адноснае*** самакіраванне — магдэбург-скае права, якое абмяжоўвала ўладу велікакняжацкіх чыноўнікаў, абараняла гараджанаў ад самавольства феадалаў, давала шэраг эканамічных, палітычных і юрыдычных прывілеяў. Магдэ-бургскім правам карысталіся Вільня (1387), Брэст (1390), Гродна (1391), Слуцк (1441), Полацк (1498), Мінск (1499), Магілёў (1561), Віцебск (1597) і іншыя гарады.
    Трэба адзначыць, што традыцыі самакіравання, па-літычных і прававых свабод беларускіх гарадоў не былі запазы-чаны з Захаду (у гэтым сэнсе Вялікае княства Літоўскае само ўяўляла тыповы Захад), не прыйшлі цалкам і поўнасцю з магдэ-
    7
    бургскім правам, а ўзніклі яшчэ ў эпоху Старажытнарускай дзяр-жавы. Маецца на ўвазе вечавы лад Полацка, які, па меркаванні . (із)
    З.Капыскага, склаў цэлы этап у яго палітычнай гісторыі. Пры-чым, як адзначаюць даследчыкі, беларуская вечавая традыцыя з"явілася яшчэ больш старадаўняй, чым заходнееўрапейская. Ак-рамя таго, яна не была задушана велікакняжацкай уладай, як гэта здарылася з Наўгародскай і Пскоўскай у Рускай дзяржаве, а была інтэгравана ў палітычную сістэму Вялікага княства Літоўскага. Магдэбургскае права, якое ўсталёўваецца з канца XIV стагоддзя, сінтэзавала многія элементы вечавай дэмакратыі. Апошняя аказа-ла ўплыў таксама і на агульнадзяржаўнае заканадаўства, і на па-літычную сістэму, якая фарміравалася. У прыватнасці, у Полацку склалася традыцыя дагавору з княжацкай уладай**** і грамад-скага кантролю над яе службовымі асобамі, што паступова ў маштабах дзяржавы перарасло ў ідэю кантролю прадстаўнічых органаў і закону над уладай гаспадара. Гэты сюжэт быў надзвы-чай папулярны ў палітычнай думцы Беларусі XVI стагоддзя і бя-рэ пачатак ён, як відаць, у старажытнасці.
    Жалаваныя граматы на магдэбургскае права з"яўляюцца каштоўнымі крыніцамі не толькі гісторыі беларускага закана-даўства, але і палітыка-прававой думкі. У гэтых адносінах вя-лікую цікавасць ўяўляе прывілей на магдэбургскае права Полац-ку, дадзены гораду вялікім князем Аляксандрам у дзень Святога Францыска — 4 кастрычніка 1498 года. 3 тэкстам граматы, ма-быць, быў знаёмы Францыск Скарына. Ва ўсякім выпадку, тэр-міналогія граматы вельмі нагадвае тыя паняцці, якімі аперыруе беларускі мысліцель у сваіх прадмовах да Бібліі. У грамаце: "Мы, Александр, чнннм знаменнто тым нашнм лнстом каждому кому потреба его ведатн, нынешннм н напотом будучнм: йж маючн взгляд к посполнтого доброго размноженню н хотячм положенье места нашого Полоцкого в мере лепшой поставнтн, штоб людн нашн, там жнвучын, через вряд добрый н справедлнвый былн „ <14> размножены .
    Скарына ў прадмове да першага паслання апостала Паўла да карынфянаў пісаў: "... каждый хрнстнаннн свое нмея дарова-нне к посполнтого доброго размноженню да уделяет..." I да-лей: "Абы братня мая русь, людн посполнтые, чтучн моглн лепей
    8
    разуметн". Усё гэта сведчыць пра тое, што Скарына добра быў знаёмы з прававымі дакументамі свайго часу, што, па ўсёй вера-годнасці, да яго звярталіся па юрыдычную кансультацыю яго землякі — палачане, ды і не толькі яны. У якой ступені беларускія мяшчане цанілі свае палітычныя свабоды, сведчыць наступны факт: калі за ўдзел у расправе над І.Кунцэвічам віцебскія гарад-жане былі пазбаўлены магдэбургскага права, яны, як паведамляе уніяцкі мітрапаліт І.Руцкі, "больш аплаквалі гэтую страту, чым адсячэнне галоваў сваіх суграмадзянаў". Гэта несумненнае сведчанне развітой палітыка-прававой самасвядомасці беларускіх гараджанаў. У той жа час рамеснікі і купцы гарадоў Беларусі вы-значаліся законапаслушэнствам, даволі выразна ўсведамлялі сваё месца і свае правы ў адпаведнай саслоўна-феадальнай іерархічнай сістэме. Так ва ўставе цэху залатых спраў майстроў, кавалёў і кацельшчыкаў Мінска за 1591 года сказана, што яны лічаць сваім абавязкам "павінавацца ва ўсім" як вялікаму князю, (17)
    так і магістрату. На жаль, гэта традыцыйная для беларускіх гараджанаў законапаслухмянасць (канешне, не без таго, што яно час ад часу парушалася рознымі канфліктамі) была падарвана насільным увядзеннем царкоўнай уніі, гэта значыць, па віне саміх жа уладаў. Менавіта пра гэта з прыкрасцю пісаў канцлер Леў Са-пега ў сваім вядомым пісьме да І.Кунцэвіча ад 12 сакавіка 1622 (18)
    года.
