• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    Галубы разваркаваліся — усталюецца добрая пагода.
    Гракі гуляюць — надвор’е ясным будзе.
    З’явіліся стракозы ў вялікай колькасці — ячмень ураджайным будзе.
    Калі пчолы роем кружацца і гудуць на чаромсе ці рабіне, якія красуюць,— назаўтра будзе ясны дзень.
    Калі пры набліжэнні навальнічных воблакаў пчолы не хаваюцца ў вуллі, дажджу не будзе.
    Калі раніцай пчолы не ляцяць у поле браць пылбк і нектар, а сядзяць у вуллях і гудуць, — чакай дажджу.
    Калі жабы скачуць па беразе і квакаюць, то можа быць дождж. Жабы вурчаць — на дождж; вечарам моцна і доўга квакаюць — на добрае надвор’е, маўчаць перад халадамі.
    Калі ў час дажджу павукі пачалі плесці павуціну, вось-вось дождж перастане.
    Калі журавы ляцяць высока, не спяшаючыся і «размаўляюць» — будзе стаяць добрая восень.
    Калі слімакі рана зачыняюць свае ракавіны, будзе ранняя зіма.
    Калі ў вожыкавай нары закрыты паўднёвы ўваход, значыць, бура ці моцны вецер будуць з поўдня, а, калі паўночны — з поўначы.
    Калі каня вылятае з балота і кружыцца над полем, будзе паляпшэнне надвор’я.
    Калі салавей усю ноч пяе, чакай сонечнага дня.
    Калі ластаўкі і стрыжы лётаюць высока, будзе добрае надвор’е.
    Калі ў непагоду весела зачырыкалі вераб’і ці запеў жаўранак — яснае надвор’е не за гарамі.
    Калі жукі ў пагожы дзень к вечару у лёт кінуліся, добрае надвор’е захаваецца.
    Кошка хаваецца ў печ — да холаду.
    Кошка садзіцца на падаконнік і глядзіць у акно — да цяпла.
    Кошка ліжа лапу — на добрае надвор’е.
    Кошка ляжыць і моцна спіць пасярэдзіне хаты — пацяпленне будзе.
    Кошка ўважліва шэрстку і хвост вылізвае, сцяну дзярэ, цягнецца да вады і п’е больш звычайнага — да непагоды, а калі на спіне качаецца ці выцягваецца на падлозе пасярод кватэры — паляпшэння надвор’я не будзе.
    Краты выходзяць на паверхню, а жабы хаваюцца ў норах — да цяпла.
    Лятаюць у небе высока арланы — ясны дзень недалёка.
    Многа пяюць жаваранкі — яснае надвор’е захаваецца.
    Павук-крыжавік пры захадзе сонца сядзіць у цэнтры павуціны — наперадзе сухое надвор’е.
    Пералётныя птушкі ляцяць чародамі — да дружнай вясны.
    Пеўні да раніцы песню ладзяць ці раніцай доўга пяюць — цяпло будзе.
    Птушкі ў дождж запелі — добрае надвор’е завуць.
    Размарыўся сабака, на сон пацягнула — цяпло блізка.
    Хоць і неба ў воблаках і гром чутны, але пчолы не хаваюцца і займаюцца зборам мёду — дажджу не будзе.
    Цецерукі на вершалінах дрэў расселіся — да яснага надвор’я.
    Чайкі садзяцца на ваду — чакай добрае надвор’е.
    Кані вечарам крычаць — добрае надвор’е зазываюць.
    Шпакі доўга не адлятаюць у вырай, значыць, восень сухая будзе.
    * * *
    Белая сітаўка прыляцела — ледаход скора пачнецца.
    Будзе надвор’е дрэнным, калі ластаўкі і стрыжы лётаюць нізка над зямлёй, а куры разгульваюць пад нудным дажджом.
    Варона насупілася — да дажджу. Каркае, седзячы насупраць ветру,— таксама будзе дождж. Лётае высока — да непагоды.
    Вераб’і сядзяць нахмурыўшыся — хутка дождж будзе.
    Вераб’і пералятаюць чародкамі з месца на месца — чакаецца моцны вецер, а пухам і пер’ем гнёзды ўцяпляюць — пахаладанне можа наступіць.
    Вецер з захаду — клёву канец. I калі ў ясны дзень рыба кляваць перастала — будзе доўга стаяць дрэннае надвор’е.
    Гракі ўюцца высока чародамі і спускаюцца імкліва на зямлю — да дажджу. Дождж таксама можа быць, калі гракі больш ходзяць па траве, чым па пахаці.
    Галкі перабіраюць пер’е — да непагоды.
