Дзёньнік прыватнага чалавека
Сяргей Дубавец
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 80с.
Мінск 1998
Каб паверыць мне, пачытайце наш крымінальны кодэкс, які прадпісвае мне — жыць, а вам — верыць у маё йснаваньне.
Такім чынам, я йсную. Я нясу сваю бязьмерную кару й сваё бязьмернае жаданьне пераканаць вас у тым, што сьмерць — гэта не пакараньне. Як і жыцьцё — не ўзнагарода. Гэта абсалютныя рэчы. Вяршыць іх можа толькі прырода. I толькі яна мае такое права. Калі ніхто з нас ня можа ўзнагародзіць мёртвага жыцьцём, дык ніхто ня можа й адабраць жыцьцё ў жывога. Гэта, паміж іншым, адзін з трох аргумэнтаў праціўніка сьмяротнае кары Альбэра Камю. Калі дзяржава ня можа абсалютна ўзнагародзіць, значыць, яна ня можа й абсалютна пакараць.
Другі аргумэнт Камю — людзі, якія прысуджваюць, ніколі не бываюць сьвятымі. Але відавочна, што права на прысуд да
абсалютнага пакараньня (скрайняе меры) павінны мець толькі абсалютна бязгрэшныя людзі, якія з абсалютных пазыцыяў вызначаць, ці абсалютнае ўчыненае злачынства. Але такіх людзей, пазыцыяў і злачынстваў — проста не бывае. I кожны суд можа памыліцца. I ні ўякім кодэксе немагчыма раскласьці ўсё нашае жыцьцё па паліцах. Між іншым, для стварэньня такога абсалютнага кодэксу зноў жа спатрэбіліся б абсалютныя людзі.
I потым — з-за чаго ўзьнікаюць злачынствы? Можа, з-за таго, што жорсткасьць, тупасьць і хітрасьць, страх, прага забойства й гвалчу — гэта вызначальныя рысы чалавека? Напэўна, не. Напэўна, ніводзін чалавек не нараджаецца злодзеем. Злодзеем яго робяць абставіны, увесь лад грамадзкага жыцьця, адказнасьць за які нясе дзяржава. Тым больш не даводзіцца казаць пра бязгрэшнасьць і абсалютныя правы дзяржавы — як бачым, паўнамоцнага саўдзельніка ёю ж караных злачынцаў.
I вось трэці аргумэнт Камю: калі дзяржава ўчыняе справядлівы акт, забіваючы злачынцу, дык няхай яна робіць гэта публічна, няхай кат будзе папулярнай у народзе асобай, сымбалем справядлівасьці й непазьбежнасьці пакараньня. Дык не ж. Калі мне адсякалі галаву, кат нацягнуў на твар маску, так, каб нават я ня мог пазнаць яго. Значыць, ён адчувае, што робіць нешта ня тое? Гэтаксама й дзяржава чамусьці схавала нас двух у цёмным скляпеньні, далей ад вачэй народу. Яна зрабіла гэта, як сапраўдны злачынца, таемна, крадком. А можа, дзяржава й кат думаюць, што я запомню іх у твар? Куды — запомню? Выходзіць, яны насамрэч лічаць, што я буду йснаваць і пасьля пакараньня?..
Такім чынам, пакараньне сьмерцяй — гэта зусім не справядлівае і не пакараньне. Але што гэта? Можа, помста? Каго й каму?
У сярэднявеччы кодэкс права Старабеларускае Дзяржавы — Статут 1588 году — сапраўды разглядаў сьмяротную кару як помсту сваякоў і блізкіх пацярпелага. Вас маглі чацьвертаваць, спаліць на вогнішчы, пасадзіць на кол, пакінуць без галавы, павесіць (у залежнасьці ад таго, якое вы ўчынілі злачынства), але кату за паслугі заўсёды плацілі сваякі пацярпелага. Дзяржава толькі судзіла й выносіла вырок. I каралі вас, помсьцілі вам прылюдна, на плошчы.
Цяпер жа мы толькі й чуем, што сьмяротная кара — гэта ня помста. Але што? Давайце глядзець, чые тут прысутнічаюць інтарэсы.
Ну, натуральна, не пакаранага. Можа, пацярпелага? Але караюць сьмерцю найчасьцей за забойства. Сваякі пацярпелага, калі й атрымліваюць ад гэтага, дык толькі зусім умоўную „маральную кампэнсацыю”. Можа, тут інтарэсы сьледзтва й суда? Але ім у прынцьіпе ўсё адно, яны толькі выконваюць прадпісанае. Можа — крымінальнага кодэксу? Гэтай вось кніжэнцыі... А можа — тых, хто прадпісвае? Дзяржавьі, якая імкнецца прыбраць саўдзельніка? Улады? А інтарэсы ўлады — палітычныя. Яе інтарэсы — усё тое, што яе ўмацоўвае. Выходзіць, сьмяротнае пакараньне — гэта ўсяго толькі палітычная падпорка ўлады, калі яе аўтарытэт „на нулі”.
