Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
. . . (58)
кідыда, Плутарха, Ціта Лівія, Тацыта, Салюсція і іншых.
На грэбяні рэнесанснай інтэнцыі ствараюцца некаторыя фундаментальныя творы рэфарматарскага характару (у шырокім сэнсе гэтага слова, гэта значыць, у якіх ставіцца праблема не толькі рэлігійна-царкоўнай, але і сацыяльна-палітычнай, дзяр-жаўна-адміністратыўнай, прававой рэформы, духоўна-маральнага абнаўлення грамадства). Перш за ўсё тут трэба ўказаць на 23 кнігі скарынаўскай Бібліі з масай прадмоваў рэфарматарскага характа-ру. Далей трэба адзначыць сачыненне Міхалона Літвіна "Аб но-равах татараў, літвінаў і масквіцянаў" (сярэдзіна XVI стагоддзя), сачыненні Сымона Буднага "Катэхізіс" (1562) і "Аб свецкай улад-зе" (1583), шэраг твораў А.Волана і ў першую чаргу яго трактат "Аб палітычнай, ці грамадзянскай свабодзе" (1572), нарэшце, трактат А.Алізароўскага "Аб палітычнай супольнасці людзей" (1651).
§3 . Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія
Магутны імпульс развіццю беларускай палітыка-прававой думкі дала жорсткая ідэйная барацьба, якая разгарнулася ў Вя-лікім княстве Літоўскім у перыяд падрыхтоўкі, прыняцця і пра-вядзення ў жыццё Брэсцкай царкоўнай уніі (70-я гады XVI— пер-шая палова XVII стагоддзяў). У вышэйшых палітычных колах Польшчы пытанне аб царкоўнай уніі ўстала адразу ж пасля Люб-лінскага сейму 1569 года. Кароль новастворанай Рэчы Паспалітай Сігізмунд Аўгуст у апошні дзень пасяджэння Люблінскага сейму заявіў: "Зараз, калі на сейме зацверджана палітычная унія, я хачу (59)
падумаць аб аднаўленні адзінства па веры". Задума уніі была звязана з актыўным контррэфармацыйным рухам у краіне ў кан-цы 60-х гадоў XVI стагоддзя. Адной з галоўных задач Контррэ-фармацыі з"явілася імкненне вярнуць усе веравызнанні, што ад-калоліся ад каталіцызму, у ранейшае, адзінае ўлонне. Разам з тым контррэфармацыйны рух прадугледжваў істотнае абнаўленне і рэформу сваёй уласнай царкоўнай структуры, палітыкі, філасофіі. У 1540 годзе быў створаны новы ордэн, скліканы ў Трыдзенце сабор, які з перапынкамі засядаў каля 20 гадоў (1545—1563), у
26
Рыме заснаваны інквізіцыйны трыбунал (1542), уведзены "Індэкс забароненых кніг" (1559), ці інакш — папская цэнзура. Асаблівая ўвага была звернута на ўсходнюю Еўропу. Унія была адным з элементаў гэтага шырокамаштабнага плана, які не толькі меў яўную палітычную накіраванасць, меркаваў пераарыентацыю ду-хоўнага жыцця беларуска-украінскага рэгіёну з Усходу на Захад, гранічнае аслабленне праваслаўя, вызваленне ад царкоўнага і па-(60) літычнага ўплыву маскоўскага патрыяршаства і рускіх уладаў.
Унія павінна была перашкодзіць распаўсюджванню ў Вялікім княстве Літоўскім пратэстантызму і ў канчатковым выніку, па задуме яе ініцыятараў, стаць разам з каталіцызмам манапалістам у рэлігійна-царкоўным жыцці грамадства, падпарадкаваўшы сабе і замяніўшы сабой усе іншыя хрысціянскія веравызнанні. Такая пастаноўка пытання з самага пачатку ўступала ў супярэчнасць з існуючым правам, гэта значыць, са Статутам 1588 года, які санк-цыянаваў раўнапраўе ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў. Адной з галоўных небяспекаў уніяцкага руху з"яўлялася тое, што ён (і на гэта асаблівую ўвагу звяртаў Леў Сапега) дэстабілізаваў грамад-скае жыццё, правакаваў рэлігійныя і сацыяльныя канфлікты, пад-(бі)
рываў у народзе павагу да закону.
