• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    Раніца ясная, затым з’яўляюцца кучавыя хмары, якія к вечару рассейваюцца і знікаюць,— прыкмета добрага надвор’я.
    Раніцай ці вечарам высокая зорка мае барвовачырвоную афарбоўку — хутка будзе моцны вецер.
    У вясёлцы многа чырвонага колеру — моцны вецер будзе, а калі яна з’явілася ў другой палове дня — наступіць праясненне.
    Устойлівае і яснае надвор’е будзе, калі атмасферны ціск на працягу некалькіх дзён застаецца нязменным або павышаецца.
    Шуміць, хвалюецца дубровачка да добрага надвор’я.
    ДА ДРЭННАГА НАДВОР’Я...
    Барвова-чырвоная зорка — да ветру, а калі барвовае сонца садзіцца ў ваду — да добрага надвор’я.
    Белыя лілеі прыкрылі бутоны — праз дзень-два дождж будзе.
    Toe ж, калі гэта кветка не раскрылася ні днём, ні вечарам.
    Будзе дождж або непагода, калі кучавыя воблакі пачынаюць рассейвацца.
    Будзе непагода:
    —	калі ранішняя зорка чырвоная ці барвовачырвоная;
    —	сонца ўсходзіць з-за хмар ці з-за «рваных» воблакаў;
    — пасля світання туман не знікае, а павольна падымаецца і ператвараецца ў нізкія слаістыя воблакі.
    Вада ў рацэ пеніцца, лес без ветру шуміць, шкло ў вокнах пацее, соль макрэе — усё гэта сведчыць пра набліжэнне дажджу.
    Воблакі плывуць з поўначы на поўдзень — да сонечнага надвор’я, а калі наадварот, то чакай непагоды.
    Воблакі плывуць нізка над зямлёй ці рухаюцца з поўдня на поўнач, чакай халадоў.
    Вячэрняя вясёлка прадказвае добрае надвор’е, а ранішняя або з наветранага боку — дажджлівае.
    Высокая вясёлка — да добрага надвор’я, плаўная і нізкая — да дрэннага.
    Вецер часта мяняе свой напрамак, сціхае, а потым звальваецца ўраганнымі парывамі — чакай дрэннага надвор’я.
    Віхурныя парывы ветру бываюць перад моцным громам.
    Дождж, як госць, калі раніцай прыйшоў — доўга не затрымаецца, а калі з’явіцца па полудню — начаваць не застанецца.
    Дождж, які пачынаецца буйнымі кроплямі, перастане хутчэй, чым той, які пачынаецца дробнымі.
    З’яўленне воблакаў у выглядзе баранчыкаў ці высокіх кучавых воблакаў, якія к вечару зніжаюцца, прадказвае наступленне непагоды.
    3	раніцы на захадзе хмара стаіць — будзе дождж.
    Іней або раса на траве — перад дажджом.
    Іржышча, ламаючыся, трашчыць — дождж кліча.
    Калі зоркі, асабліва к раніцы, узмацняюць міганне, надвор’е пагоршыцца.
    Калі ў полі далёка разносіцца рэха — будзе дождж.
    Калі наготкі раніцай раскрыюць свае венчыкі, то чакаецца яснае надвор’е, калі па полудню, то чакаецца дождж, навальніца.
    Калі некалькі дзён запар дзьме вецер з поўдня ці паўднёвага захаду, дождж будзе.
    Калі ў час дажджу ў лужынах з’яўляюцца бурбалкі і доўга не лопаюцца, непагода зацягнецца.
    Калі ціха і сонца вельмі пячэ, чакай навальніцы ці граду.
    Калі тэмпература паветра не мяняецца на працягу дня — быць непагодзе.
    Калі пасля дажджу адгалосак ад рэха глухі, то непагода будзе працягвацца.
    Калі ад кропель дажджу на вадзе з’яўляюцца бурбалкі — да працяглай непагоды.
    Калі пасля дажджу становіцца цёпла, ад зямлі ідзе пара, а дробны дожджык пры сонцы яшчэ працягвае ісці, будзе непагода.
    Калі пасля добрага дажджу вада ў рацэ не ахаладзілася, а нават пацяплела,— хутка зноў пойдзе дождж.
    Калі ў летні час вечарам становіцца цяплей, чым днём, і ветрык, які ўзмацніўся, не сціхае, чакай перамены яснага надвор’я на непагоду.
    Калі галінкі елак і асін апускаюцца, лускавінкі шышак прыціскаюцца адна да другой — чакай пагаршэння надвор’я.
    Калі пры пахмурным надвор’і к вечару праясняецца і сціхае вецер — чакай замаразкаў.
    Калі ноччу няма расы, чакай перамены яснага надвор’я на непагоду.
