Дзень за днём
Прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 158с.
Мінск 2000
— Засім і Сава. Пчэльнік, апошні дзень, калі звозяць вуллі ў імшанік. Палі апусцелі.
— Дзень Харытона — дзень гаданняў. Маладыя тайна прыносілі знахарцы пірог, гладыш мёду, каб яна незнарок вяселле не разладзіла.
— У Дзень Кір’яна-пустэльніка глядзелі на зоркі, чакалі ад іх добрага святла.
— Рыгор. Набівалі сеннікі новай саломай. Па старой саломе, па тым месцы, дзе яна сырэла і злежвалася, меркавалі аб захворванні чалавека.
Калі снег не выпадзе, зіма не хутка наступіць. Калі вавёрка чыста выліняла, то зіма добрая будзе.
— Пакровы. Трэцяя Прачыстая — народнае свята, якое знамянуецца ў календары як глыбокая восень, пасля яго пачынаецца зіма. Зазім’е. «На Пакровы зямля снегам пакрываецца, марозам адзяваецца». Сходзілі з ганка і казалі: «Бацюхна Пакроў, пакрый нашу хату цяплом, a гаспадара дабром!»
Якія Пакровы, такая і зіма. Вось табе і Пакровы: белыя мухі на нос садзяцца. Пакровы зямлю пакрываюць ні лістком, дык сняжком.
«У Пакроў не пражывеш без дроў». «Прыхапі цяпла к Пакровам»,— казалі.
На Пакровы — дзень да полудня — восень, a пасля полудня — зіма-зімачка. Калі на Пакровы дзьме вецер з усходу — зіма халодная будзе.
Дзяцей аблівалі перад Пакровамі вадой праз рэшата на парозе хаты. Верылі, засцеражэ ад зімовай прастуды. На вечарынках хлопцы і дзяўчаты выбіралі адзін аднаго. «Пакровы весела правесці, значыць, сябра знайсці». «Пакровы пакрываюць траву лісцем, зямлю снегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чапцом».
На Пакровы закормлівалі жывёлу дажыначным снапом, пасля чаго яе трымалі ў хляве на дамашнім корме.
Ах, восень, восень, макрота, Дзецюкам жаніцца ахвота, Дзевачкам замуж — няволя, Дзевачкам замуж — няволя; Заняволіла субота I дзявочая работа.
3 народнай творчасці
— Ад злых чар і замоў прасілі аберагчы, дзяўчаты — Усцінню, хлопцы — Купрыяна.
— Дзяніс. Дзяніс — ліхога вока сцеражыся. Замаўлялі двор і хату ад восеньскіх ліхаманак, каб не ўляталі Ламіха, Агніха, Трасучыха і іншая нячыстая сіла, што ў балотах ды ў пушчах тоіцца.
— Ерафей. У гэты дзень лесуны як быццам вар’яцеюць. Ломяць у лесе дрэвы. Забабонныя людзі на Ерафея ў лес не хадзілі — баяліся лесуна. Зіма кажух адзявае. Як казалі, з Ерафея халады мацнеюць.
Сабор Казанскіх святых.
рыч?г?^ —у дзень Харыціны сядзелі за кроснамі, лён ткалі. У дзень Хрысціны — першыя халсціны (палатно). Дзяніс-паземскі. Вятры паземныя, бураны. Адстаў ад ночы дзень — зачапіўся валёнкамі за пень.
— На Фаму заўсёды чакалі зіму.
— Сяргей зіму пачынае. Калі зямля снегам пакрыецца — праз месяц быць зіме. Зіма стане на ногі 22 лістапада.
ніка — Трыфан і Пелагея кажух ды рукавіцы дастаюць. Трыфан кажух рамантуе, a Пелагея рукавіцы вяжа.
стрычніка — Якаў белыя крупы на зямлю пасылае, дзень скарачае. Якаў-дрэвапіл: нарыхтоўваюць дровы для «рускай печы».
23 каеі рі чніка— Яўлампій і Яўлампія. Яўлампій лучыну шчапае, агонь раздзімае, цемру разганяе. Калі рожкі месяца на поўнач скіраваны — хутка
зіма ўсталюецца, а калі на поўдзень — хуткай зімы не чакай, будзе золак ды гразь яшчэ дзён дзесяць.
24 кастрычніка — Піліп зерне на млын возіць. А на Змітра баба хітра.
Сонца ўступае ў сузор’е Скарпіёна. Хто нарадзіўся ад гэтага дня да 22 лістапада, мае такі знак задыяка. Сімвал Скарпіёна — вада, планета — Марс, талісман — хрушч, камень — тапаз, тыгравае вока.