Ідэя уніі заходняй і ўсходняй цэркваў выспявала з XIV-XVct.ct. На думку Г.Галенчанкі, "у новых гістарычных умовах, гэта значыць, у XVI стагоддзі, яна ўпершыню была выказана по-знанскім канонікам Б.Гербестам у сачыненні "Апісанне шляху" (1567), а затым ідэолагам контррэфармацыі і уніяцкага руху ў Вялікім княстве Літоўскім Пятром Скаргам у сачыненнях "О едннстве церквн божьей под одннм пастырем н о греческом от-ступленнн от нее" (Вільня, 1577), "Опнсанне н оборона собору русского берестейского" (Вільня, 1597). Менавіта ў сачыненнях Скаргі ўтрымліваецца рэлігійна-дагматычнае, ідэалагічнае і па-літычнае абгрунтаванне неабходнасці уніі праваслаўнай і ката-ліцкай цэркваў, таму яно з"яўляецца важнейшай крыніцай па гісторыі палітыка-прававой думкі той эпохі. Свайго апагею уніяцкая і антыуніяцкая публіцыстыка дасягае ў канцы XVI-першай трэці XVII стагоддзя. Сярод уніятаў вылучаюцца творы адукаванейшага і таленавітага пісьменніка, беларуса па паход-жанні, уладзімірскага і берасцейскага епіскапа, а затым уніяцкага 27
мітрапаліта Іпація Пацея — аўтара сачыненняў "Уння, албо Вы-клад преднейшнх артыкулов ку зьодноченью греков с костелом рымскнм належаіцнх" (Вільня, 1595), "Справедлнвое опнсанье поступку н справы сынодовое н оборона згоды в едноста свер-шенное на сыноде берестейском" (1597), "О прнвнлеях, выдан-ных наяснейшнмн польскнмн королямм" (1605) і іншых. Звярта-юць на сябе ўвагу таксама сачыненні другога пакалення ідэолагаў уніі — уніяцкага мітрапаліта Іосіфа Руцкага, Анастасія Сялявы і іншых. Параўнальна нядаўна Г.Галенчанка знайшоў сачыненне уніяцкага публіцыста Льва Крэўзы "Казанье о благочестнвой жнзнн н похвальной смертн ... полоцкого, внтебского н мстнслав-ского архнепнскопа отца Носафата Кунцевмча" (1625), у якім аўтар прыводзіцць аргументы полацкіх і віцебскіх мяшчанаў, што сведчаць аб вінаватасці Кунцэвіча: ён парушыў Варшаўскую канфедэрацыю аб рэлігійным міры і тым самым з"явіўся прычы-най кровапраліцця ў Віцебску ў 1623 годзе. Аднак, на думку Л.Крэўзы, віцябчане павінны былі "прнвестм его к праву, а не (63)
выднрать его душу нз тела". Той жа Крэўза сведчыць пра сап-раўднасць пісьма Льва Сапегі да Кунцэвіча ад 12 сакавіка 1622 года, у якім канцлер абараняе ідэю рэлігійнай талеранцыі, па-літычнага рашэння ўсіх спрэчных грамадскіх пытанняў, прымату свецкай улады над духоўнай.
Помнікам антыуніяцкай рэлігійна-палітычнай пуб-ліцыстыкі з"яўляюцца сачыненні: Івана Вішэнскага "Нзвлеченне краткое о лнтннской прелестн", "Загадка фнлософом латмнскмм"; Стэфана Зізанія "Казанье святого Кнрнлла, патрнярха нерусалнм-ского" (Вільня, 1596); Хрыстафора Філалэта*(4) "Апокрнснс, ал-бо отповедь на кннжкн о соборе Берестейском" (Вільня, 1597 -на польскай мове і 1598 -- на беларускай); Ляонція Карповіча, Андрэя Мужылоўскага і іншых. Выдатным антыуніяцкім пісьменнікам з"яўляўся, канешне ж, Мялецій Сматрыцкі (1577— 1633) — аўтар сачыненняў "Антнграфн" (Вільня, 1608), "Тренос" (Вільня, 1610), "Вернфнкацня невнновностн" (Вільня, 1621), "За-ццнта вернфнкацнн" (Вільня, 1621), "Облнченне язвнтельных со-чнненнй" (Вільня, 1622), "Обоснованне невнновностн" (1622), "Суплнкацня" (1623), "Апологня" (Львоў, 1628), "Парэнеснс" (Кракаў, 1629), "Экзетэснс" (Львоў, 1629) і іншыя. Адным з леп-
28
шых твораў антыуніяцкай публіцыстыкі з"яўляецца "Дыярыуш" Афанасія Філіповіча.
§4 . Станаўленне ідэі прававой дзяржавы. Айчынныя тэорыі натуральнага права
Духоўная культура Вялікага княства Літоўскага XVI-першай паловы XVII стагоддзя была пранізана ідэямі Адраджэн-ня і Рэфармацыі, што было абумоўлена яе цеснымі і шматгран-нымі кантактамі з Захадам. Айчынная адукацыя насіла пераважна заходнееўрапейскі, гуманістычны характар, а творцы беларускай культуры (Скарына, Будны, Сапега, Сматрыцкі і іншыя) атрым-лівалі вучоныя ступені ва універсітэтах цэнтральнай і Заходняй Еўропы, што аказвала рашаючы ўплыў на станаўленне іх света-погляду. Аднак галоўную ролю, натуральна, адыгрывала тут тая акалічнасць, што беларускае грамадства ў цэлым ужо было пад-рыхтавана не толькі да ўспрыняцця, але і да прадуцыравання но-вых, рэнесансна-гуманістычных ідэй і вучэнняў. Адраджэнне і Рэфармацыя такім чынам у значнай ступені вызначалі беларускі менталітэт XVI— першай паловы XVII стагоддзя, што ў сваю чар-гу аказвала істотнае ўздзеянне на характар і спецыфіку палітыка-прававой думкі эпохі, якую мы разглядаем.