    Калі пры захадзе сонца хмары зацягваюць неба з поўначы — быць ветру; калі неба ярка-аранжавага ці чырвонага колеру — да моцнага ветру.
    Калі адуванчык скідае свой шарык — гэта прыкмета таго, што будзе дождж.
    Калі вецер — тады і холадна.
    Калючкі чартапалоху прынялі гарызантальнае становішча — будзе ўстойлівае ветранае надвор’е, а калі вертыкальнае — надвор’е будзе пахмурным.
    Кветкі фіялкі закрыліся і паніклі — да блізкай непагоды.
    Куды вецер — туды і дождж.
    Кучавыя воблакі плывуць з захаду — да пагоршання надвор’я, ходзяць нізка — да непагоды, высока — да пагодных дзён.
    Лісты бяссмертніка раскручаны ці загінаюцца ўверх — надвор’е хутка пагоршыцца.
    Лісты дрэў паказваюць свой зваротны бок, а ў садзе моцна пахнуць жоўтая акацыя і язмін, парэчкі і жымалосць, ляўкоі і петунія — чакай дрэннага надвор’я.
    Летам моцны вецер — да дажджу.
    Маланка на захадзе — дождж следам.
    Млечны шлях добра бачны — да яснага надвор’я, бляклы — да дажджу.
    Моцна гудуць тэлефонныя правады — да пагаршэння надвор’я.
    Моцны вецер — будзе моцны дождж.
    Месяц пачырванеў — будзе моцны дождж.
    Месяц пачырванеў — ідзе ў госці вецер-свавольнік.
    Месяц чырванее, і чым больш, тым хутчэй будзе дождж.
    Моцны віхор — перад праліўным дажджом.
    Надвор’е пагоршыцца, калі пры адсутнасці ветру дым з комінаў і кастроў сцелецца па зямлі, а вуголлі ў кастры ярка тлеюць.
    Надвор’е пагоршыцца, калі днём і к вечару добра бачны яркія праменні, якія стрэламі разыходзяцца з-пад воблакаў, што закрываюць сонца.
    Начны вецер к раніцы дождж прыганяе.
    Няма расы да полудня — чакай дожджу ў госці.
    Няма начной расы ці яна слабая і хутка высыхае — быць навальніцы.
    На небе з’яўляюцца прасветы паміж воблакамі,
    перыстыя воблакі, што з’явіліся, знікаюць к вечару. Але калі ціск узмацняецца і неба пры гэтым хутка святлее, а вецер сціхае, то паляпшэнне надвор’я будзе непрацяглым.
    Надвор’е пагоршыцца, калі туман знікае да ўсходу сонца, стаіць над лесам, а раніцай падымаецца ўверх.
    Нізкія, пахмурныя, суцэльныя воблакі — непагода ўсталюецца на доўгі час.
    Неба зорнае, чыстае — чакай марознай раніцы, а калі вакол ранішняга сонца ёсць некалькі кругоў — будуць маразы з мяцеліцамі.
    Нікнуць ветраніца, шчаў’е, канюшына лугавая склала свае лісточкі, змыкаюцца ліловыя грамафончыкі іпамеі, кветкі мальвы згарнуліся, знізу лістоў лебяды і хрэну ўтвараецца макрата, дзядоўнік раскрыў свае калючкі, днём не колецца чартапалох — чакай пагаршэння надвор’я.
