Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
§2 . Адраджэнне і развіццё культуры
Змест і характар палітыка-прававой думкі Вялікага княст-ва Літоўскага ў значнай ступені вызначаўся развіццём айчыннай культуры -- адукацыі, кнігадрукавання, літаратуры, філасофіі, гістарычных ведаў, узроўнем асваення папярэдняй традыцыі, га-лоўным чынам антычнай, і засваення найноўшых рэнесансна-гуманістычных і рэфармацыйных ідэй і канцэпцый.
Перш за ўсё трэба адзначыць дамінуючае месца ў культу-ры Вялікага княства Літоўскага культуры славянскага этнасу-мовы, пісьменнасці, палітычнай і прававой культуры і гэтак да-лей, што не дзіўна, таму што, па-першае, славяне апераджалі літоўскія плямёны ў культурным развіцці; па-другое, яны скла-далі асноўную масу насельніцтва Вялікага княства Літоўскага — (34)
80 працэнтаў. Беларуская мова аж да канца XVII стагоддзя 16
з"яўлялася дзяржаўнай, на ёй складаліся асноўныя прававыя да-кументы, нарматыўныя акты, судзебнікі, Статуты, вяліся справа-водства велікакняжацкай канцылярыі, судаводства, дакумента-цыя гарадскіх і земскіх судоў, ваяводскіх і магістрацкіх управаў і гэтак далей. Натуральна, такая культурная сітуацыя спрыяла інтэнсіўнаму развіццю беларускай палітычнай і прававой думкі. На працягу XVI— першай паловы XVII стагоддзя ўсё больш уз-мацняецца працэс секулярызацыі культуры Вялікага княства Літоўскага (хаця царква і рэлігія працягваюць аказваць на яе ра-шаючы ўплыў), што таксама мела немалое значэнне для прагрэсу ў галіне палітыка-прававых вучэнняў.
Калі ў канцы XV — пачатку XVI стагоддзя ў Вялікім кня-стве Літоўскім існавалі нешматлікія прыходскія праваслаўныя і каталіцкія школы (адну з такіх школаў закончыў Францыск Ска-рына), то ўжо ў другой палове стагоддзя ўзнікае параўнальна гус-тая сетка пратэстанцкіх, каталіцкіх і праваслаўных (пераважна (35)
брацкіх) і уніяцкіх навучальных устаноў. На думку А.В.Карташова, у адрозненне ад Расіі, сіла Вялікага княства Літоўскага была ў тую эпоху "ў адукацыі, заснаванай на
(36)
сістэматычнай школе". Пратэстанцкія школы існавалі ў Віцебску, Вільні, Галоўчыне, Гарадзеі, Глыбокім, Жупранах, За-слаўі, Івянцы, Іўі, Клецку, Капылі, Койданаве, Лоску, Любчы, Мінску, Нясвіжы, Навагрудку, Оршы, Полацку, Слуцку, Смар-гоні, Шыдлове і некаторых іншых гарадах і мястэчках Вялікага (37) . .
княства. Яшчэ да прыходу іезуітаў у Вялікім княстве Літоўскім, у прыватнасці, у Беларусі, былі адчынены каталіцкія вучылішчы (у Гаеве — Барысаўскага, Мастах — Гродзенскага, Нядзведзічах — Слуцкага паветаў). На працягу ўсёй другой пало-вы XVI— XVII стагоддзя на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць ката-ліцкія сярэднія навучальныя ўстановы (калегіі), заснаваныя іезуітамі: у Вільні ў 1570 годзе, Полацку — 1580, Оршы — 1616, Хойніках - 1622, Гродне - 1625, Навагрудку - 1644, Пінску -
(38)
163 8, Віцебску — 1649, Мінску — 1672 годзе і іншыя. У канцы XVI— першай палове XVII стагоддзя ў шэрагу гарадоў Беларусі, Украіны, Літвы адкрываюцца школы праваслаўных брацтваў — у Вільні ў 1580 годзе, у Львове ў 1580, у Брэсце ў 1591, у Мінску ў 1592, у Магілёве ў 1597, у Шклове ў 1625, у Полацку ў 1633, у
17
Пінску ў 1633, у Оршы ў 1648 годзе. Некаторыя праваслаўныя брацкія школы з цягам часу робяцца уніяцкімі (Брэсцкая, . . (39)
Пінская, Магілёўская, Мінская, Навагрудская і іншыя). У на-званых школах, апрача іншых прадметаў, выкладалася рыторыка (мастацтва красамоўства), якая мела вялікае значэнне для паспя-ховай палітычнай і судовай дзейнасці. Лацінскую мову вывучалі па творах выдатных рымскіх палітычных дзеячаў і юрыстаў — Катона, Цыцэрона, і ншых. У Слуцкай і Іўеўскай пратэстанцкіх школах выкладаліся асновы прававых ведаў і этыка.
