• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    Свята рыбакоў і паляўнічых.
    Юравая. Казалі, калі на Юравую ваўкі чародамі ходзяць — будзе голад, мор або вайна.
    У сады і паркі, бліжэй да чалавечага жылля прылятаюць сініцы, снегіры, шчыглы.
    14	лістапада — Кузьмінкі — па восені памінкі. Дзяўчаты закліналі курыных багоў Кузьму і Дзям’яна: «Кузьма і Дзям’ян, ідзіце жыці к нам!» Рэзалі курэй на продаж. Пеўню адсякалі галаву, а ногі на хату закідвалі, каб куры вяліся. Бацюшка асвяшчаў куратнікі.
    Кузьма-Дзям’ян закаменіць ваду, наладзіць пераходы. «Не закаваць зіме рэкі без Кузьмы і Дзям’яна». Лістапад ідзе з ледзянымі цвікамі. Калі ў гэты дзень закуе, то праз тыдзень раскуе. «Кузьма-Дзям’ян закуе, а Міхайла раскуе». A то бывае так, што і да вясны краснай не раскаваць. Калі развязе, чакай
    маразоў да пачатку снежня. «Дзям’янаў шлях — не шлях, а толькі зімы ростань».
    На Кузьму лісце на дрэвах трымаецца — год неўраджайным будзе.
    Кузьма і Дзям’ян — абаронцы кавалёў. I самі займаліся кавальскай справай.
    15	.	• :ns. — Анкідзін распальвае ток, а Піга-
    сій сонца гасіць. На Анкідзіна па вёсках на такавішчах былі чутны перастукі цапоў. Абміналі каноплі і лён, працягвалі малаціць жыта.
    — Дзень Іосіфа. Мялі лён. Ільняное золата росціць дзяўчыну царэўнай, а няўмекам добры лёс не вытчацца. «У гультаяватай ткахі і для сябе няма рубахі!»
    — Іоанікій. У гэты дзень, паводле падання, не даюць з хаты ні агню, ні вуголля.
    — Галакціён і Іона. Дзяўчацкія засідкі. «Ледзь за вароты дзявіца — нядобрая пагалоска за спадніцу».
    — Павел і Варлаам. Пачатак ледаставу. На рацэ лёд, заказаны зіме ад варот паварот. Сустрэліся два сябры: звон-мароз ды белая мяцеліца. Калі ў гэты дзень выпадзе снег, зіма можа быць снежнай, спрыяльнай для пасеву азіміны.
    — Фядот. Замярзаюць вадаёмы. Калі першы снег лёг на мокрую зямлю тоўстым пластом — будзеш з ураджаем жыта. Першы снег лёг на мокрую зямлю — вясной рана чакай падснежнікаў. Ледзяная сцюжа звязвае кастры дроў, а дрэннага гаспадара па руках і нагах.
    Калі дарога бугром, то і хлеб павінен быць добрым.
    да — Міхайлавы адлігі. Гразнік, наступаюць кароткатэрміновыя адлігі. Міхайла масты мосціць. Міхайла прыязджае на белым кані. У Міхайлаў дзень жывёлу ставяць на зімовы корм. 3 Міхайла зіма куе маразы. Калі на Міхайла іней, чакай вялікіх снягоў, калі туман — будзе адліга. 3 Міхайла зімы яшчэ няма, зямля не мерзне. Калі на Міхайлу раздарожжа, да зімовага Міколы (19 снежня) кон-
    нага шляху не будзе. У што Міхайла, у тое і Мікола. Калі Міхайла ў снезе, то і Вялікдзень у снезе будзе, а не, дык і не.
    Улагоджвалі дамавіка, выносілі яму чашу з півам, прасілі не пакідаць людзей.
    іда — Матронін і Феакцістаў дзень. 3 Матроны зіма становіцца на ногі, маразы налятаюць. Зіма-настаўніца, сапраўдная сцюжа пачынаецца. Маразы злуюцца, чакаюць трывалага шарпаку. Воблачнае, снежнае надвор’е прадказвае непагодны май, іней — ураджай аўса, дождж — ураджай пшаніцы. На Матрону іней — да марозу, туман — да адлігі. Калі здарыцца, што ў гэты дзень гусь выйдзе
    на лёд, то гэта не значыць, што лёд захаваецца. Гэты дзень пад сузор’ем Стральца. Знак тых, хто нарадзіўся ад гэтага дня да 22 снежня. Сімвал Стральца — агонь, планета — Юпітэр, талісман — падкова, камень — біруза, цыркон.
    23 лістапада — Віктар і Вікенцій. Пачатак вялікіх маразоў. Лістапад на двары студзіць, у акенца пастуквае.
    Мартынаў дзень. «Калі Мартынава гусь на вадзе, то і Каляда на вадзе».
