• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    Па маі яшчэ на печы сядзі.
    Пачалося кваканне жаб — трэба выходзіць у поле.
    Палі май, то будзе жыта, як гай.
    Прыйшоў Мікола (22 мая) — высыпаў мошак з пола.
    Сей смела, калі ў садзе бела.
    У маі дождж — будзе сена і рож (жыта).
    У маі мароз — не будзе раёў.
    Што май, што чэрвень — абодва паўгалодныя.
    Як на Юр’я (26 мая) пагода, то на грэчку няўрода.
    Як дождж на Юр’я, будзе хлеб і ў дурня.
    Як у маі суха, то падцягвай бруха.
    ПРА ЛЕТА
    А лецейка-лета, добрая пара, Выгнала скаціну ў поле са двара. А лецейка-лета, кветак карагод — Будуць вам і пчолы, будзе вам і мёд. А хто летам-лецейкам у цяньку стаіць, Той зімою доўгаю будзе слёзы ліць.
    А. Русецкі
    Адкуль летам навальніца — адтуль і добрая пагода.
    Барвовыя зоры — да ветру.
    Без расы і трава не расце.
    Без расы ноччу суха, але туманна ў нізіне — дзень прынясе непагадзь у карзіне.
    Бачна ўся вясёлка — значыць, дождж будзе.
    Будзе дождж — будуць і грыбы.
    Вольха зацвіце — сей грэчку.
    Вясну хваляць за дажджы, а лета — за снапы. Вясёлка пасля дажджу — да добрага надвор’я. Вясёлка к вечару — да добрага надвор’я.
    Гаршкі ў печы лёгка перакіпаюць праз край — да непагоды.
    Гром пакуль не загрыміць — мужык не перахрысціцца.
    Дзе летам кветак карагод, там і пчолы, там і мёд.
    Дождж дурны: не ідзе туды, дзе просяць, а дзе сена косяць.
    Дождж не дубіна і я не гліна.
    Дождж намачыў, а сонейка высушыць.
    Двойчы ў год лету не бываць.
    Дрэннае лета, калі сонца няма.
    Жнуць парою — жуюць зімою.
    Жыта красуе — быдла гізуе.
    3 вялікай хмары малы дождж бывае.
    Зоркі высыпалі ў ноч на Купалу — многа грыбоў будзе.
    Зерне ў каласку — не валяйся ў халадку.
    I навальніца не для кожнага страшная.
    Калі грыбна, дык і хлебна.
    Калі малако ў падойніку пеніцца, значыць, дождж будзе.
    Калі летам часта з’яўляюцца зарніцы, чакай урадлівага году.
    Калі гром летняй парой грыміць бясконца — град будзе.
    Калі ўдалечыні смуга бачна — ясна будзе.
    Калі пры ясным надвор’і далекаватыя прадметы не ясныя, як бы ў тумане знаходзяцца, засуха будзе.
    Калі рой выйдзе перад Янам — будзе мужык панам.
    Калі сыроватка ад смятаны закісае, дождж будзе.
    Калі чалавека ў поўдзень да сну хіліць, значыць, дождж будзе.
    Калі камарна, то і хлебна.
    Калі карова ідзе з пашы і ў роце нясе траву, то будзе дождж.
    Калі год сухі, купляй пчолку, а калі мокры — кароўку.
    Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
    Куды вецер, туды і дождж.
    Куры цярэбяцца і ў пяску купаюцца, значыць, дождж будзе.
    Кветкі мацней пахнуць перад дажджом.
    Ластаўкі нізка лятаюць — дождж будзе.
    Лета селяніну і маці, і бацька.
    Лета на зіму працуе.
    Лета з камарамі, зіма з пірагамі.
    Лета-навальнічнае, зіма — з мяцеліцамі.
    Лета праляжыш, зімой з торбай пабяжыш.
    Лета збірае, а зіма паядае.
    Лета прыгатуе, а зіма з’есць.
    Летам нагой прыцягнеш, зімой губамі падбярэш.
    Летам прызапасіш, зімой знойдзеш.
    Летам гуляўшы, восенню не збярэш.
    Летні дождж — на сена гной, а на карову лой.
    Летні дзень зіму корміць.
    Летні дзень за зімовы тыдзень.
    Лепшае сена тое, што косіцца па pace.
    Ліст на дрэве поўны, дык і сеяць поўна (хопіць).
    Людзі рады лету, а пчолы квету.
    Маланкі на чыстым небе — засуха будзе.
    Мноства ягад — да дрэннага ўраджаю жыта.
    Моцна парыць — на навальніцу.
    Мужыку лета, што святому рай.
    На вострую касу багаты сенакос.
