Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
Калі сыраежкі з’явіліся раней белых грыбоў, «ураджаю» ў лесе грыбніку не сабраць.
Калі воблакі ў небе выцягваюцца, то надвор’е будзе ветранае.
Калі многа мошак летам, грыбны год будзе.
Калі мята цвіце позна, будзе мёду шмат.
Калі ліпень сухім выдаўся, не чакай белых грыбоў.
Калі ваўнянкі з’явіліся раней рыжыкаў, год негрыбны будзе.
Калі месяц у хмару белы рог уткнуў — будзе добрае жыта ды й мука і сіта.
Калі суніца чырванее, не сей проса — не паспее.
Калі жыта красуе, а дождж ідзе — колас пустым будзе.
Калі суніца красна, не сей аўса.
Калі першы снег мокры і шчыльны — да мокрага лета, а сухі і лёгкі — да сухога.
Калі ў полі гук ясна, выразна раздаецца, чакай дажджу.
Каласавікі збярэш пасля таго, як жыта зацвіце.
Калі ў ячменя лісты пачынаюць у трубачку скручвацца, а вусы даўжэюць, то такі ячмень ураджайны.
Калі рабіна красуе позна — восень будзе доўгай, цёплай і грыбной.
Кусаюцца пчолы — на дождж.
Капусту трэба садзіць, калі каля месяца няма круга і калі неба трохі хмарнае: тады яе не будзе тачыць тля.
Каса любіць сала.
Калі год мёдны, ён і хлебны.
Лежабоку сонца не ў пару ўзыходзіць.
Лепшы клёў рыбы супадае з цвіценнем чаромхі.
Мёд і грэчка — брат і сястра.
Месячная ноч — як непагодны дзень.
Многа шышак на елках — да ўраджаю жыта, аўса, пшаніцы, на хвоях — на ўраджай ячменю.
Мноства ягад летам прадказвае халодную зіму.
Мноства ружаў прадказвае зіму з мяцеліцамі.
Шчодрая раса — на ўраджай агуркоў.
Моцна парыць — на навальніцу.
Нечаканы рост грыбоў прадказвае дождж.
На ствалах хвой і елак смала часцей выступае з паўднёвага боку.
На ствалах бяроз чорных пятнаў больш з паўночнага боку.
На дрэвах, асабліва каля карэння, моху больш з паўночнага боку.
He сунь носа ў чужое проса.
На маладым месяцы рыба добра клюе.
Надвор’е краснае, ды думкі чорныя.
He адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сягоння.
Нікому свайго розуму не ўставіш.
Позныя грыбы — позны снег.
Півоня распусцілася — можна садзіць агуркі, гарбузы, бабы.
Пчаляр ды доктар і ў лесе не памруць.
Пярун б’е па высокаму дрэву.
Ранні снег — да ранняй вясны.
Растуць у лесе чырвоныя мухаморы — значыць, будуць яшчэ расці і добрыя грыбы.
Ранішняя зорка прыгажэй за вячэрнюю.
Ранішні іней сыпле жэмчугам.
Рыбы многа — хлеба мала.
Рыбак дажджу не баіцца.
Сяўба на малады месяц — да ўраджаю.
Сіверка (паўночны вецер) летам падзьме — чакай дажджу.
Саланіну пра запас рыхтуюць да новага месяца.
Сама птушка ў рукі не ўскочыць.
Сонейка нас не чакае.
Снег доўга не выпадае — да неўраджайнага года.
Сказаць лёгка, ды зрабіць цяжка.
Спіна баліць — добрае надвор’е будзе.
Спех — людзям смех.
Снегу надзьме — хлеба прыбудзе, а вада разальецца — сена набярэцца.
Сеяць можна да той пары, пакуль цвіце чаромха.
Сей ячмень, як каліна ў кругу.
Сей ячмень, як загудзе сляпень.
Той не грыбнік, хто ў лесе з другімі грыбнікамі пераклікаецца.
Умеў памыліцца, умей і паправіцца.
У адзінокіх дрэў сукі цягнуцца на поўдзень.
У лесе паспяшыш — людзей насмяшыш.
У поўню парэз ці рана не скора зажываюць.
У поўню сеяць — чэрві з’ядуць.
У першай палове мая заўсёды магчыма вяртанне халадоў з замаразкамі на глебе.
У поўню не паказвай месяцу пустога кашалька — ён і надалей пустым будзе.
Хто ветру служыць, таму дымам плацяць.
Хто сее грэчку, той кашу есць.
Хто сее, той збірае.
Хто не сее, той жаць не мае чаго.
Чырвоным сонейка ўзыходзіць, але якім зойдзе?
