Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
У гэты дзень росеннік наказвае босымі нагамі па зямлі хадзіць, сухастою ў нагах не накопліваць.
— Ніл-конюх. Праганялі коней па рачной вадзе, аблівалі іх у поўдзень вадой, што ў вёдрах з раніцы прыгравалася.
21 маі — Іван-пшанічнік. Сеялі пшаніцу, садзілі моркву, агуркі, цыбулю. Само надвор’е падказвала тэрмін сяўбы.
Сонца ўступае ў сузор’е Блізнят. Хто нарадзіўся ад гэтага дня на 22 чэрвеня, мае знак задыяка Блізняты. Сімвал — паветра, планета Меркурый, талісман — вуж, камень — агат, а таксама малахіт, александрыт; усе яны адметныя дзівоснымі адценнямі.
— Міколаў дзень (Мікола вясенні). «Да Міколы няма дабра ніколі». Казалі, што Мікола адкорміць. На Міколу вясенні дожджык лішнім не будзе. Вялікая міласць, калі дождж пойдзе. Хваліся травою, цяплом, дажджом. Быць бы непагодзе, ды дождж перашкодзіў. Дзе навальніца, там і добрае надвор’е. Вясенні дождж лішнім не бывае — дождж у маі хлеб падымае. Казалі: «Святы Мікола па межах ходзіць, жыта раўнуе... дзе вымакла — там падсушыць, дзе высахла — там падмочыць». Як у маі дождж, так і будзе рож (жыта). Ад Міколы да лета засталося дванаццаць ранішнікаў (замаразкаў). Пачатак сапраўднага працоўнага сялянскага лета. Красуе бэз, вішня, яблыня.
Вясновы Мікола лічыўся святам конюхаў.
— Сымон-Зілота. Выкопваюць карэнне на лякарства. Жанчыны-сялянкі выплаквалі зямлі ўсе свае турботы. Шукалі золата. Сеялі пшаніцу, каб была, як золата.
— Макей мокры. Калі на Макея туман, то гэта да мокрага лета. Мокра на Макея — чакай лета мокрага. Суха — і лета будзе сухім. Калі днём дождж — навальнічнае, мокрае, з пажарамі лета будзе.
Глядзелі таксама сонечны ўсход. Барвовае сонца паказвалася — значыць, трэба было чакаць лета з навальніцамі.
Дзень абнаўлення Царгорада.
— Епіфан. Калі раніца ў чырвоным сарафане — лета сухое, пажарнае. Загаворвалі хату ад маланкі, дамачадцаў — ад навальніцы. Народжаная ў гэты дзень — галасістай была, любіла модна адзявацца.
26 лая — Лукер’я-камарніца: з’яўляюцца камары, спакою не даюць. Вечарам з двара гоняць, клуб-
ком у сені ўлятаюць. Пачатак збору лекавых траў. Ужо калі сіверка (паўночны вецер), то і ўсё лета такое (халоднае).
— Сідар-агурэчнік. Сідары з вятрамі паўночнымі — сіверамі — расстаюцца. «Да Сідараў замаразкі б’юць». Адыдуць усе халады. Але калі ў гэты дзень дзьмуць паўночныя вятры — чакай лета халоднага.
Прылёт стрыжоў і касатак: яны цяпло прыносяць.
Дуб перад ясенем ліст выпусціў — да сухога лета. Калі ў гэты дзень дзьме сіверка, чакай лета халоднага. Можна садзіць агуркі.
— Пахом-бакагрэй. Прыйшоў Пахом — запахла цяплом. «Сонца мацней зямлю грэе, рост дае пасеву. Як цёпла, дык і на ўсё лета так».
Абавязкова стараліся ў гэты дзень агуркі пасадзіць.
— Фёдар-жытнік суровы. У яго асноўны клопат — ячменнае поле забаранаваць.
— Ефрасіння лічыла, што гарачыня заклініла нябесныя вароты, ім патрэбна было адкрыцца, даць зямлі дажджу. А калі непагадзь стаяла, то яна прасіла сонца сысці на зямлю.
— Прынялася зямля за свой род. Май лес ва ўбранне прыбіре, лета ў госці чакае. Прыйдзе Фядот — апошні ліст дубовы разгорне.
Фядот-аўсянік. «Калі на дубе верхавіна з «опушкою» — будзеш мераць авёс кадушкаю».
Сем дзевак сеюць лён. У блакітнае дзяўчаты і жанчыны апранаюцца, каб зямлі ў чыстым паказацца.
ЧЭРВЕНЬ
— Памяць Дзмітрыя Данскога.
3 гэтага дня летам канчаткова ўсталёўвалася цяпло: першыя два дні лье дождж — увесь месяц па ўзыходзячаму сонцу хадзілі да хлебнай нівы.