    Фёдар-студзіт на двары студзіць, у хаце цёпла, калі гаспадыня добрая. Калі ў гэты дзень здараецца адліга, чакай пасля яе маразоў. Фёдар не Фядора, трасе-марозіць без разбору. Фёдаравы вятры галоднымі ваўкамі выюць. Калі дзень Фёдара Студзіта цёплы, то і зіма будзе цёплая, а калі халодны, то ўся зіма будзе халоднай; калі ж у гэты дзень пройдзе дождж, то адлігі будуць стаяць да Увядзення (4 снежня).
    — Віктар, Вікенцій, Максім. Фёдар. Хрысціянскі Феадор-студзіт у сувязі з халодным надвор’ем і сугучным прозвішчам у народзе атрымаў характэрнае прозвішча — Студзянец. 3 Фёдара сцюдзёнага пачынае студзіць і марозіць. «3 Фёдарастудзіта — зіма сярдзіта». «Хведаравыя вятры галоднымі ваўкамі скуголяць». Ад Студзіта сцюжа што ні дзень, то мацнее. Даўно падмечана, што калі дзень Фёдара бывае цёплым, то зіма будзе цёплай, калі халодны, то і ўся зіма халодная.
    — Дзень Іаана Міласцівага. Пахмурны дзень ды іней на дрэвах — да добрага ўраджаю. Перавернута восень на застылую азіміну. На Івана — снягі, зіма доўга з месца не рушыцца. Вароны ў гэты дзень каркаюць — быць адлізе.
    26	лістапада — Іаан Златауст.
    27	— Піліпаўка. Канец запустаў. Воў-
    чы месяц. У глухазім’е ваўкі ў чароды сходзяцца. Ваўку зіма за звычай.
    Калі ў гэты дзень іней — чакай ураджаю аўса, калі дождж — пшаніцы. Светлая Піліпаўка без інею прадказвае дрэнны ўраджай. На Піліпа вароны каркаюць — да адлігі.
    Загавенне на Калядны (Раждзественскі) пост (Піліпаў пост). 3 пачаткам каляднага посту пачыналіся вячоркі. Былі яны, праўда, без песень і танцаў: дзяўчаты пралі пражу, а хлопцы займаліся размовамі ды паціху свавольнічалі.
    Калі на працягу каляднага посту частыя пахмурныя дні і іней на дрэвах, ёсць спадзевы на добры ўраджай хлеба.
    28	лістапада.— Гур’ян — канец вяселляў. Зіма з каня злазіць, становіцца на ногі, куе сівыя маразы, сцеле на рэках-азёрах ледзяныя масты, сыпле з аднаго рукава снег, а з другога — іней. Маразы «жалезныя» стаяць, бяруць з гэтай пары такую сілу-моц, што ўся нечысць збягае з зямлі ў сваё пекла, дзе хаваецца да самых святак.
    Калі снег у гэты дзень ляжыць, то ляжаць яму да веснавой паводкі. Калядны пост. Пачатак.
    — Мацей. Стаяць і гразь, і снег. Моцныя вятры вядуць за сабой сцюжы-мяцеліцы. «На Мацея зіма пацее, але ў белым кажуху ходзіць». Ушчыльную падступалі сцюжы ды мяцеліцы, лютыя дзянёчкі.
    'апа — Лазар-зімаўказчык. У снегападах, пад разлівы румяных зорак, лістапад наблізіўся да зімы. Які дзень на Лазара, такая і зіма. Куляліся па беламу снегу ў моцны мароз на добрае жыццё.
    СНЕЖАНЬ
    — Платон і Раман нясуць зіму нам. Па першаму дню зімы пазнавалі яе ўсю. Які дзень здарыцца, такая і зіма-зіміца. I яшчэ. Калі ў гэты дзень добрае надвор’е, чакай ранняй, пагоднай вясны. 3 раніцы цёпла — быць адлігам у пачатку зімы, холад ды мяцеліца ў поўдзень — такой будзе і сярэдзіна зімы, а калі пад вечар завые, закруціць буран, то зіма ад нас пойдзе без асаблівай ахвоты.
    — Аўдзій мяцеліцы ў шчыліны зямныя, у расколіны ліхія заганяе. Якое надвор’е, такі і сенакос.
    — Прокла і Прокл. He чакай у гэты дзень ад дарогі карысці. У шлях збярэшся — адна марока, матухна-зіма яшчэ снегам дарогі не прыцерушыла. Сядзі дома ды вупраж рыхтуй.
    Якое надвор’е ў гэты дзень, такое і пры жніве будзе. Калі ў гэты дзень снег ішоў, то чэрвень будзе дажджлівы.
    — Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. Вароты зімы. Прыйшлі браты маразымарозавічы, мужыка ў рукавіцы адзелі і зіму розуму навучылі. «Увядзенне прыйшло — зіму прывяло». На Увядзенне тоўстае аледзяненне. Калі на Увядзенне мароз, то ўсе надыходзячыя святы будуць марознымі; калі цёпла, то ўсе святы цёплымі будуць. Калі на Увядзенне адліга, кажуць: «Увядзенне ламае лядзенне».
    Дзяўчаты перад святам, калі спаць клаліся, загадвалі: «Святое Увядзенне, вядзі мяне туды, дзе жыць давядзецца». Спадзяваліся ўбачыць будучага мужа.
    — Пракопаў дзень. «Пракоп, загарні піражок у сумёт». «Калі снег упаў, то і санны след стаў». Ішлі ставіць тычкі каля дарог, каб у мяцеліцу з дарогі не збіцца.
    Памінаюць Яраполка, князя Уладзіміра Валынскага.
    — Мітрафан. Паміналі Аляксандра Неўскага, які выказаўся: «Хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне». Яшчэ пры жыцці імя Аляксандра Неўскага праславілася па ўсёй Святой Русі, па ўсіх краінах, да мора Егіпецкага і да гор Арарацкіх, па абодва бакі Варажскага мора і да вялікага Рыма. У 1847 годзе Аляксандр Неўскі быў прылічаны да святых. Ен з’яўляецца заступнікам рускага войска.
    Калі 6 снежня ідзе дробны снег і дзьме паўночны вецер, то 6 чэрвеня будзе вецер з поўначы і дождж пройдзе.
    — Кацярына-санніца. Кацярына марозная. Упэўнены поступ зімы. «3 Кацярыны зіма дойме не кіем, дык палкаю, не голадам, дык холадам». «Прыйшла Кацярына, прыйдзе й пярына». Пракладаюцца санныя шляхі-дарогі. Адкрыццё возніцы, саннай пары. Праходзілі гулянкі, каталіся з гор на санках. Дзяўчаты працягвалі гадаць: пяклі пірог на адной солі і з’ядалі яго перад сном, каб у сне «суджаны» паднёс халоднай вады напіцца.
    — Клім халодны. Мароз злосны бывае. Падбухторвае мужыка: «Я пацягну, а ты бі ў далоні, танцуй». Кажуць, ваўкі збіраюцца каля хаты таго, хто нарадзіўся ў гэты дзень.
    — Георгій-пераможац. «Два Ягор’я ў гады: адзін галодны, другі халодны». «Восеньскі Юр’еў дзень — дзень тэрмінаў і дагавораў: «Моцныя рады Юр’евым днём».
    Халодны, марозны зімні Юр’еў дзень. Юр’ева свята ўстаноўлена вялікім князем Яраславам у XII
    стагоддзі, загадана па ўсёй Русі «тварыці свята святога Георгія месяца лістапада 26 дня» (па старому стылю — А.Р.).
    3 гэтым святам звязана наступная гістарычная падзея: Барыс Гадуноў адмяніў права пераходу сялян, замацаваўшы іх навечна за баярскімі сядзібамі (канчаткова ліквідаваў яго Васіль Шуйскі — А.Р.). Таму і нарадзіўся крылаты выраз: «Вось табе, бабуля, і Юр’еў дзень».
    3	гэтага дня мядзведзь у бярлозе засынае. Яшчэ кажуць: «Юр’еў дзень — воўчы заступнік». «Што ў ваўка ў зубах, тое Юрый даў». Воўк вые каля жытла — да марозу.
    «Юрый адмыкае раты ваўкам»,— з гэтага часу яны нападаюць на скаціну.
    «Калі ціха ў студні на дне — быць цёплай зіме, а пачуюцца невядомыя гукі — на халады і мяцеліцы-злюкі». Да Юр’ева дня б’юць дурнога, а пасля Юр’ева і разумнага, калі кармоў не назапасіў. Колькі на Юр’я восеньскага снегу, столькі ў гэта вясновае свята будзе травы. «Юрый мосціць, а Мікола гвоздзіць ».
    10	снежня — Дзень Рамана. Зімняе Знаменне. Па хмарах, па зорках, па вятрах гадаюць аб надвор’і. Паўночны вецер, калі да яго стаць тварам, змяце ўсе нягоды, непрыемнасці.
    Памінаецца Знаменне Прасвятой Багародзіцы, што была ў Ноўгарадзе Вялікім.
    11	снежня — Сцяпан Першазваны. Дзень птушкі сойкі.
    12	снежня — Парамон — на ранішнюю зорку глядзі. Раніца чырвоная — быць снежню ясным, раніца снежная — быць мяцеліцам. Зямля камянее, рэчка стыне. Калі заснежыць, то мяцеліцы могуць правыць яшчэ сем дзён. Ідзе снег — быць мяцеліцам да Міхайліна дня (19 снежня), а шмат яго — шмат хлеба. Снежныя камякі сталі вялікімі, значыць, чакай адлігі.