У 1566 годзе па ініцыятыве вялікага князя Сігізмунда-Аўгуста была заснавана каталіцкая навучальная ўстанова, якая набліжалася да школы вышэйшага тыпу, — вучылішча грамадзян-скага права. Рэктарам вучылішча быў Пётр Раізій — вучоны-юрыст, адзін з членаў камісіі па падрыхтоўцы Статуту 1566 года. Ён чытаў студэнтам лекцыі па рымскаму, саксонскаму і магдэ-бургскаму праву. Мясцовае права выкладаў юрыст беларус Ста-. (40) ніслаў Грахоўскі.
У 1578 годзе Віленская калегія была пераўтворана ў ака-дэмію. Неўзабаве спецыяльным указам вялікага князя і караля Стэфана Баторыя (Батуры), а таксама папскай булай (1579) ёй былі дадзены правы універсітэта. Спачатку Віленскі універсітэт меў два факультэты — філасофскі і тэалагічны. У 1644 годзе на сродкі Казіміра Сапегі — сына нябожчыка канцлера — ва універсітэце быў адкрыты юрыдычны факультэт, які праіснаваў да 1655 года. 3 1645 года аж да яго закрыцця прафесарам юры-дычнага факультэта Віленскага універсітэта быў відны беларускі палітычны мысліцель і вучоны-прававед А.Алізароўскі — доктар "обонх прав" Інгальштадскага універсітэта, аўтар трактату "Аб палітычнай супольнасці людзей" (1651).
Грунтоўныя палітычныя і прававыя веды атрымлівалі студэнты філасофскага факультэта. Рэч у тым, што ў эпоху, якую мы аналізуем, філасофія разумелася як усёабдымныя, універсальныя веды, што падзяляліся на тэарэтычныя і практыч-ныя. Зместам тэарэтычнай філасофіі былі логіка (рацыянальная філасофія), фізіка (прыродазнаўчая філасофія), метафізіка (ву-чэнне аб найбольш агульных паняццях быцця). Практычная філасофія ўключала ў сябе этыку, эканоміку і палітыку, гэта зна-
18
чыць, комплекс ведаў, якія непасрэдна патрэбны былі будучаму дзяржаўнаму дзеячу і юрысту. Асновай гэтага універсальнага КУРСУ філасофіі быў арыстоцелізм у схаластычнай інтэрпрэтацыі. У сувязі з гэтым студэнты былі добра знаёмыя з такімі творамі Арыстоцеля як "Нікамахава этыка" і "Палітыка", якія з"яўляліся важнейшымі крыніцамі палітыка-прававых ідэй і вучэнняў у Бе-. (41)
ларусі.
У пачатку XVII стагоддзя ў Віленскім універсітэце вы-кладала група прафесараў, навуковая цікавасць якіх была зася-роджана на праблемах чалавека і грамадства (Н.Ленчыцкі, Л.Залускі, С.Лаўксмін, Т.Білевіч і іншыя). Так, шляхціч з-пад Мінска Лука Залускі (1604—1676) з"яўляўся аўтарам "Агульнай філасофіі" (Вільня, 1640), у якой значнае месца займалі праблемы этыкі і палітыкі, аналізаваліся сачыненні Платона — "Законы", "Дзяржава", Арыстоцеля -- "Нікамахава этыка" і "Палітыка". Раз-дзел "Палітыка" складаўся з трох падраздзелаў: Аб дзяржаве і палітыцы старажытных; Аб дабрачынствах гасудараў; Аб савет-ніках гасудара. Аўтар добра знаёмы не толькі з плітычным ву-чэннем старажытных мысліцеляў — Платона, Арыстоцеля, Цыцэ-рона, але новых вучоных — Ж.Бадэна, Ю.Ліпсія.
Прафесар Полацкай і Нясвіжскай калегій, а затым Віленскага універсітэта Сігізмунд Лаўксмін (1596-1670) з"яўляўся аўтарам сачынення "Практычнае красамоўства, ці пра-вілы рытарычнага мастацтва" (1648), якое на працягу XVII — XVIII стагоддзяў служыла падручнікам рыторыкі ў айчынных і (42)
замежных навучальных установах. Нрычым аутар падкрэс-лівае вялікае значэнне аратарскага майстэрства не толькі ў філасофіі, але і ў юрыспрудэнцыі, паколькі "красамоўства так выкладае законы, каб папярэдзіць несправядлівасць", і далей: "На думку Дэметрыя Фалернскага, прамова ў дзяржаўным жыцці зна-чыць тое ж, што і зброя на вайне".