Кацілі кругом поля кола, сплеценае з лазы. Пелі аберагальную песню: «Ты каціся, жыта густое, да нівы! Ты каціся, каласістае, да нівы!»
— Фалалей-агурэчнік. Можна высаджваць агуркі.
Да ўраджаю агуркоў — многа шышак на елках.
Прыйшоў Фалалей — дасявай агуркі хутчэй. Яшчэ ў сакавіку прымячалі: «Вялікія ледзяшы звісаюць са стрэх — чакай агурэчнага года». Цяпло з-пад зямлі ў гэты дзень ідзе — дасяваць агуркі сялянам падказвае. Есць і такая чыста народная парада: «Калі на агурках шмат пустацвету, гаспадыня імкнецца знайсці дзе-небудзь стары лапаць і, знайшоўшы яго, прыцягвае нагой у свой агарод і кідае яго ў агуркі (толькі не моцна), прымаўляючы: «Як густа гэты лапаць плёўся, каб так і агуркі мае пляліся.»
Троіцкая бацькоўская субота.
— Алена-льносейка. «Пасееш лён на Алену — будзе добры лён». «Сей лён на Алену, будзе кашуля да калена». Дзяўчаты ў гэты дзень валасы не запляталі. Было павер’е, што валасы доўгімі стануць, светлымі, як лён.
Калі ў гэты дзень непагода, то і восень непагожай будзе. Калі ў гэты дзень дождж з градам, то 3 снежня будзе снег з крупкамі.
— Дзень-сініцель, васільковы павяліцель. У гэты дзень не сеюць і не аруць — перажываюць гэтую дату, каб поле не засмецілася, каб васількі не ўрадзіліся. Па народнаму павер’ю, у гэты дзень на свет з’яўляецца змяіны цар Васіліск. У вёсцы секлі чорнага, сямігадовага пеўня, каб не засыхала ўсё побач, а маладое — не згніло. Яшчэ 15 студзеня, як верылі старыя, певень гэты адкладвае ў гной яйцо, з якога потым народзіцца змяіны цар. «Ад Васіліска і салавей блізка». .
Дзень Святога Духа.
— Андрыян-канаплянік. Раней грубыя ткані ткалі з канопляў. Яны добра захоўвалі гародніну, зерне ад замярзанняў і другіх бедаў. Канапля-
ным маслам запраўлялі кашу, у яго мачалі хлеб, запівалі квасам.
Калі ў гэты дзень шмат аваднёў, будзе добры ўраджай агуркоў.
Памяць Ефрасінні Полацкай.
6 чэрвеня — Дзень Калініка. Красаванне ружовай шыпшыны. На яе пялёстках варылі мёд, які ўмацоўвае сілы чалавека, чысціць кроў. Стоўчаныя лісткі шыпшыны, калі прыкласці да раны ці нарыву, выцягнуць боль.
«Калі выйдзе рой перад Янам, будзе пчаляр панам».
7 чэрвеня — Іванаў дзень. Пачынаецца нарыхтоўка лекавых траў. 3 Іванава дня звычайна пачынаюцца росы. Жывёлу выганялі, калі раса сойдзе.
Вядзецца пасадка капуснай расады.
8 чэрвеня — Макараў дзень. Каб малако не скісала, збаны трэба было патрымаць у вадзе, пад кустамі смародзіны ці шыпшыны.
9 чэрвеня — Фядора безразважная, на язык калючая. Разнясе па вёсцы хутка, у якой хаце нелады. Жанчыны каля студні пагаварыць не заставаліся: Фядора за вуглом імкнецца пачуць дрэнныя звесткі. Сварак не пачыналі. «На Фядоры не мятуць з хаты сора». «Пад венікам заўсёды жыве дамавік». He роўны час, спалохаць можна. Потым шчасця не будзе.
10 чэрвеня — У дзень Мікіты-гусятніка паўдзённіцы водзяць карагоды. Белыя ды сівыя хмаркі плаваюць над зямлёй. Валасы доўгія ў паўдзённіц, губы гарачыя, а туга вочы выядае.
Загавенне на Пятроў пост.
11 чэрвеня — Фядосся-калосніца. Каласяніцы. Пачынае каласіцца жыта. Жыта цвіце, зерне сокам наліваецца, азімыя калосяцца. Кажуць: «Добрае надвор’е калосіць хлеб».
Зялёная зорка над полем у небе стыне. Клічуць зялёныя цені паўночніцу — паляцець над полем і рэчкай, пабачыць зямлю ў красе.
12 чэрвеня — Дзень Ісака. Змеявік. На Ісака
адбываюцца змяіныя вяселлі. He хадзі ў травы і лес. He пытай лёсу. He трывож змей.