    Жукі-гнаевікі варушацца ў гнойных кучах і не ўздымаюцца ў паветра — чакай непагоды, а калі яны ўздымаюцца ў паветра — будзе паляпшэнне надвор’я.
    I птушка чуе, што холад будзе.
    Імклівыя павучкі па ціхенькіх месцах разбягаюцца і не выходзяць са сваёй павуціны, нават калі яе зачэпіш — непагода прыбліжаецца.
    Качка лапоча крыламі і доўга чысціцца — к дажджу, а калі галаву пад крыло хавае — чакай пахаладання.
    Калі ў лютым у пчаліных вуллях чуецца гудзенне — гэта значыць, што мруць пчолы.
    Калі гракі прыляцелі рана, але за рамонт сваіх «кватэр» не ўзяліся, садзяцца на іх і зноў узлятаюць — халады яшчэ пратрымаюцца. А калі прыляцелі і дружна цягаюць сучча, праз дзень-два будзе цёпла.
    Калі свінні вішчаць, значыць, непагода будзе.
    Калі мядзведзі восенню ўмацоўваюць свае бярлогі на высокіх месцах, то вясной у нізінах многа вады будзе.
    Калі земляныя чарвякі выпаўзаюць напаверх, ракі выходзяць на бераг і ў жаб становіцца шэрай скура — быць непагодзе.
    Калі чайкі садзяцца на ваду — будзе добрая пагода, «прагульваюцца» па беразе — да дажджу; калі лётаюць нізка над вадой — к ветру;
    Калі куры кудахчуць і натапырваюцца, то наступіць непагода.
    Калі скаціна збіраецца ў гурт, а вечарам прагна скубе траву — будзе дождж.
    Калі малако закісае скора пасля ўдою — да навальніцы.
    Калі ракі на бераг выходзяць, а п’яўкі падымаюц-
    ца ўверх і нават вылазяць з вады — да непагоды.
    Калі восенню ўваход ў кратовую нару размешчаны на поўнач, то зіма будзе цёплая; калі на поўдзень — халодная; калі на ўсход — сухая; калі на захад — сырая.
    Калі певень стаіць на адной назе — чакай марозу.
    Калі дажджавыя чарвякі выпаўзаюць з зямлі, то яснае, сонечнае надвор’е зменяць дажджы з навальніцамі.
    Калі вераб’і-канаплянікі купаюцца ў пыле ці пад стрэхі пахаваліся, навальніца прыбліжаецца.
    Калі ластаўкі то высока ў неба падымаюцца, то ўніз кідаюцца, навальніца будзе.
    Калі ў пагожы дзень дзяцел пачынае моцна дзяўбсці дрэва, хутка дожджык закапае.
    Калі пчолы сабраліся ў вуллі і гудуць, праз 6—8 гадзін абавязкова пачнецца дождж.
    Калі ў сонечны дзень пчолы ў вулей збіраюцца, можа навальніца пачацца.
    Калі мурашкі перасяляюцца на высокае месца — быць лету дажджліваму.
    Калі журавы ляцяць высока, не спяшаюцца і курлыкаюць, будзе добрая восень; калі нізка, хутка і моўчкі — чакай непагоды.
    Калі мышы свае гнёзды ладзяць на стагах сена — восень чакаецца мокрай і халоднай, калі пад стагамі і нават у зямлі, чакай вясну сухую.
    Калі восенню скаціна ў статак збіраецца, пойдзе дождж.
    Калі краты пачалі капаць вялікія земляныя кучы, хутка пойдзе дождж.
    Калі не чутна конікаў, чакай дажджу.
    Калі п’яўкі знаходзяцца ў пастаянным руху — навальніца будзе.
    Калі жабы скачуць па беразе і нудна квакаюць — чакай дажджу; калі іх зусім не чутна,— могуць быць працяглыя халады.
    Калі ў летнюю пару мухі кусаюцца, будзе дождж.
    Каровы к вечару равуць — непагода блізка.
    Кошка мыецца — добрае надвор’е чакаецца, а калі скруцілася ў цёплым месцы абаранкам і спіць, прыкрыўшы мордачку лапай, непагода будзе.
    Камары роем — да добрай пагоды; авадні звонка гудуць, камары і другія мошкі, якія ў звычайны час моцна кусаюцца, схаваліся,— да дажджу.
    He мяўкае кошка ў непагоду.
    Надвор’е пагоршыцца, калі ад хлявоў, дзе стаіць скаціна, ад гнілога балота, ад зарослай сажалкі ідзе рэзкі пах.
    Паўлін крычыць да дажджу.
    Пеўні вечарам запелі — да перамены надвор’я, а сярод ночы крычаць — туман будзе.
