• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзёньнік прыватнага чалавека  Сяргей Дубавец

    Дзёньнік прыватнага чалавека

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 80с.
    Мінск 1998
    14.3 МБ
    Нейкі час у іхнай размове цягнецца пярэрва.
    — У мёртвай сажрала! Дзібілы, я іх ненавіжу! — крыва ўсьміхаецца мужчына, гледзячы проста на мяне.
    Мабыць, на якуюсь хвіліну я скамянеў. Аж пакуль не адчуў за сьпінаю нечае частае дыханьне. Патроены вулічны жах скалануў мяне. Я рэзка азірнуўся. Твар у твар зь вясёлай нянавісьцю ў шкляных вачох на мяне пазіраў чалавек.
    — Ты што, блін! — кажа ён гучна і ўладарна. I я адчуваю, як кожнае гэтае слова сьцірае ў нішто маю існасьць.
    Што я магу адказаць яму?! Магчыма, я мушу адразу ўдарыць яго па твары ці крыкнуць яму ў вочы штосьці яшчэ больш зьнішчальнае. I я магу! Я магу зрабіць гэта, сьцяўшы ў кулак сваю знэрваванасьць, перасіліўшьі свой страх.
    Другое вьійсьце — ўцякаць. I дзеля яго я таксама мушу перасіліць сябе. Дзьве перасілы змагаюцца ўва мне ў сваёй агіднасьці — і ніводная ня можа перамагчы.
    Гэты чалавек — той, у чырвоных нагавіцах. Ён глядзіць на мяне непрыступна й абыякава — бяз думкі ці пачуцьця ўваччу.
    Хутчэй за ўсё я выглядаю перад ім вінавата й спалохана, недзе ў глыбіні сэрца разумеючы, што гэтым толькі распальваю ягоную нянавісьць. О, як мне хочацца быць абыякавым — дэманстратыўна больш абыякавым за яго, перамагчы яго ў абыякавасьці! Але я не магу. Я засынаю.
    Сон цягнецца сэкунду, ня болей. На сэкунду я бачу вялізны, запоўнены людзямі стадыён. Я стаю пасярод стадыёну перад мікрафонам, я мушу нешта казаць, але язык ня слухаецца мяне. I калі неверагоднымі намаганьнямі ўсё ж разяўляю рот — раздаецца бляяньне, жывёльны рык.
    Афэкт такі моцны, што я адразу прачынаюся. I нейкі час не магу паварушыць ні нагой, ні рукой. Я нібы адляжаў сваю існасьць. У мяне зьмярцьвелае сэрца.
    Гэты стан падобны да стану зомбі. Ці — да імітацыі сьмерці ў якіх-небудзь мятлікаў, калі яны заўважылі драпежніка.
    — Ты што, блін! — паўтарае мужчына сваімі мокрымі губамі.
    Цяпер мне трэба зрабіць самае галоўнае, дзеля чаго я йшоў сюды й так мучыў сябе. Божа! Хай гэта будзе астатні гвалт, які я зраблю над сабою! I я рэзка адварочваюся, падставіўціы яму сваю сьпіну.
    Усё, што мне застаецца, — глядзець у люстраную вітрыну нейкае крамы насупраць. А там...
    Гэта самае неверагоднае й жахлівае, што я толькі бачыў у жыцьці. У вялікім люстры вітрыны паміж нейкіх капелюшоў і стужак я бачыў — самое ўбоства, самую нікчэмнасьць, стакроць зацёртае й зьнішчанае жывёльным страхам чалавечае „я”. I гэтае „я”, гэтае нішто было мною!
    Я нічога не магу зрабіць. Я не магу зьмяніць гэтае адлюстраваньне, якое забівае мяне напавал. Я, здаецца, толькі крычу, лямантую на ўсю вуліцу ад роспачы й нязбыўнага расчараваньня. Мяне, здаецца, трасе й курчыць, пакуль я зусім ня страчваю прытомнасьць.
    Мужчына ў чырвоных нагавіцах пералякаўся. Ніжняя няголеная сківіца, адваліўшыся, так і засталася вісець. Але ў круглых вачох не было ані ценю думкі. Нарэшце ён сьцепануў плячыма, сказаў сваё „дзібіл, ненавіжу” і пайшоў у дом.
    ВЫТЛУМАЧЭНЬНЕ ДАСТАЕУСКАГА
    Фёдар Дастаеўскі з паходжаньня беларус. Але прыўлашчыць знакамітасьць альбо прыўлашчыцца да яе — яшчэ ня значыць адбыцца. Тым больш, што некалькі цытатаў пра беларускі народ і літоўскую дрыгву, а таксама кнігі Літоўскае мэтрыкі з агульнымі продкамі — ягонымі й нашымі ад 1б-га стагодзьдзя — ніяк не высьвятляюць, якім чынам памяць роду й памяць генаў адбілася ў ягоных творах.
