• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    13	снежня — Дзень Андрэя Першазванага (апостала). Моладзь наладжвала варажбу, дзяўчаты
    звычайна варажылі на суджанага. Яны «высявалі» насенне лёну ці канапель ля калодзежа, ля палонкі, у хаце і прыгаворвалі: «Святы Андрэю, канапелькі сею, дай мне знаць, з кім буду век каратаць». Калі кінутае ў агародзе насенне вясной прарастала, гэта абяцала дзяўчыне шчаслівы шлюб. Таксама вылівалі на ваду расплаўлены воск, выкрадвалі што-небудзь з адзення, каб жаданні лепш збываліся; цэлы дзень вытрымлівалі пост, пазбягалі размоў.
    Калі на Андрэеў дзень снег пойдзе і заляжа, то ён яшчэ 110 дзён праляжыць. Стыне ноччу вада ў рэчках пад ільдом. Як не хвалюецца, ціхая вада — будзе роўная зіма, а шумная вада — сцюжа ды бураны. Калі ў Андрэеў дзень холадна і ясна — добрая прыкмета, а калі цёпла — дрэнная.
    14	снежн; — Навум настаўляе на розум. У пропісах і букварах (азбучніках) XVII стагоддзя можна было прачытаць: «Святы прарок Божы Навум, настаў мяне на розум і накажы сваёю міласцю дабру навучыцеся». Навум розуму навучыць. Граматнікам лічыцца гэты дзень. «Прарок Навум наставіць на вум». Зіма карае за нядбайнасць тых, хто да яе не падрыхтаваўся.
    е кня — Апанас. У гэты дзень зганялі начніц з вокнаў, якія перашкаджалі спаць дзецям: «Пайдзіце вы каля дром дрымучых у далёкую старонку, a маё дзіця пакіньце».
    16	сш жня — Іван-маўчальнік.
    — Варварын дзень. «Варвара ночы ўварвала, а дня прытачала». «Да Варварынага дня зіма дарогу завароціць, масты замосціць». «Зіма масты мосціць, на наступны дзень мароз цвікі вострыць, а яшчэ праз дзень — прыбівае». «Прыйдзе Варвара, маразы заварыць». «Як стукне Варвара, беражы нос і вуха».
    Трашчыць Варварка: «Беражы нос ды вуха». Цёплае надвор’е на Варвару прадказвала добры ўраджай лёну.
    Гэты дзень быў «жаночым» святам — жанчыны адкладвалі пражу ўбок. Але талакно малоць і лён трапаць дазвалялася.
    — Савелій. «На Саву не пралі, таўклі проса, ячмень на куццю, жыта малолі на каляднікі, пасталы плялі, валокі вілі». Сава саліць, ледзяныя насцілы сцеле. У гэты дзень глядзелі, як ідзе дым з комінаў: слупом — да марозу, сцелецца — да непагоды, прыбівае да зямлі — будзе снег. Калі на Саву быў вельмі моцны вецер, такога ж ветру можна было чакаць усю «квадру» пасля Пятра.
    — Мікола зімні. Мікола-цудатворац. Казалі, што гэты дзень багаты півам і пірагамі, прыгожы першымі сур’ёзнымі маразамі. Колькі дасць дзень снегу, столькі 22 мая будзе травы. Іней на Міколу — будзе год ураджайны. За колькі дзён да Міколы зімняга лёд з’явіцца, за столькі ж дзён да Міколы вясенняга можна было сеяць ячмень. За колькі дзён да Міколы зімняга іней выпадзе на дрэвах, за столькі ж дзён да Міколы вясенняга патрэбна авёс сеяць. «На Міколу няма ні зімы, ні лета». «Пахвалі зіму пасля Міколы». «Хвалі зіму пасля Міколавага дня». Затрымка зімы на Міколу была знакам, што маразы прыйдуць не хутка і ўся зіма будзе недарэчнай. Мікола — апякун падарожнікаў.
    — «Прыйшоў Амбросій — святы адбросіў». Дзяўчаты прымаліся за шыццё на будучыню.
    Іаан — поснік Пячэрскі.
    — Анфіса-рукадзельніца. Чырвоная шаўкавінка па срэбнаму полю снуе — дзяўчына шые. Свята Патапа.
    — Ганна цёмная. Дзень сонцавароту. Зіма сілу набірае, сонца на вясну паварочвае. «На «Ганкі» садзіцеся на санкі». Па Ганнінаму дню вызначалі надвор’е, якое будзе роўна праз паўгода — па прымаўцы: «Па зіме і лета». Шукалі падобныя супадзенні: снег — да дажджу, мяцеліца — да ветру з дажджом, мароз — да яснага надвор’я, адліга — да цёплага дажджу і г. д. На «Ганну» звычайна бывае адліга.
    Абетны дзень цяжарным жанчынам, яны прасілі: «Распрастай, госпадзі, лёгка».
    Пачатак астранамічнай зімы. Сонца ўступае ў сузор’е Казерога. Гэта знак задыяка тых, хто нарадзіўся ў перыяд ад гэтага дня да 21 студзеня. Сімвал — зямля, планета — Сатурн, талісман — горны кот, камень — гранат, ружовы кварц.
    — Дзень Міная, Вікторыі. Забярог дзіцячага сну ад паўночніцы і хвароб вачэй.
    ? 11	— Нікан стаіць каля ікон. Па залатой
    лесвіцы сыходзіла сонца на зямлю.