— Андрон. Гадаюць аб надвор’і па зорках. Народжаны ў гэты дзень глядзіць на сваю зорку, ці не скацілася яна, ці не змёў яе Андронвартаўнік, які купал нябесны вымятае, ключом высі адкрывае.
Яркія зоркі ў гэты дзень — да марозу, цьмяныя — да адлігі. Моцнае зіхаценне зорак — пераважна з сінімі адценнямі — да снегу. Шмат яркіх зорак — да ўраджаю гароху.
26 кастрычніка — Дзень Веніяміна. Лазневы звычай. Парыліся, выганялі з хворых усякія немачы, настойвалі на малацэ гаючыя травы.
Святкуюць Іверскую ікону Божай Маці.
кастрычніка — Параскева-гразніха (Сербская). Святкавалі дзень цяжарных жанчын, каб роды былі лёгкімі.
Дзяўчаты крычалі з ганка: «Матухна Параскева, пашлі жаніха хутчэй!»
Калі гразь вялікая, а конскі след заліваецца вадой, то неўзабаве выпадзе снег і ўсталюе зімовую дарогу. Хутка маразы мокрую зямлю закуюць. Пераскева (Праскоўя)-ільняніца.
I кастрычніка — Яфім холадам карані траў і
дрэў з зямлёй змыкае, насякомых пакрывае, сон навявае. Ільняніцы. Выходзілі жанчыны і дзяўчаты на вуліцу, выносілі на паказ вытрапаны лён. Гадалімеркавалі, у каго лён мягчэйшы ды танчэйшы.
— На Лангіна зімняе адзенне на ранішні мароз выносілі. Сонечнае святло, хоць і не доўгае, а гаючае, добрае і дарагое.
Лангін-сотнік — лекар вочных захворванняў. чн< — Осій. Канец летняга шляху. «На прарока Осію калёсы развітваюцца з воссю». Калёсы з восямі да вясны развітваюцца. Зацягвалі калёсы пад павеці. Осій-гразнік ні колаў, ні палазоў не любіць. Па рыпенню колаў меркавалі пра ўраджай.
Паклоны. Дзень адбівання паклонаў Андрэю Крыцкаму.
— Дзень Лукі, які вылечвае хваробы. Выказвалі загаворныя словы ад хвароб. 3 даўніх пор евангеліст Лука лічыцца настаўнікам іконнага жывапісу. «Багоў не сеюць, не аруць — іх людзі рысуюць». «Хто сее да Лукі, той не будзе мець ні хлеба, ні мукі».
ЛІСТАПАД
— Провады восені, сустрэча зімы. Убачыўшы журавоў, якія ляцяць у вырай, казалі: «Колам дарога!»
Сустракалі сароку ля канюшні, каб дамавікканюшнік свае чары на сароку-балбатуху перанёс, каб не круціў грывы ў кабыл ды жарабцоў, на дыбы іх не ставіў.
2 лістап< . — Арцем’еў дзень. Зіма на раздарожды. На абарону народжанага ў гэты дзень устае маці звяроў нашых — ваўчыца. I калі вырасце такі чалавек, то ён будзе блізкім па духу лесу, звярам і птушкам.
3 л стапада — Дзмітрыеўская бацькоўская субота. Дрэнныя дарогі.
Асяніны. Рытуальная вячэра ў памяць памершых родзічаў. Асяніны спраўляліся праз 3 тыдні пасля пакроваў у суботу перад Змітравым днём. Калолі парсюка ці рэзалі цялушку або авечку. Гатавалі святочныя абрадавыя стравы: куццю, бліны, клёцкі, яечню, мяса. Падрыхтоўка да гэтага дня ўключала абавязковае ўпарадкаванне і ўборку падвор’я і хаты. Усе мыліся ў лазні. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў. Гаспадар, запаліўшы свечку, звяртаўся да мёртвых: «Прыходзьце да нас на Асяніны ўсе тыя, што займалі гэтую сялібу». Паводле звычаю, ад кожнай стравы сімвалічна адкладвалі «дзядам».
— Казанская. Ікона Божай Маці (у памяць збаўлення Масквы і Расіі ад палякаў у 1612 годзе).
Да Казанскай — не зіма. 3 Казанскай — не восень. На Казанскую дождж лункі налье — зіму прывядзе. Першы замаразак. На Казанскую мароз не «страляе», ды стаяць не дазваляе. «3 Казанскай у нас — цяпло марозу не ўказ». «Што гэты дзень пакажа, тое і зіма скажа». Як неба заплача, дык і зіма следам з’явіцца. Выязджай на Казанскую на калёсах, але і палазы з сабой прыхапі. У гэты дзень не выбіраліся ў далёкі шлях.
