Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
— Сямён-летаправодзец. Першыя асяніны, першая сустрэча восені. Сустракалі «бабіна» лета. Сноп-імяніннік. Гэты дзень быў апошнім тэрмінам сяўбы жыта для самага гультаяватага земляроба. «Калі жыта сабрана на Ілью, заканчвай сяўбу азіміны да Фрола, а калі пазней дажынкі святкавалі, трэба было настройвацца на завяршэнне высеву азіміны да Сямёна».
У гэты дзень па даўняму звычаю абворвалі поле ад нячыстай сілы. «На Сямёна ары, а пасля Сямёна на аратага бізуном махай». Быў і такі звычай: у гэты дзень садзілі на каня падлетка, перавозілі з дзяцінства (на чацвёртым годзе).
3 гэтага дня пачыналіся бабскія запрадкі, сядзелкі ды гутаркі.
Калі ясна — восень прыўкрасна. «Бабіна» лета цёплае. Калі днём гразка, то восень дажджлівая будзе. «Сямён да варот — на двары сем пагод: сее, вее, дзьме, круціць, муціць, зверху лье, знізу мяце».
15 верасня — Дзень Фядота і Руфіны. He выганялі з двара раненька жывёлу. Па дзядоўскаму павер’ю, не выпускалі ў гэты дзень да полудня ні кароў, ні авечак. Выганіш — бяду наклічаш.
Аўчарнік. Прыбіралі аўчарні, а жывёлу выводзілі на пашу ў поле.
Восеньскія дажджы напаўнялі сляды-капытцы жыватворнай сілай, Хлявы стынуць, заганяй жывёлу, паша з раніцы пустая.
16 верасня — Домна прыбірала ў хаце. Стары абутак, парваныя мяхі спальвалі разам з бульбяным бацвіннем, забяспечвалі сабе гэтым дабрабыт і лад ва ўсім на цэлую восень.
17 верасня — Юльян зваў шанаваць косы, вілы, граблі. Хадзілі пакланіцца цудадзейнай іконе «Неабпалімая Куліна».
18 верасня — Раіса (Іраіда). Дзень Афанасія Брэсцкага. Гналі з вёскі нячыстую сілу (кумоху). Яна спіны жанчынам гне, на рукі хваробу насылае, усе нягоды ад яе.
19 верасня — Міхаіл замаразкам зямлю прыхапіў. Граніца першых ранішнікаў (замаразкаў). У гэты дзень збіралі з градак часнок, карняплоды.
Ліст на дрэве ўжо не трымаецца. Калі лісты асіны ўпалі на зямлю знешнім бокам уверх — да сцюдзёнай зімы, а калі адваротным — да цёплай. А калі падаюць і так, і гэтак — зіма ўмеранай будзе.
20 верасня — У дзень Лукі журавы адносяць на сваіх крылах цяпло. Цыбулю ў косы заплятаюць. Дзень цыбульнай слязінкі — да яго трэба ўладкаваць цыбулю.
21 верасня — Аносаў дзень. Другія асяніны. Другая сустрэча восені. Жанчыны сустракалі восень ля вады: «Багародзіца Прачыстая, збаў мяне ад
мучэння, нядобрыя думы ад душы адвядзі, маё жыццё-быццё іскрай шчасця асвяці». У даўнія гады ў гэты дзень родныя прыходзілі да маладых паглядзець на іх жыццё, справы, павучыць іх жыць.
Калі надвор’е ў гэты дзень добрае, то і восень будзе добрай.
— Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі — заступніцы ўраджаю. Святкавалі земляробчае свята — першае пасля жніва. Сімвалам свята была сявенька з жытам ці пшаніцай і ўстаноўленай васковай свечкай (багач). 3 багачом абыходзілі двары, потым пакідалі ў хаце аднаго з гаспадароў да наступнага жніва. «Прыйшоў багач, кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку ».
У дзень Харытона шанавалі сонца, малілі даць сілы і адагнаць наступаючую цемру.
Калі пліскі ў сухі дзень збіраюцца ў чароды — наступіць дрэннае, дажджлівае надвор’е.
сня — Пётр. Павел. На Белай Русі два Пятры і Паўлы — вялікі ды малы, летні ды восеньскі.
, Рабіна становіцца салодкай. Дазвалялася з Пятра-Паўла восеньскага рваць рабіну, якая пасаладзела ад ранішнікаў-замаразкаў.
Рабіннікі завуць назапасіць ягады рабіны, бо яна адганяе ад чалавека ўсіх нячысцікаў. Рабіна падмерзла, прывяла, цукру набрала. «Рабіна з буйнымі гронкамі — зіма з маразамі звонкімі». Збіралі і падвешвалі пад страхой рабіну-ягаду, каб яшчэ больш цукру набірала.
