• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    Калі агонь чырвоны і дровы ў печы гараць з трэскам, у печы моцная цяга — да марозу, а калі шыпяць, дымяць, не загараюцца, попел хутка гасне — да пацяплення.
    Калі пакаёвыя калы зімой выдзяляюць ваду, хутка будзе пацяпленне.
    Калі ноччу іней, днём снегу не будзе.
    Калі дзень ясны і к вечару няма ветру, а неба пакрываецца туманным золакам — маразы доўга п ра тры ма ю цца.
    Калі сонца не ў хмару садзілася, месяц ноччу ярка свеціць, зоркі мільгаюць, а дым слупамі падымаецца — да моцнага марозу.
    Калі лес зашумеў, бярозы як бы ў тумане, а коні на снег кладуцца — чакай пацяплення.
    Калі пасля снегападу не праясніцца — назаўтра зноў можа быць снегапад.
    Калі вакол месяца ўтварыўся цьмяны круг, то заўтра можа быць моцны мароз.
    Калі вокны пачынаюць пацець пры падвойных рамах — мароз будзе ўзмацняцца.
    Калі куры рана ў куратнік збіраюцца — маразы наступаюць, і чым вышэй на кросны садзяцца, тым мацней мароз будзе.
    Калі дым з коміна падымаецца вертыкальна, хай і ў непагадзь, добрае надвор’е ўсталюецца, а калі сцелецца па зямлі — снегапады і мяцеліцы пачнуцца.
    Калі зайцы трымаюцца бліжэй да вёскі, а ваўкі выюць каля жылля чалавека, з раніцы моцна пішчаць сініцы, значыць, мароз узмоцніцца.
    Калі моцны мароз на Вадохрышча (19 студзеня) — на хлеб не спадзявайся, а калі адліга ў гэты дзень — ураджай будзе.
    К снегу дым клубіцца шыза, барадой паўзучы кнізу.
    Кошка падлогу дзярэ кіпцюрамі — да мяцеліцы.
    Месяц ноччу як бы пачырванеў — заўтра чакай ветру, цяпла і снегу. Пры поўні і пры захадзе месяца — зменіцца надвор’е: мокрае — сухім, цёплае — марозным, хмурнае — ясным.
    Марожаныя ягады каліны ў лесе на снег з дрэваў звальваюцца — да цяпла.
    Падзьмуў паўночны вецер, а хмар няма — будзе мароз.
    Перад снегападам ночы цёмныя.
    Пушысты іней — да сухога надвор’я.
    Скора світае зімой — чакай неўзабаве снегу.
    Снегапад хутка пачнецца і мяцеліца прыйдзе, калі вераб’і сядзяць насупіўшыся ці сталі хавацца пад стрэхі, сарокі пад стрэхі лезуць, шчупакі перасталі браць на жэрліцу, на рэчцы вада з-пад лёду выступіла.
    Сонца ўзыходзіць слупом — да марозу, а калі чырвонае — на мяцеліцу.
    Сонца ў туманным крузе і нізка, хутка плывуць чорныя хмары — да зацяжнога снегападу.
    Сінія вячэрнія хмары зімой — да перамены надвор’я.
    У печы слабая цяга, аканіцы рыпяць, шкло на вокнах запацела — пацяпленне наступіць.
    У мароз хмары хутка бягуць да паўднёвага захаду — да пацяплення.
    Па шкле падымаюцца снежныя «расліны» — маразы працягнуцца, а калі яны пахіліліся — пацяпленне будзе.
    Чырвонае сонца заходзіць у хмару — дзень будзе ясны і марозны.
    Чакай пацяплення, калі пры марозе лес зашумеў.
    Чысты захад, яркі месяц, вячэрняя барвова-чырвоная зорка — да моцных маразоў.
    Шкло ў вокнах запацела — пацяпленне будзе.
    ДА ВЯСНЫ I ЛЕТА
    Адкуль вецер на Вялікдзень — адтуль і ўсё лета будзе.
    Бычкі бушуюць — вясну чуюць.
    Вясной лётае многа павуціння — да гарачага лета, а ў час «бабінага лета» — восень яснай будзе.
    Вясна халодная — лета з грымотамі і маланкамі.
    Гракі адразу на гнёзды ляцяць — вясна цёплай будзе.
    Глыбока прамерзне зямля, а з палонак на рацэ вада пральецца, лёд на пераборах (перакатах) ракі гарой ці грудамі ўстане, доўгія і тоўстыя ледзяшы са стрэх — быць цёпламу лету.
    Дзікія гусі гагочуць — вясна наступіла, а варона, колькі не каркай, вясны не дазавецца.
