• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    Сабор Тамбоўскіх святых.
    11	жніўня — Кузьма Старарускі. Каліннік напальвае, цяжкія туманы парыць. Грузнее калоссе. Скача серп па полі. Цяжкая ніва.
    Калі ў гэты дзень туман — рыхтуй свіран пад авёс і ячмень. Дзень Серафімы.
    12	жніўнн — Дзень Сілы. Вывераны тэрмін сяўбы азімых. Сяляне выконвалі абрад «засевак». «Хто на сілу жыта пасее, у таго на хлеб надзея».
    Першы раз качаліся па іржэўніку, потым узорвалі яго.
    13	жніўня — Еўдакім. Загаворвалі барану. Загавенне на Успенскі пост (пярэдадзень Спасаўскага посту).
    14	жніўня — Макавей і Спас-мядовік. Першы Спас. «Спаса сустракай — у мёд нос макай». «На першага Спаса заломвалі соты». «На першага Спаса і жабрак мядку спрабуе». Да гэтага дня пчолы перастаюць насіць узятку. «На першага Спаса ўзорвай
    глебу пад азімыя, сей жыта». «У Спаса ўсяго ў sana­ce — і дажджу, і ветру, і сонца». Калі за тыдзень да Спаса мядовага буслы пачалі да адлёту рыхтавацца — зіма наступіць раней, з маразамі, а вось вясна з цяплом прыйдзе.
    Адлёт першых ластавак і стрыжоў. Шпакі і гракі збіраюцца ў чароды. Ластаўка вясну пачынае і восень наклікае. Провады лета, першыя паклоны восені. Ішлі на сіроцкія ўдовіны загоны. Збіралі мак.
    Пачатак Успенскага посту.
    — Сцяпан-сенавал. Сена ўжо ў стагах. Спляталі апошні вянок з палявых траў і кветак, уносілі ў хату, абвівалі ручніком, і вісеў той вянок усю зіму, называўся ён — сонца з марывам. Засцерагаў вянок усіх, хто плёў яго. Прыкмячалі: «Які Сцяпан — сенавал,— такі верасень».
    — Антаніна-віхравейка. Пра мужчыну, які нарадзіўся ў гэты дзень, гаварылі так: «Узбаламучаны будзе, неразумны, адчайны». Пра жанчыну казалі: «Не дзеўка — агонь». Але калі ціхім выдаваўся дзень віхравейкі, то і чалавек з віду ціхім здаваўся. Але ўсё роўна віхры ў ім кружыліся.
    Бураннае надвор’е ў гэты дзень папярэджвала аб зіме крутой і снежнай.
    — Аўдоцця-малінуха. Сушаць маліну, вараць варэнне. Выкопваюць часнок.
    Калі надвор’е ў гэты дзень добрае — лістапад таксама добрым будзе.
    Аўдоцця-агурочніца. Да гэтага дня паспявалі агуркі.
    — Еўсцігней-жытнік. Заклінаюць жніўку на чатыры бакі. Нона. Маці Рыгора Багаслова. Жанчыны качаюцца па жніўнаму полю, просяць жніўку аддаць сілку «на мяшок, на калаціла, на матавіла, на крывое верацяно».
    Які Еўсцігней, такі і снежань.
    — Спас яблычны, другі Спас. Першыя асяніны. Са Спаса Прэабражэння надвор’е змяняецца. «У гэты дзень і старац яблык з’есць». 3 прысмакам першага яблычка раней жаданне загадвалі,
    прымаўляючы: «Думу моцную задумваю, душу цяжкую заклінаю, па другому Спасу ды збудзецца, у гэтай восені — не мінецца».
    «Прайшоў другі Спас, бяры рукавіцы пра запас». «Які другі Спас, такі і студзень».
    — Марына. На захадзе сонца пелі песню, сваю, простую — так сустракалі залатую восеньскую пару.
    У даліне
    Тры Кацярыны Ячмень жнуць.
    Сонца нізенька, Вечар блізенька — He дажнуць.
    А зраўнуй, Божа, Ай, гару й даліну Раўненька.
    Прынясі, Божа, Маю мамачку Раненька.
    Ах, хоць раненька, Ах, хоць позненька, Ай, рана.
    Я сваю мамачку, Ай, па галасочку Пазнаю.
    Па галасочку
    I па платочку Пазнаю.
    3 народнай творчасці
    — Міроны-ветрагоны гоняць лісце восеньскае па дарогах, цяпло замятаюць. Вецер Вятровіч, з сямі братоў Вятровічаў старэйшы брат, са
    стогнам імкнецца выкаціць з зямлі гаручы камень. Але не ўдаецца яму справа гэта, і змучаны садзіцца ён на гэты камень са стогнам і задумліва глядзіць на першае золата лісцяў, на зжатыя нівы.