    На пачатак касьбы не варта касу вастрыць — авечкі ўвесь год бляяць будуць.
    He чакай лета доўгага, маліся за цёплае.
    He поле родзіць, а лета.
    Начная раса не высокая — быць навальніцы.
    He бойся гроз (навальніц), бойся слёз.
    He помніць карова зімы, дачакаўшы лета.
    He спрачацца pace з сонцам.
    He дажджом — дык росамі хлеб расце.
    He сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы.
    Паспелі чарніцы — і жыта гатова да жніва.
    Па лету нагою коп, а ўзімку ў рот хоп.
    Пастух рад лету, а пчала — цвету.
    Прасвістаў лета гарачае, прасвішчы і зіму халодную.
    Прасілі дажджу — град пайшоў.
    Пчолы рана вылятаюць — на дождж.
    Ранішняя зара харашэй вячэрняй.
    Ранішняя раса — і добрая сляза: ёю лес умываецца, з ночкай развітваецца.
    Расою жыта летам прамакае.
    Раса касу вострыць.
    Раса ды туман раніцай жывуць.
    Росная купальская раніца — восень грыбная будзе.
    Сей ячмень, як загудзіць сляпень.
    Сей хлеб — не спі, будзеш жаць — не станеш драмаць.
    Сонца заходзіць у хмару — на дождж.
    Сей смела, калі ў садзе бела.
    Смірнае лета болей ураджайнае.
    Суша не высушыць, а моча вымачыць.
    Сухое (ціхае) лета болей ураджайнае.
    To дождж, то непагода, а ўсё невыгода.
    Трайная вясёлка ў час дажджу — увесь тыдзень з дажджамі будзе.
    Трэба гарох сеяць пад саху.
    Трэба ўлетку назбіраць, каб зімою было што жаваць.
    Ураджайнае лета прадказвае халодную зіму.
    Улетку кожны кусцік начаваць пусціць.
    Улетку вады мерка — гразі жменька; з асенняе жменькі вады — гразі мерка.
    Хто летам у цяньку стаіць, той зімой будзе слёзы ліць.
    Хавай хлеб на бабовы цвет.
    Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе.
    Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
    Хто халадку шукае, той узімку галадае.
    Што летам народзіцца, тое зімой прыгодзіцца.
    Што ўлетку збярэш, тое ўзімку праеш.
    Як не грыміць гром, а ўсё ж перастане.
    Якая Тройца, такое і лета будзе.
    Як яр цвіце — холадна.
    Як сена косяць, дык дажджу не просяць: ён сам ідзе.
    Які ні дажджышка, а людзям аддышка.
    ПРА ЧЭРВЕНЬ
    Бліснулі маланкі, Палілі дажджы. Хутка ў лесе пойдуць Белыя грыбы.
    Можна пагуляці, Можна адпачыць, Але справа чэрвеня — Ураджай расціць.
    А. Русецкі
    Касі, каса, пакуль paca; раса далоў — касец дамоў.
    У чэрвені першую ягаду ў рот кладуць, а другую дамоў нясуць.
    Чэрвень у гульні не гуляе, а ўраджай росціць.
    Чэрвень сухі — не надзейся на белыя грыбы.
    Якая чэрвеньская вячэрняя зорка, такі і другі дзень будзе.
    ПРА ЛІПЕНЬ
    Ліпень грымучы I навальнічны.
    Ен і пякучы, Ен і сунічны. Ен і мядовы I снапавяз.
    Ен і грыбовы — Радасць для нас.
    3 ім і Купалле,
    I святы Ян,
    I Пятрок з Паўлам, I Даміян.
    А. Русецкі
    Вячэрняя paca ў ліпені — да яснай раніцы. Духата пасля поўдня — прыкмета навальніцы. Зязюля да Пятра (22 ліпеня) кукуе.
    Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
    Ліпень пахучы, але даручы.
    Ліпень з навальніцамі прыходзіць.
    Ліпень без дажджоў і навальніц не бывае.
    Ліпеньская прыволле — для пчол раздолле.
    Святло ў ліпені на ўбытак — гарачыня на прыбытак.
    У ліпені першыя снапы на паласе.
    У ліпені ліпы ў поўнай красе.
    Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка пагрэе.
    Ягадна ў ліпені на ўсякую красу.
    ПРА ЖНІВЕНЬ
    Ой, закацілася сонейка Ды з гары ў далінку. Ой, зрабі нам вячэраньку. Няхай вечар дабрэй будзе: Нахадзіліся ножанькі, Ой, нарабіліся ручанькі, Сярпы не жнуць — нажаліся, Насвяціліся вочанькі Аж да цёмнае ночанькі.
    Жніўная песня
    Жнівень сее, жне і косіць — на сталах багацця ўдосталь.
