Дзёньнік прыватнага чалавека
Сяргей Дубавец
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 80с.
Мінск 1998
❖ ❖ *
Яшчэ ў сярэдзіне 80-х гадоў у Гомелі, у самым цэнтры места, у сучаснай аднапакаёўцы жыла кабета паважнага веку,
слабога здароўя й выразнай дасавецкай культуры. Атрымаўшы выхаваньне ў тутэйшай жаночай гімназіі, яна на ўсё жыцьцё захавала колішнія рэгулы паводзінаў і ўяўленьне пра долю жанчыны. Яна сьпявала ў хоры, займалася рукадзельлем і зь піетэтам чытала Ушынскага. Яе лёс — характэрны для яе пакаленьня, але зусім нерэальны для майго. Праўда, для мяне кабета паважнага веку была перш-наперш жонкай рэдактара віленскай „Нашай Нівы” Аляксандра Ўласава. I клікалі яе гэтаксама — Аляксандра. Яна казала, што іх шлюб быў вьшадкам выключным. У 1920-м карэнная гамяльчанка Аляксандра Стэльмаховіч ці Аляксандра Серада (паводле першага шлюбу, той муж загінуў у першую сусьветную вайну), паехала да хворай сястры ў Баранавічы. Зразумела, з прыгодамі, за мяжу. Пасьля там у кагосьці была вечарынка, „бліны”. Сабралася ўсё гарадзкое начальства, натарыюс — „галоўны ў гарэлцы”. Там быў і Ўласаў. Ці ня самая калярытная постаць беларускага адраджэньня. Тытан як з аблічча, так і ў думках дьі ўчынках.
* * *
Выйшаўшы на першыя ролі ў беларушчыне, Уласаў выразна адрозьніваўся ад іншых. Ён быў ня столькі беларусішчам, колькі чалавечышчам. Гэта значыць, не зацыкліваўся на праграмных формулах, але захапляўся ідэяй жывога прадпрьіемства, аж да авантурызму. Зрэшты, у часы „Нашай Нівы” мала хто зь беларускіх дзеячоў нагадваў тых „функцыянэраў партыі”, жалезных людзей, якіх мы ведаем зь фільмаў пра бальшавікоў, і якіх так шмат у беларушчыне цяпер. Уласаў — атлет, бас, самыя фэерычныя ідэі. Такім уяўляецца рэдактар „першай беларускай газэты з рысункамі”.
Аляксандра Ўласава пражыла ў Заходняй Беларусі да арышту мужа ў НКВД. Яна брала ўдзел ва ўсіх прадпрыемствах гэтага народніка, сэнатара Польскага Сойму, ініцыятара беларускіх школаў, тэатралізаваных сьвятаў і г. д.
„У 1922 годзе AM (Аляксандар Мікітавіч, — яна ўвесь час успамінала яго так — А.Эм.) адкрыў у Радашкавічах філіял ТБШ і гімназію, атрымаўшы ад польскага ўраду канцэсію на сваё ймя.
У складзе вучняў першыя два гады пераважалі жыды, але з кожным годам працэнт беларусаў павялічваўся й стаў большасьцю. Гімназія насіла ймя Скарыны, прайснавала шэсьць гадоў і была зачыненая ўрадам, які ўгледзеў, што яна камуністычная.
Перш чым зачыніць гімназію, польскія ўлады арыштавалі AM і накіравалі яго ў лягер Шчалкова, пад нямецкую мяжу. Лягер разьмяшчаўся ў дашчаным хляве, кармілі вельмі дрэнна.
AM сарганізаваў усіх, хто быў у лягеры. Напісалі сьпіс: хто, адкуль і за што. Паслалі заяву ў Лігу Нацыяў.
Аднойчы раніцай у Варшаву прыехала камісія й спыталася, што гэта за лягер і хто ў ім сядзіць. Потым камісія паехала ў лягер і лягер расфармавалі. AM вызвалілі першым, тэлеграмай. Усяго ён прабыў тут 4 з паловай месяцы.
He абыйшлося без кур’ёзу. Да міністра асьветы прыехала дэлегацыя беларусаў. He пасьпелі яны адчыніць дзьверы ў кабінэт міністра, як той замахаў рукамі й закрычаў: „Уласава ўжо выпусьцілі, вьіпусьцілі!..” Прадстаўнік дэлегацыі адказвае: „Мы зусім ня ў гэтай справе”. Міністар быў сканфужаны...