    Найбольш ушчамлёным у прававых адносінах (як, нату-ральна, і ў сацыяльных) было сялянскае саслоўе. Як ні парадак-сальна, але агульны гаспадарчы, палітычны, культурны прагрэс суправаджаўся пагаршэннем і эканамічнага, і юрыдычнага стано-вішча сялянства. На працягу XVI— першай паловы XVII стагодд-зя ажыццяўляўся працэс сацыяльнай уніфікацыі і запрыгоньвання сялянаў. У канчатковым выніку слой свабодных сялянаў-уласнікаў ("людей похожнх") зводзіцца да мінімуму, селянін і яго зямля становяцца ўласнасцю феадала (Устава на валокі 1557 года, Статуты 1529, 1566, 1588 гадоў і інш.). Становішча сялянаў ад-рознівалася "палітычным бяспраўем, абмежаванай грамадзянскай праваздольнасцю, павышанай адказнасцю за крымінальныя зла-(19)
    чынствы". I ўсё ж некаторыя элементы сялянскан прававон аўтаноміі існавалі - гэта копныя суды, якія ствараліся з саміх жа 9
    сялянаў — "копных мужоў", ці "копных старцаў" (капа — сялянскі сход, сходка) і дзейнічалі пад кантролем земскіх павятовых судд-зяў. Іх кампетэнцыя абмяжоўвалася лакальнымі сялянскімі праб-...	.	„	(20)
    лемамі і кіраваліся яны галоўным чынам правам.
    Прававой жа формай сялянскага пратэсту на агульнад-зяржаўным узроўні былі скаргі. Сяляне як правіла скардзіліся на многія навіны, гэта значыць, на новаўводзімыя і адвольныя па-(21) віннасці і прасілі улады "прн старых пошлннах заховатн". У сваю чаргу вялікі князь прадпісваў князям, панам, баярам і "вснм тым, которые нменя свон н оселостн мают", "жебы онн... подле сгатуту заховалнся, а справедлнвость подданым ... во всем чннн-лн" , гэта значыць, каб узгаднялі свае дзеянні ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам. На думку даследчыкаў, усё часцей такія прадпісанні заставаліся на паперы. Праблема эканамічна-прававога становішча беларускага сялянства атрымала даволі шырокае адлюстраванне ў грамадска-палітычнай думцы XVI-першай паловы XVII стагоддзя (М.Літвін, С.Будны, А.Волан. А.Алізароўскі), у пропаведзях радыкальных мысліцеляў (Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны, Марцін Чаховіц і іншых).
    Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі XVI— першай паловы XVII стагоддзя цяснейшым чынам звязана з Адраджэн-нем і Рэфармацыяй, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне беларускай духоўнай культуры, у тым ліку палітычнай і юры-дычнай. Менавіта ў гэты перыяд актывізуюцца працэсы дзяр-жаўнай цэнтралізацыі і прававой стабілізацыі грамадства Вя-лікага княства Літоўскага, фарміравання беларускай народнасці і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, інтэнсіфікуюцца культурныя кантакты з краінамі цэнтральнай і заходняй Еўропы. Працягваецца працэс секулярызацыі культуры Вялікага княсгва Літоўскага: развіваюцца кнігадрукавванне, асвета, узрастае цікавасць да культурных, у тым ліку да палітычных і юрыдычных каштоўнасцяў антычнасці (да сачыненняў Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона, да рымскага права). Сярод адукаванай шляхты і га-раджанаў узмацняюцца мецэнацкія тэндэнцыі, рас-паўсюджваюцца і ўсё больш укараняюцца ў свядомасці людзей ідэі рэнесанснага гуманізму і пратэстантызму (свабоды,
    10
    індывідуалізму, рэфармавання, прававой дзяржавы, верацяр-пімасці і гэтак далей).
    Велікакняжацкая улада, якая падтрымліваецца праг-рэсіўна настроенай часткай пануючага класу, якая мысліць па-новаму і пабуджаецца айчыннымі інтэлектуаламі, на працягу XVI стагоддзя праводзіць шэраг сацыяльных, эканамічных і дзяр-жаўна-адміністратыўных пераўтварэнняў. Гэтыя рэформы істотна паўплывалі на характар грамадства, на прававое становішча сас-лоўяў і розных сацыяльных груп насельніцтва. Перш за ўсё гэта аграрная рэформа 1557—1569 гадоў, асноўныя палажэнні якой зафіксаваны ў Уставе на валокі (1557 год). Далей гэта судова-адміністрацыйная рэформа 1564—1566 гадоў, у выніку якой уся тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на вая-водствы, паветы і воласці. Ствараліся выбарныя земскія павято-выя суды, не залежныя ад мясцовай адміністрацыі. Тым самым зацвярджаўся адзін з найважнейшых элементаў прававой дзяржа-(25)
    вы — раздзяленне выканаўчай і судовай улады. Уводзіліся так-сама незалежныя ад дзяржаўных органаў кіравання падкаморскія суды, у кампетэнцыю якіх уваходзілі справы аб зямельных спрэчках феадалаў. 3 1588 года падкаморыі выбіраліся на павято-вых сеймах, а затым зацвярджаліся вялікім князем. У 1581 годзе была створана вярхоўная апеляцыйная інстанцыя Вялікага княст-ва Літоўскага — Галоўны трыбунал, ці суд у складзе амаль 40 ча-лавек, які выбіраўся ад кожнага павету ці ваяводства. "Стварэнне выбарных, незалежных ад адміністрацыі судоў,— падкрэслівае І.Юхо, — хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла пра но-вы этап у развіцці прававой культуры грамадства, пра імкненне да паступовага ўсталявання правапарадку ў дзяржаве. Выбарны незалежны суд быў прасякнуты задачамі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы, але і правам асобнага чалавека. Гэты рады-кальны паварот у прававой тэорыі і поглядах на ролю суда ў гра-мадстве Беларусі ў XVI стагоддзі пачаў ажыццяўляцца ў Заход-