• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    — Дзень прападобнага Аляксандра. Пара сарокам ад хат у лес выбірацца, а цецерукам выступаць з запеўкамі.
    «Масляная, я да цябе іду, згубіла спадніцу — ніяк не знайду. Ехалі купцы — спадніцу знайшлі, я прасіла-галасіла — яны не аддаюць». Збірай, дзяўчына, куфры, складвай уборы. Калі на масленіцу вяселле не згулялі, сядзі, дзяўчына, да позняй вясны, да вясенніх карагодаў.
    — Іванаў і Дзмітрыеў дзень. Птушкі пяюць, гнёзды ладзяць. Сэрца мацней б’ецца, калі бачыш, як птушкі з выраю вяртаюцца. Вераб’і пішчаць — месцы для гнёздаў дзеляць. Галубы брукуюць парамі. На рэках клёў — добры ўлоў.
    Жанчыны бялізну ў гэты дзень не мыюць. Згодна павер’ю, чысціня і дух гаючы ад вымытай у гэты дзень бялізны зыходзяць.
    — Тарасаў дзень (святога Тараса Канстанцінопальскага). Днём не спі, a то кумаха нападзе. Хоць па сцяне хадзі, а спаць пагадзі. Памінанне нябожчыкаў.
    — Севасцьян, Кастусь. Сярэдні тэрмін з’яўлення праталін на паўднёвых схілах. Самы позні тэрмін капяжу пры марозе. Але... Дыхне халадком — астыне і дом.
    — Пракоп-перазімнік санную дарогу рушыць. «Пракоп-дарогаразбуральнік дарогу вясне пракладзе. Завязнуў у гурбе: «Ну, што, загнаў Пракоп і цябе ў гурбу!»
    У вады нос востры — прабівае ўсюды. Калі вясной снег сыдзе да сонечнага цяпла, пшаніца будзе добрай. Сакавік можа і пальчык адмарозіць. Пупышкі набрыняюць — вясну адчуваюць. Калі бяроза апярэдзіць лістом вольху — мокрае і халоднае лета будзе, а калі наадварот, чакай летняй засухі.
    — Васіль-капельнік. Капелькі, кропельнік, крапель — са стрэх капае. «Ледзяная накаваленька, што звон».
    — Аўдоцця (Аўдакея, Яўдока) — Падмачы-парог, зрэдку Аўдоцця-плюшчыха. Пер-
    шая сустрэча вясны. Мяккія снягі плюшчыць шарпак, стагі пакрываюцца інеем. Сяляне казалі: «На небе ўжо даўно вясна, а на зямлі яе дачакацца не можам».
    На Аўдоццю цёплы вецер — лета будзе мокрае. Калі вецер з поўначы — лета будзе халоднае. Калі курачка на Аўдоццю нап’ецца, то авечка на Юр’я (6 мая) наесца. На Аўдоццю холадна — жывёлу яшчэ карміць лішніх два тыдні. На Аўдоццю мароз — сакавік марозным будзе. На Аўдоццю снег — на ўраджай. Цёплы вецер — лета мокрае будзе. Сіверка — халодным лета будзе. Дождж на Аўдоццю — да мокрага лета; сонца і цяпло — да гарачага, сухога лета. Сонечная, светлая Аўдоцця — трэба чакаць добрай сенажаці. Калі на Аўдоццю дождж — будзе добры ўраджай жыта. Калі на Аўдоццю туман — добры ўраджай бабовых будзе. «На Аўдоццю пагодна — усё лета будзе прыгожае». «Якая Аўдоцця — такое і лета». Моцны мароз у гэты дзень — грэчку ў час красавання можа прымаразак прыхапіць. Калі на Аўдоццю мяцеліца — восенню голад і неўраджай можа быць.
    Дзень асаблівы, яго жанчыны паважалі. Сняжыцу — талую вадзіцу — трэба было ў дом прынесці. Адціралі хваравітасць з хворых, мылі дзяцей, каб дужымі былі. Крапілі сцены, каб тыя дыхалі, мылі сталы, падлогу, кветкі палівалі, давалі зерне курам, каб добра несліся.
    Жанчыны ўставалі рана і пяклі абрадавае пячэнне — «жавараначкі». Калі цеста раскатвалі, пелі звонкую песню-вяснянку. А перад песняй цеста замаўлялі: «Па беламу, па чыстаму, па ядамолу, ад зямлі атрыманаму, па зазнобістаму, зоркамі кручанаму, каціся, бел-круты, бел-залаты».
