Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
Закон, на думку мысліцеля, з"яўляецца адным з істотных інструментаў, што забяспечваюць чалавеку "магчымасць кары-стацца ўсімі дабротамі", недатыкальнасць і захаванасць жыцця і маёмасці; гэта значыць, усё тое, што складае свабоду. Ён жа з"яўляецца гарантам міру і згоды ў грамадстве. Каб быць свабод-нымі, мы з"яўляемся нявольнікамі законаў, спасылаецца Волан на вядомае выказванне Цыцэрона. Гэты цыцэронаўскі афарызм цы-туе Леў Сапега ў прадмове да Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 года.
Як і Скарына, Волан перакананы ў натуральным паход-жанні правасвядомасці. Права, на думку мысліыеля, "ёсць най-вышэйшы розум, закладзены ў прыродзе", які "прадпісвае тое, што трэба рабіць, і забараняе адваротнае". Гэтая думка запазы-чана Воланам з першай кнігі "Аб законах" Цыцэрона. У той жа час, спасылаючыся на таго ж Цыцэрона, мысліцель піша, што за-кон ёсць розум, што зыходзіць ад Бога (р. Dij). Паколькі чалавек грахоўны, маральна недасканалы, то ў сваім жыцці ён кіруецца не
81
толькі розумам, але і афектамі. Законы ж карэкціруюць чалаве-чую дзейнасць, накіроўваюць яе па разумным, маральна-прыгожым шляху. Згодна з Платонам, піша Волан, "жыццё лёд-зей ніколькі не адрознівалася б ад жыцця дзікіх звяроў, калі б яны жылі без законаў". У Сапегі: "там бельлуа, a no нашому днкое звера, пануеть, где человек водлуг уподобанья своего владность сваю ростегаеть". (69) Таксама і Дэмасфен павучае, што мы, ба-дай, больш маем дабротаў ад законаў, чым ад прыроды, бо па прыродзе людзі знаходзяцца ва ўладзе моцных пачуццяў... зако-ны ж, уціхамірваючы і супакойваючы страсці, вядуць і на-кіроўваюць чалавечую прыроду, вяртаюць яе, саму па сабе схільную да заганаў, да дабрачыннасці, адзначае Волан (р. Giij 2-Giij 2 адв.).
Такім чынам Волан, як і Скарына, абгрунтоўвае тэорыю натуральнага паходжання права. Мысліцель выводзіць правасвя-домасць з прыродных, разумных падставаў чалавечай жыццяд-зейнасці (дабра, справядлівасці і гэтак далей). Закон — ісцінны, калі ён базіруецца на маральных і разумных пачатках. Закон, які не згаджаецца з паняццямі дабра і справядлівасці, маральнай прыгажосці -- заганны. Калі які-небудзь народ, сцвярджае Волан, "у супярэчнасці са здаровым сэнсам" парушае натуральныя прад-пісанні чалавечага розуму і "ўводзіць у звычай скажоныя нормы жыцця", ён усё роўна не зможа дасягнуць таго, "каб яны сталі сталымі жыццёвымі правіламі і набылі аўтарытэт законаў». У якасці такой "скажонай нормы" Волан называе звычай амеры-канскіх індзейцаў забіваць сваіх састарэлых бацькоў (р. Diij об). Калі законы "адхіляюцца ад маральнага правіла", усталёўваецца "злоснае самавольства".
У натуральна-прававой канцэпцыі Волана змяшчаецца ідэя роўнасці перад законам прадстаўнікоў усіх саслоўяў. "Людзі, — сцвярджае мысліцель, — ствараюць для сябе цывільнае грамад-ства, якое грунтуецца на такіх законах, каб як дужы, так і слабы, як багаты, так і бедны знаходзіліся ў адных і тых жа ўмовах. Калі справа будзе стаяць інакш, то няхай ніхто не спадзяецца, што та-кое грамадства будзе даўгавечным і трывалым». У той жа час Во-лан падкрэслівае, што законы Рэчы Паспалітай "устанаўліваюцца не па волі нямногіх ці аднаасобнай уладай караля". Прывілей на праватворчасць "поўнасцю належыць шляхце" (р. G — G адв.). Волан падвяргае суровай крытыцы дзейнічаючы закон аб кры-82
мінальнай адказнасці за забойства, згодна з якім, "забойства люд-зей больш нізкага паходжання, як і забойства скаціны, караецца ўплатай вельмі нязначнай сумы грошай" (р.Н).