Важная дата сялянскага быцця. «Хто на Казанскую ажэніцца, той шчаслівы будзе». «Добра на восеньскую Казанскую чэсны вянок прымаць». «Казанская — жанчын ахоўніца». У гэты дзень, погалас да нас даносіць, непрыгожыя дзяўчаты раніцай беглі ў лес, шукалі ліст, на якім затрымаўся іней, глядзелі ў яго, як у люстэрка, і верылі, што ўся хвароба з іх твару сыдзе.
— На Ігната дождж пойдзе — усе лункі залье. Снежныя крупы ці град у гэты дзень прадказваюць, што 22 лістапада зіма на ногі стане. У гэты дзень «кармілі» зямлю казанскім пірагом, каб добры хлеб у наступным годзе ўрадзіў.
Дзень Іакава, брата Гасподняга па плоці.
— На Сысоя і Феафіла лістападаўскія
ночы да снегу цёмныя. Дзяўчаты збіраліся прасці пры лучыне і загадвалі па ёй аб суджаным.
7 лістапада — Дажджом залівае, снегам замятае. Плача белы свет, а ты прыціш сваю радасць, не грымі словамі.
8 лістапада — Дзмітрыя Салунскага свята. Памінанне родных. Дзедаўская нядзеля. Пякуць бліны, ходзяць на магілкі.
Першы блін з маслам і мёдам дзялілі паміж сем’ямі, казалі: «Памяні, Госпадзі, чэсных бацькоў». На дамашнюю вячэру рыхтуюць «кішачкі» (барановыя ці свіныя) набіваюць іх мясам, грэчкай, крупамі.
У Дзмітрыя дзяўчаты хітрыя — збіраюцца выйсці замуж, бо пасля гэтага дня ўжо рэдка бываюць вяселлі. Да Дзмітрыевай суботы зіма не пачынаецца. Калі дзень снежны — вясна позняя будзе. « Дзмітрый па снезе — вялікдзень са снегам». «Дзмітрый без снегу — вялікдзень бясснежны будзе». Нават ранняя зіма да гэтага дня ў сілу не ўваходзіць. «Дзімітраў дзень перавозу не чакае». «Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў». Адліга ў гэты дзень абяцае цёплую зіму і вясну. На Змітрыў рэкі замярзаюць. Да Змітра пасуць, а на Змітру пільнуюць.
9 лістапада — Памяць Нестара Летапісца. Калі было якое-небудзь моцнае жаданне ці ў хаце хто-небудзь хварэў, прымалі зарок, бралі на сябе абавязкі і старанна іх выконвалі. Звычайна пачыналі ткаць пакрывала, а назаўтра раніцай асвяшчалі яго ў царкве.
10 лістапада — Параскева пятніца. Звычайнае пакрывала, прынесенае з царквы, адводзіла недамаганні, давала здароў’е. Ім абціралі хворых. У гэты дзень жанчынам забаранялася прасці, ткаць, выносіць попел, мужчынам — араць.
Дзяўчаты прасілі святую Параскеву аб жаніхах памаліцца, прыгаворвалі: «Матухна Параскева, Irani лі жаніха мне хутчэй».
11 лістапада — Стрыгальніцы, авечніцы, аўчары — свята аўчароў. Настассі-стрыгальніцы сноп
саломы неслі. «Авечак рабуюць, а пастухі багацеюць». Частавалі пастухоў пірагамі, малаком і мёдам.
12 лістапада — Зіновія і Зінаіды дзень. Свята птушкі сінічкі. Сініца — парошы вястуння. Сінічка пішчыць — зіму абазначае, халады наклікае. Прылёт у сады сініц, снегіроў, шчыглоў. У гэты дзень кармілі сініц зернем і салам, пыталіся аб будучым, і птушка гэта чароўная высвіствала слова зразумелае.
Адзначалі гэты дзень выездам на паляванне. Трэба было ўпаляваць хоць аднаго зайца, якога называлі «імянінным», інакш не будзе ўдачы паляўнічаму на ўвесь сезон.
Была такая замова: «Як гэтаму дрэву на карэнні ні стаяць, адросткаў не пускаць, так маім звярам нікога не ўракаць. Лес дрымучы, звер бягучы! Звер прабягаў, але майго следу не бачыў, а я, добры маладзец, на яго напаў, а лесу чэснаму і лясному гаспадару паклон аддаваў і падарункам яго надзяляў...»
13 лістапада — Маўрын дзень. 3 сярэбранай восені да зімы марознай рукой падаць. Пераводзілі курэй у зімовыя закуты, мецілі нямоглых.