Асенняе раўнадзенства. Пачатак астранамічнай восені. У гэты час Сонца ўступае ў сузор’е Шаляў. Такі знак задыяка мае той, хто нарадзіўся ад гэтага дня да 24 кастрычніка. Сімвал — паветра, планета — Венера, талісман — сэрца, камень — апал, турмалін розных адценняў.
— Фёдары-замачы хвасты. Восеньская гразь пачынаецца. Бабы прыпол падтыкаюць. На Фёдара лета канчаецца, восень пачынаецца.
— Аўтаном апошні раз гадаў на волю выпускае, а потым закрывае іх у норах. У гэты дзень па лясах гуляць — цара гадаў Васіліска гневаць. Дзень з ноччу раўняецца, усякае цяпло канчаецца.
— Ляонцій дзень прыгінае да зямлі. Наступае непагода.
— Узвіжанне, Звіжанне (свята Чэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподня, на якім быў распяты Хрыстос). Свята «закрывання» зямлі на зіму. Надыходзяць першыя замаразкі. У народзе падмечана: «Звіжанне цяпло зрушвае, а холад насоўвае». «Звіжанне — апошні воз з поля рушыўся, птушкі ў адлёт пайшлі». «На Звіжанне халат з плечаў, а кажух на плечы». «Звіжанне» лета замыкае, ключык шэрая птушачка за мора панесла». «На звіжанне ранішнікі (замаразкі) — селяніну не бяда».
Са Звіжання восень да зімы ўсё хутчэй ідзе. 3 гэтага дня мядзведзі ў бярлогу залягаюць.
Апроч птушынага было яшчэ адно «зрушэнне» — выпаўзалі ўсе змеі і збіраліся разам, каб адправіцца на зімні сон да вясны. «На Звіжанне гады і вужакі ў норы хаваюцца».
Існуе легенда, што калі на свята гады збіраюцца ў адно месца, то наперадзе іх ідзе заўсёды змяіны цар, у якога на галаве залатая карона ці рожкі, каб задобрыць цара, варта разаслаць перад ім белы абрус з хлебам-соллю і пакланіцца, тады ён у знак падзякі скіне карону. Хто падбярэ яе — стане надзвычай мудрым і праніклівым, будзе ўгадваць чужыя думкі, не баяцца змяінага яду.
Трэція Асяніны. Рэпу рвем ды бульбу выбіраем — усё з поля збіраем. Парушыўся белы свет, але папярэджвае цемру божы крыж. У засекі клалі крыжы драўляныя ці проста дзве галінкі крыж-накрыж.
Туман раніцай уверх пайшоў і воблакамі па небе паплыў — да добрага надвор’я, а калі ён па зямлі сцелецца — чакай дажджу. Пачыналі секчы капусту на засол.
Строгі пост.
— Мікіта-рэпарэз ці гусепралёт. Прыйшлі Мікітавы гусары, гусей глядзі. Мікіта лічыўся ў народзе рэпарэзам. 3 яго гаспадыні пачыналі збор рэпы. На Мікіту стрыглі авечак. Сяляне лічылі, што да наступлення вялікіх маразоў яны абрастуць новым «кажухом».
Гусі на хвасце зіму нясуць. Высока ляцяць гусі — да дружнай і бурлівай вясновай паводкі, нізка — да малой вясенняй вады.
Пакланяліся вадзяніку, каб не гневаўся на людзей.
— Віктар. Узыходзіць поўны месяц. Працягвалі стрыжку воўны на валёнкі. Дзень Міхала. «Калі на Міхала дзьме паўночны вецер, то не чакай паляпшэння надвор’я».
— Вера, Надзея і Любоў прыносілі канец першавосеньскім дням.
Ласі-рагачы спраўлялі трызну па лету. Усеагульнае жаночае свята, жаночае галашэнне. Трэба было паплакаць з раніцы на сябе, на родных і блізкіх, выгаласіцца, каб аблегчыць душу.
Вера, Надзея, Любоў і маці іх Соф’я шанаваліся ў гэты дзень. Таксама дзявоцкае свята, на вячоркі збіраецца моладзь — сябе паказаць і на другіх паглядзець.
КАСТРЫЧНІК
— Арына-плакуння жураўліная. Арына — жураўліны лёт. Дзень жураўлінага лета і лёту. Праводзілі жураўлёў. «Колам дарога»,— кры-
чалі ўслед, каб па вясне дамоў вярнуліся. Калі гусі і жураўлі не спяшаюцца пакінуць родныя мясціны, сцюжа не хутка наступіць, і зіма будзе кароткай.
