Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
Тэорыя шляхецтва, якая грунтавалася на прывілеяваным становішчы шляхты ў сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і пра-вавой сістэме Рэчы Паспалітай, па трапным азначэнні А.Заянчкоўскага, была разнавіднасцю феадальнага расізму. (76) Правамернасць такой ацэнкі гэтай тэорыі зусім узгадняецца і вы-нікае з набытай ёю ў XVI стагоддзі этнічнай афарбоўкі, якая вы-явілася ў пастулаце "нацыя - гэта шляхта".
У ідэалогіі пануючага класа ў XVI—XVII стагоддзях шы-рокае распаўсюджанне атрымала трактоўка дзяржаўнай улады як выніку дагавора паміж каралём (вялікім князем) і шляхецкім сас-лоўем. Гэта, канешне, не азначае, што пануючы клас адмовіўся ад ідэі боскага паходжання улады. He. Ідэя боскага прадвызначэння заставалася па-ранейшым важнейшым прынцыпам і агульным палажэннем палітычнай ідэалогіі гэтага класу. Выбранне таго ці іншага кандыдата на прастол Рэчы Паспалітай таксама трактава-90
лася як выказванне волі боскай, якая праявілася цераз воле-выяўленне шляхты. Але ў адносінах з каралём (вялікім князем) пануючы клас зыходзіў з прынцыпаў дагавора.
У сваіх адносінах з велікакняжацкай уладай клас феада-лаў на першым этапе імкнуўся абапірацца на старажытнарускія вечавыя традыцыі і заручацца падтрымкай народа. Прыкладам гэтага служыць змест артыкулу 2 раздзелу 3 Статуту Вялікага княства Літоўскага 1529 года, дзе гаворыцца: "вснх князей н па-нов рад, як духовных так м свецкнх, н всех врадннков земскнх н дворных, панов хоруговных, шляхту, рыцерство, меіцан н вснх людей посполнтых у Велмком князстве Лнтовском н во вснх зем-лях того панства нам заховатн прн свободах н вольностях хресть-янскнх, в которых онн, яко люде вольные, вольнообнраючн... со-бе панов н Господарей Велмкнх князей Лнтовскнх". Тут у наяўнасці дэмагагічнае сцвярджэнне, быццам і просты народ, мяшчане і ўсе людзі паспалітыя, як людзі вольныя свабодна вы-біраюць сабе гасудара. Хаця дакладна вядома, што ў XVI ста-годдзі народ не прымаў удзелу ў выбарах гасудара.
Па меры збліжэння з Польшчай і асабліва пасля уніі 1569 года пануючы клас адмаўляецца нават ад дэмагагічнай формы дэманстрацыі сваёй сувязі з народам. Больш таго, шырока рас-паўсюджаным і тыповым становіцца наўмыснае супрацьпа-стаўленне саслоўя шляхты народным масам. Ідэалагічнае абгрун-таванне гэтага супрацьпастаўлення чэрпаецца з той жа тэорыі шляхецтва. У выніку статус сялянаў і гараджанаў трактуецца як непалітычны і поўнасцю адмаўляецца іх права на ўдзел у фар-міраванні органаў улады.
Агульным характэрным момантам светапогляду феадаль-ных вярхоў быў клопат пра ўмацаванне шляхецкіх правоў і сва-бод. Свабода, што разумелася як сукупнасць шляхецкіх пры-вілеяў, служыла галоўным палітычным паняццем і асноўным прынцыпам дзяржаўнага ўладкавання. Яна шырока выкары-стоўвалася феадаламі дзеля ўсямернага абмежавання прэрагаты-ваў каралеўскай улады і атрымала абгрунтаванне ў так званай экзекуцыйнай праграме. Дадзеная праграма праводзілася пад ло-зунгамі і патрабаваннямі вяртання шляхце адвечных яе правоў, якія быццам адабрала ў яе каралеўская ўлада. Экзекуцыйная пра-грама рэкламавалася як праграма выпраўлення Рэчы Паспалітай.
91
Галоўны сэнс выпраўлення зводзіўся да перабудовы палітычнага ладу ў напрамку шырокай шляхецкай дэмакратыі.
Практычнае ажыццяўленне і ідэалагічнае абгрунтаванне неабходнасці пашырэння шляхецкай дэмакратыі вяло да паслаб-лення цэнтральнай улады і адначасова больш трансфарміравала дзяржаўны лад у напрамку да алігархіі. Лозунгі агульнашля-хецкіх свабод служылі зручным ідэалагічным прыкрыццём фак-тычнага пераходу ўлады ў рукі магнатаў. Паколькі ў іх асяроддзі не існавала адзінства, то ішла барацьба розных груповак, ніводная з якіх не мела столькі сілы, каб пасягнуць на ўсю ўладу, але гэтай сілы хапала для процідзеяння іншым. (77) У выніку ўсё большы размах набірала анархія.
