Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
Бусел прыляцеў — вясна будзе.
Бычкі бушуюць — вясну чуюць.
Боб лепш за ўсё садзіць, калі ўдод пяе.
Вада з гор — рыба з нор.
Вясна красна, хоць і пуста ў засеках.
Вясна вочы крадзе.
Вясна багата кветкамі, а восень пірагамі.
Вясна — маці, а лета — бацька.
Вясна красна, хоць і галодная.
Вясна не мясная, але і восень не малочная. Вясна красна квятамі, а восень пладамі. Вясной лісток, а восенню сучок.
Вясной зверху прыпякае, а знізу марозам падціскае.
Вясной дождж парыць, восенню — мочыць.
Вясной гадзіну упусціш, годам не дагоніш.
Вясною і ўдод запяе.
Вясна і восень — на дні надвор’яў восем.
Вясна адным днём красна.
Вясна адмывае рэкі і воды.
Вясновы дзень год корміць.
Вясновы дзень праляжыш — зімой цэлы дзень па пазычках бегаць будзеш.
Вясной бывае тры пахаладанні — «на вярбу», «на жабку», «на зязюльку».
Вясной парыць, парыць, а потым дождж ударыць.
Вясной днём раней засееш, летам на тыдзень раней жніво пачнеш.
Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета за стагі і вазы.
Грак — на праталіну, шпак — на прагаліну.
Грак — на гары і вясна — на двары.
Гром грыміць — вясна сапраўдная.
Добра вясной ловіцца рыба — чакай голаду.
Дзе гультай арэ ды скародзіць, там пустазелле добра родзіць.
Добрая вясна будзе, калі пчолы рана з вулляў вылятаюць.
Добра там дзее, дзе два аруць, а трэці сее.
Дождж вымачыць, сонца высушыць, буйныя кучары вецер расчэша.
Дождж і сонца вясной ткуць дыван квяцісты.
Жаба квакае — сяўбу пара весці.
Жаўрук запеў — пара ў поле выходзіць.
Журавель прыляцеў — цяпло прынёс.
Зязюля закукавала на голым дрэве — чакай замаразкаў.
Зязюля выклікне «ку-ку», тады сей на ўсю руку.
Зямля азімыя корміць, неба дажджом поіць, сонца цяплом грэе, а лета, ведай, ураджай росціць.
Ідзе дождж вясной — ураджай нясе ў засекі.
Каб не было пуста, трэба сеяць густа.
Калі вясной снег шурпаты, чакай ураджаю.
Калі вясной многа павуціны лётае — лета будзе гарачае.
Калі ранняй вясной блісне маланка, а грому няма, лета сухім будзе.
Калі добра ўзарэш, то і ўраджай багаты збярэш.
Калі многа ледзяшоў звісае са страхі, то багаты ўраджай агуркоў будзе.
Калі няма вясною камароў, летам дрэнны ўкос будзе.
Калі вясной многа хрушчоў, можа засуха быць.
Колькі вясной не непагодзіцца, усё роўна яснае надвор’е наступіць.
Калі вясной на стрэхах дамоў доўгія ледзяшы — да працяглай вясны.
Калі асіна задрыжыць лістом, тады і жывёла ў полі наесца.
Калі ўвесну першы матыль карычневы, то ў гэтым годзе будзе многа мёду, а калі белы — то многа малака.
He лічы кветачкі вясною, а лічы ягадкі восенню.
Паўднёвы вецер вее — старога грэе.
Пасееш за пагоду — больш прыплоду.
Першы вясенні дождж карэньчыкі абмые.
Першы гром вясной, значыць, цяпло не за гарамі.
Прыйшла вясна — ужо часу няма; прыйшло лета — бярыся то за тое, то за гэта; надышла восень — яшчэ работ восем.
Прыйшла вясна — і часу няма.
Позняя вясна не абманіць.
Пяе салавей у голым лесе — неўраджайны год будзе.
Ранняя вясна — шмат вады.
Расцвіў першацвет — на парозе цёплыя пагодныя дзянькі.
Ранняя пара родзіць пшанічку, а позняя — мятлічку.
Рыхтуйся да восені вясною ранняй.
Страчанага дня вясною не купіш.
Сустрэў грака — вясну сустракай.
Сей авёс у гразь — будзеш князь. Сей ячмень, як загудзе сляпень. Сей у добрую пару — збярэш хлеба гару.
Хто вясною скача, той восенню плача.
Хто сее ды вее, той не збяднее.