    Певень ноччу запяе — да непагоды.
    Перад дажджом рак у іл закапваецца, яшчаркі ў норах хаваюцца.
    Павукі плятуць шмат павуціння — будзе сухое і халоднае надвор’е.
    Перад навальніцай працягла крычыць каршун, дробныя птушкі хаваюцца ў гнёзды, а галкі мітусяцца і крычаць.
    Перад дажджом і блізкай навальніцай уклейкі выплываюць на паверхню вады. Уюн перад непагодай падымаецца на паверхню вады і, захопліваючы ротам паветра, характэрна пішчыць, часцей ловіцца на вуду.
    Птушкі ў гульні кінуліся, пераклікаюцца — быць дажджу.
    Павуцінне сцелецца па раслінах — да цяпла.
    Прадказваюць пагаршэнне надвор’я мухі і павукі — першыя лётаюць мала, шукаюць месца для сховаў, збіраюцца ў цёмным месцы; другія амаль не пакідаюць сярэдзіну павуціны, хаваюцца, сядзяць нерухома.
    Рыба ўсплёсквае вячэрняй парой — да добрага надвор’я; а калі ўюны выплываюць на паверхню — непагода будзе.
    Сабака многа есць і многа п’е — да дажджу, ляжыць пад ганкам і хвост абаранкам — да холаду.
    Сабака есць траву — да дажджу.
    Сава крычыць — да холаду.
    Сарокі пад страху лезуць — да бурану.
    Скаціна мала п’е вады, днём спіць — да дажджу.
    Сярэбраным званочкам заліваецца зяблік — да яснага надвор’я. А рыпіць: «Піць-піць!» — да дажджу.
    Com, уюн і галец, якія, звычайна, спакойна ляжаць на дне вадаёма, падымаюцца на паверхню і плешчуцца — перад навальніцай. Перад навальніцай многія рыбы выскокваюць з вады і ловяць мошак.
    Ткуць павукі свае ўзоры ў паўднёвым напрамку — будзе пацяпленне, у паўночным — чакай пахаладання.
    У лютым пасечнікі аглядаюць вуллі з пчоламі. Гудуць пчолы ледзь чутна — пераносяць зіму лёгка; неспакойнае гудзенне ўказвае на дрэнны стан пчаліных сем’яў.
    У які бок спіной скаціна прыляжа, адтуль і вецер хутка падзьме.
    У другой палове дня певень запеў — заўтра дождж будзе.
    У небе яшчэ няма хмар, а матылі-крапіўнікі не ўзлятаюць — праз некалькі гадзін дождж пачнецца.
    У верасні вужакі выходзяць на бераг, а гадзюкі ў лес паўзуць і там хаваюцца ў зямлю.
    Цвыркун цвыркае — на халоднае надвор’е, маўчыць — на дождж.
    Чаромха зацвіла, запеў салавей — чакай двухтыднёвага пахаладання.
    3.	А. Русецкі.
    65
    * * *
    Адно зярнятка — пуд прыносіць.
    Адкуль навальніца — адтуль і добрая пагода.
    Асіна ў багатым цвеце — ураджай на авёс.
    Ваўнянкі — прадвеснікі груздоў.
    Восеньскія апенькі — прадвеснікі снегу.
    Вучыся грыбы збіраць змоладу, тады не памрэш з голаду.
    Вушы чэшуцца — да дажджу.
    Грыбная прыкмета — першы туман лета.
    Грыб і лес баяцца не нажа, а пажару.
    Год хлебаробны выкажацца зімой халоднай.
    Грак-зімоўшчык — да цёплай зімы.
    Гарачы — на малады месяц нарадзіўся.
    Добра свеціць месяц, калі на небе сонца няма.
    Дуб у кажуху летам, а зімою расхрыстаны.
    Доўгае павуцінне ляціць — да яснай восені і няскорага снегу.
    Думай з вечара, а рабі з рання.
    Журавель у студні рыпіць — да перамены надвор’я.
    Жывецца, як даецца.
    Жыта можна сеяць, калі з’явяцца камары.
    3 вады — абед худы.
    Зялёны мох на валунах больш расце з паўночнага боку.
    Зверху ясна — знізу гразна.
    Зацвіла рабіна, значыць, па абабкі (падбярозавікі) збірацца можна.
    Залаты пылок пасыпаўся з хвоі — грыбнік у надзеі, што з’явяцца казлякі.
    Звон у вушах летам — да непагоды, зімой — да снегу.
    Здароў’е ды пагода напярэдадні не сказваюцца.
    Зорку праспаць — граша не дастаць.
    Зорка і мужыка золатам абсыпле.
    Каб не было пуста, трэба сеяць густа.