    Памяць Данііла Стаянніка.
    25 снежня — Спірыдон-сонцаварот. Сонца на лета, зіма на мароз. Калі сонца праменнае — навагоддзе чакай марозным, ясным, калі хмура і на дрэвах павіснуў іней — яно будзе цёплым і пахмурным. Ночы пачалі змяншацца, сонца пайшло на лета.
    Мядзведзь пераварочваецца ў бярлозе на другі бок. «На сонцаварот,— кажуць сяляне,— мядзведзь у бярлозе павернецца на другі бок, а карова на сонцы бок пагрэе». Пасля Спірыдона хоць на вераб’ёвы скачок, але прыбудзе дзянёк. Яшчэ кажуць, «на гусіную лапу».
    26 cut жнл — Яўстрат, Яўген. На памяле ведзьмы лётаюць, сонца замесці хочуць. 3 гэтага дня назіраюць за надвор’ем на працягу 12 сутак, лічачы, што кожны дзень прадкажа надвор’е аднаго з месяцаў наступнага года. 26 снежня — адпавядае студзеню, 27 — лютаму, 28 — сакавіку і г. д. да Каляд (па новаму стылю).
    27 снежн — Дзень Філімона. Грэй хату, сцюжу гані.
    28 сне — Дзень Трыфана. 3 сонцапавароту мяцеліцы павінны браць разварот. Холадна, каля сонца зарава. Птушка ў палёце замерзнуць можа.
    інежня — Агей-прарок сее іней на парог. Як моцны мароз, дык стаяць яму да Вадохрышча.
    нежня — Даніла снежань падганяе. Калі ў гэты дзень іней на дрэвах, праз тыдзень цяпло наступіць. Дарэчы, снежню можна мець да чатырох адліг.
    31 снежня — Мадэст — апякун дамашняй жывёлы. Пара навалеццю. Калолі парася і палілі калодукарыта, якое выдзёўбвалі ў ствале дрэва. У агонь падкідвалі смецця, што вымяталася з хаты, і гарэў гэты агонь у Новым годзе шэсць дзён.
    Святы Мадэст лічыўся апекуном жывёлы. Адзначаўся мужчынскім застоллем.
    Ставіцца навагодняя ёлка. Гэты звычай у Расіі прыжыўся пасля візітаў Пятра I у Еўропу. Першапачаткова ўпрыгожанне рабілася з сэнсам: на ёлках красаваліся яблыкі (сімвал грэхападзення і выгнання з раю) і аплаткі (сімвал выратавання). Пасля з’явіліся папяровыя кветкі, ласункі. 3 19 стагоддзя на галінах пачалі развешваць пазалочаных анёльчыкаў, арэхі, шкловыдзімальшчыкі (кажуць, што першымі так зрабілі ў Латарынгіі) умела падмянілі натуральныя плады шклянымі цацкамі. Які гэта мела поспех, можна меркаваць па першым часе: мы не ўяўляем навагоднюю ёлку без шкляных упрыгожванняў.
    Калядачкі далёка, Кілбасачкі далёка. Калядачкі прыблізіліся — Кілбасачкі панізіліся.
    Я дзевачка маленька, У мяне плаціна рабенька, Башмачкі карковенькія, Будзьце са святам здаровенькія.
    3 народнай творчасці
    ЗМЕСТ
    1.	У НАРОДЗЕ КАЖУЦЬ
    Пра зіму	4
    Пра снежань	7
    Пра студзень	—	8
    Пра люты	9
    Пра вясну	14
    Пра сакавік	17
    Пра красавік	18
    Пра май	21
    Пра лета	 23
    Пра чэрвень	28
    Пра ліпень	28
    Пра жнівень	29
    Пра восень	30
    Пра верасень	31
    Пра кастрычнік	33
    Пра лістапад	35
    2.	НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ, ЦІ ДАУНО ПАДМЕЧАНА
    Перад надыходам зімы	39
    Да вясны і лета	46
    Да добрага надвор’я	48
    Да дрэннага надвор’я	51
    3.	ДЗЕНЬ ЗА ДНЕМ
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ
    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
    Сабраў і апрацаваў РУСЕЦКІ Аркадзь Уладзіміравіч
    Рэдактар У. I. Карызна
    Мастак В. Ф. Александровіч Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская
    Падпісана да друку з дыяпазітываў 30.11.99 г. Фармат 60х90’/16 Папера афсетная. Гарнітура школьная. Афсетны друк.
    Ум. друк. арк. 10,0. Ул.-выд. арк. 7,68. Тыраж 3000 экз. Зак. 575.
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку.
    Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12. 1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.
    Дзень за днём: Прыкметы надвор’я, a Taxfl 43 сама нар. каляндар-месяцаслоў: Для дашк. і малод. шк. узросту / Сабр. і апрац. А. Русецкі; Маст. В. Александровіч.— Мн.: Юнацтва, 2000.— 158 с.: каляр.іл.
    ISBN 985-05-0323-8.
    Гэта кніга народнай мудрасці. У ёй змешчаны прымаўкі пра кожную пару года, прыкметы надвор’я, a таксама народны каляндар-месяцаслоў, ідзе гаворка пра кожны дзень года: якое народнае свята выпадае на гэты дзень і якія абрады трэба выконваць, што прадказвае надвор’е ў гэты дзень і г. д.
    ББК 84 Бел7
    s
    я ч
    № м