Хто кармамі запасся — у таго вясна заўсёды позняя, а хто без іх сядзіць — вясну ранняй называе.
Хоць вясна сухая, але восень малочная.
Чакай бяды ад вясенняй вялікай вады.
Чырвоная вясна, ды галодная.
Што пасееш, тое вырасце.
Як не пасееш, то й збіраць не будзе чаго.
ПРА САКАВІК
Веець, веець
Вясенні вецярок,— Прыйдзі, мой міленькі, Дам табе піражок 3 мёдам сычаным, 3 ласкаю дзявічаю.
3 народнай творчасці
Аляксей (30 сакавіка) прыйшоў, лядок пакалоў.
Доўгія ледзяшы ў сакавіку — да працяглай вясны, але позняй восені.
Дождж на Еўдакію (14 сакавіка) прадказвае дажджлівае лета.
Жаўрук у сакавіку вясну бласлаўляе.
Жыта ў сакавіку глядзіць у неба — не з’ясі зімой хлеба.
Затрымаўся снег на стрэхах да Саракоў (22 сакавіка), значыць, вясна позніцца.
Калі ў сакавіку зямля ўбачыць неба, то восенню не будзе хлеба.
На асіне пупышкі вялікія набухлі — да ўраджаю ячменю.
На Казіміра (4 сакавіка) зіма памірае.
На ранняй ралліцы родзіць жыта ды пшаніца.
Няма ў сакавіку вады, не будзе ў красавіку травы.
Hi ў сакавіку вады, ні ў красавіку травы.
На Саракі (22 сакавіка) пайшла зіма да ракі.
На Саракі ў адзін дзень сорак маразоў.
Прыйдзе сакавік-капельнік — і зіма заплача.
Першы гром пры некранутым яшчэ снезе — лета халодным будзе.
Першы гром, а рыба яшчэ пад лёдам — летам яна добра лавіцца будзе.
Першы гром у посны дзень — рыбы многа будзе.
Рана ў сакавіку затае — доўга не растае.
Сакавік цяплом усіх прывячае.
Сакавік-ветранос, вадацёк, гракоўнік.
Сакавік мокры — хлеб горкі.
Сакавік часам сняжок сее, а часам — сонцам грэе.
Сакавік дрэвам сок пускае.
Сакавіцкі снег — з’ява добразычлівая.
Сухі сакавік, цёплы красавік, мокры май — будзе добры ўраджай.
У сакавіку і спераду, і ззаду — зіма.
У сакавіку зіма не гніе, у красавіку трава не расце, У сакавіку туманы — на жніве дождж п’яны.
У сакавіку зіма лета палохае, але і сама канае.
У сакавіку сініца песні пець пачынае.
Хто сее гарох у марцы (сакавіку), той гатуе ў чарцы, а хто у маі, той у яі.
Ці на падыходзе, ці на адыходзе сакавік усё замарозіць.
Якая другая палавіна сакавіка — такая першая палавіна красавіка.
Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы, а як ідзе дождж у маі, то хлеба будзе і на гультая.
ПРА КРАСАВІК
У красавіку-красавеньку Ляціць жаўрук на праталінку, А шпак на прагалінку, Сярэдзіннік вясны, Красавік ваду збірае,
3 рэчак лёд здымае Ды заместа саней За атосы Выводзіць калёсы.
У красавіку красным Гром цяпло нясе, У красавіку ясным Суха на страсе.
У красавіку мокра — Будзе добрай паша, I ячмень, і жыта, I авёс для кашы.
А. Русецкі
Гром без маланкі ранняй вясной — да халоднага лета.
Да першага грому жаба не квакае.
Да першага грому зямля не ачышчаецца.
Днём горача, а ноччу прахалодна — да добрага надвор’я.
Жаўрук прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, ластаўка з лістом.
Жураўлі прыляцелі і полудзень забралі з сабою.
3 бярозы цячэ многа соку — лета дажджлівым будзе.
Запыліла ў красавіку вольха — канец снягам.
Калі ласі выходзяць вясной на рунь — добры ўраджай будзе.
Калі красавік красны — будзе жыта ўдачнае.
Калі зязюля закукуе на голае дрэва, будзе голад.
Калі ўдасца апрыль (красавік), будзе жыту прыбыль.
Красавік чорны ў полі, але белы ў лесе.
Красавік: сёння мяцеліца, а заўтра капеліца.
Красавік з маем — да ўсяго года ключ.
Красавік-бацюхна ў поле кліча.
Красавік зіму з летам сплятае.