Чорных трэшчын на кары дрэў больш з паўночнага боку.
Чым гусцей усыпаны ягадамі гронкі агрэсту і смародзіны, тым горшы ўраджай яравых будзе.
Часу дома не выбераш, надвор’е не заўсёды ўгадаеш.
Часнок — цыбульчын браток.
Шалупінне ў цыбулі тонкае — зіма мяккая, а калі тоўстае і грубае — зіма суровая будзе.
Што пасееш, тое і вырасце.
Ягады і фрукты раней чырванеюць з паўднёвага боку.
Як сеецца, так і веецца.
Ясны дзень з вялікай расой — добры ўраджай агуркоў будзе.
Як робіш, так і маеш.
Яму аб’едзь, а п’янага абыдзі.
3. ДЗЕНЬ ЗА ДНЕМ
СТУДЗЕНЬ
— Першы дзень Новага каляндарнага года. Новы год — адно з самых любімых святаў у народзе: ставяць навагоднюю ёлку, упрыгожваюць яе, рыхтуюць падарункі, чакаюць у госці Дзеда Мароза і Снягурачку.
Дзень памяці Ільі Мурамца. Патрэбна было пакланіцца дому бацькоўскаму, зямлі роднай.
Народжанаму ў гэты дзень давяралі людзі суд весці.
Хадзіце, людцы, сонейка сустракаць, мароз праганяць. Студзень сячэ ды марозіць, а селянін з лесу дровы возіць. Дровы на студзеньскія маразы гараць з трэскам. Туманы перад Новым годам — на ўраджай; зоркавая ноч — на багатае летняе поле. Яснае надвор’е ў гэты дзень абяцае добры ўраджай ільну, а калі ў гэты дзень іней, то летам саломы будзе больш, чым зерня.
На Новы год моцны мароз і малы сняжок — на ўраджай хлеба, а калі цёпла і снегу няма — неўраджай можа быць. Сыплюцца снежныя крупы — увесь тыдзень можа быць марозным. Калі ў гэты дзень туманны круг вакол сонца, хмары ідуць супраць ветру і певень цягне хвост па зямлі, то прыйдуць снегапады і мяцеліцы. Аднак калі ноччу іней, то днём снегу не будзе.
I яшчэ адна навагодняя прыкмета: на галінках дрэў многа снегу — летам ні грыбоў, ні ягад не знойдзеце.
— Дзень Ігнація Баганосца. У даўнія
гады яго ікону абносілі вакол вёскі, малебен служылі.
Яблыневы дзень. Патрэбна стрэсці з яблынь іней і снег, каб быў ураджай. На марозе і Ігнат-старац з падскокам ідзе. Дом весці — не лейцамі трэсці.
— Дзень Пятра-паўкорма. Палова зімніх запасаў ужо з’едзена.
Мужык-свавольнік працуе і ў свята, каб невядомая сіла з зерня сокі не выцягнула.
Да гэтага дня снегу надзьме — хлеба прыбудзе; вада разальецца — летам сена набяруць. Калі гэты дзень сухі, марозны і вада ў рэках вельмі ўбывае — чакай сухога і гарачага лета.
Студзень трашчыць — лёд на рацэ ў просінь фарбуе.
— Настасся ўзоры шые. Настассяузорашвейка — ахоўніца цяжарных. Думалі ў гэты дзень аб родзе-племені сваім, славілі маці. Кашу рыхтавалі, кармілі тых жанчын, якія павінны былі неўзабаве раджаць — каб прадухіліць ад выкідышу і каб нарадзілася здаровае дзіця.
— Збераганне дамашняй жывёлы і птушак. Адганялі духаў нячыстых ад людзей і жывёлы. Пяклі пячэнне абрадавае: авечачак, козачак, каровак — масляных галовак, птушак. Гаварылі над імі замовы, заклінанні.
— Пярэдадзень Каляд. Мяркуюць, што «каляды» — значыць «ко ладу», г. зн. «да ладу», і прымаюць гэта слова за назву асобнага язычніцкага бажаства.
Свят-вечар. Яго праводзяць не еўшы да першай зоркі. Вечарам, напярэдадні Каляд, па старому звычаю, праваслаўныя не парушалі паста: па царкоўнаму статуту ў гэты вечар дазвалялася «сачыва» — ячменны ўзвар з мёдам, аладкі мядовыя, пірагі скаромныя ды яшчэ 9 скаромных страў (верашчака, аўсяны кісель, квас з грыбамі і селядцом, блінцы аўсяныя і г. д.). Гэта апошні дзень шасцітыднёвага Піліпаўскага (не строгага) пасту.
