Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
Права народаў, сцвярджае Тышкевіч-Скуміновіч, фарміруецца на падставе двух крыніц: "права розума" і "права разважання". Крыніцай першага з'яўляецца Бог. У кампетэнцыю гэтага права ўваходзіць павага да бацькоў, прынцыпы: нікому не рабіць шкоды, кожнаму — сваё, не браць чужога і інш. Прынцыпы гэтыя безумоўныя. Другое права грунтуецца на здольнасці чала-века рабіць вывады з назіранняў і параўноўваць адно з другім, шукаць тое, што спрыяе агульнаму жыццю.
Боскі пачатак, які прысутнічае ў "натуральным розуме", згодна Тышкевічу-Скуміновічу, з'яўляецца канстытуіруючай ад-знакай натуральнага права. "Натуральнае права, — піша ён, -- ад-носіцца як да чалавечага роду, так і і да жывёл і з'яўляецца агуль-ным для іх інстытутам натуры, з дапамогай якога творца натуры -- Бог — кіруе людзмі і дзікімі жывёламі... Паколькі ў жывёлаў ад-сутнічае свабода волі, або выбару, яны не могуць ведаць права. Права і закон ні на кога іншага, акрамя чалавека, не рас-паўсюджваюцца".
Такім чынам, Тышкевіч-Скуміновіч, як і Скарга і іншыя ідэолагі каталіцызма, імкнуўся надаць трактоўцы натуральнага права артадаксальна-тэалагічны характар.
Апалагетычную накіраванасць мелі разважанні Тыш-кевіча-Скуміновіча пра сацыяльна-прававы статус асобы. Чалаве-чае грамадства падзяляецца на духоўных і свецкіх. Першыя — на католікаў, праваслаўных, або схізматыкаў, вераадступнікаў, або атэістаў, іудзеяў, магаметан і інш. Свецкая частка грамадства — на людзей свабодных, або высокародных і падданых, або пле-
109
беяў. Высакародныя (шляхта) і плебеі (простыя людзі) у сваю чаргу падзяляюцца на некалькі катэгорыяў. На падставе гэтага, па сутнасці, сярэднявечнага, прынцыпа ацэнкі Тышкевіч-Скуміновіч робіць выснову, што прававы статус асобы натураль-на залежыць ад статуса сацыяльнага.
Правы залежнага селяніна ў Рэчы Паспалітай адзначае яго пан. Усіх правоў павінны быць пазбаўлены ерэтыкі. Апошінія павінны жорстка карацца. Тышкевіч-Скуміновіч ухваляе дэкрэт караля польскага і вялікага князя Літоўскага ад 1424 г. супраць ерэтыкоў. Спасылаецца ён таксама на забарону ў 1543 г. Жыгімонта-І прывозіць у Кракаў новыя кнігі і распаўсюджваць новыя вучэнні. "Сучасныя схізматыкі мала чым адрозніваюцца ад ерэтыкоў", — робіць выснову Тышкевіч-Скуміновіч. Па сутнасці, гэта была палітычная падтрымка лініі правячых колаў Рэчы Пас-палітай на абмежаванне правоў праваслаўнага насельніцтва Бела-русі і Украіны.
Згодна Тышкевічу-Скуміновічу, толькі паўнапраўнай асо-бе ўласціва свабода, пад якой ён разумее "натуральную магчы-масць чалавека рабіць ўсё, што ён хоча, апрача забароненага за-конам". Значнае месца адводзіць мысліцель разгляду правоў і свабодаў шляхты. Параўноўваючы становішча гэтага стану ў За-ходняй Еўропе і Рэчы Паспалітай, ён лічыць, што ў апошняй лепш улічваюцца шляхецкія заслугі і доблесці. Таму кароль Рэчы Паспалітай "упаўне абгрунтавана можа быць названы каралём каралёў, або панам паноў". Тышкевіч-Скуміновіч лічыць, што шчаслівая дзяржава тая, якой кіруюць свабодныя, а не рабы.
Устойлівасць дзяржавы, на думку Тышкевіча-Скуміновіча, залежыць, па-першае, ад паслухмянасці і добрасум-леннага выконвання сваіх абавязкаў падданымі, па-другое, ад на-роднай любові да манарха. "Манарх, — піша Тышкевіч-Скуміновіч, — павінен клапаціцца, каб яго любілі". У цэлым Тышкевіч-Скуміновіч ідэалізаваў і ўхваляў сацыяльна-палітычны лад Рэчы Паспалітай.
