• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзень за днём Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Дзень за днём

    Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    37.71 МБ
    зен — Мяфодзій камандуе крапіву секчы, каб дождж пайшоў. А калі сам дождж у гэты дзень ідзе, то ён абяцае яшчэ сем тыдняў з дажджамі. эрвеня — Дзень Віта. Хто пасее пасля Віта, той бывае без жыта. Моўкнуць летнія птушыныя песні.
    29 зеня — Дзень Ціхана.
    30 іэрвеня — Дзень Савелія. Сонца застойваецца, запавольвае ход у зеніце. У Зямлі самы ціхі ход. Да канца чэрвеня рыхтуюць косы.
    ЛІПЕНЬ
    — Калі ў дзень Ляонція заплесці ў круг бярозы сукі моцныя, што зіму перанеслі, то праз гэты круг, калі стаць ля рачной нізіны, можна ўба-
    чыць каханых, якія прапалі ў невядомасці ці з вайны не вярнуліся.
    2 лі еня — Дзень Засімы-пасечніка. Кланяліся пасечнікі разнатраў’ю. Пачынаюць соты заліваць, мёдам запасацца. Ліпа закрасуе, ад усіх другіх кветак пчол адманіць, да сябе прыманіць.
    3 ліпеня — Мяфодзій-перапёлачнік ходзіць па палях хлебных, а птушка-перапёлачка пяе: «Подзьпалоць!»
    Дзень перапёлачнікаў і ...навальніц.
    Калі на Мяфодзія дождж пойдзе, можа ісці сорак дзён з перапынкамі.
    4 ліпеня — Ульян Ульяну кліча ў поле рана.
    5 ліпенз — Калі Яўсееў дождж памочыць, будзеш з хлебам.
    6 ліпені — Агрыпіна-купальніца. 3 раніцы ўсе хадзілі ў лазню, каб умацаваць сваё здароўе і сілы. Елі мірскія кашы. Упрыгожвалі хаты вянкамі з траў і кветак. Пелі: «Прыехала купалінка на сямідзесяці вазах. Прывезла нам купалінка ўсякага дабра». I бачылася, быццам едзе дзяўчынка-краса Агрыпіна з Іванам Купалам сустрэцца.
    Згубіў салавейка голас праз ячны колас — салавей пець перастае, калі ячмень калосіцца.
    Лекавыя травы, сабраныя ў гэты дзень, маюць цудадзейную сілу, ад розных хвароб вылечваюць, прыварожваюць каханых.
    Сабор Уладзімірскіх святых.
    — Свята Івана Купалы. Спявалі наступную песню:
    Купала на Йвана.
    — Дзе Купала начавала,
    Купала на Йвана, Купала на Йвана? — Начавала ў Івана, Купала на Йвана, Купала на Йвана.
    — Што Купала ўжывала,
    Купала на Йвана, Купала на Йвана?
    — Ужывала варэнішча ў алеішчы. Купала на йвана, Купала на Йвана,
    Рыбку з перцам, часнок з алейцам Купала на Йвана.
    3 народнай творчасці
    У ноч на Івана Купалу вадзілі каля кастроў карагоды, скакалі праз іх. Дзень ачышчэння агнём і вадой. Здаўна ў народзе ён лічыўся сапраўдным пачаткам лета. Траўнік. «У ноч на Купалу ведзьмы збіраюцца». «Іванаў дзень — дзень чараўнікоў». Шукалі папараць-кветку. Есць горная папараць, расце ў лясах, на лугах, ростам у аршын і вышэй сцябло, а на сцябле маленькія лісточкі, а знізу вялікія лісты... а красуе яна напярэдадні Іванавага дня ў поўнач... Той цвет вельмі патрэбен, калі хто хоча багатым і мудрым быць. А браць тую кветку не проста, з патрэбы: у Іванаву ноч ісці да таго месца, дзе расце трава-папараць, і, пахрысціўшыся, казаць: «Талан, Божы суд твой, ды ўваскрэсне Бог».
    Выходзілі на касавіцу — вялікі пакос. На Купалу пачынай касьбу, прайдзі хоць першы пракос.
    Росная раніца на Купалле — будзе грыбная восень. Вялікая раса — на ўраджай агуркоў. Калі на Купалле неба зоркамі ўсыпана — многа грыбоў у лесе будзе.
    Нараджэнне Іаана Прадцечы, Іаана Хрысціцеля.
    — Ефрасіння глядзела, як русалкі карагоды зачынаюць, а знахары выціскаюць сок з цірлічкветкі. Наводзіць ён чары, твары жаночыя малодзіць. Час вялікай сенажаці.
    — Давід (Салунскі). Сунічнік. Суніцы дзяўчат і дзяцей у лес вядуць. Ішлі па ягады, пакуль раса не апала.
    — Самсон-сенагной. Пачатак дажджлівых дзён. Калі на Самсона дождж, то да «бабінага» лета дождж будзе. «На Самсона дождж — сем тыдняў дождж».
    — Сяргей і Герман. Крапіўнае загавен-
    не. Варылі зялёную крапіву, спляталі з яе вяночкі, ручнікі, якія здымаюць боль у паясніцы.
    У ліпені ўпала па лістку, прыйдзе жнівень — упадзе па два. Калі зязюля перастала кукаваць — зіма хутка прыйдзе.
    12 ліпеня — Пятра і Паўла дзень. Свята Сонца. Чырвонае лета. Сонца паступова паварочвае да зімы, а лета — да гарачыні.
    «Прыйшоў Пятрок — апаў лісток». «Пётр-Павел час убавіў». «Ілья-прарок два павалок». «Андрэй — авёс да палавіны дарос». «Пётр з каласком, Ілья — з піражком».
    Дажджлівы Пятроў дзень — ураджай нядрэнны, два дажджы — добры, а калі тры — багаты ўраджай.
    Заціхаў салавей, змаўкала і зязюля. «Салавей і зязюля пяюць да Пятра». Казалі: «Хто ў ноч на 12 ліпеня Пятроў крыж, які цвіце, з коранем вырве, таго гэты корань прывядзе к заклятаму скарбу».
    — Сафрон зваў сялян развітвацца з нівай зялёнай. Раса косы точыць. «Да сонца пройдзеш тры пракосы, не находзішся босы».
    Сабор 12-ці апосталаў.
    — Адзначалі летнія Кузьмінкі. «Кузьма і Дзям’ян ні свет ні зара ўстаюць, жанчын на пакос вядуць». «Кузьма і Дзям’ян прыйшлі — на пакос павялі».
    — Фока на восень паглядвае: як на дрэвах праглянулі жоўтыя лісточкі — да ранніх восені і зімы. Дзень Пятровай маці. У гэты дзень не вяліся работы.
    Сабор Цвярскіх святых.
    — Мокій дажджом зямлю мочыць, a Марк кідаць стог наказвае.
    — Андрэй (Рублёў-іканапісец). Дзень наліву. Азімыя ў наліве, а грэчка на ўсходзе. Бацюхна-авёс у зіпуне. «На Андрэя азімыя наліліся, a авёс-бацюхна да палавіны вырас». «Зерне ў каласку не валяецца ў халадку».
    ; л ■	— Кірылава (месяцава) свята, яго асаб-
    ліва шанавалі старыя людзі. Лічылі: «Месяц гуляе— да добрага ўраджаю». Настаўлялі маладых хлопцаў: «Глядзі, як месяц гуляе — сілу накоплівае».
    — Юлія. У гэты дзень раскідвалі травумакрэц за ваколіцай, абыходзілі вёску па крузе, «замыкалі» тым самым зямлю, якая трымае ўсю садавіну і гародніну.
    Сабор Раданежскіх святых.
    20 л — Ефрасіння.
    — Жнец, жніўнік, зажынкі. Вязалі зажыначны сноп. Паспявалі чарніцы, жыта даспела. Паяўляюцца чорныя грузды. «Калі жніво парою, то жуюць зімою».
    Дай нам, божа, пагодачку Ды на нашу работачку, Каб сонейка качалася, Каб работка канчалася. Мы работку рабіць будзем, Мы пагодку хваліць будзем.
    3 народнай творчасці
    Дзень Казанскай іконы Боскай Маці.
    — Першы раз пелі: «Жніўка, жніўка, аддай маю сілку». Пачынай жаць жыта, як толькі зернетка пераломіцца ў пальцах.
    Дзень Панкрата.
    'ня — Антоній. На градах прыгінаюць пер’е, каб наліваліся цыбуліны.
    Сонца ўступае ў сузор’е Льва. Такі знак задыяка мае той, хто нарадзіўся ад гэтага дня да 23 жніўня. Сімвал Льва — агонь, планета Сонца, талісман —
    божая кароўка, камень — чырвона-белы сардонікс, залаціста-жоўты хрызаліт.
    — Памяць вялікай княгіні Кіеўскай Русі Вольгі.
    — На Прокла — поле ад расы прамокла. Ранішняя раса — божая сляза; ёю лес умываецца, з ночкай развітваецца. Калі няма расы ноччу і няма яе ў нізінных месцах — да непагоды. Выходзяць на паляванне маладыя лісяняты, ваўкі.
    — Сцяпан і Савелій снапы вяжуць. У гэты дзень людзі засцерагаліся граду, каб не пабіў каноплі.
    27 ліпен> — Анісім.
    — Уліцін дзень. Па народнаму календару гэты дзень лічыцца сярэдзінай лета.
    Памяць вялікага князя кіеўскага Уладзіміра.
    — Афінаген. Лета пераступае спёку. Змаўкаюць птушкі. Калі дзень з цяплом ды святлом — паспееш у жніво ўсё сабраць. Сярпу цяпер месца на чырвоным куце.
    — Леанід. У гэту ноч зоры з пазорамі — блакітнымі сполахамі зарніц. (Пазоры — гэта водбліскі далёкіх навальніц.) 3 навальніцамі адыходзіць ліпень.
    — Емяльян, Ігнат.
    ЖНІВЕНЬ
    — Макрына. Макрыдка. «Як не будзе на Макрыну дажджу, то не будзе бульба гнісці». Дзень мокры — і восень мокрая, сухі — восень сухая, калі дождж — уродзіцца жыта. Да полудня лета, пасля полудня — восень. У сухое лета, калі трэскалася зямля, жанчыны выклікалі дождж.
    Народжаная ў гэты дзень прыбіралася ў сінюю сукенку. Абувала атласныя туфлікі і садзілася каля акна, красавалася. Дарылі каласкі з поля, яна іх звязвала чырвоным шнурочкам. А зімой настоем з гэтых каласкоў абмывалі хворага чалавека. Верылі,
    што такім чынам можна зняць высокую тэмпературу.
    — Ільін дзень. Свята дажджоў і навальніц. «Прыйшоў Ілья, прынёс гнілля». Наступалі грамавыя дні. Калі на Ілью дажджу няма — быць пажарам. Абрад тварылі — маланку абысці хату малілі — абысці за сем вёрст, за сем балотаў. Ілья дажджлівы — маланка арэхі паб’е. 3 гэтага дня вада халадзее — жанчынам не спрыяе. Заканчвалі летні сенакос. Да Ільі і пад кустом сушаць, а пасля — і на кусце не сохне. Да Ільіна дня ў сене мёду пуд, a пасля — гною куча. На Ілью лета да полудня, восень пасля полудня.
    Пачынаюцца зажынкі. Паводле народных уяўленняў, іх пачыналі ў шчаслівыя дні — панядзелак, аўторак, чацвер і суботу.
    — Ануфрый і Анісім жалі першы сноп. У засекі прыносяць першае зерне, маці-Радзіму просяць: «Прыйдзі на дапамогу».
    — Мар’я-Магдалена. На Мар’ю халодныя росы сапсуюць ільняныя палотны. Калі на Мар’ю росна — лён будзе шэры, неўмалотны. «Магдалена — вады па калена».
    — Пуд і Трафім — бяссоннікі: пара найбольш актыўных летніх работ. Жніво. Наступаў час асенняга зарыва. Каліннікі. «Каліны ягаду раскусіш — зведзен каханнем будзеш. А маліну паспрабуеш — ап’янёны каханнем будзеш». 12 жніўня спраўлялі каліннікі-маліннікі. Пяклі пірагі з ягаднай начынкай.
    Сабор Смаленскіх святых.
    — Дзень князёў Барыса і Глеба. «Барыс і Глеб — паспеў хлеб». Ушаноўвалі Перуна як творцу ўраджаю. Паводле народнага павер’я, у гэты дзень хлебаробы не працавалі, каб маланка не спаліла састаўлены ў копы хлеб.
    тя— Ганнін дзень. Летняя зімаўказчыца. Якое надвор’е да полудня, такая зіма да снежня, якое надвор’е пасля полудня, такая зіма будзе пасля снежня. Калі ў гэты дзень туман халодны — зіма будзе ранняя і марозная. Калі да гэтага дня мураўі
    павялічылі мурашнікі — чакай халоднай зімы. Халоднымі ранішнікамі ў дзень Ганны зіма напамінае пра сябе.
    «Меншыя святочкі носяць снапочкі, свежыя Ганны бабкі стаўляюць, святы Барыс бабкі лічыць».
    і' w /н/. — Дзень Ермалая. Асенняе марыва па травах ідзе, гаючую моц травам дае. Раніцай халоднымі росамі абмываюць, пыл з траў зводзяць, а ў поўдзень і ў поўнач — лекаркі абрады твораць. I нараджаецца, і застаецца ў травах магутная тайна.
    9	жг ўня— Панцялей і Мікола качанны. Капуста пачынае ў качаны завівацца. Апошні збор лекавых траў. Хто на Палуяна працуе, таму ў далейшым не пашанцуе.
    Разам з Анфісай рвуць травы ў запаведных месцах, думаючы з любоўю аб блізкіх, аб іх здароўі.
    7	ніў — Яўстафій і Акакій косы адбіваюць, сярпы востраць, абходзяць палі, глядзяць, ці дайшоў авёс, ці наліўся ячменны колас.
    Памятаюць Смаленскую ікону Божай Маці, найменную «Адзігітрыя» (Пуцяводная).