Побач з ідэяй свабоды і па меры ўмацавання агульнасас-лоўных правоў шляхты ўсё больш шырокае прызнанне ў яе ася-роддзі атрымлівала ідэя роўнасці. Паступова ў адносінах да гэтай ідэі ў Рэчы Паспалітай сфарміравалася парадаксальная сітуацыя, хаця рэчаіснасць развівалася па шляху ўзмацнення няроўнасці ў ажыццяўленні правоў паміж пластамі шляхецкага саслоўя. Пры аслабленні цэнтральнай улады магнаты сіанавіліся ўсё больш незалежнымі і недасягальнымі па сваім рэальным статусе для ся-рэдняй і дробнай шляхты. У сферы ж ідэалогіі роўнасць лічылася агульнапрызнанай нязменнай каштоўнасцю. Яна ж стала трыва-лым элементам псіхалогіі і светапогляду сярэдняга і дробнага шляхціча. Аб ідэалагічнай значнасці ідэі роўнасці гаворыць той факт, што ў Рэчы Паспалітай неаднаразова спецыяльнымі рашэн-нямі сеймаў (1638, 1641, і іншыя гады) (78) забаранялася надзя-ляць шляхту тытуламі, званнямі, ордэнамі. Лічылася неправамер-ным і ўжыванне гэтых тытулаў. Выключэнне датычылася толькі тых княжацкіх фамілій Вялікага княства Літоўскага, якія ўжываліся ўжо гістарычна і былі агавораны ў акце Люблінскай уніі. У асноўным усе яны мелі старажытнарускае паходжанне.
Адмоўныя тэндэнцыі ў развіцці палітычнага ладу Рэчы Паспалітай у цэлым не выклікалі неспакою ў прадстаўнікоў па-нуючага класу. He сеймах і сейміках працягвалі гучаць заклікі да ўсяго шляхецкага саслоўя аб неабходнасці клопату вра агульнад-зяржаўныя інтарэсы, а фактычна сенатары і паслы звязвалі рукі ўраду ў вырашэнні сацыяльных, ваенных, фінансавых і іншых пытанняў, кіруючыся асабістымі, групавымі і месніцкімі
92
інтарэсамі, спрытна выкарыстоўваючы для гэтага прынцып ад-зінагалосся.
Больш таго, сярод пануючага класу склалася амаль што агульнае перакананне аб высокай дасканаласці дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай (78), які гарантуе сапраўдны росквіт свабоды і які можна параўнаць толькі са старажытнай рымскай рэспуб-лікай. Самазадаволена аб"яўлялася, што іншыя народы Еўропы так і не ведаюць сапраўднага смаку свабоды, а формы дзяр-жаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай ёсць вынік вышэйшай па-літычнай мудрасці. (79) Для доказу выкарыстоўваліся антычныя канцэпцыі (у асноўным Арыстоцелеўскія) пра тое, што змешаная форма дзяржаўнага ладу з"яўляецца самай справядлівай.
Названая палітычная шляхецкая кічлівасць цягнула за са-бой і іншыя рэакцыйныя паследкі. У прыватнасці, паколькі дзяр-жаўны лад аб"яўляўся найвышэйшым дасягненнем мудрасці, то любыя змяненні яго прызнаваліся шкоднымі, што вяло да кансер-ватызму, застою ў палітыцы і праватворчасці. Пераканаўчым до-казам гэтага можа служыць выказванне Альбрэхта Радзівіла, якое адносіцца ад перыяду актывізацыі антыфеадальных выступлен-няў казацка-сялянскіх мас. Ён заяўляў: "Mae валоданні на Русі, якія ацэньваюцца ў 10 мільёнаў даходу, знаходзяцца ў небяспецы, але я аддам жыццё і складу галаву, а ніякай навізны не дапушчу" (80). Пазней, у 1669 годзе, сеймам быў прыняты спецыяльны акт, у якім гаварылася: " Усялякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можы выклікаць небяспеку і вялікія патрасенні. У гэтай сітуацыі галоўнай роляй сейму ... было назіранне за тым, каб нішто не падвяргалася змяненню". (81)
Прадстаўнікі пануючага класу імкнуліся таксама ўзвялічыць і рознабакова раскрыць патрыятычныя памкненні і справы магнатаў, тэарэтычна абгрунтаваць іх палітычную лінію ў адносінах да Расіі, Польшчы, іншых дзяржаў і народаў. У лета-пісах і іншых літаратурных крыніцах князі, вяльможы паказва-юцца як збіральнікі земляў Вялікага княства Літоўскага, як ба-рацьбіты за пашырэнне яго граніц. Так, аўтар "Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага" імкнуўся падкрэсліць ста-ноўчую ролю літоўскіх князёў ва ўключэнні ў склад княства бе-ларускіх і ўкраінскіх земляў. Пры гэтым ён праводзіць ідэю аб тым, што гэтае ўключэнне часта праходзіла на падставе воле-выяўлення насельніцтва беларуска-ўкраінскіх земляў, якое доб-93
раахвотна пераходзіла на бок літоўскіх князёў. Дадзеная ідэя з"яўлялася адным з аргументаў палітычнай канцэпцыі пануючага класу аб законных і спадчынных правах Вялікага княства Літоўскага на беларускія і ўкраінскія землі.