Безумоўнаму асуджэнню падвяргае мысліцель шляхецкія міжусобіцы, якія "заканчваюцца морам крыві" (р. Hiij об). Пры-чынай іх, на думку Волана, было недасканалае заканадаўства. Феадальнае грамадства Рэчы Паспалітай магло б развівацца на аснове сацыяльнай гармоніі і міру, калі б існавалі добра наладжа-ныя законы, якія падтрымліваюць паміж людзьмі фармальна-прававую справядлівасць. Без законаў, меркаваў Волан, "не можа існаваць ніякае цывільнае грамадства, ніякі мір і спакой паміж людзьмі" (р. Niij 2). Трэба згадзіцца з думкай С.Ф.Сокала, які сцвярджаў, што Волан знаходзіў у праве універсальны сродак вырашэння ўсіх грамадскіх праблем.(70)
У сваім тэарэтычным пошуку крытэрыю права (як мы ўжо бачылі, праблема гэта прыцягнула пільную ўвагу Скарыны) Во-лан ставіць і вырашае праблему верыфікацыі, інтэрпрэтацыі і рэалізацыі закону. Як і Скарына, ён бачыў ісціннасць закону ў адпаведнасці яго прынцыпу справядлівасці. Аднак прынцып гэты можа быць рэалізаваны пры ўмове адэкватнай інтэрпрэтацыі за-кону, што ў першую чаргу залежыць ад тых, "хто ажыццяўляе правасуддзе". Волан засцерагае ад абстрактнага тлумачэння зако-ну, якое не прымае ў разлік канкрэтныя абставіны, пры якіх было ўчынена злачынства. Калі суддзі "хочуць быць занадта добрымі захавальнікамі пісанага закону ці ж у сілу свайго няведання не могуць вызначыць, што максімальна адпавядае справядлівасці", то закон нярэдка ператвараецца ў сваю супрацьлегласць і пава-рочваецца супраць таго, каму ён павінен служыць (р. Miij адв.). Волан абавязвае суддзяў падыходзіць да закону не фармальна, але па сутнасці, улічваючы канкрэтныя акалічнасці. Аб разумных і гнуткіх адносінах да закону, адзначае мысліцель, вучыў і Пла-тон. "Шматлікасць чалавечых дзеянняў і няўстойлівы стан чала-вечых рэчаў абумоўлівае тое, што ні адна навука не можа ўстанавіць што-небудзь простае, універсальнае, прыдатнае да ўсяго ва ўсялякі час. Так і заканадавец, жадаючы тварыць дабро аднолькава ўсім, не можа прадугледзець даброты і справяд-лівасць для кожнага асобнага чалавека" (р. Miij 2). На думку Во-лана, усялякая няяснасць і нявызначанасць у законе павінна слу-жыць падставай для яго змякчэння, вытлумачэння на карысць
83
абвінавачанага. У многіх дзяржавах, сцвярджае мысліцель, зло-дзеяў прыгаворваюць да смяротнай кары. Але калі чалавек, што памірае з голаду, украдзе што-небудзь з ежы, то хіба не трэба змякчыць пакаранне? Калі ж суддзя будзе следаваць літары зако-ну і прыгаворыць гэтага абвінавачанага да смерці, то пра такога суддзю можна з упэўненасцю сказаць, што ён парушыцў закон, a не выканаў яго, таму што ён не мае ніякага паняцця пра дабро і справядлівасць (р. Miij 2).
Далей Волан ставіць і вырашае праблему рэалізацыі зако-ну. Мысліцель упэўнены, што закон застанецца фікцыяй, калі ня-ма улады, якая яго рэалізуе. Спасылаючыся на рымскага юрыста Секста Пампонія (2 стагоддзе новай эры), Волан піша: "адна толькі наяўнасць у дзяржаве права мала значыць, калі няма тых, хто ажыццяўляе правасуддзе" (р. Niij 2). Дзяржаўная дзейнасць, мяркуе мысліцель, ёсць мастацтва, якое прадугледжвае кампе-тэнтнасць, ці добрае веданне права, філасофскую эрудыцыю, ці мудрасць, дабрачыннасць, справядлівасць, цвёрдасць і гэтак да-лей. Самым важным для дзяржавы з"яўляецца тое, "каб да кіравання дапускаліся толькі тыя, хто валодае бездакорным і дас-каналым веданнем законаў" (р. Niij). Далей да службовай асобы прад'яўляецца ўменне "адрозніваць дабро і справядлівасць". Аба-вязковай умовай дзяржаўнай дзейнасці з"яўляецца таксама ве-данне філасофіі, якая з"яўляецца "настаўніцай у справах кіравання". Цвёрдасць дзяржаўнага дзеяча, суддзі заключаецца ў тым, каб не паддавацца ні маленням, ні просьбам, не дазваляць запалохаць сябе пагрозамі з боку больш дужых, клапаціцца, каб усё ішло ў адпаведнасці з нормамі правасуддзя" (р. Niij 2 об).