110
§ 10. А. Алізароўскі i яго трактат "Аб палітычнай супольнасці людзей”
Аарон (Адам) Аляксандр Алізароўскі (каля 1618 - каля 1659) нарадзіўся ў праваслаўнай сям'і, па некаторых дадзеных на Віцебшчыне (100, с.128). Вучыўся ў калегіях Нясвіжа, Полацка, Познані, потым за мяжой (Інгальштадт, Грац, Падуя). 3 1644 г. — доктар права, з 1645 — прафесар юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. У сувязі з тым, што ў 1655 г. факультэт прыпыніў сваё існаванне, пераехаў у Кёнігсберг, дзе хутка памёр.
Алізароўскі — аўтар некалькіх твораў па рыторыцы і палітыцы. Але яго галоўная праца — "Аб палітычнай супольнасці людзей", выдадзеная ў 1651 г. у Гданьске на лацінскай мове. Не-каторыя польскія даследчыкі, у прыватнасці Ст. Кот (101) і П.Рыбіцкі (102), выказвалі сумненне ў арыгінальнасці поглядаў Алізароўскага. Падстава — празмернае цытаванне іншых аўтараў, недастатковая, у параўнанні з А.-Ф.Маджэўскім і А.Воланам, наяўнасць матэрыялаў з сацыяльна-палітычнай практыкі Рэчы Паспалітай. Аднак гэтыя абвінавачванні даволі адносныя, яны не ўлічваюць некаторыя канкрэтна-гістарычных умоў, характара навуковых прац таго часу. Запазычанне чужых поглядаў (Ары-стоцеля, Цыцэрона, Бадэна) Алізароўскім у значнай ступені носіць творчы характар. Даследчыкі не адмаўляюць арыгінальны характар аналіза становішча сялян, які даецца ў творы "Аб палітычнай супольнасці людзей" (101, с.39). Можна канстатаваць, што хоць Алізароўскі і не стварыў палітычна-прававую тэорыю еўрапейскага маштабу, аднак выказаў нямала цікавых ідэй, зрабіў шмат глыбокіх абагульненняў, якія мелі прагрэсіўнае значэнне для развіцця свецкай палітычнай і прававой думкі Беларусі, Ук-раіны, Літвы сярэдзіны ХУІІ ст. Яго погляды сведчаць таксама пра наяўнасць устойлівых сувязей культуры і ідэалогіі гэтых краін з прагрэсіўнай еўрапейскай думкай.
Натуральна-прававая тэорыя Алізароўскага грунтуецца на эмпірычным і рацыяналістычным падыходзе да аналізу палітычнай і прававой рэальнасці, індуктыўным метадзе даследа-вання. Вучоныя адзінадушныя ў прызнанні свецкага характару працы Алізароўскага "Аб палітычнай супольнасці людзей", неза-лежнасці яе аўтара ад тэалогіі пры аналізе сацыяльна-палітычных
111
з'яў. На думку самога Алізароўскага, яго мэтай было праа-налізаваць палітыку і права асобна ад тэалогіі, якая больш пат-рэбная святарам і манахам. Галоўная якасць палітыкі, у адроз-ненне ад тэалогіі, у яе практычнай карыснасці і дзейнасці (103, с.4). Разам з тым Алізароўскі імкнецца пазбегнуць канфлікта з тэалагічнай дактрынай, аб'ектыўна падзяляючы канцэпцыю "дваістасці ісціны".
У сваёй класіфікацыі відаў права Алізароўскі ігнаруе па-няцце "вечнага права", якое, у адпаведнасці з вучэннем Ф.Аквінскага, папярэднічала іншым правам, з'яўлялася ўвасабленнем вышэйшай, боскай мудрасці. У класіфікацыю Алізароўскага ўваходзіць "боскае права", "натуральнае права" і "права народаў". Прычым, "боскае права" і "натуральнае права" з'яўляюцца, па Алізароўскаму, незалежнымі, раўнапраўнымі, са-мастойнымі відамі права. Больш таго, "боскае права" носіць у Алізароўскага нетрадыцыйны, уцілітарны характар. "Боскае пра-ва, -- піша ён, -- забараняе несправедлівасць, прыгнёт бедных і ўселякія крыўды" (104, с.267).