    Мы маглі б задаволіода простай канстатацыяй беларускага паходжаньня чужога генія толькі ў тым разе, калі б за апошнія 150 гадоў самі адарваліся ад гэтага „паходжаньня”, пайшлі. Цяпер жа — вось станоўчы бок нашага адмоўнага становішча — у нас ёсьць магчымасьць зразумець Дастаеўскага лепш, чым тады, калі б мы ўжо адказалі на сваё нацыянальнае пытаньне.
    I першае тут агульнае — мова. Мова, якой няма, але...
    Пры ўсёй незвычайнасьці стылю Дастаеўскі даволі лёгка перакладаецца на беларускую мову. Некалі я нават выпісваў зь яго беларускія, як мне здавалася, словы: кутья; лядайрш; цугундер; я скйтался за казармамй, смотрел, отсчйтывая йх, на палй крепкого острожного тына... У яго амаль няма дзеепрыметнікаў. Пішу „амаль” не таму, што падлічваў. Проста не заўважаў чытаючы.
    Магчыма, стыль Дастаеўскага таму й здаецца незвычайным, што лёгка перакладаецца на беларускую мову?..
    Між тым, беларускай мовы Дастаеўскі ня ведаў. Вось адно толькі сьведчаньне: образйть — словцо народное, дать образ, восстановйть в человеке образ человеческйй.
    Другая агульнасьць. Як гэта ні дзівіць, а генэтычнае паходжаньне Дастаеўскага выявілася ў ягоных развагах пра нацыянальнае. Якраз тут, на маю думку, ён найлепш ідэнтыфікуецца з сучасным беларусам. Дакладней, беларус ідэнтыфікуецца зь ім. А дзівіць таму, што сам Дастаеўскі дзясяткі разоў называў сябе рускім, вялікарускім патрыётам, мацёрым славянафілам. Ды ці ня гэткі й наш сучасны беларус? Той, пашпартны беларус, які без ваганьняў называе сябе рускім?
    У справе Расеі й рускасьці рацыянальны этык Дастаеўскі ператвараецца ў ірацыянальнага маралізатара.
    Но, однако, в чем выгода Россйй? Выгода Россйй йменно, колй надо (Падкрэсьлена мною. — С.Д.), пойтй даже й на явную невыгоду, на явную жертву, лйшь бы не нарушйть справедлйвостй. Heможет Россня йзменйть велйкой йдее, заееійанной ей рядом веков й которой следовала она до снх пор неуклонно. (Зьвярніце ўвагу на гэты „гістарызм”, мы яшчэ вернемся да яго). Эта ндея есть, между прочйм, й еоссоедйненйе славян; но воссоедйненйе это — не захват й не насйлые, а радй всеслуження человечеству (лёгіка „жалезная”). Да й когда, часто лй Россйя действовала в полйтйке йз прямой сеоей выгоды? He служнла лй она, напротйв, в продолженйе всей петербургской своей ucmopuu всего чашр чужнм йнтересам с бескорыстйем, которое могло бы удйвйть Европу, еслй бы та могла глядеть ясно, а не глядела бы, напротйв, на нас всегда недоверчйво, подозрйтельно й ненавйстно. Да бескорыстйю e Eepone й вообшр нйкто йнйв чем не поверйт, не только русскому бескорыстйю, — поверят скорее плутовству й глупостй. Но нам нечего бояться йх прйговоров: в этом самоотверженном бескорыстйй Россйй — вся ее снла, так сказать, вся ее лйчность й все будунцее русского назначенйя. Жаль только, что снла эта йногда довольно-такй ошйбочно направлялась.
    Апошні сказ у гэтай цытаце — пробліск ratio, магчыма, выпадковы. Дастаеўскі, канкрэтны й лягічны ў прыватнасьцях, пераходзячы да рэчаў агульных — Расеі, Эўропы, чалавецтва, зусім ня часта завяршае свае працяглыя эмацыйныя сэнтэнцыі гэткім цьвярозым сумневам. Часьцей наадварот.
    Повторяю: суднте русскнй народ не по тем мерзостям, которые он так часто делает, a no тем велнкнм н святым веіцам, по которым оннв самой мерзостн своей постоянно воздыхает... Нет, суднте наш народ не по тому, чем он есть, a no тому, чем желал бы стать.