Волан крытыкуе стан справаў у Рэчы Паспалітай, дзе, на яго думку, многія "службовыя асобы, некампетэнтныя ў цы-вільных справах, не маючыя спецыяльнай адукацыі і з"яўляючыся ў асноўным практыкамі, у судовым разбіральніцтве часта кіруюцца ці сімпатыямі, ці гневам, ці сквапнасцю", выра-шаюць спрэчкі "не на аснове закону і справядлівасці, а на падста-ве бяздумнага і сляпога пачуццёвага парыву" (р. Niij). Мысліцель выкрывае шляхецкую "залатую вольнасць", якая ўносіць дэзарга-нізацыю і беспарадак у выбары суддзяў. Волан прапануе рэфар-маваць сістэму' судаводства ў Рэчы Паспалітай па ўзоры Венецы-янскай Рэспублікі, Іспаніі, Францыі; ён настойвае на ўвядзенні вышэйшай судова-апеляцыйнай інстанцыі. Палітыка-прававое 84
вучэнне Волана было звязана з рухам шляхты Вялікага княства Літоўскага за "направу Речн Посполятой", узначальваемага А.Валовічам, М.Монвідам - Дарагастайскім, Л.Сапегам і іншымі. Менавіта гэтая акалічнасць абумовіла выхад у свет у 1577 годзе ў Лоску сачынення А.Фрыча Маджэўскага "Аб выпраўленні гра-мадства і дзяржавы", падрыхтаванага да друку Воланам, Будным, Стрыйкоўскім, Базілікам.
Паслядоўны легізм Волана пабуджаў яго да пошуку такой формы палітычнага кіравання, пры якой будзе няўхільна право-дзіцца прынцып заканапраўя. У сваіх тэарэтычных пошуках ён абапіраўся пераважна на платонаўскую працу "Дзяржава" і ары-стоцелеўскую "Палітыку". Згодна з Воланам, у наяўнай гістарычнай рэчаіснасці зацвердзіліся тры формы кіравання: ма-нархія, арыстакратыя і дэмакратыя (палітыя). Кожная з гэтых з формаў "прыносіць сваім грамадзянам шмат выгадаў і дабротаў", калі "яна ўстойлівая і не выраджаецца ў сваю супрацьлегласць" (p.Cij2 - Cij 2адв.). Волан прыходзіць да высновы: паколькі ў Рэ-чы Паспалітай гістарычна склалася манархічная форма праўлення (кіравання), то яе і трэба разглядаць у якасці найлепшай, але пры ўмове, што манарх павінен кіраваць народам "з дапамогай зако-наў". Там, "дзе закон не з"яўляецца для людзей настаўнікам усіх дзеянняў, а ўсё кіраванне аддаецца безразважлівай чалавечай волі, там, згодна з зусім правільным меркаваннем Арыстоцеля, грамадсгвам кіруе і правіць не Бог, а страшыдла, пачвара". Закон -- "валадар грамадзянаў і караля" (p.G.), манарх жа павінен быць "гаворачым законам" (p.D).
Дзяржаўная ўлада, меркаваў Волан, павінна належаць вы-ключна шляхецкаму саслоўю. У той жа час ён песціў надзею, што шляхта здольная ўлічваць інтарэсы ўсіх сацыяльных слаёў гра-мадства, з"явіцца носьбітам ідэі агульнага дабра. Волан лічыў, што павінен існаваць пэўны баланс паміж заканадаўчай і выка-наўчай уладай, таму ён пярэчыў супраць надзвычайнага абмежа-вання ўлады караля панамі-радай і сеймам (р. G - Giij). I усё-такі для мысліцеля характэрна некаторая спроба пашырыць сацыяль-ны склад уладных структур, рэкрутуючы ў іх прадстаўнікоў іншых саслоўяў. Так, ён настойліва рэкамендуе прыцягнуць у якасці саветнікаў і кансультантаў вучоных, філосафаў, юрыстаў. У цэлым жа палітычны ідэал Волана - канстытуцыйная манархія,