• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.  Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.

    Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал

    Памер: 120с.
    Мінск 2000
    47.13 МБ
    40
    таму, што згаджаецца з натуральным законам. Несправядлівыя законы, мяркуе Аквінат, могуць выконвацца і не выконвацца. Па-зітыўны закон, нязгодны з Боскім законам, не павінен выконвац-ца адназначна, таму што Богу трэба павінавацца больш, чым людзям. Гэта палажэнне мела некалькі інтэрпрэтацый. Па-гіершае, яно апраўдвала прыхільнікаў тэакратыі ў іх барацьбе са свецкай уладай. Яно давала магчымасць таксама падданым для супраціўлення уладзе, якая парушала боскі закон. I, нарэшце, тэзіс "Богу трэба павінавацца больш, чым чалавеку" быў уключа-ны ў пратэстанцкую дактрыну, у прыватнасці, гэты тэзіс утрым-ліваецца ў "Катэхізісе" Сымона Буднага, у пропаведзях Якуба з Калінаўкі, у сачыненнях М.Чаховіца.
    3 тэорыяй натуральнага права звязаны канцэпцыі грамад-скага дагавору і народнага суверэнітэту, якія атрымалі сваё аб-грунтаванне ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі. Менавіта ў гэты час рэзка ўзрастае цікавасць да антычнай думкі, ідэі якой выка-рыстоўваюцца дзеля перагляду і рэфармавання сярэдневяковай прававой і палітычнай тэорыі. Індывідуалістычным, грамад-зянскім, натуралістычным зместам напаўняюцца ідэі свабоды, агульнага дабра, справядлівасці. Натуральна-прававыя погляды ўсё больш секулярызуюцца. У Італіі складваецца плынь "грамад-зянскага гуманізму" (К.Салютаці, Л.Бруні), ідэі якога прасочва-юцца ў поглядах Скарыны, Кашуцкага, Волана, Сапегі — агульна-га дабра, дзяржаўнага суверэнітэту, справядлівай і мудрай улады, кантролю грамадства над урадам, патрыятызму, індывідуальнай свабоды, заканапраўя, вяршэнства закону, ідэальнага правіцеля і гэтак далей.
    Пэўны ўплыў на палітыка-прававыя вучэнні Вялікага кня-ства Літоўскага аказалі сачыненні выдатных палітычных мыс-ліцеляў-гуманістаў Н.Макіявелі, Ф.Гвічардзіні, Ж.Бадэна, Г.Гроцыя і іншых, кнігі і ідэі якіх былі добра вядомы беларускім палітыкам і прававедам (Ратундусу, Волану, Сапегу, Алізароўскаму, Сматрыцкаму і іншым). Макіявелеўскае вучэнне аб фартуне і свабодзе з"яўляецца прадметам разгляду Волана, Даманеўскага; гэтыя ж аўтары, у адпаведнасці з фларэнційскім мысліцелем, трактавалі палітычную дзейнасць як сутыкненне на-туральных, рэальных чалавечых фактараў - імкненне ўладарыць,
    41
    валодаць, падпарадкоўваць і гэтак далей. Праблему ўзгаднення заканатворчасці з рэальнасцю, інтэрпрэтацыі права, якая была пастаўлена Ф.Гвічардзіні, грунтоўна абмяркоўваў Волан у сваім сачыненні "Аб палітычнай, ці грамадзянскай свабодзе" (1572). Вучэнне Бадэна аб важнейшых функцыях дзяржавы было праду-гадана Скарынам (у прыватнасці, адказнасць правіцеля за пад-трыманне грамадзянскага міру, згоды) і распрацоўвалася, як буд-зе паказана, Воланам. Натуралізаваўшы праблему чалавека і гра-мадства, асобы і дзяржавы, мысліцелі эпохі Адраджэння, у тым ліку і айчынныя, завастрылі пытанне аб залежнасці урада, улады ад грамадства, стварылі прадумовы для ўзнікнення но-ваеўрапейскай тэорыі народнага суверэнітэту і грамадскага дага-вору.