    Жнівеньскі дзень год корміць.
    Жоўтыя лісты ў канцы лета — да ранняй восені.
    3 Ільіна дня ночы доўгія, вада халодная.
    Красуе Іван ды Мар’я — поўна грыбоў.
    Кожная хата ў жніўні багата.
    Лета грыбное — восень кароткая.
    Навальніца ў жніўні — да доўгай восені.
    На Мар’ю (4 жніўня) вялікія росы — будзе лён шэры і косы.
    Пайшлі апенькі — лета на зыход.
    Павуціна чапляецца да расліны — да цяпла і яснай восені.
    У жніўні і верабей піва варыць.
    У жніўні лес спяшаецца аддаць свае дары.
    У пачатку жніўня баравікі ў лесе растуць вялікія, да канца месяца — меншыя, але іх расце больш.
    Што поле ўродзіць, тое жнівень пазвозіць.
    ПРА ВОСЕНЬ
    Асенняе сонца, як удаўцова сэрца.
    «Бабіна лета» кароткае.
    «Бабіна лета» сухое — восень будзе мокрая, a калі ў першы дзень яго надвор’е яснае, восень цёплая будзе.
    Восень — на дзень пагод восем.
    Восень на рабым кані ездзіць.
    Восень — работ восем.
    Восень кажа: «Я ўраджу», вясна кажа: «А я пагляджу».
    Восень-матка: кісель ды бліны, а вясною гладка і сядзі ды глядзі.
    Восень спяшаецца — зіма не чакае.
    Восень непагоду нясе.
    Восень бывае ясней за лета.
    Восенню шэранькая раніца — чакай чырвонага дзянька.
    Восенню касі ды на печы сушы.
    Восеньскі іней — да яснага дня.
    Восеньскае неба — сінява бяздонная.
    Калі рабіны многа, то восень будзе сырой, маласнежнай.
    Калі гром грыміць восенню, зіма не скора настане.
    Калі восенню лісце бярозы пачынае жаўцець з вершаліны, то наступная вясна будзе ранняя, а калі знізу, то позняя.
    Красна восень снапамі, а зіма ўмалотам.
    Націна пасохла, значыць, бульбу выбіраць пара.
    Па восені і ў кошкі ляпёшкі.
    У восеньскую непагоду сем пагод на двары — сее, вее, круціць, муціць, рве, зверху лье, знізу мяце.
    Увосень і верабей багаты.
    Увосень і кураняты курамі стануць.
    Увосень за стол просім.
    Увосень і грак — багач.
    Увосень і верабей піва варыць.
    Увосень давай карове, што ёсць, а вясной, што есць.
    Як багата рабіны — вада па аглабліны.
    Ядроныя арабіны — восенню гразі па аглабліны.
    ПРА ВЕРАСЕНЬ
    Месяц верасень — летаправодзец!
    Пажаўцелі лісточкі на дрэвах, Прызаціхла птушынае царства!
    Запалалі чырвона рабіны.
    Гусі лета на крылах панеслі.
    Зачасцілі дажджы па-над краем, Вецер-сіверка просіцца ў госці.
    А. Русецкі
    Верасень-летаправодзец: ластавак і гарыхвостак, журавоў і пеначак праводзяць у цёплыя краі.
    Верасень — пачатак вясельных гульняў.
    Верасень — лістападнік, схіл грыбной пары.
    Верасень — адлёт у вырай дзікіх гусей. Гусі ляцяць — зімачку на хвасце цягнуць.
    Восень у верасні ідзе і дождж за сабой вядзе.
    Верасень — задумлівы месяц: пра таго, хто нарадзіўся ў верасні, разважалі: «У яго вераснёўскія думы».
    Вераснёўскі гром абяцае цёплую восень.
    Іван Прадцеча (11 верасня) гоніць птушку далеча.
    Калі ў верасні лісце на дрэвах трымаецца моцна, чакай позняй зімы.
    Калі ў лесе многа рабіны, то восень будзе дажджлівая, а калі мала, то сухая.
    Калі ў верасні павуціна на галінках дрэў развешана, значыць, цёплыя дні наступаюць.
    Прыйшоў верасень — супакоіў прыроду.
    Пранесліся вятры з поўначы — ай ды бацюхна верасень!
    Прастаіць верасень сухі — зіма позняя будзе.
    Пагаворвалі ў народзе — верасень-равун. Аленеў рык і завыванні першых халодных вятроў зліваюцца ў адно.
    Сухі і цёплы верасень — да позняй зімы. Прычым, чым ён сушэй і цяплей, тым зіма пазней.
    У верасні сініца восень у госці просіць.
    У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.
    У верасні адна ягада, ды й тая — горкая рабіна.