Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
— Дзень Рыгора, Макара, Паўла. У гэты дзень бывае моцны вецер. Калі выпадзе шэрань — год будзе мокры. Іней на стагах — да мокрага лета. Дрэвы ў інеі — неба будзе сіняе. Выходзяць у гэты дзень паглядзець на стагі сена і хлебныя сцірты і калі ўбачаць на іх іней, значыць, будзе шэрае, мокрае лета.
— Дзень Міхаіла, Фядоса, Францішка. Калі ў гэты дзень цёпла — вясна будзе ранняя. Як правіла, дзень гэты не бывае асабліва марозным, і, «аберагаючы» яго, Фядос-вясняк папярэджвае: кволая зіма — жывучая, цёплыя дні студзеня нядобрым адзываюцца, бойся студзеньскай вясны.
— Таццянін дзень. Бабін кут. Па на-
роднаму слову: «На Таццяну прагляне сонейка рана — да ранняга прылёту птушак». Калі ў гэты дзень снег ідзе, лета дажджлівым будзе.
^дзеня — Ярома на печцы, а кошка ў пячурцы. Калі кошка на печы клубком скруцілася — мароз ударыць, калі сцяну дзярэ — непагода ля варот. Першае «ці-ці-фі» вялікай сініцы прадказвае раннюю вясну.
27 студзеня — На Прохара ажыццяўлялі абрад жывёлы, веялі і чысцілі хлеб.
— Як вецер, год сыры будзе. Пётр і Павел — дзень прыбавіў. Ноч зоркавая — да ўраджаю ільну, а вецер прадказвае мокры год.
— Пётра-паўкармоў. «Пётра-паўкорма — выйшла палова зімняга корму». Палова запасаў зерня і сена зрасходавана, а яшчэ трэба пражыць палавіну зімы.
— Антоній-перазімнік, бывае і цёплае надвор’е. Перазімнік абнадзеіць, абагрэе, а потым абмане — усё марозам стане.
;? ен:. — Афанасій-ламанос.— Mae цягу да марозу. Афанасьеўскія маразы. «Прыйшоў Афанасій-ламанос — беражы шчокі і нос». Самыя моцныя маразы. Калі ў гэты дзень мяцеліцы ці бураны — да позняй восені гэта. У поўдзень сонца — вясна будзе ранняя.
люты
— Дзень Макара Вялікага, праведніка Фёдара Наўгародскага. Макараў дзень. Макар-ясны, Макар-вяснаўказчык. Калі надвор’е яснае — чакай раннюю вясну, калі са стрэх капае — вер у вясну раннюю. Якое надвор’е першага лютаўскага дня, такі і ўвесь люты будзе. I яшчэ. Калі першага лютага на небе многа зорак, то зіма яшчэ доўга працягнецца.
2 лютага — Яфім. У поўдзень сонца — да ранняй вясны. Другі дзень лютага вясну паказвае: сонечна — на чырвоную вясну, пахмурна — чакай позніх мяцеліц. А калі мяцеліца на Яфіма — уся Масленіца (8—13 сакавіка) будзе мяцельнай.
— Агнія. Ясная зорка — на мароз. Памяць Максіма Грэка.
— Цімафей-паўзімнік. Пачатак лютаўскіх мяцеліц — едзе васпані марозная.
— Генадзь. Сабор кастрамскіх святых.
— Аксіння-паўзімніца, паўхлебніца. «Палавінны тэрмін ад старога хлеба да новага». Пералом зімы. Пачынаўся ў сялян цяжкі час — час зыходу запасаў, небяспека голаду: у большасці выпадкаў сялянам не хапала хлеба да вясны. Народ так выказваўся: «Паўзімніца напалавіну, але не роўна дзеліць зіму; да вясны селяніну цяжэй». Веснаўказчык: надвор’е яснае — вясна красная. Які гэты дзень, такая і вясна.
— Рыгор-багаслоў Канстанцінопальскі.
— Дзень Іаана Златауста.
— Яфрэм-ветрадуй. Калі вецер, то лета будзе мокрае і халоднае.
— Ігнат. Пачатак маслянага тыдня.
— Іпаліт прыносіць вялікія снежныя камякі і пацяпленне.
— Апанас, Мікіта.
— Трыфан-перазімнік. «На Трыфана зорна — вясна будзе позна». «Зорак многа — к вясне доўгая дарога». Перадсвяткі Стрэчання.
— Стрэчанне. На Белай Русі свята вядома пад назвай Грамніц. Есць такі звычай: у гэты дзень у царкву для асвяшчэння носяць свечкі, якія называюцца грамнічнымі. Грамніцы — дзень сустрэчы зімы з летам. Пелі песню: «А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне, зіма з летам стрэлася, стрэлася...».