Красавік-першацвет, месяц шумлівай вады, захавальнік веснавога шуму.
Красавік ваду падбірае, кветкі распускае.
Красавік сушыць — нічога з зямлі не рушыць.
Красавік з вадою — май з травою.
Красавік — месяц вялікай вады, ледалому на рацэ.
Красавік халодны і ветраны — можа ўсё прапасці на палях.
Красавік мокры павагай у людзей карыстаецца.
Красавіцкі снег як лёг, так і збёг.
Красавіцкія дажджы ураджай прыносяць.
Красавіцкі шпак — вясны пасланец.
Красавіцкае цяпло ненадзейлівае.
Красавіцкія ручаі зямлю ад зімовага снегу будзяць.
Мокры красавік — добрая паша будзе.
На Благавешчанне (7 красавіка) і цтушка гняздо не ўе.
Hi ў сакавіку вады, ні ў красавіку травы.
He ламай печ, пакуль красавік на двары.
Hi бойся зімы — бойся адзімкаў у красавіку.
Пакуль на асіне ліст не затрасецца, датуль вол не напасецца.
Першы гром вясной — прыкмета блізкага цяпла.
Першы гром пасля полудня — лета з навальніцамі будзе.
Першы красавіцкі дождж воза золата варты.
Прыйшоў красавік — сагнаў са стрэх вадзяныя кроплі.
Птушкі ў красавіку гнёзды ўюць на паўднёвым баку дрэва — да халоднага лета, на паўночным — да цёплага.
Сінія воблакі ў красавіку — да цяпла і дажджу.
Тры дажджы ў красавіку ды адзін у маі — тысячы дажджоў варты.
У красавіку гром — шкода будзе і жыту, і ячменю.
У красавіку вада на лузе — будзе сена ў стозе.
У красавіку ясныя ночы заканчваюцца замаразкамі.
Хто ў час сее, той не збяднее.
Чым мацней першы ўдар грому — тым лепшы будзе ўраджай.
Якім зернем хто сее, той такі і ўраджай збірае.
Якое Благавешчанне (7 красавіка), такі і Вялікдзень будзе.
ПРА МАЙ
Юрай, уставай рана, Адмыкай зямлю, Выпушчай расу На цёплае лета, На буйнае жыта, На ядраністае, На каласістае, Людзям на здароўе.
3 фальклору А ў маі, маі Сонца зямлю грэе.
А ў маі, маі Цёплы ветрык вее. Калі ў маі дожджык, Хлебным будзе год. А калі засушша, Падцягне жывот. Калі ў садзе бела, Сеяць можна смела. А цвіце чаромха — Халадок ідзе.
А ў маі, маі Многа добрых свят: Юр’я ды Мікола, Пахом-бакагрэй, Сідар-агурэчнік Ды мокры Макей. А ў маі песню Салавей пяе. Лецейка чырвонае У госці заве.
А. Русецкі
Ай, ай, месяц май, не халодны, дык галодны.
Барыс і Глеб (15 мая) сеюць хлеб.
Бацька з сынам — май з чэрвенем — ходзяць пад вокнамі Хрыста-радзі пабіраюцца.
Будзе дождж у маі — будзе ўраджай на двары.
Будзе дождж ісці — будзе хлеб расці.
Бывае май, што коням сена дай, а сам на печ палязай.
Дождж у пару — усё роўна, што золата.
Дождж у маі — будзе хлеба і ў гультая.
Дуб лісточкі выкінуў — зямля на ўраджай працуе.
Жаўрук зазвінеў — бяры плуг у рукі.
Калі на лёд грыміць, то будзе вясна зімная.
Калі чаромха цвіце, паўсюдна холад жыве.
Калі май халодны, дык год хлебаробны.
Калі май, гані валоў у гай, а сам на печ уцякай.
Май зямлю грэе, але і сіверкам вее.
Май творыць ніву, а чэрвень — сена.
Май на парог вясну прыцягнуў.
Май халодны — не будзеш галодны.
Май дажджлівы — год урадлівы.
Май — і пад кустом рай.
Май — святыдзень, птушыны перасвіст.
Майскі дождж — хлеба на год.
Майская травіца — нібы маладая дзявіца.
Майская трава галоднага корміць.
Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
Мокры май — будзе жыта, нібы гай.
На лёд загрымела, будзе холад.
Наступіў май — і пад кустом рай.
Настаў май ды й прыкмячай.
He сей пшаніцу раней дубовага ліста, таму што ў маі браты-халады жывуць.