• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    ДЗЕНЬ ЗА ДНЕМ
    ДЗЕНЬ ЗА ДНЕМ
    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
    МІНСК «ЮНАЦТВА» 2000
    УДК 882.6-8+398.9(-826)
    ББК 84Бел7
    Д 43
    Мастак В. Александровіч
    Сабраў і апрацаваў А. Русецкі
    Это кннга народной мудростн. В ней помеіцены поговоркн о каждой nope года, прнметы погоды, а также народный календарь-месяцеслов, ндет речь о каждом дне года: какой народный праздннк прнходнтся на этот день н какне обряды надо нсполнять, что предсказывает погода в этот день н т. д.
    16 — 2000
    ISBN 985-05-0323-8
    © Русецкі А., укладанне, апрацоўка. 2000
    © Александровіч В., афармленне. 2000
    1. У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
    «Імкніся назіраць народныя прыкметы...»
    A. С. Пушкін
    ПРА ЗІМУ
    — Ой, чаго, зімачка, Ой, чаго, лютая, Раненька настала?
    — Ой, я не раненька, А ўжо позненька, Зімачка, настала.
    Ужо лісточак апаў Ды й зямліцу ўваслаў — To мая пара прыйшла. А рэчачкі сталі Ды й пазамярзалі — To пара й другая.
    3 народнай творчасці
    Ад першага снегу да саннага шляху шэсць тыдняў пройдзе.
    Беражы нос у вялікі мароз.
    Гром зімою — да моцнага ветру.
    За колькі дзён да Каляд выпадзе іней, за столькі дзён да Іванава дня (21 мая) надвор’е будзе спрыяльным для веснавой сяўбы.
    Зіма без снегу — не быць хлебу.
    Зіма — бяда, але і без зімы нельга.
    Зіма цёплая — сіроцкая.
    Зіма ўцякае цёмнымі начамі.
    Зіма без трох падзімкаў не жыве.
    Зіма — свякруха, лета — матачка.
    Зіма з вялікім ротам, усё паесць.
    Зіма на лета робіць, а лета на зіму.
    Зіма лета будзіць.
    Зіма на зыход, вясна на парог.
    Зіма, як казна, сваё возьме.
    Зіма сняжком усё прыкрыла, абрусам белым увесь свет адзела.
    Зіма снежная — лета дажджлівае.
    Зімой ідзе справа не к яйцу, а к каўбасе.
    Зімовая дарога — дапамога.
    Зімой мяцеліцы — летам непагадзь.
    Зімовы дзянёк, што камарыны насок.
    Зімою сонца свеціць, ды не грэе.
    Каб не было снегу, то і не было б следу.
    Калі зімой лес моцна шуміць, значыць, адліга будзе.
    Калі зімой мяцеліцы кружацца, лета будзе непагодлівае.
    Калі зімой цёпла, летам холадна будзе.
    Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена.
    Калі першы восеньскі снег з буранам, значыць, зімы яшчэ не будзе.
    Калі пеўні пяюць з вечара, будзе цёплае надвор’е.
    Калі ўначы быў іней — днём снег не выпадзе.
    Калі ў навагоднія дні іней — значыць, у наступным годзе будзе многа грыбоў.
    Каму лядок, а кавалю мядок.
    Колькі дзён праляжыць восеньскі снег, столькі разоў зімою снег сыдзе і зноў выпадзе.
    Кот на печку — сцюжа на двор.
    Мала снегу — мала хлеба.
    Маланка зімою — да пургі.
    Мароз вялікі стаяць не дазваляе.
    Мароз, не хапай за нос.
    Мароз сем баб павёз.
    На дварэ лёд, а для кавалёў — мёд.
    На адным палазку зіма едзе.
    На дварэ мароз, а пад носам адліга.
    На дварэ мароз, а ў кішэні грошыкі таюць.
    Няма маразоў, дык гэта яшчэ не значыць, што іх і зусім не будзе.
    He той снег, што мяце, а той, што зверху ідзе.
    Неба белазорнае — зіма заплача позна.
    Па зіме кладзецца лета.
    
    Пакуль ваўкі не з’явяцца, зімы не будзе.
    Першы снег выпадае ноччу.
    Пеўні пяюць марозным днём — будзе адліга.
    Прыходзяць паласавацца ў сад зайцы —зіма працяглай будзе.
    Сняжок падпаў і слядок запаў.
    Снегу навее — хлеба прыбудзе, вясна разальецца — сена набярэцца.
    Снег белы, ды не ўкусіш.
    Снег на зямлі, як гной для ўраджаю.
    Сонца зімой марозіць, а летам грэе.
    У мароз заснуць лёгка, а прачнуцца цяжка.
    У холад кожны молад.