:» — Ерамей-распрагальнік. Асноўная
сяўба закончылася. «Прыйшоў Ерамей — больш не сей». Вось і збруя знасілася, і конь натрудзіўся. Пара даць каню час сілы нагуляць.
/ чэрвеня — Юстын — не гарадзі тын. Калі захочаш ад сябе каго-небудзь адгарадзіць, тады і стаў агароджу. Між сабой і тым чалавекам, між яго следам і сваім патрэбна ўваткнуць вярбовы пруток.
А гуляла сонейка Ды па ясненькім небе. А гуляла, гуляла, У хмарачку хавалася, Месяца баялася. «Хавайся, не хавайся, Я цябе хоць дзе знайду, Я цябе к сабе вазьму». А гуляла Ніначка Ды па новенькім ганку. А гуляла, гуляла, Між дзевачак хавалася, Юстынкі баялася. «Хавайся, не хавайся, Я цябе хоць дзе знайду, Я цябе к сабе вазьму».
3 народнай творчасці
— Дзень Нічыпара, у які вадзілі карагоды. Плялі вянкі з бярозкі і палявых кветак.
— Лука-ветранік. Гадалі па вятрах, які ўраджай будзе. На Луку вецер паўдзённы — ураджай надзейны. Калі на Луку дзьме паўночназаходні вецер — лета сырым будзе, а калі ўсходні — наносныя хваробы могуць быць.
— Мітрафанаў дзень. Тым вядом, што выцягвае лён.
Калі ў гэты дзень вецер дзьме з мокрага месца (балота, возера) — чакай непагоды. Вецер — ён усё
скажа, не пытайся, не падганяй. Ен пакуль даляцеў, сем рэк выпіў, сем чорных груганоў абагнаў, быццам сем лісточкаў, дрэвам згубленых.
18 чэрвеня — Пачынаюцца самыя кароткія, «вераб’іныя», ночы (да 26 чэрвеня).
Дарафея просяць сон даць, паспець у сне да сонца аб загаданым сказаць. Дарафей гадаў па ветру і па траве, вадзіў да крыніцы лесавіка.
’ня — Ларыён — поле паліць і лён.
— Фядот цяпло дае, а Валерыя стараннасці патрабуе. Трэба поле палоць — рукі калоць, а не палоць, дык і хлеба не малоць.
— Яфрэм-студнік. Свята майстроў, якія капаюць студні. Каб даведацца, дзе ёсць вадзяная жыла, яны ў гэты дзень перакульваюць патэльні. Калі ў гэты дзень студню капаць — будзе вада ў ёй чыстая, светлая і ад усякага нагавору вылечыць. Кажуць, грымучая трава, разрыў-трава кветкі налівае ў гэты дзень.
— Дзень Кірылы. Самы светлы дзень святлейшага месяца года.
У пачатку касавіцы не трэба вастрыць касу — авечкі ўвесь год бляяць будуць. Зямля аддае сонцу ўсю сваю сілу.
Дзень летняга сонцастаяння. Пачатак астранамічнага лета. Сонца ўступае ў сузор’е Рака. Хто нарадзіўся ад гэтага дня да 23 ліпеня мае такі знак задыяка і сімвал — ваду, планету — Марс, талісман — канюшыну, а камень — вогненны рубін і жаўтаватачырвоны сердалік.
— Цімафей на зямлі здані распускае. Можаш ў здані распытаць аб сваім жыцці-быцці, аб
тым, што лета абяцае. Але калі загавор забудзеш, з якім ад здані адысці можна, то здань з табою жыццём памяняецца.
Сабор Разанскіх святых.
— Дзень Варфаламея. Зыходзіць сіла нячыстая, дзеліць між сабой удзелы: каму травы ядавітыя жарам-ядам поўніць, каму ў студнях дзіцём плакаць, а каму род чалавечы блытаць.
Сабор Беларускіх святых.
Сабор Наўгародскіх святых.
овен: — Пётр-Капуснік (Афонскі). Высаджваецца расада на познюю капусту.
Пётр-паварот. 3 гэтага дня сонца паварот. Сонца на зіму, а лета на гарачыню. «Сонца сцішае свой ход, а месяц на прыбытак ідзе».
Выпадаюць вялікія росы. Калі ў гэты дзень дождж — увесь сенакос можа быць мокрым.
26 чэрвен <: — Акуліна-грэчніца. Рыхтавалі грэчневую кашу, частавалі ёй. Высявалі грэчку. Дзень — «Уздзяры хвасты». Скаціна бегае (гізуе), задзёршы хвасты, шалее ад аваднёў, мошак, мух, камароў. Акрапляюць вадой жывёлу, зводзяць укусы мошак травянымі настоямі белазёра балотнага.