    3	бярозы цячэ багата соку — лета дажджлівае будзе.
    Заяц вясной доўга не ліняе — да халоднага лета, працяглай і халаднаватай восені.
    Калі лета сухое і гарачае — зіма будзе марознай, але маласнежнай.
    Калі вясной птушкі садзяцца на вокны — чакаецца моцная сцюжа.
    Калі вясной снег растае з паўночнага боку муравейніка, то лета цёплае і доўгае будзе, а калі з паўднёвага, то халоднае.
    Калі авёс, які паспеў, зноў пазелянее, чакай дрэннай восені.
    Калі з вастралістага клёна вясной ідзе багата соку — чакай дажджлівага лета.
    Калі журавы на поўнач лятуць — да цёплай вясны, на поўдзень — да халоднай.
    Калі восенню рана заснежыць, значыць, вясна ранняя будзе.
    Калі вясною першы гром прагрыміць раніцай, лета будзе з сярэдзінкі на палавінку (умеранае).
    Калі бяроза перш клёна зазелянее, чакай сухога лета, а калі клён апярэдзіць бярозу — лета дажджлівым будзе.
    Калі бусел нечакана птушаня з гнязда выпусціць — чакай галоднага года, а калі яйцо ўпусціць — восень будзе ўраджайнай.
    Калі вольха распусціцца раней бярозы, чакай мокрага года.
    Калі бяроза раней вольхі распусціцца, а ясень раней дуба, то лета будзе сухое і сонечнае, а калі наадварот, то на працягу лета будуць дажджы і пахаладанні.
    Калі ў пачатку лета назіраецца масавы лёт маладых павучкоў на павуцінках, то лета гэта будзе працяглае.
    Калі гракі пасля вяртання з выраю адразу ж на гнёзды месцяцца, вясна дружнай будзе.
    Калі качкі з выраю тлустымі прыляцелі — вясна будзе доўгай і халоднай.
    Калі зязюля кувае штодзённа, замаразкі больш не вернуцца, будзе цёплае надвор’е.
    Калі першы вясенні гром пачуецца з паўночнага боку — лета халодным можа быць, а калі з паўднёвага, дык лета цёплым будзе; калі гром чуецца на захадзе — лета мокрым будзе.
    Калі жаваранкі і буслы з поўдня рана вяртаюцца — на ільняных палетках ураджай багаты будзе.
    Калі зацвітае падбел, значыць, цяпло блізка.
    Калі па вясне ў лесе шмат вавёрак — неўраджайны год будзе.
    Калі птушкі з поўдня вяртаюцца чародамі — вясна дружнай будзе.
    Позна зацвіла рабіна — да цёплай і працяглай восені.
    Пульхны іней са снегам прыгнуў вясной галінкі дрэў — да багатага ўраджаю хлебнай нівы.
    Ранні вылет пчол з вулляў — да ранняй і цёплай вясны.
    Снег падае вялікімі камякамі — да ўраджайнага лета.
    Снег па вясне спачатку сходзіць з паўночнага боку мурашніка — лета будзе цёплае і працяглае; з паўднёвага — халоднае ды кароткае.
    У чаромхі шмат кветак — чакай лета мокрага.
    Цёплая зіма — халоднае лета, снежная зіма — лета дажджлівае. Зімой шмат інею — летам шмат расы, а калі зіма сухая і халодная — лета будзе сухім і гарачым.
    Як асіна затрасецца (распусціць лісты), тады і воўк вады нап’ецца.
    Якое надвор’е ў дні красавання садоў, такім і ў жніво будзе.
    ДА ДОБРАГА НАДВОР’Я
    Духата — прыкмета навальніцы.
    Дым ад кастра па зямлі сцелецца — да добрага надвор’я.
    Да яснага надвор’я вуголле ў кастры хутка попелам пакрываецца, кажаны актыўна ўвечары лятаюць, зяблік звонка вечарам пяе.
    Да ночы з’яўляецца буйная раса ці туман — быць добраму надвор’ю.
    Зорка залацістая або ружовая — да ўстойлівага, яснага надвор’я.
    Калі ноч стаіць ціхая, а раніцай, праз гадзінудругую пасля ўсходу сонца падымаецца вецер і мацнее к полудню, але к вечару зноў сціхае — усталюецца яснае сухое надвор’е.
    Калі вечарам і ноччу выпадае буйная раса, якая адразу ж высыхае раніцай, будзе ўстойлівае, яснае надвор’е.
    Калі вецер вые на высокіх месцах, то надвор’е не пагоршыцца.
    Калі сонца ўзышло і свеціць ярка — надвор’е к поўдню пераменіцца.