Кепская ўлада... Але што тут цікавае? Тое, як шчыльна спляліся палітыка ўлады і зьверства п’янога мужыка на ўласнай кухні, і групавы гвалт у цёмным куце парку, і ўсё такое іншае. Нездарма, значыць, кажуць, што людзі самі заслугоўваюць тае ўлады, якую маюць.
Людзі — гэты разьятраны натоўп, што прагным чырвоным ротам раве: сьмерці! Страляць, вешаць, танкамі душыць! Наш народ — прыхільнік пашырэньня сьмяротнай кары. Пра гэта сьведчаць апытаньні, статыстыка.
Гэта яны тыцкаюць у мяне пальцамі, сьмяюцца зь мяне, жахаюцца ад мяне. Гэта яны пішуць пра мяне ў газэтах, смакуючы дэталі злачынства, зноў і зноў выносяць мне прысуд у даўжэзных чэргах і ненавідзяць. Гэта сябе яны ўва мне маюць на ўвазе, разглядаюць і ненавідзяць. I я не магу пакінуць іх ня толькі таму, што павінен усьведамляць сваю пакаранасьць, але й таму, што я — іхны дакор самім сабе.
Аднойчы, калі я блукаў па вуліцах, мне сустрэўся мужчына. Ён абаўрэла глядзеў на мяне, а пасьля раптам спахапіўся й кінуў мне ўсьлед камень.
„Што ты робіш! — хацеў сказаць яму я. — Я ж не Хрыстос! Я забойца. Разумееш?”
„Так, — хацеў быў падумаць чалавек, — але ж і я не бязгрэшны”.
Ды толькі стаялі мы адзін насупраць аднаго моўчкі. Бо не было чым: яму — падумаць, а мне — сказаць.
ТОЙ, ХТО ВЫЙШАЎ 3 ПУСТОЕ ФУРМАНКІ
Усё аднекуль бярэцца, аднекуль вьіходзіць. Ева — з рабра Адама, дзеці — з капусты, Афрадыта — з морскага шумавіньня, а паэт Лесьмян — з пустое фурманкі. Існуе такая показка: пад’ехала пустая фурманка, і зь яе выйшаў Баляслаў Лесьмян.
А беларуская культура выходзіць з камунізму. I тут яны сустракаюцца.
— Як дзіўна! — кажа культура. — Пяцёрачы прачытала я „Пана Тадэвуша”, але першы раз бачу „Пана Блішчынскага!”
— Але, — кажа Лесьмян, — не адзін Гаўрыла ў Полацку.
Беларуская культура прывыкае зьдзіўляцца. He адныя Міцкевіч і Тувім у Польшчы паэты. Беручы нават толькі выбітных. Воляю лёсу Лесьмян — паміж першых, каму належыць адкрыць для беларускай культуры ў ёй самой цэлы сьвет усялякіх літаратурных інакшасьцяў — іншых сэнсаў, фарбаў і правакацыяў думкі, сьвет узьнёслай эротыкі й змрочнай пажады, фантастычна салодкай свабоды й вусьцішнага чалавечага страху, — сьвет неадаптаванага прыгожага пісьменства.
Яго ня станеш чытаць дзецям... Верш. Лесьмяна, — пісаў крытык Артур Сандаўэр, — зьмяшчаецца ў тыхмэтафізычных каранях мовы, дзе ўсё дазволена, бо там усё й пачынаецца.
Што рабіць, калі ў чалавеку жывуць ня толькі добрыя намерьі, калі homo sapiens — гэта яшчэ й драпежнік-сысун. Трэба прывыкаць зьдзіўляцца. Можна хіба зрабіць выгляд, што ты цалкам валодаеш сваёй псыхікай. Але пры ўсім жаданьні ўтаймаваць прыроду ты ня ўладны, напрыклад, над уласнымі снамі. I прысьніш такое... Можна, вядома, не сказаць нікому, або сказаць, што сасьніў правільнае. Беларуская культура так і казала 70 гадоў. Яна часам здагадвалася, што гэтая хлусьня — у імя, але ня ведала — чаго. Між тым, адаптацыі зрабілі яе выхалашчанай і трывіяльнай, амаль мёртвай.
— Я — твой успамін пра сябе жывую, — кажа ёй Лесьмян.
