Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
спадарожніцай магла бяда быць; калі певень піў ваду — муж мог аказацца п’яніцам, а калі падыходзіў да люстэрка — яшчэ горш: муж мог аказацца і гулякам. Ці такія варожбы:
Перад сном кладуць пад падушку рэшткі ежы і запрашаюць прыйсці жаніха на вячэру. Мужчына, які прысніцца, і будзе жаніхом.
Носяць дровы ў хату, а пасля падлічваюць, ці цотная (цот), ці няцотная (лішка) колькасць пален прынесена. Цот прадракае жаніха-хлопца, а лішка — удаўца.
Калі на Каляду цёпла — вясна будзе халодная. Калі дарога чорная — ураджай на грэчку будзе. На Каляду сонца гуляе. На Каляду іней — да ўраджаю на хлеб, снег — на ўраджай арэхаў. Снег глыбокі — год добры. Мяцеліца — будзе шмат мёду, зорная ноч — ураджай гароху будзе. Калі ў гэты дзень снежны буран — у час жніва можа быць макрата і гразь, але пчолы будуць добра раіцца. Калі ж ідзе дождж ці мокры снег, сенакос дажджлівы будзе. Капеж са стрэх на Каляду — восень гнілая будзе, бульба можа вымакнуць. Якое надвор’е пасля Каляды, такое ж будзе і пасля Пятрова дня (12 ліпеня). Ад Каляды да Вадохрышча паляваннем займацца нельга — грэх. 3 паляўнічым няшчасце можа здарыцца. У час каляднай вячэры спяшаюцца з ядой, каб летам хутчэй выконваць палявыя работы. Цёмныя святкі — малочныя каровы, светлыя — носкія куры. На Каляду пяклі пірог з журавінамі. I такое людское павер’е: каб багатым быў ураджай грэчкі, у калядны дзень патрэбна было адзець святочную сарочку і не знімаць яе ўсе святы — да самага Вадохрышча.
Пачатак зімовых вяселляў.
ля — Бабіны — калядны дзень гасцявання ў бабуль. Святкуецца Сабор Прасвятой Багародзіцы, гэта значыць, памяць самой Марыі. Таксама дзень памяці святога цара і прарока Давіда. Царква славіць Давіда не за перамогу яго над Галіафам, а за перамогу над сабой: Давід і саграшыў і пакаяўся
ўражліва. Ен аўтар вядомых пакаянных песеньпсалмаў. У славянскіх народаў нашай краіны склалася такая прымаўка: «Да-давідаўску грашым, ды не па-давідаўску каемся».
Свята павівальных бабак і парадзіх.
Калі гэты дзень ясны будзе, то будзе добры ўраджай проса, а калі пахмурны, то неўраджай на яго будзе.
— Працягваліся маладзёжныя вечарыны. Сцяпан марозныя калы чэша. Дзень найма парабкаў: «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана».
— Дамачадцаў дзень.
Баю-баю, люлюшкі! Прыляцелі гулюшкі, Садзіліся ў люлюшкі. Яны сталі гаркуваць, Малютачку калыхаць. Ля коціка варката, На малютку сон-драмата. Ты спі, ляжы, малютка! Прыйдзі, коцік, начаваць, Малютачку калыхаць. Ішоў коцік па лаўкі, Нёс малютку баранкі, Ішоў коцік з замор’я, Нёс малютку здароў’я.
3 дзіцячага фальклору
— Гэты дзень прысвячаецца памяці новароджаных. Нячыстая сіла становіцца больш жорсткай. Падпальвалі колікі, каб згарэлі да попелу хворы і перапалохі. Агароджвалі хаты і двары ад наведвання нячыстай сілы, ставілі вуглём ці мелам над дзвярамі і вокнамі знак крыжа. У хлебныя засекі ставілі драўляныя крыжы з лучыны.
— Анісся-жывотніца. Паразуха — рэзалі свіней, рыхтавалі трыбухі з кашай і мясам. Імяніны Аркадзя і Бенядзікта.
— Малання. Шчодры вечар. Багатая куцця. Гаданні. Дзяўчаты загадвалі на жаніхоў, як у такім гаданні: «Дзяўчаты бяруць першы спечаны блін, вымятаюць хату, смецце кладуць на засланку і нясуць на сметнік. Там становяцца на засланку са смеццем, ядуць блін і ў гэты час прыслухоўваюцца, дзе брэшуць сабакі: з якога боку брэшуць, адтуль і жаніхі прыедуць». Ці яшчэ: Льюць растопленае волава ці воск ў халодную ваду і па фігуры, якая ўтварылася з іх, мяркуюць пра жаніха. У гэтай варажбе галоўнае — фантазія: дастаткова найменшага падабенства злітка з якім-небудзь прадметам са штодзённага жыцця, каб зрабіць па ім заключэнне. Так, шабля прадказвае жаніха-салдата, кола — грошы і г. д. Пры гаданнях выкарыстоўваліся загаворы (прыварожкі, прысушкі, любжы, адсушкі, астуды). Вось адзін з іх, прыварожны: «Пайду я, раба божая, пад акіян-мора, стану каля краю мора. Бачу я — стаіць дуб, ад веку пасаджаны, ад веку пароджаны. Абгараджу яго жалезным тынам, жалезнымі варотамі. Пад тым тынам жалезным, варотамі ляжыць злая самаверніца, рассылае чырвоных дзевак на шаўковыя лугі, каб нылі аба мне іх жылкіпаджылкі, гарачае сэрца, амінь».