    Раскатаны піражок клалі на патэльню, падразалі крылы, уцягвалі дзюбу, журавінкі замест вачэй устаўлялі і пры гэтым зазывалі: «Кулікі-жаваранкі, ляціце ў аданкі!» Раскатваючы цеста, загадвалі на дзяцей, на саміх сябе. Выпечанае пячэнне раздавалася дзецям, каб ваду пілі, як птушкі, каб хва-
    робы не ведалі, каб раслі, як трава па вясне. Дзеці адпраўляліся на ўзгоркі вясну гукаць.
    Потым выказвалі згоду каля парога. Парог адгарожвае вясковую жанчыну ад людскіх абгавораў, ад чужога вока, ад сямі бедаў. Пад парогам клалі «закляцце». На парозе стаяць нельга, інакш застаіш дабрабыт, які ідзе ў хату. Праз парог нічога не перадаюць — гэта рыса, якая раз’ядноўвае людзей. Над парогам прымацоўвалі серп, каб невядомая сіла нечакана ў хату не ўвайшла. Злую сілу — камучніЦУ — ад парога адгаворвалі: «Каціся катаннем, доля худая, разлучніца, камучніца. Каціся, не цягніся, ля парога не круціся, за ганак не чапляйся, на варотах не вісні».
    У поўдзень жанчына, якая хацела кахання і дзіцяці, павінна была ўзысці на прыгорак, упасці на заснежаную зямлю і паскардзіцца на свае беды. Затым надзець на «галаву» прыгорка сонца з марывам — вянок з кветак і траў.
    — Арсень, Фядот. На Фядота снегавы занос — доўга травы не будзе.
    Благаславі, Божа мілы, зіму замыкаці, Зіму замыкаці, вясну аклікаці.
    Зімою ў вазочку, вясною ў чаўночку, У цёплым леце ў карэце.
    Благаславі, Божа, зіму замыкаці, Зіму замыкаці, вясну загукаці. Дай, Божа, на жытачка род, Людзям на здароўе.
    Вясна, вясна, вясна-красна! Што нам прынясла?
    — 3 каробак жыта вытрасла, 3 кошыкаў гарошак, 3 драбеяў канапелек.
    3 народнай творчасці
    — Зянон, Ізабэла.
    — Герасім-грачэўнік гракоў прыгнаў. Кажуць: убачыў грака — вясну сустракай. «Грак на гары — вясна на двары».
    Грак вестку аб вясне нясе. У гракавых крыках сэнс вялікі. Заўважана: калі шумна грачаць і ляцяць да сваіх гнёздаў, то вясна будзе дружная.
    Грак-работнік. Таму і той, хто нарадзіўся ў гэты дзень,— клапатлівы гаспадар. Маўклівы будзе, не паддаецца турботам. Прыхільнасць у яго асаблівая да чалавека, які жыве побач. Калі чалавек гэты хоча дазнацца пра сваё будучае, хай ідзе паглядзець, як будуюць свае гнёзды гракі. I на тым, ці ўстаіць выбранае гняздо на ветры, на дажджы, пазнаецца, якой будзе будучыня. Калі моцны вецер гняздо на зямлю скіне, быць і ў годзе тваім бядзе немінучай.
    У гэты дзень трэба збіраць галінкі ад грачынага гнязда. Хай яны бязлістыя, сухія і непрыглядныя, але яны ў доме вашым святла прыбавяць, цяпло ў сябе тояць немалое. Яны падымаюць любую галаву, якая ад горычы схілілася. I змахнуць слёзы з твайго твару. Толькі патрэбна ўнесці іх у свой дом, паставіць на віду ў пасудзе недарагой. У дарагой, каштоўнай вазе галінкі сілу сваю губляюць.
    Герасім-грачэўнік сустракае птушак на родных прасторах. Трэба выйсці раніцай, сустрэць зернем свой дзень. I птушкі да цябе шчодрымі будуць. Тваё поле не абляцяць, не дадуць парасткам засохнуць, хлебнай ніве неўрадлівай стаць. Пер’е грачынае, на пахаці паднятае, насі пры сабе. He прыстане да цябе ніякае зло, ніякі ўрок не будзе ўладарыць над табой.
    — Конан-агароднік на агарод паклікаў. З’яўленне праталін. Пара рыхтаваць парнікі, насенне агародніх культур, насіць гной на грады. Дзень Давыда, Іраіды.
    — Аркадзь. Абходзілі студні кругамі, каб горкімі сцёкамі не поўніліся, каб падземную добрую вадзіцу падпускалі, што ад ўсякіх хвароб прыгодная — і чыстая, і салодкая.
    — На Емяльяна са стрэх хоць і капае, а за нос мароз цапае. Рамантавалі страху і печ.
    — На Лазара кроны ліп і бяроз наводзяць румянец, красуецца ў нізінах вярба, зелянее ярчэй кара асіны.
    Апанас.