Куцця — гэта каша з пшанічных ці ячменных
круп. Для варкі куцці ва ўсе прызначаныя дні ўжываецца адзін і той жа гаршчок, прычым крупы сыплюць у яго ў строга пэўнай колькасці (гэта неабходна для калядных варожбаў). Куццю гатуюць з раніцы. У час варкі яе не толькі не каштуюць, але нават і не перамешваюць. Вечарам, перад захадам сонца, звараная куцця ставіцца ў сена на покуці. Абразы святых упрыгожваюцца жытнімі ці ячменнымі каласамі. На стале ляжыць сена, паверх яго — чысты абрус. Некаторыя гаспадары для большай урачыстасці замест лямпы запальвалі на куццю свечкі свайго вырабу. Абрадам куцці кіруе старэйшы член сям’і — дзед, бацька. Перш чым пачаць есці куццю, гаспадар звяртаецца да акна, якое бывае ў асноўным замёрзлым, заве мароза на куццю, каб ён летам не марозіў ячмень: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці! Цяпер твая пара, хадзі, марозька. А летам не хадзі, пад калодай сядзі, бо конюхі баронамі задзяруць, a пастухі пужкамі засякуць. Хадзі, марозька, куцця смачная, з канапелькамі!» Калі на другі дзень мароз аслабее, гавораць: «Мароз паеў куцці і паласкавеў». А калі зробіцца мацнейшым, гавораць: «Разгневаўся марозе...»
Гаспадыня на куццю звала мароз, каб не марозіў расаду, гарбузы, моркву, падсохлы вяршок куцці знімала, давала курам, «каб добра яйкі неслі».
3 куццёй звязана многа прыкмет, звычаяў, варожбаў. Вось адна з іх: Дзяўчаты з-пад абруса выцягвалі некалькі травінак і на іх гадалі, які лён уродзіцца — чыя травінка будзе даўжэйшая, у той лён будзе лепшы; выцягвалі са снапа колас і глядзелі, каб ён быў поўным, тады і наступны год павінен быць ураджайным. Была і такая варажба: Калі куцця «вылазіла» з гаршка, ці гаршчок аказваўся надтрэснутым, ці каша была белая і дробная, лічылі, што бяда будзе. Калі ж гаршчок быў поўны і куцця была пышная, лічылі, што будзе ўдача і шчасце. Яшчэ: хлопцы ўначы абносяць барану вакол вёскі, каб ніводная дзяўчына ў чужую вёску замуж не выйшла.
Пачыналіся зімнія святкі, з 7 па 14 студзеня —
святыя вечары. Моцныя халады ў гэтыя дні прадказваюць добры ўраджай. Млечны Шлях на небе — да добрай пагоды. Калі ў гэтую ноч многа зорак, летам будзе многа грыбоў і чарніц; калі зоркі рэдкія, то багатага збору пладоў не будзе. Калі пасля полудня снег — будуць раіцца пчолы. Калі ў «куццёвую» ноч неба зорнае — будзе багаты прыплод жывёлы, добры ўраджай гароху. За колькі дзён да куцці выпадзе іней, за столькі дзён да Іванава дня (21 мая) надвор’е будзе спрыяць пачатку веснавой сяўбы. I яшчэ звычай, які не цяжка аднавіць і ў нашы дні,— ставіць на акно запаленую свечку. Сэнс у тым, што ў кожным доме гатовы былі даць начлег гнаным у гэту ноч на зары гісторыі Хрыстовай з усіх месц цяжарнай Марыі і Іосіфу. Гасподзь нарадзіўся для выратавання ўсіх!
— Каляда. У народзе ёсць павер’е, што ў самую поўнач на Каляду нябесныя вароты расчыняюцца і з вышыні на зямлю сыходзіць сам Бог-сын. Калядаванне. «Пайшла Каляда па снезе і лёдзе, рассыпалася Каляда па народзе».
Пайшла Каляда калядуючы, За ёю дзеўкі ды жабруючы. Адна просіць, другая носіць, Пакінь прасіць, цяжка насіць. Перайшла сяльцо — дастала яйцо, Перайшла другое — згубіла і тое, Перайшла трэцяе — загінула сама. Вось і Каляда.
3 народнай творчасці
Прыходзяць вечарынкі, моладзь шчадруе, займаецца гаданнямі. Кожнаму хочацца загляцуць у будучыню. Дзяўчаты, напрыклад, любілі такое гаданне: у хаце сыпалі на дошку зерне, побач клалі кавалачкі гліны, налівалі ў талерачку вады, побач ставілі люстэрка. Упускалі ў хату пеўня і назіралі за ім. Калі ён кляваў зерне, значыць, дзяўчыне быў суджаны багаты жаніх; калі падыходзіў да гліны —