На Стрэчанне зіма на мароз ідзе, а сонца на лета. Вясна з зімой сустрэліся, а кафтан з кажухом. На Стрэчанне снег праз дарогу нясе — вясна будзе позняя і халодная, а калі ў гэты дзень цёпла — вясна ранняя і цёплая. «На Стрэчанне сняжок — вясной дожджык». Прагляне сонца скрозь хмары — на цяпло, а не прагляне — чакай моцных марозаў.
«На Стрэчанне зіма з летам сустрэлася і
з дарогі не зварочвае, а лета яе ў зубы б’е: зубы трашчаць, дзеці, збіраючы іх, пішчаць» (гэта значыць, ледзяшы са стрэх павіслі). «Раніцай на Стрэчанне выпадзе снег — трэба чакаць ранняга ўраджаю; у поўдзень — сярэдняга; да вечара — позняга». Аб стрэчанскіх прыкметах памяталі, рыхтуючыся да вясны: адліга ўстанавілася — вясна цёплая; халады завернуць — халодная будзе; капеж на Стрэчанне прадказваў ураджай пшаніцы. Вецер у гэты дзень здзімаў з дрэваў усякую нечысць і абяцаў добры ўраджай фруктаў. Калі Стрэчанне ціхае і яснае, можна чакаць добрага ўраджаю ільну. Каб дазнацца, які ў новым годзе будзе па цане корм — дарагі ці не,— кідалі палку: калі снег замяце яе, корм будзе дрэнны і дарагі. I яшчэ. У гэты дзень пачыналі адкормліваць племянных птушак, карміць іх аўсом, сцвярджаючы: «Кармі ў Стрэчанне курэй аўсом — вясной і летам будзеш з яйцом».
— Ганна-прарочніца. Вяршыліся абрады шанавання дамавіка (своеасаблівы захавальнік хаты — дзед, гаспадар, хатнік, дваровы і г. д.), захоўваючы хату ад усякіх непрыемнасцей).
л; —Мікола-сцюдзёны. Рэдка калі на Белай Русі не было сцюдзёных марозаў. Воўчае свята, макавы захад. Усяленская бацькоўская субота.
лютага — Агата. («Хлеб святой Агаты не пусціць бяды да хаты»). Заступніца ад пажару. Пачатак Вялікага посту.
If л отагі — Вуколы-цялятнікі. Пачатак веснавога ацёлу кароў.
20 люта. — Парфен і Лука напамінаюць аб неабходнасці памінання продкаў.
— Захар-сярпоўнік, дастаюць сярпы. He тады ж сярпы вастрыць, як на жніво ісці.
— Нічыпар, Інакенцій.
— Прохар! Ой! Як сцюдзёна! Але... да цяпла паварот. Мароз бывае часцей толькі ноччу.
— «Улас — рог збівай з зімы!» Казалі, што каля Уласа павінна быць сем марозаў: тры да Уласа, адзін на Уласа і тры пасля яго. «Каровіна і конскае свята». У Уласа барада ў масле. «Святы Улас, дай здароўечка цяляці!» У гэты дзень акрапляюць свянцонай вадой хлеў, коней, кароў, адганяючы ад іх нячыстую сілу. Ласі скідаюць рогі.
— Аляксей. Выстаўлялі на мароз зерне, што прызначалася для высеву, гаварылі, што пацягнутае марозам насенне дае лепшы ўраджай. Тады ж на мароз выстаўлялі пражу — «Пазарніш пражу пасля Уласа, будзеш з грашыма на масленіцу».
— Дзень Зоі. Фаціння — заступніца ад ліхаманак, трасцы.
— Анісім-аўчарнік. Аклікаюць зоркі, каб авечкі ягніліся. Зімабор.
— Касьянаў дзень. Існуе такое паданне наконт гэтага свята: Ішлі па зямлі святы Касьян і Мікола-цудатворац. I на Касьяну была «адзежа ўся залатая ды з бліскучых каменняў». I ўбачылі яны, што моцна загразла кабыла — вось-вось задыхнецца. Мікола і кажа Касьяну: «Пойдзем выцягнем кабылу, бедалагі. У яго ўсё багацце, што гэта кабыла! Але Касьян не захацеў мазацца ў гразь, і Мікола адзін аказаў бедняку дапамогу, вымазаўшыся у гразь. I прыйшлі яны да Бога. I спытаў Бог Міколу, дзе ён так вымазаўся у гразь, напэўна, п’яны быў? Расказаў Мікола аб тым, што адбылося. I сказаў тады Бог: «... за тое, што ты (Мікола — A. Р.) дабро зрабіў чалавеку, я табе вызначаю два святы ў адным годзе: адно вясной, а другое зімой! А Касьяну выказаў: «А табе за тое, што ты і сам нічога не рабіў і Міколу старому не дапамог, я назначаю свята адзін раз праз тры гады на чацвёрты, высакосны, год!»