    Усё зімою згодзіцца, што ўлетку ўродзіцца.
    Якая зіма, такое і лета.
    Як падзьме зімой паўночны вецер, а воблакаў няма — мароз будзе.
    Як мароз ды холад, дык і стары молад.
    Як зіма без марозу, так вясна без шкоды не абойдзецца.
    Як ні мыйся, бялей за снег не будзеш.
    Ясныя дні перад Калядамі на добры ўраджай.
    ПРА СНЕЖАНЬ
    Год завяршае, Зіму пачынае — Снежань.
    Снегу многа,
    Звініць, як лядзяш, Дарога.
    А. Русецкі
    Звону ў снежні многа — весялейшая дарога.
    Калі снежань сухі, то і лета з вясной сухімі будуць; калі цёплы і сыры — будзе працяглая зіма і позняя халодная вясна.
    Калі снежань радуе вялікімі гурбамі, летам будзе добры ўраджай травы.
    Калі ў снежні снег мяккі і цяжкі — лета будзе мокрым, а калі сухі, як порах, то і лета сухім будзе.
    Калі ў снежні снег шчыльна кладзецца да плоту, чакай дрэннага лета, а калі не — чакай добрага ўраджаю.
    Мароз трашчыць — моцны холад кліча.
    На Новы год ясна, будзе ў гумне цесна.
    На Новы год прыбудзе дня на заечы скок.
    На печы і ў снежні лета чырвонае.
    Пройдзе снежань з пахмурным небам — чакай ураджаю, а з ясным — галоднага году.
    Раз у дзесяць гадоў снежань цёплы бывае, нават снег зганяе.
    Снегавіца-зіма не носіць цяпла.
    Снежань — час замярзання рэк.
    Снежань сцюдзёны — на ўсю зіму зямлю замарозіць.
    Снежань халодны і снежны абяцае багатае жніво.
    Снежань вока снегам радуе, але марозам вушы рве.
    Снежань — цёмная пара года.
    Сухі, марозны снежань абяцае сухую зіму і лета. Туманны круг вакол снежаньскага месяца — да марозу.
    У снежні вялікі іней, гурбы снегу і глыбока прамерзлая зямля — да ўраджаю.
    У снежні начны вецер — замарознік, рэкастаў.
    У снежні на халоднай печы не сагрэешся.
    Які першы дзень снежня здарыцца, такой і зімазіміца будзе.
    Ага-ага, люлькі, Пайшоў кот у дулькі. Памарозіў лапкі, Узлез на палаткі. Сталі лапкі грэцца, Недзе кату дзецца. Узлез бы на палаткі, Дык баіцца бабкі. Палез бы ён вышай, Ды баіцца мышай. Там мышы дурэлі, Кату хвост аб’елі.
    3 дзіцячага фальклору
    ПРА СТУДЗЕНЬ
    Беражы нос у студзеньскі мароз.
    Дрэвы ў інеі — неба будзе сіняе.
    Калі ў ноч на калядную куццю (6 студзеня) многа зорак на небе, добры ўраджай чарніц будзе, а калі зоркі рэдкія, то і ягады будуць рэдка.
    Калі на куццю сцяжынкі чорныя, ураджай на грэчку будзе.
    Калі ваўкі выюць каля жылля, мароз будзе.
    Калі на Каляды (7 студзеня) дзень цёплы — летам пчолы будуць добра раіцца.
    Калі на Каляды пагодна, чакай ураджайнага года.
    Калі ў студзені з неба чуецца шум, чакай мяцеліцы.
    Калі ў студзені дажджы, то дабра не жджы.
    Калядкі — добрыя святкі: пад’еў куцці і на палаткі.
    Калядкі — добрыя святкі, але мароз пракляты.
    Калядкі — добрыя святкі: бліны ды аладкі.
    На Каляды ногі сталу путаюць, каб летам скаціна не бегала.
    На Каляды іней — ураджай на хлеб, неба ў зорках — ураджай на гарох будзе.
    На Каляды — кілбаса, на Вялікадня — сыр, а ўсё чалавек сыт.
    Студзень імглісты — мокры год, студзень халодны — позняя вясна і дажджлівае лета.
    Студзень-сечань: сячэ зіму напалам.
    Студзень — году пачатак, а зіме — палавіна.
    Студзень — зямлю студзіць.
    Студзеньскі мароз — сорак пудоў на воз.
    У Вадохрышча (19 студзеня) снег — да ўраджаю хлеба. На Вадохрышча цёпла — у засеках густа і цёмна.
    У моцны холад і птушка ў палёце замерзнуць можа.
    У студзені і гаршчок у печы замярзае.
    Што мужыку ў мароз дзеецца: бяжыць ды грэецца.