    На пагаршэнне надвор’я паказваюць:
    —	паўночны вецер;
    —	пачырванелае неба раніцай;
    —	пацямненне неба на захадзе сонца;
    —	пасвятлелае неба, з’яўленне перыстых воблакаў;
    —	зеленаватае адценне вячэрняга неба;
    —	узмацненне ветру к вечару;
    —	мутны і невыразны месяц;
    —	пацяпленне, што наступіла пасля дажджу;
    —	неаднолькавы напрамак руху ветру і воблакаў;
    —	дамашнія жывёліны, якія хаваюцца ў будынкі;
    —	сабака, які згарнуўся абаранкам;
    —	кошка, якая скрабе кіпцюрамі сцяну;
    —	хвасты ў быкоў, закручаныя кольцамі;
    —	свінні, якія часта чэшуцца;
    —	птушкі, якія насупіліся;
    —	птушкі, якія вечарам кормяцца даўжэй, чым звычайна;
    —	птушкі, якія доўга кружацца, нізка лётаюць і моцна крычаць;
    —	глушцы, якія перастаюць такаваць;
    —	«скрыпенне» зяблікаў;
    —	знікненне стрыжоў;
    —	вячэрнія песні пеўняў;
    —	пчолы, якія лятаюць доўга і далёка і вяртаюцца дамоў позна вечарам;
    —	прылёт у хату начных матылькоў;
    —	жукі-гнаявікі, якія капаюцца ў кучах;
    —	прылёт на агонь кастра вялікай колькасці мошак;
    —	мухі, якія ціха сядзяць на сцяне;
    —	павукі-цянётнікі, якія хаваюцца ў шчылінах;
    —	паляванне павукоў-цянётнікаў у самы гарачы час;
    —	свінні, якія хаваюцца ва ўкрыцце;
    —	змяншэнне надою малака ў кароў;
    —	нізкі палёт ластавак;
    —	начны пранізлівы крык сыча;
    —	вужы, якія грэюцца пад сонцам на дарогах;
    —	пчолы, якія абляпілі акацыю;
    —	мноства матылькоў, якія вечарам сядзяць на кветках сон-травы;
    —	чароды стракоз;
    —	маўчанне цвыркуноў;
    —	авадні, якія моцна кусаюцца;
    —	восы, якія абляпілі бружмель;
    —	сухая трава раніцай;
    —	звон хвоі і стогн дуба (калі прыслухацца);
    —	кроплі дажджу, якія спадаюць з лістоў асіны, вярбы, чаромхі;
    —	палявы ўюнок, у якога кветкі закрыліся;
    —	закрытыя ярка-чырвоныя суквецці наготкаў;
    —	касцянка, калі яе лісты раскруціліся і загінаюцца ўверх;
    —	сена, што было сухім і адсырэла;
    —	дрэма лугавая і бружмель, аблепленыя мошкамі;
    —	падбел, які закрыў свае кветкі ў першай палове дня;
    — «парашуцікі» адуванчыка ў сухое гарачае надвор’е разносяцца лёгкім подыхам ветру, а перад дажджом іх не адарве і моцны вецер;
    Перад градабоем чуваць, як уверсе гудзе.
    Перад начной навальніцай стаіць макраватая цеплыня.
    Перад непагодай у студнях, крыніцах, невялікіх сажалках прыбывае вада.
    Праясняецца к ночы пахмурны дзень — можна чакаць замаразкаў.
    Пры захадзе сонца перыстыя воблакі — да перамены надвор’я.
    Расліны закрываюць кветкі — імкнуцца зберагчы пылок ад вады.
    Расы ноччу няма — яснае надвор’е зменіцца непагодай.
    Ружы і шыпшына не раскрылі раніцай сваіх бутонаў — чакай непагоды.
    Радужны туманны вобад вакол месяца прадказвае пагоршанне надвор’я.
    Рэзка надвор’е пагоршыцца, калі вецер к ночы мацнее.
    Сонца чырвонае і хмары к вечару пачырванелі — чакай пагаршэння надвор’я.
    Сонца жаўцее і хутка коціцца к захаду — ноччу дождж пральецца.
    Сонца свеціць днём як бы праз занавеску — чакай дажджу.
    Сонца перад захадам у хмарах прападае — да непагоды.
    Сонца ў хмарах купаецца — дожджык збіраецца.
    У вясёлцы больш чырвонага колеру — к ветру.
    У пахмурны дзень добра праглядаецца небасхіл, добра чутны галасы і гукі — назаўтра дождж пачнецца, а то і навальніца будзе.
    Уюнок закрывае свой венчык, а кветкі маргарыткі нахіліліся да зямлі — дождж будзе.
    Фіялетавыя воблакі — да дажджу і цяпла.
    Чым павольней зніжаецца ціск, тым устойлівей будзе непагода.
    Чым зеляней вясёлка, тым мацней дождж. Пры гэтым непагода працягнецца, калі ў вясёлцы становіцца больш сіняга колеру.
    Чырванаваты месяц — к вялікаму ветру.
    Чаму сонца нашкодзіць, таму дождж паможа.
    Што дожджык перамочыць, тое сонца прасушыць.
    Яркая вясёлка — да непагоды. Таксама да непагоды і адначасовае ззянне дзвюх ці нават трох яркіх вясёлак.
    Яркія зоркі — да пагожага дня, а блеклыя — да дажджу і снегу.
    * * *
    Вераб’і ў непагоду пачалі шчабятаць, чакай хуткага паляпшэння надвор’я.
    Галкі ў чародкі злятаюцца і крычаць — да яснага надвор’я.
    Галубы разваркаваліся, буслы высока кружацца, ластаўкі высока лятаюць, вераб’і лятаюць невялічкімі групкамі, цецерукі падоўгу маўкліва сядзяць на вершалінах дрэў, шэрыя вароны звонка крычаць, галкі, якія сабраліся ў чароды, к вечару пачалі гарланіць — кожная з гэтых прыкмет сведчыць аб наступленні яснага надвор’я.