Палітычная i прававая думка Беларусі XVI-XVII ст.ст.
Сямен Падокшын, Сцяпан Сокал
Памер: 120с.
Мінск 2000
Такім чынам, тое, што М.Літвін імкнецца разглядаць са свецкіх пазіцый, гэта не столькі метадалагічнае супрацьпа-стаўленне сярэдневяковаму тэалагізму, колькі моцная пры-хільнасць да спрадвечна беларускіх традыцый.
Але з іншага боку ў метадалагічным падыходзе Міхалона Літвіна назіраецца незвычайная для беларускага менталітэту на-візна. Справа ў тым, што хаця традыцыйна норавы і звычаі раз-глядаліся як крыніцы права, гэтым крыніцам надаваліся рысы нязменнасці і непарушнасці (крыніцы "старнны не рухать"). У Літвіна ж, наадварот, катэгарычнае патрабаванне — змяніць тыя норавы і звычаі, якія не адпавядаюць прынцыпам рацыянальнага рэгулявання сацыяльных, палітычных і прававых адносін, спра-вядлівасці і абароне правоў чалавека. А яшчэ больш незвычай-ным было тое, што ён прапанаваў выкарыстаць пазітыўныя нора-вы суседніх і нават нехрысціянскіх народаў (татары). У асобе Літвіна мы бачым рэфарматара з шырокім светапоглядам.
Трэцяя метадалагічная асаблівасць — дэтэрмінацыя і су-вязь паміж сацыяльна-эканамічнымі і палітычна-прававымі адно-62
сінамі, калі першыя вызначаюць змест другіх. Гэта асабліва збліжае М.Літвіна з агульнасусветнымі традыцыямі развіцця са-цыялістычных і камуністычных ідэй.
Яшчэ адна асаблівасць рэфарматарскіх планаў Літвіна -гэта іх адраснасць. Змест работы паказвае, што Літвін свае надзеі ўскладае на гаспадара краіны — вялікага князя Сігізмунда-Аўгуста і паноў-раду. Хаця гэта даволі наіўна, але ў тыя часы ўбачыць іншыя сілы, здольныя правесці карэнныя пераўтварэнні, было амаль немагчыма.
Як было падкрэслена раней, важнай часткай рэформаў павінны стаць эканамічныя пераўтварэнні. Ідэал іх Літвін паказ-вае на прыкладзе татараў. "У іх няма ні двароў, ні дамоў, акрамя рухомых палатак з дубцоў і трыснягу... Нерухомасці ў іх няма... не клапоцяцца яны аб набыцці нерухомасці", а таму ўсе жывуць ... без крайняй нястачы".(28) Вельмі неразумнымі лічыў Літвін імкненні сваіх суграмадзянаў да раскошы, багацця, марнат-раўства.(29) Прычым, справа не ў багацці, а ў яго размеркаванні, у тым, каб "не адзін бедны не паміраў з голаду і ад холаду". Дас-падобы Літвіну звычаі татараў, у якіх ствараецца аднолькавы лад жыцця, дзе пазбаўлены магчымасці адны ўзвышацца над іншымі, дзе няма маёмасных перавагаў, перавагаў у ежы або вопратцы. У параўнанні з татарамі, вельмі нерацыянальнай з"яўлялася прак-тыка Вялікага княства Літоўскага, згодна з якой, асноўныя цяж-касці з выплатай падаткаў і іншых выдаткаў ускладаліся пера-важна на гараджанаў і сялянаў, а шляхта мела мноства льготаў і вольнасцяў. Асабліва гнеўны пратэст у Літвіна выклікала бяз-межная ўлада паноў над чэляддзю нявольнай, яны былі па сут-насці ў становішчы рабоў, тым больш, што гэтыя людзі "нашага ж племені".(30) Маёмасная няроўнасць пераклікаецца з ня-роўнасцю ў прававым становішчы грамадзян у Вялікім княстве Літоўскім. Ва ўсіх судовых установах бяруцца на карысць служ-бовых асобаў вялікія грошы. "За адну пячатку да паперы, патрэб-ную даслаць суду, на справе коштам адзін грош, бярэ ён (судовы пісар) чатыры".(31) Для таго, каб абараняць свае правы, трэба шмат грошай.