    Нібы самі emotio й ratio — процілеглыя два Дастаеўскія: той, які зьяўляецца аўтарам працытаваных радкоў, і той, які аналізуе судовыя працэсы й ніколі ня стане аспрэчваць ісьціну пра тое, напрыклад, што няведаньне законаў не пазбаўляе ад адказнасьці. Такім чынам, Дастаеўскі мае дзьве акрэсьленыя й часта процілеглыя праўды — для Расеі й для асобна ўзятага канкрэтнага чалавека.
    Напэўна, гэта й ёсьць той самьі парадокс Дастаеўскага, які ажыўляе, адухоўлівае творчасьць пісьменьніка.
    Славянафільства Дастаеўскага нельга атаясамліваць з славянафільствам сучасных расейскіх патрыётаў. У двух гэтых славянафільстваў розныя прычыны й тлумачэньне.
    Рэч у тым, што калі Дастаеўскі-практьік абапіраецца на канкрэтныя сьітуацыі, на ўласны досьвед, а нават і на законы крыміналістыкі, дык Дастаеўскі-ідэоляг — на грамадзкі настрой, на ідэю, на інтарэсы афіцыйнае ўлады.
    Ввнду горячего патрнотнческого настроення народа... ввнду пламенной н благоговейной веры народа в своего царя...
    У сучасных расейскіх славянафілаў няма ratio на іншую тэму, як у Дастаеўскага. Да таго ж яны не ўяўляюць сабой чыстага афіцыёзу, яны хутчэй апазыцыя.
    Другая прычына ірацыянальнасьці славянафільства Дастаеўскага ў тым, што ён даволі прыблізна й несамастойна (апасродкавана) ведае расейскую гісторыю. Гэта той самы згаданы вышэй „гістарызм”. У нас одно нзученйе Россйй сколько временй возьмет, потому что у нас лйшь редчайшйй человек знает нашу Россйю. Да навуковае канкрэтыкі Дастаеўскі-ідэоляг ставіцца крыху пагардліва, як, відаць, і кожны афіцыёзны ідэоляг: Но что же такое эта „Славянская йдея в высшем смысле ее”? Всем стало ясно, что это такое: это, прежде всего, то есть прежде всякйх толкоеанйй йсторйческйх (Падкрэсьлена мною. — С.Д.), полйтйческйх й проч., — есть жертва, потребность жертвы даже собою за братьев, й чувство доброеольного долга сйльнейшему йз славянскйх племен заступйться за слабого... і г.д.
    Ён абапіраецца на патас і веліч гістарычнае інтэрпрэтацыі, на аўтарьітэт гісторыкаў (хоць бы й Карамзіна), a не на гістарычныя факты, хоць бы й вычытаныя ў тых самых гісторыкаў. Словам, ягоны падыход тут чыста эмацыйны, процілеглы таму, зноў жа, якім ён дасьледуе, напрыклад, крымінальныя сытуацыі, дзяржаўную сыстэму выхаваньня, паводзіны людзей, што вядомыя яму непасрэдна.
    I больш за тое. Дастаеўскі ірацьіянальны ў нацыянальнай праблематыцы ўвогуле (а яна, дарэчы, і ёсьць у яго толькі ўвогуле, нават калі ён канкрэтна гаворыць пра Расею й рускасьць). Ірацыяналізм — гэта ягонае слабое месца, зыб. I колькі ні мацуе ён гэтае месца жалезабэтонным патасам, яно зас-
    таецца хісткім, бяздоказным, пры ўсёй прэтэнзіі аўтара на аксіяматычнасьць (Мы, русскйе... любісм нашй святынй, но потому лйшь, что онй в самом деле святы). Магчыма, што тут, у гэтай хісткасьці й адбіваецца генэтычная нестабільнасьць вялікарускага ідэоляга Дастаеўскага. А паколькі ўсё нацыянальнае прыцягвае яго нібы магнэсам (гэты парадокс уласьцівы й сучаснаму пашпартнаму беларусу, — дзьве крайнасьці сыходзяцца ў ім: нацыянальная індыфэрэнцыя й патрэба нацыянальнае ідэнтыфікацыі), яно — хісткае — уносіць раскол у маналіт ягоных практычных экзыстэнцыяльных распрацовак. Гэта той самы парадокс Дастаеўскага, але ўбачаны зь іншага боку. У гэтым вось сутыкненьні, на гэтым зломе Дастаеўскі й разьмяшчае сваіх герояў.
    Схематьічна ўсё гэта можа выглядаць так. Калі цалкам вылучыць зь ягоных твораў нацыянальную праблематыку, — застануцца ўрыўкі лягічных сытуацыяў Ж.-П.Сартра, пазбаўленыя ў нашым выпадку фэнамэнальнасьці і, вядома ж, — тайны Дастаеўскага, ягонай, скажам так, містычнасьці (а насамрэч — ужо згаданага тут парадоксу).