Адаптацыі пачаліся разам з ідэалягічнымі спакусамі, зь бязьмернай сацыялягізацьіяй, з канцом нашаніўскай парьі. У гэтым сэнсе Баляслаў Лесьмян — нашаніўскі паэт. Ягоная
спэцыфіка — местачковасьць, выведзеная на ўзровень сусьвету. Але я доўга не магу знайсьці для Лесьмяна ў беларускай паэзіі ягонага шэрагу. Лучына, Купала, Багдановіч... надаюцца да параўнаньня датуль, дакуль яны — мадэрністы. A далей яны ўжо паэты нацыянальныя, эстэтычнае крэда страчвае для іх сваю выразнасьць, бо нацыянальная ідэалёгія выходзіць на першы плян і вымагае пісаць ня толькі тое й так, што й як хочацца. Местачковыя беларускія паэты былі ў „Нашай Ніве”. Сухоты, вайна, рэвалюцыя, — усё гэта спыніла іхную хаду да ўнівэрсуму, іхную творчасьць і жыцьцё. Былі такія Альфонс Петрашкевіч, Станіслаў Шыманоўскі, якісь Шышачка... Ды ці мала. Былі-недабьілі. He ўпісаліся ў шыхты. Гулялі самі па сабе. Вось, бадай, той кантэкст, у які можа прыняць Баляслава Лесьмяна наша культура з культуры польскай. Перакладзены на беларускую мову, ён зараз знаходзіць сябе ў знаёмых вобразах беларускага фальклёру й местачковых паданьняў. Урэшце і Беларусь, і Полыпча ў часы паэта ўяўлялі сабой адну культурную прастору, якая ўзьнікла ў даўнія часы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай...
Нарадзіўся Баляслаў Лесьмян у Варшаве каля 1878 году (такі год ён называў сам, мэтрыка ўдакладняе — 22 студзеня 1877, на магільнайпліце — 1879), школьныягады правёўу Кіеве, дзе скончыў клясычную гімназію і праўньія курсы ва Ўнівэрсытэце Сьв. Уладзімера. Там трапіў у канфлікт з царскай паліцыяй, быў затрыманы за свае патрыятычныя прамовы. У 22 гады выехаўу Нямеччыну, тады — у Парьіж, дзе жыў да 1906 году, узяўшы шлюб з мастачкай Зоф’яй Хілінскай... Ён яшчэ вернецца ўФранцыю ў 1912-14, будзе падарожнічаць па Італіі.
Зрэштьі, і ў Польшчы Лесьмян не сядзеў на месцы, працаваў у розных гарадох праўнікам і займаўся тэатральнай рэжысурай, прычым — экспэрымэнтальнай. Перакладаў Э.А.По, складаў і друкаваў вершы таксама па-расейску, пісаў рэцэнзіі, меў багата сяброў спаміж культурнае эліты. Лёс паэта нібы абвяргае маю выснову пра местачковасьць. Спрэчка аднак апраўданая толькі тады, калі адмовіць правінцыйнаму творцу ў праве на геніяльнасьць і пэўны абсалют. Што да Лесьмяна, ён даказаў: калі мае быць сон, дык сон да самага дна (Чэслаў Мілаш).
Беларуская мова, спаткаўшы Лесьмяна, неяк ураз забылася на ўвесь свой савецкі досьвед і прагна дапала да эстэтыкі мадэрну, ажно млеючы часам ад асалоды. Гэтак марнаваная
праз даўгі час жанчына дападае да свайго першага, патаемнага каханьня. Ад дотыку беларускага слова ажывае каменны грыфон на фасадзе старасьвецкага будынку, і маліньнік стаіць барвовы — так багата ў ім ягад, і так добра — да сьмерці. Бо прыйшоў пан бліскучы, блішчасты, пан Блішчынскі. Цяжкое прабуджэньне пасьля доўгага сну...
Вечнасьць, цёмная вечнасьць, пабывала й ты ў садзе!
I быў бледны пан Блішчынскі, вельмі бледны.
ПЕРАД КАНЦОМ СЬВЕТУ
... Усё добра. Усё занадта добра, каб не прыходзілі думкі пра сьмерць. Настаў час, калі зусім не адчуваецца будучыня, калі мінуўшчына гатовая шчыра адказаць на любое самае таемнае пытаньне, калі цяпершчына аж ільсьніцца ад таго, што ўсё так добра. Чым заслужаны гэты посьпех? Адчуваньне таго, што ён незаслужаны, — гэта апошні ўсхліп інстынкту самазахаваньня. Усё настолькі добра, што гэты інстынкт гатовы канчаткова заглохнуць. Так добра можа быць толькі перад канцом сьвету...
КЛІЧ МОРА