Цераз прызму захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і ад-зінства Вялікага княства Літоўскага разглядаюцца палітычныя адносіны з суседнімі дзяржавамі, у тым ліку з Маскоўскай Руссю. На працягу XVI— першай паловы XVII стагоддзя з"явілася няма-ла твораў, што ўхвалялі перамогу над рускімі войскамі і іншыя антырускія акцыі. Адным з першых такога роду твораў была "Пахвала гетману Астрожскаму" (1515 год), напісаная ў гонар перамогі над Маскоўскімі войскамі пад Оршай. Пануючы клас падтрымліваў і садзейнічаў распаўсюджванню такіх ідэй і погля-даў, якія выклікалі б у грамадскай свядомасці адмоўныя пачуцці і настроі ў адносінах да Маскоўскай Русі.
Неадназначнымі былі адносіны пануючага саслоўя Вя-лікага княства Літоўскага да Польшчы. Дынастычныя уніі з гэтай дзяржавай у многім збліжалі лад жыцця шляхты ў абедзвюх краінах, у тым ліку і спосаб мыслення, палітычныя ацэнкі, арыен-тацыі, ідэалы. У той жа час шляхта княства пазірала на свайго польскага сабрата па саслоўі як на небяспечнага саперніка, а таму адчувала да яго недавер, падазронасць, крытычнае ўспрыняцце яго дзеянняў. Негатыўныя ацэнкі і адносіны да Польшчы асабліва ўзмацніліся ў перыяд падрыхтоўкі дзяржаўнай уніі, што завяр-шылася, як вядома, у 1569 годзе на сумесным сейме ў горадзе Любліне. Гэтыя адмоўныя адзнакі датычыліся не толькі цяпера-шяга часу, але і мінулага. Так, аўтар "Хронікі Быхаўца" заяўляў, што ў час Грунвальдскай бітвы польскія войскі "нічым не дапа-магалі" войскам Вялікага княства Літоўскага, а "толькі на гэта глядзелі". (82) Тым самым аўтар імкнуўся выклікаць у шляхецкіх колах недавер да Польшчы як да саюзнай краіны.
Антыпольскія настроі, што перарасталі ў сепаратызм, сталі звычайнай з"яваю пасля заключэння уніі. У іх аснове ляжа-ла нежаданне правячых колаў Вялікага княства Літоўскага ўступіць польскім феадалам на сваёй тэрыторыі долю палітычнай улады і апасенні быць пацяснёнымі ў частцы сваіх эканамічных іятарэсаў. Зневажальнымі былі для іх распаўсюджаныя ў шля-хецкіх колах Польшчы пачуцці перавагі, паблажлівасці ў адно-сінах да "братоў-шляхты" Вялікага княства Літоўскага. Белару-94
ска-літоўскія вяльможы, у прыватнасці, Радзівілы, былі нярэдка аб"ектамі насмешлівых кпінаў і анекдотаў. (83) На гэтай глебе беларуска-літоўскія магнаты не заўсёды падтрымлівалі па-літычную лінію польскіх магнатаў. А часамі з іх боку чуліся да-волі рэзкія выказванні на адрас польскай правячай вярхушкі. Так, у 1643 годзе Януш IX Радзівіл заявіў: "Прыйдзе час, калі палякі нават да дзвярэй не трапяць і мы іх будзем выкідваць цераз акно". (84) Аднак, як правіла, сепаратысцкія і антыпольскія насторі маг-натаў насілі памяркоўны характар. Яны не выступалі за аддзя-ленне ад Рэчы Паспалітай, а толькі за большую незалежнасць Вя-лікага княства Літоўскага ў рамках адзінай федэратыўнай краіны, асабліва ў вырашэнні ўнугрыпалітычных праблем.