Многія беларусы, украінцы, літоўцы атрымлівалі вышэй-шую адукацыю, у тым ліку і юрыдычную, за мяжой — у Пражскім, Кракаўскім (Ягелонскім), Падуанскім, Балонскім, Вітэнбергскім, Лейпцыгскім, Кенігсбергскім, Базельскім універсітэтах. Дабіраліся яны і да Сарбоны і Оксфарда. Як вядо-ма. права выезду за мяжу для ўсіх саслоўяў было запісана ў Ста-
19
туце Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Вось што расказвае ў мемуарах пра сваю адукацыю беларускі шляхціч з-пад Слуцка Ян Цадроўскі. У 1631 годзе яго паслалі бацькі разам з братам у Ке-нігсбергскі універсітэт. Далей, у 1635 годзе для працягу адукацыі бацька паслаў абодвух у Кракаўскую акадэмію. Пасля заканчэння яе Цадроўскі паступіў на службу да Багуслава Радзівіла, з якім ён падарожнічаў па Заходняй Еўропе, пабываў у Германіі, Галандыі, "затрымаўся" ў Утрэхтскай акадэміі (заснавана ў 1636 годзе). Сем месяцаў правёў у Парыжы, затым — у Англіі, зноў ва Утрэхце. У (44)
1640 годзе вярнуўся на радзіму.
На працягу XVI — першай паловы XVII стагоддзя ў Вя-лікім княстве Літоўскім узнікае шэраг культурна-асветных цэн-траў, якія адыгралі вялікую ролю ў станаўленні палітычнай і пра-вавой культуры грамадства, у распаўсюджванні юрыдычных ве-даў. Як правіла, у гэтых цэнтрах знаходзіліся царква ці манастыр, тыпаграфія, школа, кнігасховішча (бібліятэка), шпіталь (бальніца і дом для састарэлых). Такімі цэнтрамі з"яўляліся Заблудоўска-Супрасльскі цэнтр на Падляшшы, Брэсцкі, Нясвіжскі, Лоскі, Віленскі, Любчанскі, Слуцкі, Магілёўскі; на Украіне — Кіева-Пячэрская лаўра, Астрог, Львоў.
Супрасльскі цэнтр (Падляшша) канцэнтраваўся вакол Супрасльскага праваслаўнага манастыра, заснаванага ў 1498 год-зе Аляксандрам Хадкевічам, маршалкам Вялікага княства Літоўскага, навагрудскім ваяводам і берасцейскім старастам су-месна са смаленскім епіскапам Іосіфам Солтанам. У другой пало-ве XVI стагоддзя - гэта буйны цэнтр культуры, які мае вялікае сховішча старажытных рукапісаў, граматаў, хронікаў, друкава-ных кніг, што сцякаліся сюды з Усходу і Захаду. Пры ім існавалі школа, дзе вучылі "рускай грамаце", скрыпторый, бібліятэка. Сы-нам Аляксандра -- Рыгорам Хадкевічам у Заблудаве была засна-вана друкарня, у якой працавалі пасля ўцёку з Масквы Іван Фёда-раў і Пётр Мсціславец.
У шматлікіх друкарнях Беларусі (Брэст, Вільня, Лоск, Любча, Слуцк, Мінск, Нясвіж, Заблудаў, Магілёў і іншыя) разам з рэлігійна-царкоўнай, палемічнай, гістарычнай і іншай літаратурай друкаваліся кнігі палітычнага і прававога зместу. Так, у Брэсцкай друкарні, заснаванай у пачатку 50-х гадоў XVI
20
стагоддзя віленскім ваяводам Мікалаем Радзівілам Чорным, быў надрукаваны палітычны трактат Аўгусціна Ратундуса "Размова паляка з літвінам". У 1536 годзе тут была надрукавана і знака-мітая Брэсцкая (Радзівілаўская) Біблія, у якой было некалькі па-літычных прадмоваў, а таксама мноства каментарыяў палітыка-прававога зместу. Беларускі "Катэхізіс", надрукаваны ў 1562 год-зе ў Нясвіжы, з"яўляўся не толькі рэлігійна-філасофскім, але і сацыяльна-палітычным трактатам. У 1572 годзе ў Кракаве было апублікавана сачыненне сакратара велікакняжацкай канцылярыі А.Валана "Аб палітычнай, ці грамадзянскай свабодзе". У Лоску ў 1577 годзе было надрукавана шырока вядомае сачыненне А.Ф.Маджэўскага "Аб выпраўленні грамадства і дзяржавы". 3 Лоскай друкарні ў 1583 годзе выйшаў у свет трактат Сымона Буднага "Аб свецкай уладзе". У 1596 годзе ў Вільні публікуецца невялікі твор А.Валана "Аб шчаслівым жыцці, ці найвышэйшым дабрабыце", у якім разам з этычнымі разглядаюцца і палітычныя праблемы. Там жа друкуецца сачыненне земскага пісара К.Валадкевіча "Дабрачынны Літвін" (Вільня, 1592 год), на-кіраванае супраць Люблінскай уніі 1569 года, якое адстойвала суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага.