Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
Дастаюць вуллі з імшаніка. Калі ранні вылет пчол — будзе мёд, але і... дрэнны ўраджай.
Калі на Благавешчанне снег на стрэхах, ляжаць яму да Юр’я (16 мая). На Благавешчанне навальніца — да цёплага лета. А калі неба бясхмарнае — быць лету навальнічнаму. Калі Благавешчанне мокрае — лета будзе грыбное. Калі ноч 7 красавіка цёплая, то і вясна будзе дружная. Прылятаюць буслы. Быў такі звычай — выпускаць на Благавешчанне птушак з клетак на волю.
— Гаўрыіл — зачарпні бот, прамачы падноскі. Адтайвае глеба. На Гаўрыіла выварочвай аглоблі з саней — болып не спатрэбяцца.
кр; 'ав? м —Матрона-настаўніца. Шчупак хвастом лёд разбівае. Каля парога брод, на вуліцы — пераправа. Прылятаюць пліскі, кнігаўкі, жураўлі.
10 красавіка — Матрона-паўрэпніца. Гаспадыні адбіралі для пасеву насенне рэпы. Матрона-шарпа-
4. А. Русецкі.
97
ковіца: у гэтыя дні замярзае ад ранішніх марозаў адталы днём снег, так што можна хадзіць па шарпаку.
11 красавіка — Дзень Піліпа.
12 красавіка — Іаанка. Пяклі «маленькія лесвіцы» — абрадавае пячэнне, каб нябесныя бездані да зямлі былі добрыя, каб зялёныя расточкі ўверх падымаліся.
Сярэдні тэрмін пачатку цягі вальдшнэпаў.
13 красавіка — Дзень Веніяміна. Радуюцца жаўранкі. Жаўрук зазвінеў — бяры плуг у рукі. Вогнішча. Вагнішчанка — тая, якая народжана ў гэты дзень, разводзіла ў полі агонь, праз які праносілі хворых, а таксама плугі і бароны.
14 красавіка — Мар’я-запалі снягі, загуляй яры. Мар’я — паводку пачынае. Пара вясновых паводак.
Вялікая паводка — да ўраджаю! Калі вада ідзе і ночы ясныя — да пагоды ў час жніва.
Мар’я: — пустая капуста (да гэтага часу, звычайна, канчаўся яе запас).
На Мар’ю дамавік прачынаецца — яго пачухаць трэба.
15 красавіка — Ціт-ледалом. Пачынаецца ледаход. Варона каркала: Палікарпаў дзень накаркала. Адмыкалі такі і свірны, смецце вымяталі. Правяралі зерне, што для сяўбы пакінута было.
16 красавіка — Мікіта-вадапол, па нізінных месцах разліваецца веснавая вада. Вадзянік прачынаецца ад зімовага сну.
Сяляне неслі даніну вадзяніку, каб дзяцей не чапаў і рыбу ў прочкі не гнаў. Калі на Мікіту лёд не прайшоў, веснавы клёў рыбы будзе дрэнным.
17 красавіка — Дзень Восіпа.
18 красавіка — Фядул-ветранік — цяпла надзьмуў. «Фядул — цепляком падзьмуў». А калі надвор’е было дрэннае, казалі: «Фядул — губы надзьмуў».
На Фядула раскрывалі вокны, закліналі бераг-
чы хату ад невядомай сілы, пускаць добрыя вятры, а нуду, перапалохі ўсякія — прэч гнаць.
— Мяфодзій лічыць, хто ў гэты дзень нарадзіўся, той зямлі згадзіўся.
— Дзень Агнешкі. Моцны мароз і сонца — да добрага хлеба і ўраджаю грэчкі. Людзі верылі, што ў гэты дзень русалкі па беразе ходзяць, вочы размыкаюць. Просяць у людзей адзенне — закрыць голае цела.
Сонца ўступае ў сузор’е Цяльца. Хто нарадзіўся ад гэтага дня да 21 мая — гэта ваш знак задыяка. Сімвал — зямля, планета — Венера, талісман — сава, камень — ізумруд ці больш сціплы хрызапраз. — Радзівон-ледалом. Зашумела рака, хутка панесліся ільдзіны. Хадзілі на раку глядзець, як лёд нясецца. Кідалі ў ваду мінулагоднія травы. На Радзівона даўжыня дня прыбавілася на дзве з паловай гадзіны.
— Дзень Вадзіма. Крыніцы абыходзілі. Шанавалі зімнюю вадзіцу.
23 j а<< —Руфа. Кажуць: Руфа дарогу ру-
шыць. Калі ў гэты дзень сонца ў туманным вобадзе — хлебны год будзе.
ана —Васіль Парыйскі зямлю парыць. Вясна зямлі пары паддае. Кажуць: «Васіль, выверні аглоблі» (г. зн. канчаткова хавай сані і рыхтуй калёсы). Мядзведзь выходзіць з бярлогі. Медуніца зацвітае. Народнае павер’е такое: не хадзі ў той лес, дзе мядзведзь і заяц ёсць. Стары касмач косці размінае, а заяц можа дарогу перабегчы. Дрэнна чалавеку тады становіцца.
— Дзень Яраслава. Вылятаюць чмялі.
— Дзень Артамона. Чмялі зашумелі.
” : асівіка —Дзень Антонія. Лісагон і свята варон.
28 красавіка — Дзень Пуда — даставай пчол зпад спуда.
— Арына — уварві берагі (толькі схлынула паводка, берагі рэк размыты). У млынароў свае турботы: ці не разнесла запруду? Платы ладзілі, спускалі да ракі. Калі маленькія яры «зайграюць» і зноў замерзнуць, чакай перашкоды на ўраджай.
красаі г —Засіма-пчаляр. Расстаўляюць вуллі на пасеках. Пчала ўжо лётае туды, дзе фіялка красуе. Пелі ёй, каб злётала за мора і прынесла ключыкі залатыя ад лета, замаўлялі: «Як маці сырая зямля не йграе і не шуміць ні з гарамі, не з даламі, ні з лугамі, так пасекі пчол — з усёй сваёй сілай ні ў лясы, ні ў дубровы, ні ў чыстае поле, ні ў іншыя пасекі да мяне, пастара, не збягаюць і не ўцякаюць з гэтага часу і да веку і да сканчэння жыцця майго».
МАЙ
« Вясна-красна, адкуль прыйшла, адкуль прыйшла, што прынясла?» — Прынясла я цёплае лецейка: малым дзеткам — па яечку, старым бабкам — па кіёчку, красным дзеўкам — па вяночку, маладзіцам — па сярпочку.
Старыя бабкі — чапцы шыці, красны дзеўкі — вянкі віці, маладзіцы — жыта жаці, Красны дзеўкі — на вулічку, маладзіцы — за люлечку, красны дзеўкі — гулі, гулі, маладзіцы — люлі, люлі.
3 народнай гворчасці
— Пачатак красавання вярбы ўказвае на пачатак сяўбы радыскі, морквы і кропу. Сеялі моркву і буракі на Кузьму. 3 паяўленнем першых расткоў раскладалі агонь, каб азімыя крапчэйшымі былі.
— Трыфан Канстанцінопальскі.
— Мёртвыя гаруюць па зямлі. Могілкі ўбіралі.
— Кандрат-глінавяз. Ганчары гліну мацалі: «Добрая ці не?» Посуд «тварылі», хлебнае зерне ў гліну замешвалі, каб вада ў такім посудзе не застойвалася, каб смачная ежа не закісала.
— Кажуць, што ў гэты дзень ведзьмы рассцілаюць белае палатно на росную траву і водзяць карагоды. Калі дзяўчына хацела прываражыць хлопца, то павінна была непрыкметна стаць у круг з ведзьмамі, адарваць ад белага палатна стужку і даць каханаму твар выцерці.
мая — Юрый (Георгій, Ягорый) вясенні свінапас. Апякун жывёлы, палявых работ. «Юрый з-пад спуду зялёну траву выганяе». «Калі прыйдзе Юрый, не ўбачыш у жыце, дзе куры». «Цёплы Юрый — лета пачынае, а Ілья (2 жніўня) яго канчае. «Юр’я з кармамі, а Мікола (22 мая) з камарамі». «Юрый з вадой, а Мікола з травой». «Юрый з летам, а Мікола з кормам». «На Юр’я мароз — будзе грэчка добрая».
«Юрый (вясенні) пачынае палявыя работы, а Юрый (асенні) іх заканчвае». «На Юр’я дождж — да ўраджаю жыта».
Прылятаюць ластаўкі «заворваюць» раллю, ніву.
Дзень выгану жывёлы ў поле. Пры гэтым гаспадары акрапляюць яе свянцонай юр’еўскай вадой, каб яна была здарова ўсё лета. А таксама хвасталі жывёлу свянцонай (у Вербную нядзелю) вярбой, як бы аддавалі яе пад стражу і апякунства святому Юрыю. Сяляне верылі, што Юрый сам, нябачны для людзей, выязджае ў поле на сваім белым кані і пасе жывёлу, аберагаючы яе ад звяроў, над якімі ўладу мае. Замаўлялі: «Госпаду Богу памалюся і святому Ягор’ю (Юрыю — A. Р.) пакланюся, запасаю скаціну рознай шэрсці і ўсякай масці і ссылаю сабак у імхі, у балота, у голыя лозы, на ўсе чатыры бакі, і замыкаю зубы і губы залатымі замкамі, сярэбранымі ключамі, у начны час абгараджуся ў цёмным лесе зоркамі, у чыстым полі месяцам...»
Пастухі давалі абяцанне — жывёлу пасці добра, берагчы ад усякага звера і клапаціцца аб статку. «Пад Юр’я вясенняга не працуюць, каб воўк авечак не паеў».
Юр’ева раса гаючай лічылася. «Будзь здароў, як Юр’ева раса». Дзяцей выводзілі босымі з двара на Юр’еву расу і закліналі ад сямі хвароб.
7 мая — Замаўлялі зямлю і ваду: «Вадзіца, красная красавіца! Хто такой вадзіцай памыецца, збавіцца ад 12 напасцяў...» Клопат і мароку адводзілі ад родных: «Загавару я ўроцы і прароцы, стрэчныя і папярэчныя, зайздрослівыя і радасныя, жаночыя, і дзявочыя, і хлапцоўскія, зняверанае вока і ўсякае вока, і ўсякага часу, і ўсякай гадзіны. Ідзіце вы, уроцы, на імхі, на балоты, на гнілыя калоды: там вам гулянне, красаванне, дашчаныя вароты, пуховыя пярыны — а рабу Грышку на добрае здароўе. Ты, вадзіца-царыца, абмывала крутыя беражкі і жоўтыя пяскі, шэрае карэнне,— абмый раба Грышку. Табе на сінім моры слава, ва імя айца і сына і святога духа. Амін».
— Сямён-ранапашац. Прылёт пявучых птушак цэлымі чародамі. Ключнік. Абыходзілі летнія святліцы з крапівой — выганялі нячыстую сілу. Мылі падлогу.
Першыя навальніцы. Кукуе зязюля. «Зязюля вымавіць «ку-ку», тады і сей на ўсю руку».
— Дзень Сцяпана. Капалі грады ля хаты, замаўлялі, каб ранняя гародніна сілу набірала.
— Дзень Сямёна, Антаніны. Адходжвалі са двара духаў, што з зямлі выйшлі, звярынае і птушынае аблічча прынялі.
— У дзень Віталія адпойваюць хворых першымі травамі — крапівой, падарожнікам, маці-імачыхай.
Памінаюць Кірылу Тураўскага.
— Ад дзевяці напасцяў у гэты дзень трэба замовы сказаць. Каб кроў гэтыя напасці не сушылі, па жылах не хадзілі, пухліны не рабілі, касцей не ламалі, суставаў не варочалі.
— Якаў. Цёплы вечар і зорная ноч — да сухога і ветранага лета і ўраджаю. Ясны ўсход сонца — да ветранага лета. У гэты дзень у дарогу не адпраўляліся, не спаласнуўшыся замоўленай вадой.
— Ерамей-запрагальнік. «На Ерамея і лянівая саха ў поле выязджае». Трэцяя і апошняя сустрэча пралецця. Па ранішняй pace ішлі на сяўбу. Казалі: «На Ерамея неба пагожа — жніво будзе прыгожым».
— Вада на спад пайшла. Барыс-Глеб — сейбіты. «Барыс-Глеб сеюць хлеб».
Салаўіны дзень: запеў салавей грунтоўна — вясна пайшла на спад, а лета — на выраст. Салавей пяе, калі з бярозавага ліста расы пап’е. Збярэцца пець у гэтыя дні птушыны цар — вясна дружна закрасуе.
— Маўра бацвінная. Гаспадыня бацвінне ў поле нясе. Няма часу сейбіту адысціся ад зямлі, вось і еў ён веснавое бацвінне ў полі. Казалі ў народзе: «Маўра-малочніца, каровы з поля прыходзяць пад’еўшы.
Цвіценне чаромхі пахаладанне прыносіць. Маўра холад прыносіць. Калі ў чаромхі шмат кветак, лета мокрым будзе.
— Пелагея. Ахоўніца варон. Часам выганялася людзьмі, як крумкач, і тое, што скажа, тое будзе: «Прыйшла, накаркала!» —так услед ёй кажуць.
— Арына (Ірына) — расадніца. Высаджваюць расаду капусты, прыгаворваючы: «Не будзь галянастая, будзь пузастая; не будзь пустая, будзь тугая; не будзь красная, будзь смачная; не будзь старая, будзь маладая; не будзь малая, будзь вялікая».
Цвіце каліна, з’яўляюцца авадні.
— Росеннік. Вялікая цёплая раса, ясны дзень — да добрага ўраджаю агуркоў. 3 расянкітравы, як з чарачкі зялёнай, пілі вільгаць.
Іоў-гарошнік. Сеюць боб, гарох і пяюць: «Сеюсею белгарох: уродзіцца мой гарох і буйны, і белы, старым на пацехі, маладым хлопцам на вяселле». Ці так: «Уродзіцца мой гарох і буйны, і белы, і сам трыдзесяць».