    Рэфармацыя ўнесла ў прававую тэорыю ярка выяўленыя індывідуалістычныя і этычныя акцэнты. Імкненне да вызвалення з-пад улады Рыма аказала істотны ўплыў на станаўленне ідэй на-цынальна-дзяржаўнага суверэнітэту. Канцэпцыя "Богу трэба пад-парадкоўвацца больш, чым чалавеку" садзейнічала фарміраванню незалежнага палітычнага мыслення, паняцця свабоды, правоў ча-лавека і грамадзяніна. Кальвінісцкае палажэнне аб надзвычайнай значнасці свецкай дзейнасці чалавека таксама павышала аўтарытэт натуралістычных, прыродных фактараў прававой думкі, якая фарміравалася. Пратэстантызм надаў тэорыі нату-ральнага права новы імпульс тым, што звярнуўся да неадчужае-мых асабістых якасцяў чалавека (да свабоды, адказнасці, сумлен-ня), зрабіўшы яго раўнапраўным партнёрам дзяржавы, з якой ён заключае дагавор і бярэ на сябе індывідуальную адказнасць за яго выкананне. Арганізацыйная рэформа кальвінісцкай царквы, у тым ліку і евангелісцка-рэфарматскай царквы Вялікага княства Літоўскага (беларускіх і літоўскіх кальвіністаў), у яе палітычнай інтэрпрэтацыі садзейнічала фарміраванню ідэі народаўладдзя, рэспубліканізму; карацей кажучы, таксама ліла ваду на млын тэо-рыі натуральнага права.
    Такім чынам, высокі ўзровень палітыка-прававой тэорыі, што распрацоўвалася ў межах Вялікага княства Літоўскага, раз-настайнасць, арыгінальнасць і наватарскі харакгар яе ідэй быў абумоўлены развітой стваральна-эканамічнай структурай грамад-
    42
    ства, прагрэсіўнымі палітычнымі працэсамі, насычаным культур-ным жыццём, рэнесансна-гуманістычным менталітэтам, што буд-зе больш грунтоўна паказана пры аналізе палітыка-прававых по-
    „ (89)
    глядаў канкрэтных мысліцеляў
    43
    Літаратура
    1.	Белоруссйя в эпоху феодалйзма. Сборннк документов й ма-терналов в трёх томах. Т. 1. С древнейшнх времен до сере-дйны XVII ст. Мн., 1959, с.с. 115-118.
    2.	БЭФ.Т. І.С. 115-118.
    3.	Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992, с.с.144-145; Сокол С.Ф. Полнтнческая й правовая мысль в Белоруссйй XVI— первой половнны XVII в. Мн., 1984, с.7.
    4.	БЭФ.Т.І.С.с.124-127.
    5.	БЭФ.Т.І.С. 124.
    6.	БЭФ.Т.І.С.с.125-127.
    7.	Юхо Я.А. Кароткі нарыс... C.145.
    8.	Юхо Я.А. Кароткі нарыс... С.с.145-148.
    9.	Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі. Мн., 1969, с.с.112-116.
    10.	Юхо Я.А. Кароткі нарыс... С.с.149-150.
    11.	БЭФ.Т.І.С. 258-266.
    12.	Копысскнй З.Ю. Соцйально-полйтнческое развйтме городов Белоруссйй в XVI—первой половйне XVII века. Мн., 1975, с.5.
    13.	БЭФ.Т. 1.C.263.
    14.	СкарынаФ. Прадмовы і пасляслоўі. С. 132.
    15.	Там жа. С .47.
    16.	Вестннк Юго-Западной м Западной Россйй. Кйев 1862, Г.1. Т.1. Август. С.87.
    17.	БЭФ.Т.1.С.295.
    18.	Юхо Я.А. Кароткі нарыс... С.90.
    19.	Памятннкн фйлософской мыслй Белоруссйй XVII— первой половйны XVIII века. Мн., 1991, с.С.70-80.
    20.	Юхо Я.А. Кароткі нарыс... С. 120-121; Чаквін І.У. Этнаграфія беларусаў эпохі Скарыны. Скарына і яго эпоха. Мн., 1990, с.94-96.
    21.	БЭФ.Т.І.С.195.
    22.	Там жа. С.с.213-214.
    23.	Сокол С.Ф. Полйтнческая й правовая мысль в Белоруссйй. С. 12-13; Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993; Дзербіна Г.В. Тэндэнцыі Адраджэння ў сярэдневяковым праве Беларусі.
    44
    Весці AH БССР. Cep. грамадск. навук, 1987, N 1, с.с.23-30; Культурные связн народов Восточной Европы в XVI веке. М, 1976; йден гуманнзма в обіцественно-полмтнческой н фнло-софской мыслн Белорусснн. Мн., 1977; Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1990; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Бе-ларусі. Мн., 1968; Ф.Скарына і яго эпоха. Мн., 1990; Сокол С.Ф. Полнтнческая н правовая мысль в Белорусснм XVI— первой половмны XVII века. Мн., 1984; Статут Вялікага кня-ства Літоўскага 1588 года. Тэкст. Каментарыі. Даведнік. Мн., 1989; Францыск Скарына і яго час. Мн., 1988.
    24.	Юхо Я.А. Кароткі нарыс... C.118.
    25.	Юхо Я.А. Кароткі нарыс... C.120.
    26.	Саверчанка І.В. Астафей Валовіч (Гісторыка-бібліяграфічны нарыс). Мн., 1992.