Пяклі грачаны блінок не на ўсякі раток.
Дзень прыбывае на курыны крок. Калі ў гэтую ноч вецер дзьме з поўдня — лета будзе гарачым.
— Васіль Вялікі. Лічыўся апекуном свінаводства, захавальнікам садоў ад чарвякоў. Таму ў гэты дзень зноў абтрасалі яблыні ад снегу. Васілёў вечар. «Шчодрая» куцця. Да яе прымеркаваны розныя абрады і звычаі, якія ў розных месцах праходзілі па-рознаму. Гэты вечар — шчодры і багаты; кожнаму хацелася радавацца ў Новым годзе. Гаспадыні да гэтага вечара рыхтавалі многа смачнай ежы, у некаторых месцах — абавязкова свіныя галовы. «Свінку ды парсючка выдай да Васільева вечарка». Таксама варылі парасячыя ножкі, каб ногі ў людзей не балелі.
Гаданні ў самым разгары. Вось адно з іх: Бяруцца
тры пасудзіны, пад адну кладзецца хлеб, пад другую — шчотка, а пад трэцюю — пярсцёнак. Адной з прысутных дзяўчат (нявесце) завязваюць вочы: яна павінна падысці да адной з пасудзін і ўзяць з яе пакладзеную туды рэч. Калі выпадзе пасудзіна, пад якой знаходзіцца пярсцёнак, то ёй давядзецца выйсці замуж за малайца, калі возьме пасудзіну з хлебам — выйдзе за багатага і, нарэшце, у апошнім выпадку ў жаніхі нявеста будзе чакаць удаўца. У сялян такое гаданне было: У поўнач яны выходзілі на гумно, у хлеў, лажыліся на сена і слухалі: да ўраджайнага года чуўся шум, да неўраджайнага — ціха было.
Калі ў гэты дзень туман — ураджай чакаўся. Васілёва ноч зоркавая — лета ягаднае. Мяцеліца ў Васілёў вечар — неўраджай арэхаў.
'дзсня — Сільвестр. На Сільвестра — курынае свята. Петушынае пяро вее радасць на сяло. Чысцяць куратнікі, рамантуюць насесты, абкурваюць сцены.
16 студзеня — Дзень прарока Малахія. Звалі знахароў, каб вылячыць хворых. Абглядалі кароў, таму што ў гэты дзень, паводле падання, ведзьмы, якія вяртаюцца з гуляння, задойваюць кароў да смерці, хочуць напаіць невядомую сілу.
17 студзені — Феакцістаў дзень. Вясковая думка раіла: «На Феакціста зашываць у ладанку чартапалох-траву і насіць на шыі ля крыжыка для зберажэння ад страты. Хто хоча быць цэлым у дарозе, той павінен запасціся гэтым травяным зеллем».
Снег глыбокі — хлеб добры. Неба з поўным месяцам — да бурнай паводкі. У гэты дзень гоняць чорта з вёскі.
18 студзеня — Вадзяная Каляда. Піскуха — завяршальны дзень Каляд, Шчодрага тыдня. Трэцяя, або галодная ваданосная куцця, вадзянка. Апанас — апякун жывёлы.
19 студзеня — Вадохрышча. 18 студзеня, напярэдадні, трэцяя, вадохрышчанская куцця. Галодная — гэты дзень беларус посціць.
У дзень Вадохрышча ўсе прытрымліваюцца стро-
гага посту да таго часу, пакуль не прынясуць з царквы свянцонай вады і пакуль кожны член сям’і не вып’е яе крыху. Частка гэтай вады звычайна наліваецца ў бутэльку і захоўваецца цэлы год. Ей акрапляюць саху і валоў, калі першы раз выязджаюць у поле араць, а таксама кароў і авечак пры першым выгане іх у поле. Другі, вадохрышчанскі сачэўнік. Галоўны дзень святочных гаданняў. У гэты дзень збіралі вадохрышчанскі снег для адбельвання ільняных абрусаў, а таксама ад розных хвароб, над вадой з гэтага снегу чыняць замовы. Богаяўлянне. Іярдань.
3 вадохрышчаскімі святамі звязана шмат павер’яў, якія адносяцца да лёсу чалавека. Вось адно з іх: «Калі хто-небудзь быў ахрышчаны ў гэты дзень, таму наканавана быць шчаслівым на ўсё жыццё».
Дзявочыя агледзіны. У гэты дзень дзяўчаты адзяваюць сваю лепшую вопратку. Беляцца і румяняцца, прыхарошваюцца.