Міхалон Літвін — прыхільнік роўнасці людзей усіх сас-лоўяў перад законам. Прыкры прыклад таму - суд Кадзія ў тата-раў, якому аднолькава падлягаюць як простыя людзі, так і вяль-можы. А ў Вялікім княстве Літоўскім калі бядняк захоча звяр-63
нуцца ў суд дзеля абароны сваіх правоў ад магната, ні за якія грошы не знойдзе сабе адваката.(32)
Асабліва непрымальнай Літвін лічыў бязмежную уладу феадала ў адносінах да падданага яму просзага чалавека. Нават забіць бедалагу-бедняка мог магнат-багацей, а нёс за гэта адказ-насць толькі ў выглядзе кампенсацыі сваякам матэрыяльнай стра-ты. Феадалы павінны быць пазбаўлены юрысдыкцыі над падда-нымі. А пытанні крымінальнай адказнасці вырашаць трэба толькі праз суд. Што да смяротнай кары, то гэта — асаблівая спецыяль-ная юрысдыкцыя вышэйшых судовых інстанцый. Ва ўсялякім выпадку ў масквіцянаў і татараў такое права дадзена "толькі суддзям у сталіцах”. "А у нас па ўсіх вёсках і сёлах выносяцца прыгаворы аб жыцці людзей".(33)
Міхалон Літвін наогул ставіў пытанне аб стварэнні спе-цыяльных судовых устаноў. У татараў і масквіцянаў "права суда над усімі падданымі баронаў і шляхты, як у грамадзянскіх, так і ў крымінальных справах, належыць не прыватнай асобе. а назнача-наму грамадскаму чыноўніку, прычым цвярозаму і такому, які жыве разам з усімі". Інтарэсы грамадскай справядлівасці, на дум-ку Літвіна, патрабуюць, каб суддзя ў судовым пасяджэнні разгля-даў справы не асабіста, а ў прысутнасці іншых асоб, гэта крок да абвяшчэння галоснасці і публічнасці правасуддзя. "Нашы ж вы-рашаюць справы і аднаасобна, і п"янствуючы, выгнаўшы пасрэд-нікаў і сведак, і могуць рабіць, што захочуць".(34)
Крытычна ставіўся М.Літвін да заганнай практыкі назна-чэння магнатаў на некалькі дзяржаўных пасадаў. Гэта дрэнна ўплывае як на эліту дзяржавы, так і на грамадскую справяд-лівасць. Нядрэнна, лічыць ён, назначаць на адну пасаду некалькі чалавек, якія вызначаліся б маральнымі і прафесійнымі якасцямі. Службовыя асобы ў сваю чаргу своечасова інфармуюць аб ас-ноўных выніках сваёй дзейнасці.
Трэба адзначыць, што свой твор Міхалон Літвін пісаў на-пярэдадні значных рэформ - прыняцця Статуту 1566 і Статуту 1588 гадоў, перад стварэннем вышэйшай судовай установы — Га-лоўнага трыбуналу Вялікага княства Літоўскага. Некаторыя яго ідэі атрымалі адлюстраванне ў гэтых актах. У прыватнасці, Сіа-тутам 1588 была ўведзена ў выключных выпадках для шляхціча смяротная кара за забойства чалавека "простого стану", ствара-ліся спецыяльныя судовыя ўстановы, што вызначала тэндэнцыю 64
да адасаблення суда ад адміністрацыі і улады. У палітычных жа адносінах і дзяржаўным кіраванні пажаданых зменаў не адбыло-ся.
У сярэдзіне XVI стагоддзя, калі быў напісаны твор, на Бе-ларусі набірала сілу Рэфармацыя. Менавіта гэтым можна вытлу-мачыць даволі рэзкую крытыку Міхалонам Літвінам царквы і ду-хавенства за парушэнне імі прынцыпаў маралі і права, умяшанне ў свецкія справы.(35) Яго прапановы рэформы царквы і рэ-лігійных адносін вельмі сугучныя ідэям Еўрапейскай Рэфарма-цыі.
§3 . Палітычныя ідэі ў ананімных палітычных творах другой паловы XVI стагоддзя
Развіццё кнігадрукавання абумовіла з"яўленне ў другой палове XVI стагоддзя ў Беларусі свецкай літаратуры, у тым ліку і палітычнай. Цікава, што сярод выдадзеных тут кніг сустракаюцца працы без указання прозвішча аўтара. Думаецца, што справа не столькі ў тым, што іх сапраўдныя аўтары не хацелі называць сябе з-за боязі якіх-небудзь дрэнных паследкаў для сябе. Меліся на ўвазе некаторыя выгады ананімнасці з пункту гледжання сацы-яльнай псіхалогіі. Калі аўтар вядомы, яго думкі ўспрымаюцца чытачамі як асабісты пункт погляду, а калі не вядомы — тады расцэньваюцца як мыслі пэўнага кола, пэўнай колькасці грамад-зян.