    Якое надвор’е пасля Каляд, такое ж і пасля Пятра (12 ліпеня) будзе.
    ПРА ЛЮТЫ
    Чым ты багаты, люты? — Вяселлямі ў хатах, Моцнымі маразамі, Крывымі дарогамі.
    А што нам прадкажаш?
    — Будзе многа снегу — дам вады вясною.
    Будуць снегапады—ціхую вясну дам. А што нясеш дзецям?
    — Снежнае прыволле, Лыжнае раздолле Ды канец зімы.
    А. Русецкі
    Бакагрэй пытае люты, ці добра абуты. Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі. Грамніцы (15 лютага) — зімы палавіцы. Грамніцы — скідай рукавіцы.
    Грамніца — хлеба палавіца.
    Калі на Яўхіма (2 лютага) у поўдзень сонечна — будзе ранняя вясна; калі завіруха — на ўсю Масленіцу снег.
    Калі ў лютым вечаровыя зоркі хутка перагараюць, будзе адліга.
    Калі ў лютым неба чыстае, у засеках будзе чыста, пуста.
    Калі ў першы дзень лютага здараецца добрае надвор’е, то і вясна ранняй будзе (асабліва, калі 2 лютага сонца да поўдня затрымаецца).
    Калі ў лютым снегіры склююць на кустах усе ягады, можна чакаць раннюю вясну.
    Калі на Стрэчанне (15 лютага) певень пад страхою нап’ецца, то на Юр’я (6 мая) вол травы наесца.
    Калі люты сагрэе бакі мядзведзю, вясна халодная будзе.
    Калі ў першыя дні лютага неба белаватае, хаця туману і няма, а вячэрняе сонца чырвонае ці барвовае, трэба чакаць няўстойлівага надвор’я, без моцных маразоў, але са снегападамі.
    Калі ў лютым месяц ясны, ураджай будзе не багаты.
    Люты не дае моцна спаць: трэба плугі ладзіць ды калёсы папраўляць.
    Люты жывата не пучыць, затое хадзіць лёгка вучыць.
    Люты — злосныя мяцеліцы, крывыя дарогі.
    Люты ваду падпусціць, сакавік замарозіць.
    Люты багаты снегам, красавік вадою.
    Люты — час звярыных вяселляў.
    Люты—ілгун: адзін бок грэе, другі — студзіць.
    Люты вясну рыхтуе.
    Люты раніцай гандлюе, а вечарам гаруе.
    Люты — няўстойлівы: то студзенем пацягне, то сакавіком.
    Люты — веснавых паводкаў бацька.
    Люты наробіць плюты.
    Люты месяц-бакагрэй, бок карове абагрэў, і карове, і быку, і сівому старому Марозу Марозавічу.
    Люты халодны і сухі — жнівень гарачы.
    Лютаўская адліга нічога не каштуе.
    Моцныя лютаўскія маразы — да гарачага лета.
    На Грамніцы (15 лютага) можна пеўню напіцца.
    Пытаецца люты, ці добра абуты.
    Раніца ў лютым хутка займаецца — быць холаду.
    Светлыя слупы каля сонца ў лютым — да марозу. Снег у лютым, значыць, у верасні пірог на стале. Сонейка ў лютым у рукавіцах — да марозу.
    У лютым моцны мароз — кароткая зіма.
    У лютым капеж — у раннюю вясну вер.
    У лютым моцныя маразы часцей за ўсё па начах бываюць.
    У лютым моцныя маразы — зіма хутка закончыцца.
    У лютым снегапад — да ціхай вясны.
    Як на Грамніцы (15 лютага) адліга — з ураджаю будзе фіга.
    Як у лютым клікнецца, так восенню адклікнецца. Які першы дзень лютага, такое і лета будзе.
    ПРА ВЯСНУ
    Перад вясною ўсе святыя Шыкуюцца, рыхтуюцца: Катораму святу наперад пайсці. Святыя Саракі наперад пайшлі, Святы Аляксей сохі чэшаць, Святы Благавешчанне заворваець, Святы Вербіч вярбу пасвянцаець, Чысты чацвер ячмень засяваець, Святое Вялічка з чырвоным яечкам. Першы дзень пірагі маюць, А сярэдні дзень пагуляюць, У апошні дзень выпраўляюць. Радаўніца статак запасваець, Святы Юрай, божы пасол, Да бога пайшоў
    Ды ўзяў ключы залатыя, Адамкнуў зямлю сырусенькую, Пусціў расу цяплюсенькую На белы свет і на ўвесь свет.
    3 валачобнай песні
    Абнадзейліва вясна, ды падманліва.
    Адна ластаўка вясны не робіць.
    Ад ранняй вясны радасці мала, але затое вады многа.
    Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі.