Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
У верасні зямля адзяваецца ў азімую зелень.
У верасні лес радзей і птушыны голас цішэй.
У верасні селяніна не хата грэе, а цэп на такавішчы.
У селяніна ў верасні поўныя кішэні і засекі.
ПРА КАСТРЫЧНІК
Ой, восень мая, Восень сцюдзёная, Чаго ты раненька захаладала? Я й не рана, Я й не позненька,— Калі мая пара прыйшла, Лісточак апаў, Зямельку ўслаў.
Вось мая і пара прыйшла. Рэчкі сталі, пазамярзалі, Во мая й другая пара.
3 восеньскай песні
Ад Пакрова (14 кастрычніка) трэба даваць сена карове.
Вясновы лёд тоўсты, ды слабы, а ў кастрычніку, хоць і тонкі, але ўчэпісты.
Гром у кастрычніку — зіма без снегу, а навальніца — кліча зіму марозную.
Калі 9 кастрычніка дождж са снегам — у студзені могуць тройчы быць адлігі, сонечна і цёпла — чэрвень будзе дажджлівы і халодны.
Калі 13 кастрычніка снег не выпадзе, зіма не скора настане, а калі 14 кастрычніка вецер з усходу падзьме — будзе халодная і марозная зіма.
Калі снег выпадзе да 14 кастрычніка — зіма не хутка настане.
Калі да палавіны кастрычніка з бярозы лісце не ўпала, то снег ляжа позна.
Калі ў сярэдзіне кастрычніка падзьмуць моцныя вятры — зіма халоднай будзе.
Калі ў кастрычніку лістапад прайшоў хутка — то чакай хуткай сцюжы, а зіма будзе суровай, калі ж лісце застаецца зялёным і доўга трымаецца на дрэвах — зіма будзе кароткая, з невялікімі маразамі.
Кастрычнік зямлю балоціць, а лес залоціць.
Кастрычнік — узыход сонца з лянотай.
Кастрычнік — пазімнік, прадшэсце зімы.
Кастрычнік сакавіку брат: сем пагод на дзень.
Кастрычнік — гразнік: ні калёс, ні палазоў не любіць.
Кастрычнік — «лістабой», «хлебнік».
Кастрычнік — месяц кахання. 3 даўніх часоў на Белай Русі ў гэты час, пасля заканчэння восеньскіх работ, вяселлі гулялі.
Кастрычнік зямлю пакрые дзе лістком, а дзе сняжком.
Кастрычнік на плямістым кані едзе.
Кастрычнік пірагамі цудоўны.
Кастрычнік — месяц хмурны.
Калі гняздо вожыка з краю лесу — будзе цёплая зіма, а калі ў сярэдзіне — халодная.
Калі вавёрка прыпасае арэхі ў вялікай колькасці, то зіма халоднай будзе. Такая ж зіма чакаецца, калі вавёрка да Пакрова (14 кастрычніка) сваю шубу замяніла.
Калі ў першыя дні кастрычніка з вышыні даносіцца звонкі кліч гусіных і жураўліных чародаў, патрэбна чакаць хуткага наступлення доўгай і халоднай зімы.
He выпадзе снег у першай палове кастрычніка — не будзе яго й да сярэдзіны студзеня.
Непагодны кастрычнік — да ўраджаю, а туманы ў лістападзе — да позняй вясны.
У кастрычніку і хата з дравамі, і мужык з лапцямі.
У кастрычніку дождж дробна сеецца, але доўга цягнецца.
У кастрычніку на адной гадзіне і дождж, і снег.
У кастрычніку з сонцам разлічыся, бліжэй да печы падбярыся.
У кастрычніку ні на калёсах, ні на санях.
У кастрычніку для рыбалова радасць — добра ловіцца шчупак, акунь, судак, ёрш, налім, лешч, пячкур.
У кастрычніку для грыбнікоў радасць апошняя — збіраюць радоўкі, чарнушкі, казлякі, зелянушкі, сыраежкі, валнушкі.
Хто сее пасля Пакрова, не будзе мець чаго даць карове.
ПРА ЛІСТАПАД
Ставяць калёсы, Рыхтуюць сані, Цепляць дамы — Лістапад.
Гразі замнога, Непагадзь золкая, Дрэвы абсыпаліся — Лістапад.
Дробны дожджык Сцюдзёна паколвае Шчокі і рукі — Лістапад.
Рэкі спыняюцца, Дзень карацее, Сцюжаю дыхае — Лістапад.
Месяц лістапад Падчысціў дарогі, Адчыніў вароты Матухне зіме.
А. Русецкі
Ад першага снегу ў лістападзе да саннага шляху калёсы ў ходзе яшчэ пяць тыдняў будуць.
Да Казанскай (11 лістапада) не зіма, пасля Казанскай — не восень.
Калі на Казанскую пойдзе дождж — хутка зіма.
Калёсы дом збіраюць, а сані — разбіраюць.
Камары-таўкунцы ў лістападзе — быць лёгкай зіме.
Лістапад пасля кастрычніка на плямістым кані ездзіць: то снег, то гразь.
Лістапад — вароты зімы.
Лістапад шчодры — сцюжай усіх абдзяліць можа.
Лістапад зіме дзверы адчыняе.
Лістапад чым-чым, а сцюжаю ўсіх багатых абдзяліць можа ды яшчэ і на жабракоў халадоў застанецца.
Лістапад — лёдавы каваль: яго клопаты — зям-
лю закаваць, навесці лёдавыя масты паміж берагамі рэк.
Лістапад зіме дарожку пракладвае. Калі на Міхайлаў дзень (21 лістапада) іней выпаў — зіма снежная будзе.
Лістапад з капрызамі — то плача, то смяецца.
Лістапад-лістакос: вецер і мароз вершаць залаты пакос.
Лістапад — месяц звонкага лёду.
Лістападаўскія ночы да снегу цёмныя.
Лістападаўскі вецер, што не прынёс інею, сведчыць аб набліжэнні пургі. Калі вецер завывае на высокіх месцах, надвор’е не пагоршае.
Месяц у лістападзе ў смузе — да працяглай непагоды.
Першы сняжок у лістападзе — яшчэ не зімовы шлях.
Першы сняжок на пабыўку прыбыў, паляжаў ды й убыў.
Першы снег з мяцеліцаю ў лістападзе — зіма яшчэ не ляжа.
Плачуць па сонцы ў лістападзе ваконцы.
Пракаціліся дні па лістападу ды чарнатропу.
Селянін у лістападзе з калёсамі развітваецца, у сані садзіцца.
У лістападзе цяпло марозу не ўказ.
У лістападзе зіма з восенню змагаецца.
У лістападзе раніца з прыцемкам сярод дня сустракаецца.
У лістападзе восень-жыруха са злосніцай зімой змагаецца.
У лістападзе холадна, ды не камарна.
У лістападзе раніца з вечарам хутка сустракаюцца.
Хто ў лістападе не зябне, той у вадохрышчанскую сцюжу не замерзне.
2 . НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ, ЦІ ДАЎНО ПАДМЕЧАНА
ПЕРАД НАДЫХОДАМ ЗІМЫ
Вавёркі ўюць гнёзды нізка над зямлёй — зіма будзе марозная, а калі высока, то з адлігамі.
Вавёркі, мышы-палёўкі збіраюць больш, чым звычайна, запасаў — быць зіме сцюдзёнай.
Вятры дзьмуць, а інею няма — пурга будзе.
Вераб’і ўмацоўваюць свае гнёзды — праз некалькі дзён наступіць пахаладанне.
Вярба рана інеем пакрываецца — будзе працяглая зіма.
Вішня не апала — зіма не настала, а як вішня ападзе, так і зіма прыйдзе.
Высокі лёт асенніх птушыных чарод — да мяккай, адліжнай зімы, а калі птушкі ляцяцць нізка — зіма халодная будзе.
Гусь лапу падымае — пачнецца сцюжа, доўга на адной лапе стаіць — мароз будзе, плешчацца ў вадзе — да цяпла, а калі дзюбу пад крыло хавае — зіма ўжо на парозе.
Дзённы снег доўга не трымаецца — першы надзейны снег выпадае ноччу.
Доўга не ліняюць зайцы — чакай працяглага халоднага надвор’я.
Тлушчам пер’е ў гусей, качак і курэй пакрываецца — халоднае надвор’е блізка.
За мяцеліцамі ліхім маразам раздолле: будуць трашчаць па ельнічках, па бярэзнічках ды й па стромкіх беражках.
Імклівы лістапад — суровая зіма наперадзе.
Калі восенню жабы пачынаюць глыбока пад ваду хавацца, то гэта прадказвае ранняе прыбліжэнне асенніх халадоў.
Калі пасля першых прымаразкаў лісце на дрэвах не пажоўкла і не асыпалася — вернецца ўстойлівае цяпло.
Калі сухія галінкі падаюць з дрэў у ціхае надвор’е — будзе снег.
Калі лісце з дуба і бярозы адразу не апала — быць халоднай зіме.
Калі выпадзе снег, а дрэвы яшчэ не скінулі лісце, ён хутка растае.
Калі восенню лісце бярозы пачынае жаўцець з вершаліны, вясна будзе ранняя, а калі знізу, то позняя.
Калі бур’ян расце высокі, будзе многа снегу.
Калі з дуба і бярозы плакучай усё лісце апала — да лёгкага (немарознага) года, а не ўсё — да суровай зімы: халады замучаць.
Калі гусі ляцяць высока, снегу многа будзе, а калі нізка — зіма маласнежнай будзе.
Калі ў лесе шмат арэхаў, але мала грыбоў, то зіма суровай і снежнай будзе.
Калі летам многа палявога асоту, чакай халодную зіму, а калі шчаўя многа — зіма цёплая будзе.
Калі першы снег накрые лісце на дрэвах, патрэбна рыхтавацца да халоднай зімы.
Калі неба да ночы чыстае, а вакол месяца з’явіліся вялікія кругі — будзе мароз; калі ж гэтыя кругі злёгку пачырванеюць — магчымы снегапад з ветрам.
Калі асінавае лісце кладзецца на зямлю гладкім бокам, то зіма халоднай будзе, а калі шурпатым, то цёплай; а калі і так і гэтак — сярэдняя зіма.
Калі восенню зайцы тлустыя, то зіма працяглай і халоднай будзе, а калі яны вясной доўга не ліняюць — халоднае надвор’е яшчэ пратрымаецца.
Калі восенню мурашкі бегаюць па вершалінках травы, то зіма будзе ранняя, а снег глыбокі, а калі пад травой — то зіма будзе доўгай.
Краты і мышы цягнуць з восені ў норы шмат саломы — чакаецца зіма снежная і халодная.
Куры пачынаюць ліняць рана восенню — хуткая, але цёплая зіма будзе.
Лісце да замаразкаў апала — быць зіме цёплай.
Моцныя паўночна-усходнія вятры — к дажджу ці снегу. Пасля галалёду чакай дажджу.
Пакуль лісце з вішні не апала, колькі б снегу не нападала, адліга яго ўсё роўна згоніць.
Пахмурнае, халоднае надвор’е праясняецца к ночы — чакай замаразкаў.
Пры неўраджаі на шышкі елкі і хвоі зіма лютай не бывае.
Пчолы рупліва ляток воскам заляпляюць — зіма можа быць суровай і халоднай.
Позны лістапад — будзе зіма суровая і працяглая.
Позны адлёт журавоў у вырай сведчыць, што вясною снег не доўга затрымаецца на полі.
Праз тры тыдні пасля адлёту журавоў у вырай абавязкова пачнуцца першыя начныя замаразкі. Калі гусі і журавы не спяшаюцца ў вырай, сцюжа наступіць не скора, а зіма мяккай будзе.
Ранішняя зорка хутка гасне — на холад, а калі чырванее — да снегападу.
Снег асенні карысны для жыта, калі на зямлю сырую кладзецца.
Суровай зіме быць, калі птушкі дружна ў вырай адляцелі.
Сырое лета і цёплая восень — перад доўгай зімой.
Снегіры весела пяюць, вераб’і дружна зачыры-
калі, вароны часта з дрэва на дрэва чародамі пералятаюць — да адлігі.
Туман сцелецца па зямлі — чакай пацяплення.
У жніўні-верасні журавы на поўдзень адлятаюць — рана зіма наступіць.
У верасні гром — да доўгай восені; кастрычніцкі гром — да маласнежнай зімы.
Чырвонымі ягадамі рабіна красуецца — прыкмета марознай, снежнай зімы.
* * *
Барвова-чырвоная зімняя вячэрняя зорка — да ветру, снегу і мяцеліцы.
Верабей у поўдзень «песню пяе» ў паўднёвы бок — да цяпла, у паўночны — да холаду.
Дрэвы трашчаць — да працяглых маразоў.
Дым з коміна сцелецца па зямлі — чакайце снегападу.
Зімой справа ідзе да снегападу, калі ў сонечны дзень вавёрак у лесе не бачна, цецерукі і курапаткі хаваюцца ў снезе ці ў лес з адкрытых месцаў злятаюць.
Зімой месяц свеціць ярка, знаходзіцца ў крузе ці ў «крыжы» — назаўтра чакай яснага, марознага дня.
Зайцы часта дарогу перабягаюць — да перамены надвор’я.
Іней на дрэвах — да марозу, туман — да пацяплення.
Калі вароны і галкі на снег садзяцца, гусі і качкі ў снезе купаюцца і крыламі лапочуць — будзе адліга, а калі лётаюць і крычаць — неўзабаве снегапад пачнецца.