Больш падрабязна аналізуе Алізароўскі паняцце "нату-ральнае права". Ён не звязвае яго з хрысціянскім вучэннем аб праве, якое напісана ў сэрцах усіх людзей, а таксама з вучэннем Аквіната аб наяўнасці разумнай душы ў "вечным праве". У па-раўнанні з Воланам, Алізароўскі менш маралізуе, імкнучыся спасцігнуць сутнасць права, больш вызначае яго эмпірычна-рацыянальны характар. Намаганні Алізароўскага накіраваны на высвятленні натуральных вытокаў сацыяльнай прававой тэорыі. Менавіта гэтыя вытокі ён імкнецца знайсці ў такіх сацыяльных інстытутах, як сям'я, дом, грамадства, грамадзянства, дзяржава. Гэтым жа метадам карыстаецца мысліцель пры даследаванні пра-ва. "Я іду ўслед за натураю як за лепшым кіраўніком", — піша Алізароўскі (103, с. 137). Ён лічыў, што натураю абумоўлены такія, уласцівыя ўсяму жывому, і перш за ўсё чалавеку, правы, як права самаабароны, права распараджацца сабою, імкненне зносіцца з іншымі і г.д.
Важная роля ў натуральна-прававым вучэнні Алізароўскага адводзіцца розуму: "толькі той звычай атрымлівае моц права, -- піша ён, — які згаджаецца з розумам, бацькам усіх праў" (103, с. 137). У прававой тэорыі Алізароўскага натура і ро-
112
зум — узаемаабумоўленыя зыходныя перадумовы права (105, с. 845).
Істотнае месца ў натуральна-прававой канцэпцыі Алізароўскага займаюць паняцці "свабоды" і "роўнасці”. Гэтыя паняцці выводзяцца мысліцелем з зыходнага свабоднага стану, уласцівага чалавеку ад нараджэння. Свабода выступае ў Алізароўскага ў трох відах: як прававая, філасофская і палітычная. Прававая свабода — гэта здольнасць людзей распара-джацца сваім жыццём згодна асабістаму разуменню і ў адпавед-насці з законам. Філасофская свабода - гэта ўлада розума над эмоцыямі. Палітычная свабода -- у панаванні права, закона, а не аднаасобнай волі гасудара (103, с.144 - 146). Роўнасць ёсць ад-нолькавае для ўсіх права на годнае месца ў грамадстве і абарону закона.
Цэнтральным пунктам натуральна-прававой тэорыі мысліцеля з'яўляецца паняцце справядлівасці. На яго думку, справядлівасць — гэта "мір народаў, абарона бацькаўшчыны , свабода, клопат пра спакойнае жыццё, радасць, памяркоўнасць паветра, спакой мора, урадлівасць зямлі, суцяшэнне бедных" (103, с. 157 - 158, 255). Калі ў Скарыны, Волана, аўтара "Размовы паляка з літвінам" паняцце справядлівасці вынікае з хрысціянскай этыкі, то Алізароўскі выводзіць яе галоўным чынам з натуры рэчаў. "Натуральнае права" і "натуральная спра-ведлівасць" -- тоесныя паняцці. У прыватнасці, Алізароўскі сцвярджае: "грамадзянскае права ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з натурай, яно не заслугоўвае назвы права, калі адыходзіць ад на-туральнай справедлівасці" (103, с. 174).
Такім чынам, згодна канцэпцыі Алізароўскага, натураль-нае права фарміруецца на падставе розуму і прыроды, яно папя-рэднічае пазітыўнай праватворчай дзейнасці. "Натуральнае права, — піша ён, — не дазваляе павялічваць свае выгоды за кошт чужых страт, жаць дзе не сеяў, есці, калі не працуеш; гэта ўніверсальнае права і нават пчолкі на яго падставе клапоцяцца пра сваё дабро, збройным строем абараняюць свае гнёзды ад дармаедаў-трутняў" (104, с. 267). Гэтая думка абгрунтоўваецца на падставе цытавання Вергілія. Алізароўскі падкрэслівае, калі пазітыўнае права ўваходзіць у супярэчнасць з правам натуральным, яно не можа лічыцца правам.
113
Трэба адзначыць, што нельга аўтаматычна аб'ядноўваць канцэпцыю натуральнага права з тэорыяй грамадскага дагавора, як гэта робіць I. Васілеўскене ў сваім артыкуле "Адлюстраванне натуральнага права ў Літоўскіх Статутах" (106). Тэорыя нату-ральнага права тлумачыла крыніцы, вытокі праваадносінаў, a тэорыя грамадскага дагавора была накіравана на вырашэнне праблем дзяржаўнай улады і палітычных адносінаў. Тэрмін "гра-мадскі дагавор" у філасофскай і палітыка-прававой думцы ВКЛ ХУІ -ХУІІ стст. амаль што не ўжываўся. Аднак шырока рас-паўсюджвалася шмат ідэй, якія ўяўлялі сабой элементы гэтай тэорыі.