    Калі хмарна і слабы вецер — замаразкаў не будзе.
    Калі туман хутка разыходзіцца — замаразкаў не будзе. Калі позняй восенню снег ляжа на сырую зямлю, то рана вясной з’явяцца пралескі.
    Калі з вечара па небе ходзяць вялікія кучавыя хмары, то на другі дзень будзе добрае надвор’е.
    Калі раніцай трава сухая або кропелькі расы выцягнутымі завушніцамі вісяць на кончыках лісця ці травы — да ночы чакай дажджу.
    Калі ружавеюць хмары ў час захаду сонца, назаўтра моцны вецер будзе.
    Калі к вечару ў лесе цяплей, чым у полі,— назаўтра будзе цёплае, яснае надвор’е.
    Калі раніцай туман ад зямлі і вады падымаецца ўверх і паступова рассейваецца, днём гарачае надвор’е будзе.
    Калі сонца заходзіць за светла-ружовы небасхіл — у першай палове наступнага дня будзе добрае надвор’е.
    Калі ранішні вецер паступова ўзмацняецца, а к вечару слабее — захаваецца яснае надвор’е.
    Калі вецер становіцца рэзкім, будзе паляпшэнне надвор’я.
    Калі ў нізінах з’яўляецца туман, то ападкі яшчэ могуць быць значнымі, але не суцэльнымі.
    Калі дождж ідзе пры сонцы, то ён хутка перастане.
    Калі на небе шмат зорак, надвор’е праясніцца. Тое ж самае будзе, калі пасля дажджу нечакана пахаладае.
    Калі вецер рухаецца за сонцам, чакай добрага надвор’я.
    Калі ў нізінах збіраецца туман, які знікае пры ўсходзе сонца, трэба чакаць яснага надвор’я.
    Кучавыя хмары ходзяць нізка — да дрэннага надвор’я, высока — да краснага дзянька.
    Летняй раніцай маленькі дожджык — днём добрае надвор’е.
    Моцны вецер у час дажджу прадказвае добрае надвор’е.
    Неба захмарылася, але кветкі адуванчыкаў адкрытыя — дажджу не будзе.
    Праясненне надвор’я прадказваюць:
    —	воблакі, што рухаюцца з поўначы на поўдзень;
    —	ярка-чырвонае сонца на захадзе;
    —	высокія кучавыя хмары, што з’яўляюцца пасля полудня;
    —	кулікі, якія бясконца лётаюць над полем;
    — меладычна-пявучая івалга;
    — пеўні, якія пяюць у пахмурнае надвор’е.
    —	пажаўценне скуры ў жаб;
    —	дружны вылет раніцай пчол з вулляў;
    —	матылі, што кружацца над кветкамі, але не садзяцца на іх;
    —	жукі-гнаевікі, якія нізка лётаюць вечарам;
    —	слупы з камароў і мошак у вячэрні час;
    —	божыя кароўкі, якія хутка злятаюць з рукі;
    —	мухі, якія звонка гудуць з самай раніцы;
    —	вароны, якія «гуляюць на ляту»;
    —	п’яўкі, якія добра ловяцца перад захадам сонца;
    —	цыкады, якія звонка пяюць вечарам;
    —	матылі-крапіўнікі, якія кружацца ў імглістым дажджы;
    —	мураў’і, якія хутка перамяшчаюцца, мітусяцца пры адкрытых ходах у мурашніку;
    —	конікі, якія дружна скачуць і стракочуць у вячэрні час;
    —	палявы ўюнок, кветкі якога раскрыліся ў пахмурны дзень;
    —	касцянка, калі яе лісты закруціліся ўніз;
    —	папараць арліная, калі яе лісты загнуліся ўніз;
    —	раскрытыя кветкі фіялкі;
    —	наготкі, суквецці якіх распусціліся раніцай;
    —	канюшына лугавая, у якой лісце распрамлена;
    —	галінкі елкі і ядлоўцу, што паднімаюцца ўверх;
    —	кветкі заячай капусты, калі яны закрыліся на ноч;
    —	кветкі белых вадзяных лілей, калі яны былі адкрытымі з 7 да 17 гадзін;
    —	кветкі сон-травы, калі матылі на іх падоўгу не затрымліваюцца;
    — з’яўленне вялікай колькасці павукоў, якія паўсюдна развесілі свае сеці.
    Пасля дажджу вясёлка імгненна знікае — да яснага надвор’я. Добрае надвор’е будзе, калі ў час дажджу вясёлка доўга стаіць, не адрываецца ад зямлі.
    Плаўная вясёлка ці вясёлка з поўначы на поўдзень абяцаюць дождж, а крутая — добрае надвор’е.