Названы сацыяльна-псіхалагічны разлік быў вельмі істотным, калі прыняць да ўвагі, што ананімныя аўтары другой паловы XVI стагоддзя прысвяцілі свае творы канкрэтным па-літычным падзеям: умовам падпісання Люблінскай уніі 1569 года і праблемам выбару новага караля пасля смерці Сігізмунда Аўгуста. Больш таго, выданне ананімных палітычных твораў можна разглядаць як развіццё аднаго з напрамкаў сродкаў маса-вай інфармацыі, як першыя крокі "чацвёртай улады" на Беларусі.
Найбольш значным ананімным творам была надрукаваная ў Брэсце ў 1564 годзе "Размова паляка з літвінам аб тым, што та-кое права, вольнасць або свабода і аб уніі кароны Польскай з кня-ствам Літоўскім".(36) Твор напісаны ў форме дыялогу паміж Па-лякам і Літвінам. Пад іменем «Літвін» вытупае не этнічны літувіс, а свядомы грамадзянін Вялікага княства Літоўскага, хут-65
чэй за ўсё беларус па паходжанні, бо пра гэта сведчыць змест кнігі.
"Размова паляка з літвінам" адлюстравала тэарэтычныя і практычныя падыходы польскага і беларуска-літоўскага бакоў да Люблінскай уніі 1569 года. Твор з"явіўся як бы адказам на аргу-менты Станіслава Ажэхоўскага (1513-1566).
Пазіцыя Ажэхоўскага зводзілася да таго, каб знайсці тэа-рэтычнае абгрунтаванне імкненняў Польшчы да поўнай інкарпарацыі Вялікага княства Літоўскага, пазбаўлення яго дзяр-жаўнага суверэнітэту і незалежнасці. Аўтара "Размовы" вельмі непакоілі два аргументы Ажэхоўскага: першае, быццам княства — гэта ніжэйшая ў параўнанні з каралеўствам форма дзяржаўнасці. Істотнымі рысамі княства з"яўляюцца спадчынная і абсалютная ўлада князя (гаспадара), таму ўсё грамадства не можа быць сва-бодным і карыстацца вольнасцямі. У каралеўстве ж грамадства мае статус свабоды, бо ў выбары караля прымаюць удзел падда-ныя. У якасці станоўчага прыкладу Ажэхоўскі прыводзіў хвалё-ную свабоду, якая пануе ў каралеўстве Польскім. Такім чынам чытачам даводзілася, што далучэнне Вялікага княства Літоўскага да Польшчы — вялікая перавага, таму што можа забяспечыць рэа-лізацыю імкненняў яго жыхароў да свабоды. Акрамя таго, Ажэ-хоўскі выказваў яшчэ адну даволі замаскіраваную ідэю. Паколькі князь мае абсалютную ўладу, то сваім асабістым рашэннем можа падарыць яго Польшчы як уласны маёнтак. Гэта ўспрымалася як своеасаблівая падказка Сігізмунду Аўгусту, які быў адначасова і каралём Польшчы, і вялікім князем Літоўскім. Дарэчы, амаль так яно пазней і атрымалася, бо напярэдадні падпісання ўмоваў Люб-лінскай уніі Сігізмунд перадаў пад поўную юрысдыкцыю Польшчы Падляшша, Кіеўшчыну і Валынь — тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Для абгрунтавання аўтарытэтнасці каралеўскай улады Ажэхоўскі прыводзіў і рэлігійна-палітычныя аргументы. У пры-ватнасці, гарантыяй захавання вольнасцяў у каралеўствах з"яўляецца існаванне каранатара або арцыбскупа як прадстаўніка боскай улады, ад імя якой кароль атрымлівае уладу. Каранатар сочыць за метадамі кіраўніцтва і ў выпадках, калі той дапускае злоўжыванні, выступае як стрымліваючая і накіроўваючая сіла. A князя стрымліваць няма каму, таму ён робідь што хоча. Аўтар "Размовы" выказвае поўную нязгоду з Ажэхоўскім наконт таго, 66
быццам каралеўства ёсць леіішая, больш высокая і дасканалая форма кіравання дзяржавай, чым княства. Выкарыстоўваючы факты з гісторыі старажытнага Рыма, з гісторыі краін Еўропы, у тым ліку Польшчы і Літвы, пісьменнік даказвае, што каралі не заўсёды былі паслухмяныя сваім каранатарам, яны іх нават "вы-ганялі, бралі ў палон, забівалі".(37) Такія каралі не лічыліся ні з кім, а таму чынілі беззаконне і гвалт.