    — Восеньскі дождж з дапамогай Мацвея перабівае дождж летні.
    Сонца ўступае ў сузор’е Дзевы. Такі знак задыяка мае той, хто нарадзіўся ад гэтага дня да 23 верасня.
    Сімвал «Дзевы» — зямля, планета — Меркурый, талісман — конік, камень — цёмна-сіні сапфір, сіні лазурыт.
    23 жніўня — Лаўрэнаў дзень. Калі ў гэты дзень у вадаёмах вада «не хвалюецца» — восень абяцае быць пагодлівай, прыветлівай, а зіма мяккай, адліжнай і мяцельнай.
    Дзень Зарэчніка.
    ііўня — На Сюзану з авечак шэрсць стрыглі — на валёнкі, а Баўтрамей клікаў жыта на зіму сеяць.
    25 жніўн) — Разам з Фоціем даводзілі да ладу павеці, клеці, свірны, гарышча.
    26 жніўня — Ціхан. Свята Прэабражэння Гасподня.
    27 жніўня — Міхей. Калі ў гэты дзень журавы ў вырай пацягнуліся, то ў сярэдзіне кастрычніка мароз будзе, а калі не — да добрага надвор’я, а буранам праносяцца — быць верасню дажджлівым. Паспяваюць брусніцы.
    28 жніўня — Успенне. Прачыстая. Асвячалі хлеб, зеляніну. Азначаецца рознымі сельскагаспадарчымі
    работамі: «Прачыста снапкі падае». «Свята прачыста — у полі ўрачыста». «Успенне з дажынкамі супадае». Калі ў гэты дзень неба чыстае — збожжавыя, што засталіся, хлебароб паспее сабраць поўнасцю.
    Успенскі пост дажынкамі вяршыцца. Дажынкі — свята канца жніва. Непасрэдна на полі для жней рыхтавалася пачостка, пелі дажынкавыя песні.
    ...А наш вяночак адварам віты, He аддам яго за талер біты...
    Дажалі жыта аж да дарогі, У нашага пана добрыя ногі...
    Дажалі жыта, выгналі ліса,
    У нашага пана чырвонцаў міса...
    3 народнай творчасці
    29 жніўня — Дзямід. Трэцяя сустрэча восені. Трэці Спас на палотнах. Заломвалі на ніве «бараду» — на спецыяльна пакінутых сцяблінах жыта перавязвалі стужкамі, прыгіналі да зямлі.
    Каласкі на полі дзеці збіралі.
    На трэцяга Спаса — апошні адлёт у вырай ластавак. Казалі: «Хто калі хоча, а журавель да трэцяга Спаса адлятае».
    30 жніўня — Мірон жніво завяршае. Абдорвае зернем птушак, якія прылятаюць да такоў.
    31 жніўня — Дзень заступнікаў коней. Папасі яму, Гасподзь Бог, коней. Флор і Лаўр не дазваляюць коней у поле адпраўляць. Трэба было ў гэты дзень выводзіць іх на луг, чысціць, заплятаць стужкамі грывы, карміць хлебам з далоні, даць ім добры адпачынак. Была малітва ад падзяжу коней. У гэты дзень пяклі пячэнне ў форме конскага капыта і аддавалі яго пану.
    Асядаюць цяжкія туманы, хвошчуць дажджы, дзьмуць вятры халодныя, круцяцца крылы млыноў.
    Пачынаюцца ранішнія прымаразкі.
    ВЕРАСЕНЬ
    — Дзень Андрэя-страцілата. «Бацюхнацяпляк у аўсах набрыняў».
    Дзьме цёплы вецер. Вецер-цяпляк садзейнічае даспяванню аўса. У павуціну адзеты — услед лету. іера — Дзень Сцяпана. Буракоўніца — дзяўчатам нявольніца. Прыйшла пара рваць буракі і моркву.
    Збіраюцца ў чароды гракі. У пачатку верасня з’яўляюцца зімовыя апенькі.
    3	верасня — Васа (Васіліса) аб ільнах дбае. У час лён сабраць — валокны не загубіць, а семя і ў снапах даспее.
    — Агафон-гуменнік. Вятры-ветравеі раскідваюць снапы па гумнах. Лясун ноччу ў полі валіць снапы, імкнецца на гумне ўсё перавярнуць, шуміць, злуецца. Рабілі так: абводзілі вакол сябе таямнічы круг, надзявалі на сябе кажух навыварат, садзіліся на вуглах хлявоў, чакалі з’яўлення лесуна, каб напалохаць яго.
    Снапы білі цапамі, прыгаворвалі: «Віншуем цябе, бацюхна ток, са святам, жадаем табе добрага стаяння, а нам бы хлеб сушыць і малаціць на здароў’е...» — Рыжы Лупа ранішнім марозам аўсы ды ільны лупіць. Луп-бруснічнік — нагніся, брусніцы паспелі. Авёс і лён у полі дайшлі. Першыя замаразкі (ранішнікі). А не будзе ранішніка, дык на працягу ўсяго месяца не будзе замаразкаў. У дзень памяці святога Лупы нельга сеяць жыта, таму што па ўсяму полю будуць «лупы» — жыта ўзыдзе і вырасце з лысінамі.
    Святкуюць Успенне Прасвятой Багародзіцы. Дзень святамучаніка Ірынея Ліонскага, свяціцеля Калініка Канстанцінопальскага.
    6	верасня — Дзень Арсена. Ці то кветка якая, ці то агонь калышацца па лясных палянах — клічазаве ў лес. Які Яўціхіеў дзень, такая і восень будзе. Дождж у гэты дзень абяцае сухую восень і добры ўраджай на будучы год.
    — Дзень святога Варфаламея. Казалі: «Прыйдзе Варфаламей — жыта на зіму сей». Адлятаюць у вырай буслы. Іх зварот праз дзевяць месяцаў пацвярджаў думку, што дзяцей прыносяць менавіта гэтыя птушкі. «Святы Варфаламей паслаў буслоў па дзяцей».
    Якое надвор’е на Варфаламея, такой і ўся восень будзе. Лістападнік.
    «Цягне Ціт у кошык апошні грыб». Апошнія летнія грыбы. «Грыбы свежыя, як вецер».
    « Хто ў гэты дзень народзіцца, таму шчасце ў сталасці выпадзе».
    — Наталля-аўсяніца. Нясе Наталля ў асеці аўсяны блін, а Андрыян — талакно. Апошні аўсяны сноп з песнямі неслі з поля.
    Рабіна-імянінніца. Рабіннікі. Збор рабіны і каліны. Як рабіны шмат, дык сырая восень будзе, а як мала яе, сухая восень будзе.
    Вялікі ўраджай рабіны — да маразоў.
    — Анфіса кліча птушак ласавацца ягадамі рабіны. Калі ягад на гэты дзень застанецца шмат, зіма будзе літасцівай.
    10	>	— Сціртнікі. Ганна і Сава збіралі
    снапы ў сцірты. Спяшаліся сабраць да наступлення халадоў усё, што было вырашчана ў полі. «Пскавіч Сава сцірты скручвае, на розум настаўляе». Славілі ўраджай, пачыналі вясёлыя кірмашы.
    Майсей — абаронца ад п’янства. Жанчыны шукалі ў яго заступніцтва ад мужоў-п’яніц.
    — Дзень усячэння галавы Іаана Прадцечы. «Іван Прадцеча гоніць птушку далеча». Праваслаўнай царквой ён адзначаўся строгім пастом. Былі ў сувязі з гэтым і народныя домыслы. У гэты дзень нельга было есці круглыя плады, каб не дацца Ірадзіадзе, якая забаўлялася галавой Іаана Хрысціцеля, як яблыкам, каб не садзіліся ў бліжэйшы год на целе скулы. He рэкамендавалася ў гэты дзень варыць чырвоныя буракі, каб у доме на працягу года не пралілася чыя-небудзь кроў. Хлеб ламалі рукамі. Забаранялася выкарыстоўваць нажы, тапары. У гэты
    дзень не звальвалі сена ў восець. Наогул не рабілі ніякіх спраў на агародзе.
    «Іван посны — восені бацька хросны». «На Івана поснага збірай карэнні рослыя». Іван-палетак. Дзень-палятоўшчык, гоніць птушак у цёплыя краіны. «Птушка халоднай вады паспрабавала, таму і за мора пацягнулася». У гэты дзень заканчваецца лета чырвонае, сустракалі «бабіна» лета. «3 Івана поснага мужык восень сустракае, а баба сваё «бабіна» лета пачынае». Казалі: «Іван посны прыйшоў, лета чырвонае павёў».
    Пачыналі капаць бульбу.
    Гром у гэты дзень — на доўгую і цёплую восень. Строгі пост.
    — Дзень Яўгенія. Звітнік. Быў звычай звіць ячменныя сцяблінкі з ільнянымі і аўсянымі, замаўляць у гэты дзень ніву на будучы ўраджай. Перанясенне мошчаў князя Аляксандра Неўскага.
    — Генадзь. Пара жураўліных ключоў. Жураўлінае веча — спаборнічаюць птушкі, чые крылы мацней, каму весці за сабой чараду ў далёкі край. Журавы на балоце ўгавор трымаюць, якім шляхамдарогай на цёплыя воды ляцець.
    Да гэтага дня журавіны не збіралі, таму што нельга было турбаваць птушак, якія пакланяліся ягадзе-жураві нцы.