У якасці асноватворнай ментальнасці Адраджэння высту-паў прынцып свабоды, што было звязана з пачаткам сацыяльнага і духоўнага вызвалення індывіда, асобы, станаўлення самасвядо-(65)
масці чалавека новага часу. Матэрыяльны і духоўны вопыт эпохі позняга Сярэднявечча, Адраджэння надзвычай наглядна дэманстраваў высокую эфектыўнасць свабоднай чалавечай дзей-насці, поспеху і ўзвышэння чалавека дзякуючы яго індывідуальным якасцям, таленту, энергіі, розуму, мужнасці, прафесіяналізму, гандлёвай дасціпнасці. Менавіта пачынаючы з эпохі Адраджэння, свабода зацвярджаецца ў якасці "анталагічнай
(66)
першаасновы чалавечага жыцця". Ідэя гэта рашуча ўваходіць ў сацыяльную, рэлігійную, маральную і прававую свядомасць гра-мадства, аказваючы вялікі ўплыў на канцэптуальныя асновы па-літычнай і прававой тэорыі, на характар заканатворчасці, дзяр-жаўную дзейнасць. Вялікі князь і кароль Уладзіслаў IV,
29
улічваючы беларускі менталітэт у грамаце шляхцічу Аляксандру Палубінскаму ад 20 снежны 1646 года, у якой ён дае дазвол на наладжванне кірмашу ў мястэчку Глуску Дубровіцкім Навагруд-скага павету, пісаў: "Усе жыхары нашай дзяржавы не ўяўляцюь сабе большага шчасця, чым свабода (падкрэслена намі - С.П.), за якую яны гатовы не толькі аддаць сваю маёмасць, але і рызыка-ваць жыццём, і мы ніколькі не працівімся іх імкненням, але, на-адварот, адносімся да іх з усёй нашай добразычлівасцю і любоўю і нікому з гэтых мужных людзей не адмаўляем у сваёй Kapa-167)
леўскай міласці". Нягледзячы на тое, што пануючымі застаюц-ца саслоўна-карпаратыўныя прынцыпы арганізацыі грамадскага жыцця, яны ўсё больш размываюцца новымі рэнесансна-гуманістычнымі і рэфармацынымі ідэямі, сярод якіх ідэя свабоды займае цэнтральнае месца. He ўдаючыся ў падрабязнасці і адсы-„ (68)
лаючы чытача да некаторых даследаванняў, адзначым значную ролю беларускіх мысліцеляў у распрацоўцы дадзенай праблемы: Скарыны — у зацвярджэнні ідэі рэлігійнай і маральнай свабоды, Буднага — у распрацоўцы ідэі інтэлектуальнай свабоды, Сапегі і Волана — у абгрунтаванні і інтэрпрэтацыі паняцця палітычнай і прававой свабоды і гэтак далей. Ва ўсіх сферах грамадскай свя-домасці — ад рэлігійна-царкоўнай да палітыка-прававой — свабо-да разумеецца перш за ўсё як сцвярджэнне годнасці, правоў індывіда, асобна ўзятага чалавека, што ў гісторыі культуры вядо-ма як станаўленне раннебуржуазнага індывідуалізму.
Неацэнны ўклад у фарміраванне ідэі індывідуальнай сва-боды ўнесла Рэфармацыя, адной з задач якой з"яўлялася аб-наўленне веры. Пратэстантызм у адрозненне ад праваслаўя і ка-таліцызму, грунтаваўся на канцэпцыі пазацаркоўных, асабістых адносін чалавека з Богам. Кожны чалавек — ад шляхціча да про-стага рамесніка — здольны спасцігнуць сэнс боскага адкрыцця, кіруючыся ўласным розумам, не аддаючы гэту працу царкоўным іерархам і нават не прыбягаючы да дапамогі царквы. У канчатко-вым выніку такая ўстаноўка вызваляла індывідуальны розум ад улады догмы і знешніх аўтарытэтаў, і па сутнасці справы уста-наўлівала прынцып рэлігійнай свабоды. 3 прынцыпу рэлігійнай свабоды ў сваю чаргу вырасталі іншыя ментальнасці новага часу — прынцып свабоды інтэлектуальнай, маральнай, прававой. У