На Вялікай і Белай Русі народ адзначаў тры маразы: хрышчэнскія (вадохрышчанскія і вадасвецція), афанасьеўскія (каля 31 студзеня); срэценскія (15 лютага). Калі хрышчэнскія маразы бяруць верх над каляднымі і срэценскімі, то ўвесь год ураджайным будзе.
Казалі: на Вадохрышча адліга — да ўраджаю. Мяцеліца ў гэты дзень — і паехалі мяцеліцы да канца зімы. Яснае і халоднае надвор’е — да засушлівага лета, пахмурнае і снежнае — на добры ўраджай. Дзень цёплы — хлеб будзе цёмны (густы), аднак на капусце многа чарвякоў будзе. Снег падае камякамі і зоркі моцна блішчаць — да ўраджаю, яснай і доўгай восені. Зоркавая ноч перад Вадохрышчам — добры ўраджай ягад будзе. Калі неба ўсюды пахмурнае, то ўсякаму хлебу кожны будзе рады; калі толькі на адным усходнім баку, то будзе добры ўраджай жыта, на заходнім — аўса, на паўднёвым — проса, на паўночным — грэчкі. Калі палонка на рацэ да краёў вадой запоўнілася — чакай вялікай веснавой паводкі.
— Іван-бражнік усе святы павёў за
сабой. Запівалі зло, каб слёз не было. Перазім’е аб вясне вестачку дае.
Сонца ўступае ў сузор’е Вадаліва. Па гараскопу Вадаліў — знак задыяка тых, хто нарадзіўся ў перыяд ад гэтага дня да 19 лютага. Ваш сімвал — паветра, планета — Сатурн, талісман — ключ, камень — аметыст.
— Дзень Георгія, Емяльяна, Рыгора. У народзе гэты дзень празвалі «Па абед Каляда», яшчэ « Адпусціцель». Гаварылі што да абеду Каляда, а пасля Адпусціцель. Провады Каляд: нібы канчаткова развітваліся з каляднымі святамі. Да абеду не працавалі, а пасля поўдня ўжо браліся за адкладзеныя справы. Калядныя святы закончыліся, на нейкі час у каляндарнай абраднасці надыходзіў зацішак.
У гэты дзень назіраюць за ветрам: калі на Емяльяна задзьме з Кіева (з поўдня) — быць «лету грознаму», навальнічнаму.
У праваслаўнай царкве ў гэты дзень адзначаецца памяць свяшчэннамучаніка Ісідара Прасвітара і з ім сямідзесяці двух мучанікаў, у Юр’еве Ліфляндскім замучаных. Свяшчэннік Ісідар служыў у Нікольскім храме старажытнага, заснаванага яшчэ Яраславам Мудрым, рускага горада Юр’ева на рацэ Омжы. У той час горад знаходзіўся пад уладай лівонскіх рыцараў-мечаносцаў, захапіўшых яго ў XIII ст. і назваўшых Дэрптам (цяпер Тарту). Згодна дагавору з вялікім князем Маскоўскім Іаанам III, рыцары павінны былі ахоўваць жыццё праваслаўных і не перашкаджаць ім у выкананні царкоўных абрадаў. Але фанатычныя рыцары-католікі пажадалі пера-
весці ў сваю веру праваслаўных. Тыя ж выбралі смерць, але не адмовіліся ад веры бацькоў. Свяшчэннік Ісідар і яго прыхаджане былі схоплены ў час хрэснага ходу ў дзень Хрышчэння Гасподняга і ўтоплены ў рацэ.
— Дзень Філіпа, Вінцэнта. Праваслаўнай царквой адзначаецца як дзень памяці Філіпа Свяціцеля, мітрапаліта Маскоўскага Святы Філіп, у міру Феадор, нарадзіўся ў сям'і баярына Сцяпана Колычава. Вялікі князь Маскоўскі, Васіль III наблізіў да двара маладога Феадора, якога, аднак, не зусім вабіла прыдворнае жыццё. У 1537 г. ён патаемна пакінуў Маскву і некаторы час хаваўся ў вёсцы Кіжы, каля Анежскага возера. Потым пад імем Філіп жыў у Салавецкім манастыры, дзе быў падстрыжаны ў манахі. Неўзабаве пра яго ўспомніў цар Іван Грозны, які з дзяцінства любіў Феадора. Цар спадзяваўся, што ў асобе Свяціцеля ён знойдзе вернага спадзвіжніка, духоўніка і дарадчыка, які дапаможа ўціхамірыць Баярскую думу. У жніўні 1566 года Філіп узначаліў Рускую Царкву. Восенню 1567 года цар жорстка расправіўся з удзельнікамі баярскай змовы, праліўшы шмат крыві. Свяціцель Філіп выступіў супраць пакарання смерцю, наклікаўшы на сябе гнеў Грознага. Ен быў арыштаваны і 23 снежня 1569 года быў закатаваны Малютай Скуратавым.