Калі жураўлі ў гэты дзень паляцяць, то праз два тыдні чакай марозу, а калі іх не бачна, то зіма праз месяц наступіць і не стукне мароз раней пачатку лістапада.
Першае зазім’е. Першы снег не абяцае хуткай зімы — часцей за ўсё ён за сорак дзён да сапраўднай зімы выпадае.
2 кастрычніка — Засім. Пачыналася пчаліная дзевяціна. Трэба было з гэтага дня кожную раніцу нашча з’ядаць па лыжцы мёду, каб зберагчы страўнік ад хваробы. Пачыналі вуллі зносіць у імшанік. Глядзелі: калі ляток у вуллі закрыты воскам — рыхтуйся да суровай і халоднай зімы, а калі ён амаль адкрыты — зіма будзе цёплай і лёгкай.
— Яўстафій. Вятрак, дзьмуць усяк, веюць вятры-лістабоі.
Свята млынароў. 3 ранішнім ветрам пачыналі круціцца ветракі, працаваць жорны, сыпалася ў мяшкі свежанькая мука.
Наляталі Яўстаф’евы вятры — кожны сваё надвор’е прадказваў: паўночны вецер — сцюжу, сцюжа недалёка: паўднёвы вецер — цеплыню, заходні — макрыню, а ўсходні — добрае надвор’е. Калі дзень туманны і цёплы, плыве белая доўгая павуціна — будзе добрая восень і хутка выпадзе снег.
— Кандрат і Францішак. «На Францішка шукае зярнят у полі мышка». Выграбалі з печы попел, загаворвалі на ім ад «дрэннага вока» і немачы ды на вясеннія плугі. Мацнеюць халады, 3 добрым надвор’ем развітваюцца.
Надвор’е гэтага дня пратрымаецца без змены чатыры тыдні.
— Фака. Іёна. Лістападная. Загаворвалі ліхаманку, зубны боль.
Калі з бярозы лісце не апала, снег ляжа позна. А калі своечасова выпадзе снег, то ў канцы студзеня, пачатку лютага будзе доўгая адліга.
Святкуюць Сабор Тульскіх святых.
6 кастрычніка — 3 дапамогай Іраіды ўцяплялі хату. «Уцяпліць хату да Пакрова — будзе хата зімой талкова».
7 кастрычніка — Фёкла-зорніца сэрца сэрцу адкрывае. Дзяўчаты гадалі, дапытвалі дамавіка пра свайго суджанага.
Зоркі ўжо халодныя. 3 гэтага часу пачынаецца малацьба. 3 такоў даносіўся перастук цапоў. Абмалот ішоў да позняга вечара. Намалочанае зерне веялі (аддзялялі пустазелле) на ветры. Мялі падлогу перад такавішчам, і самы стары з малацільшчыкаў, узяўшы ў рукі выразаную са свежай асіны шырокую лапату, набіраў ёю зерне і, перахрысціўшыся на ўсход, падкідваў яго на вецер. Пры гэтым прыгаворваў: «Першую лапату — у імя Святога духа». Потым ішлі лапаты «дзеду», «бабе», «унукам», «усім добрым людзям».
Паважалі нашы продкі хлеб.
На Зорніцу гаспадару — хлеба вяршок, а малацільшчыкам — грэцкай кашы гаршчок. 3 Фёклызорніцы дні ўбываюць, ночы цямнеюць і зоркі становяцца барвовымі.
8 кастрычніка — Сергій Раданежскі. Сергійкапуснік. Калі секлі капусту, прымаўлялі: «Відэльцы ў вядро, сячы серабро, сячы-мяльчы, у кадушку тапчы». Пяклі пірагі з капусты і праснакі на капусным лісце. Каб у доме дастатак быў, першы прасначок маці-зямліцы аддавалі.
Калі ў гэты дзень добрае надвор’е, то быць яму такім тры тыдні. Калі выпадзе першы снег, то зіма ўстановіцца 21 лістапада, а санны шлях стане на чацвёрты тыдзень. Калі першы снег упаў на мокрую зямлю — застанецца, а калі на сухую — хутка сыдзе.
9 кастрычніка — Яфрэм завяршае сяўбу азіміны. 3 саломы, якую мачылі ў сямі водах, плялі ланцужок — тонкую вяровачку. У народжанага ў гэты дзень, хоць і ёсць свой шлях, ды жыццё рве яго, і трэба пачынаць усё спачатку.