    27.	Сокол С.Ф. Соцнологнческая н полнтнческая мысль в Бело-русснн во второй половнне XVI века. Мн., 1974. С.127-141; Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння Бела-русі. С. 223-226; Подокшнн С.А. Лев Сапега.//Памятннкн фнлософской мыслн Белорусснн XVII— первой половнне XVIII века. С.с.70-80; Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага кня-ства Літоўскага. Леў Сапега. Мн., 1992.
    28.	Духовные н договорные грамоты вялнкнх н удельных князей XIV—XVI веков. М.-Л. 1990. С. 160-162.
    29.	Мялешка В.І., Капыскі З.Ю., Лойка П.А. Беларусь у канцы XV— сярэдзіне XVI стагоддзя. Скарына і яго эпоха. Мн., 1990, С. 49.
    30.	Сгатут Вялікага княства Літоўскага 1588 года. Тэксты. Да-веднік. Каментарыі. Мн., 1989. С. 42-48.
    31.	Лапо Й.Й.. Западная Россмя н её соеднненне с Польшей в нх нсторнческом прошлом: нсторнческне очеркн. 1924, С. 154-155, 165-166. Так, у артыкуле 1 радзелу 4 сказана, што суддзі земскія былі "обнраны" толькі з ліку "обывателей здешнего панства" (Статут ВКЛ 1588. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989. С. 138-139). Арт.37, раздз.4 прадпісвае назначыць на дзяржаўныя пасады "людей добрых, цнотлнвых, годных в праве н пнсма руского умеетных шляхтнчов, в том же повете оселых" (там жа, с.168).
    45
    32.	Флоря Б.Н. Русско-польскне отношення н полнтнческое раз-внтне Восточной Европы во второй половнне XVI - начале XVII ст.М., 1978. С.286.
    33.	Lowmianski Н. Studia nad dziejami Wielkiego ksiestwa Litewskiego. Poznan, 1983.S. 390.
    34.	Харламовнч K. Западнорусскне праваславные школы XVI н начала XVII века, отношенне нх к мнославных, релнгнозное обученне в ннх н заслугн нх в деле заіцнты праваславной ве-ры н церквн. Казань, 1899; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968. С. 15-36.
    35.	Карташов А.В. Очеркн по нсторнн русской церквн. Т. 2.М, 1991. С. 106.
    36.	Аддзел рукапісаў ЦБ АН Літвы F-40, справы 165, 232, 242, 245, 254, 268, 423, 833, 1157. Lukaszewicz J. Historia szkol w Koronie i Wielkim ksiestwie Litewskim. Poznan, 1849.
    37.	Памятнмкн фнлософской мыслн Белорусснн XVII — первой паловнны XVIII века. Мн., 1991. С. 16.
    38.	Харламповнч К. Западнорусскне православные школы. С. 335, 368.
    39.	Там жа. С.37.
    40.	Подокшнн С.А. Арнстотелнзм как феномен фнлософскай культуры Беларусн X—XIII веков. Отечественная фнлософ-ская мысль XI—XVII веков н греческая культура. Кнев, 1991. С. 303-304.
    41.	Памятнмкн фнлософской мыслн Белорусснн XVII — первой половнны XVIII века. Мн., 1991. С. 91-116.
    42.	Тамжа. C.115.
    43.	Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII стагоддзя. Мн., 1983.С. 124-126.
    44.	Лабынцаў Ю.А. Пачатае Скарынам. Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу. Мн., 1990. С. 207-208.
    45.	Лабынцаў Ю.А. Пачатае Скарынам. С.с.230-237.
    46.	Юхо Й.А., Сокол С.Ф. Законодательные акты. //Очеркн нс-торнн фнлософской н соцнологнческой мыслн Белорусснн. Мн., 1973. С. 85-89; Бардах Ю. Лнтовскня Статуты — памят-ннкн права пернода Возрождення. //Культурные связм наро-дов Восточной Европы в XVI веке. М, 1976. С. 72-73; Юхо І.А. Прававое становішча насельніцтва Беларусі ў XVI ста-годдзі. Мн., 1978; Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржа-
    46
    вы і права Беларусі. Мн., 1992; Лазутка С. Первый Лнтов-скйй Статут 1529 года. Матерналы республнканской научной конференцнн, посвеіценной 450-летню Первого Статута. Внльнюс, 1982; Дзербіна Г.В. Тэндэнцыі Адраджэння ў ся-рэдневяковым праве Беларусі. Весці АН БССР. Серыя гра-мадск. навук. 1987, N1; Падокшын С.А. Францыск Скарына і станаўленне беларускай грамадска-філасофскай думкі ў XVI-- першай палавіне XVII стагоддзя. Скарына і яго эпоха. Мн., 1990. С. 295-298.