У народзе дзень Касьяна лічыўся днём злой сілы. Паводле Даля, Касьян зайздросны, злапамятны, скупы, нялітасцівы. «Касьян на што ні гляне — усё вяне», «Касьян на народ — народу цяжка». «Касьян на траву — трава сохне». «Касьян на скаціну — скаціна дохне». «Касьян на скаціну гляне — скаціна валіцца». «Касьян на дрэва погляд кіне — дрэва сохне».
У дзень, на які прыйшоўся Касьян, усе тры гады ніякіх работ не пачынаюць, лічаць нешчаслівым днём. Згодна павер’ю, у ведаме Касьяна знаходзіцца вецер, і ён выпускае яго на зямлю і насылае мор на людзей і скаціну. Гаварылі: «Касьян лютуй, не лютуй, а на вясну бровы не хмур».
САКАВІК
— Першы дзень вясны. Бог урадлівасці Ярыла ўздзяе зіму на вілу. Каляндарны дзень нараджэння вясны снежнай. У гэты дзень маці пасылалі дзяцей расчысціць масткі, дарожкі да студні, калі ноччу быў снег. Цяжарныя жанчыны выходзілі на ўзгоркі, глядзелі на ўзыходзячае сонца. Спадзяваліся, што першасакавіцкае сонца дасць сілы данасіць дзіця. Калі з першых дзён вясна бурлівая і разгульная — верыць ёй няма чаго.
У пачатку сакавіка плотка пачынае браць.
— Дзень вялікамучаніка Фёдара, правадніцы Марыямны. Першы раз у годзе бачны кучавыя воблакі. Шэрая варона пачынае ладзіць сваё гняздо. Сяляне саху і барану на двор выцягвалі. Калі шарпак на сонцы чарнеў, загніваў, але ўсё ж заставаўся моцным, то Ярыла яго пераворваў, перабараноўваў.
— Ярыла загадваў птушцы аўсянцы пець: «Пакінь сані! Пакінь сані!» Паважалі птушку аўсянку — прадвесніцай хуткага цяпла была яна. Пяклі ў гэты дзень аўсянічку — піражкі з аўсянай мукі. Ранняя вясна — многа вады. Вылет матылькоў-крапіўнікаў.
— Дзень апосталаў Архіпа і Філімона. Пяклі хлеб круглы, на вышытым ручніку ўверх падымалі, потым паміж сабой дзялілі, птушак абдорвалі.
— Агафон, Агафон, зіма на зыходзе — спяшайся на санках накатацца ўдосталь. Раненька сакавік вяснянку (песню) зацягвае — на няўстойлівае цяпло. На палях з’яўляюцца раннія праталіны: «Харытонава жонка пад тынам ішла, семсот рублёў знайшла. Сталі лістаць. Вецер падзьмуў — усе грошы раскідаў».
Дзень катыш. У гэты дзень нельга было глядзець на зоркі, якія падалі ці каціліся з неба, бо можна было з жыцця скаціцца, як зорка з неба.
У гэты дзень сяляне пяклі какуркі — піражкі. I яшчэ: трэба было злаўчыцца і ўзяць у каваля агню з горна. Каваль не даваў, каб работа на ўбытак не ішла. Той, хто прынёс агонь у поле, як бы замацоўваў саюз зямлі, сахі і бараны, адганяў агнём ад нівы напасці.
— Дзень гэты паважалі старыя людзі, называлі Цімафей-веснавей. Цімафей — вястун цёплых дзён. «Веснавей, веснавей, на сяло цяпла навей». Цяплом прывячае — цяпло вее, старых грэе. Цімафей-веснавей — ужо цяпло ля дзвярэй. I старыя з печы, з лавак падымаліся — на прызбу перабіраліся. Дзьме з поўдня вясенні вецер перамен. Вясенняе цяпло вее — старых грэе.
На Цімафея цёпла, але вясну красную яшчэ не чакаюць. Спяваюць сініцы.
— Дзень святога Афанасія. Самы ранні прылёт гракоў, прылятаюць першыя шпакі. Грак на дрэве — вясна на двары. Ранняя песня палявога жаўранка. Жаўрук падымаецца ў неба і пяе — на цяпло.
Везлі на поле гной, пакуль шарпак быў моцны. Як сонейка прыпякло, то і гусей, і кароў гаспадыні па ранняй вясне з хлявоў выганялі. Потым насцілалі пахучай саломы, заганялі жывёлу ў вычышчаныя стойлы. Пара сеяць насенне на расаду.