    Пачатак астранамічнай вясны. Сонца ўступае ў сузор’е Авена. Авен — знак задыяка для тых, хто нарадзіўся ў перыяд ад гэтага дня да 20 красавіка. Ваш сімвал — агонь, планета — Марс, талісман — молат, камень — брыльянт, горны крышталь або бурштын — камень удачы.
    — Саракі. «Сорак мучанікаў — сорак ранішнікаў». Сорак саракоў птушак прылятае. Дзень зраўняўся з ноччу. Сакавіцкая раўнадзенства звонам прыроду ад сну абуджае. Дзень з ноччу сілай мераецца.
    Другая сустрэча вясны. Калі ў гэты дзень сонца ў кругах — будзе багаты ўраджай. Зноў пякуць абрадавых «жаўраначкаў», дзеці клічуць з узгоркаў вясну. Гэты дзень — імяніны жаўранка.
    Пачынаюцца ранішнія замаразкі, іх сорак будзе, але адзін мякчэй другога. Прылятае з-за мора кулік. Лічаць на шчасце праталіны. Калі да сарака налічыць, то па вясне гора не знаць. А сарока сваё гняздо будуе — сорак галінак у яго кладзе. На Сарака ўбачыў шпака — вясна ля ганка. Грэчку сеюць праз сорак дзён пасля Сарака.
    Калі ад Грамніц да Сарака трымаецца добрае, сухое надвор’е, то летам чакаецца засуха.
    — Дзень Кандрата, Галіны. Можа быць непагода, бо Кандрат ганяе сакавік па сцежках і берагах.
    — На Марка разыгралася зорка ранішняя, зязюлька свой голас падае. Пачала зязюля на голы лес кукаваць — дасыта хлеба цэлы год не есці. Штодзённа, пасля гэтага дня, зязюля кукуе —
    надвор’е ўсталюецца цёплае, моцных замаразкаў не будзе.
    Як вылецела зязюля
    3 шчырага бору на поле:
    — Во цяпер я тута палятаю, 3 крынічкі вадзічкі нап’юся, Я й тута кукаваць навучуся.
    3 народнай творчасці
    — Феафан. Калі на Феафана туман — быць ураджаю на лён, авёс, каноплі. Раскідваюць па ячмені канаплянага і льнянога семя, птушак зазываюць.
    — На Цярэнція мядзведзь пацягваецца ў бярлозе. Касагоры ўзмоклі, зямля чакае не дачакаецца, калі снег у нізіны сыдзе. Дзень Нічыпара, Ларысы.
    — Дзень Расціслава, Лідзіі. Выводзілі жывёлу на двор, чысцілі. Загаворвалі яе ад усякіх урокаў, ад неспакою.
    — На Аляксандра ваўчыца ваўчанят прыводзіць. Сабака завывае. Трэба падушку перавярнуць на другі бок, каб сон добры быў.
    — Юльян. Калёсы падрыхтоўвалі да вялікай вады. Ішлі да каваля, абмяркоўвалі, якую справу калі пачынаць.
    — Аляксей. У гэты дзень кажуць: «Аляксей, з гор ручаі пралей». На Аляксея і шчупак хвастом лёд разаб’е. «Аляксей сеці садзіць, лодкі смоліць». На Аляксея пакінь сані, збірай у шлях калёсы. «Якія ручаі на Аляксея (вялікія ці малыя), такая і паводка». «На цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова — на верас, а бортнік (пчаляр) — на хвою.»
    — «У сакавіка і спераду, і ззаду — зіма». У апошні дзень месяца трэба закрыць вароты на прываротны кол, каб зіма не вярнулася нечакана. Дзень Трафіма.
    КРАСАВІК
    — Дар’я вясновая. «Дар’я — забрудзі палонку» (на рэчках пад сонцам вытайвае гной, куды ўсю зіму ганялі жывёлу на вадапой).
    — На Святлану зацвітае шэрая вольха. 3 раніцы выносілі з хат на вуліцу ільняныя палотны, развешвалі на платах, варотах ды брамах.
    3 красавй — Сані хавалі пад павець.
    красавіка — Васіль-сонечнік, Васіль-капельнік — са стрэх капеж. Прылятаюць кулікі, чайкі. «Прыляцеў кулік з-за мора, прынёс вясну з няволі».
    і —Зяблік, які прыляцеў з першым цяплом, прашчабятаў «піць-піць».
    — Калі на Сцяпана ноч цёплая, то вясна будзе дружная.
    ? — Благавешчанне. Жаночае свята. Забарона жаночай работы. «Птушка гнёзды не ўе, дзяўчына касы не пляце». Зімабор, вясна зіму перамагла. Трэцяя сустрэча вясны. На санях або тыдзень не даедзеш да Благавешчання або тыдзень пераедзеш.