Пасьля закрыцьця гімназіі засталіся даўгі, якія павінен быў плаціць канцэсіянэр Уласаў. AM узяў у кайстру хлеба, сала й пайшоў у Маладэчна — адседжваць даўгі.
У гутарках зь сялянамі AM казаў, што „Польшча хутка здохне, і палі будуць араць трактары. Будуць калгасы, саўгасы. Адкрыецца праклятая мяжа, і будзем жыць у адной сям’і”.
Будучы абраным у Сэнат, AM даводзілася бываць у Варшаве на прьіёмах. Так, аднойчы ў Польшчу прыехалі ангельскія госьці. Старшыня запрасіў і беларускага сэнатара Ўласава. Давялося паехаць. Але не было адпаведнага строю. Пазычылі шлюбны гарнітур з цыліндрам. Калі AM увайшоў туды, дзе сядзелі госьці, усе маўчалі. Ён павітаўся і па звычцы пажартаваў. Усе засьмяяліся й павесялелі. Старшыня, калі даведаўся, што AM размаўляе з гасьцямі па-ангельску, сказаў: „Прашу Вас, пан сэнатар, займаць гасьцей. Апроч Вас ніхто ня ведае ангельскае мовы”.
Акрамя ангельскай, AM дасканала валодаў нямецкай мовай. Бо ў політэхнічным інстытуце ў Рызе, дзе ён вучыўся, выкладалі пераважна па-нямецку.
AM зьбіраўся пісаць раман „Палеская прынцэса”. Шмат было сабрана матэрыялу, але ня суджана было гэтаму зьдзейсьніцца”.
У 1939 годзе ён, узяўшы кошык яблыкаў і аточаны з усіх бакоў дзецьмі, выйшаў на дарогу сустракаць Чырвоную армію...
У камэры маладэчанскай турмы замест 7 вязьняў сядзелі 77...
Яна дзяжурыла пад вокнамі турмы, дамагалася сустрэчы з мужам, але безвынікова. Вярталася дадому (фальварак Мігаўка) пешкі. Было марозна, зорнае неба. „Грукаюсяўдзьверы свайго дому, работніца не адчыняе, адказвае: „Вас тут няма, дзеці ў суседкі”.
„... Судзіла яго асобая нарада. Далі пяць гадоў папраўчага лягеру й 28 лістапада 1940 году накіравалі ў Марыінскі лягер Навасібірскай вобласьці.
Едучы празь Менск, AM нейкім чынам перадаў запіску Уладзіславе Францаўне Луцэвіч, прасіў пра перадачу. Калі УФ затэлефанавала Купалу ў Маскву, той адказаў: „Аддаць усё маё”. Але калі УФ прынесла перадачу, адказалі, што цягнік ужо пайшоў.
Ён мог памерці ў сваім улюбёным Менску, але, дзякуючы моцнаму здароўю, працягнуў яшчэ да Навасібірску”.
Свпдетельство о смертн
Гр. ВЛАСОВ Александр Ннкптнч умер однннадцатого марта тысяча девятьсот сорок первого года. Прнчнна смертп поролнч сердца, о чем в кннге заппсей актов гражданского состояння пронзведена соответствуюіцая запнсь...
„Вас тут няма’... Людзі сабралі ёй грошы на дарогу — да Баранавічаў, да сястры. У 1946-м яна вярнулася ў Гомель.
* * *
Я запісаў яе ўспаміны на магнітафон і ў нататнік, зрабіў копіі тых папераў, што засталіся ад яе архіву пасьля візытаў менскіх дасьледнікаў. А неўзабаве яна памерла. Яна казала мне, што ёй 104 гады.
* * *
... Прыкладам стаіцызму была Аарыса Геніюш. Колькі ні намагаюся — не магу ўспомніць яе голас. Голас Зоські Верас — помню, сваёй бабулі — помню. А Ларысы Геніюш — не.
Найбольш выразна памятаю голас Аляксандры Ўласавай — нават у такім паважным узросьце — высокі, чуваць, што пастаўлены яшчэ ў дзявоцтве.
„БРУДНЫЯ” ТЭМЫ
Калі закранаеш у „Нашай Ніве” „брудныя” тэмы чужаніцы, хама, акупацыі, на руках непазьбежна застаюцца сьляды. Ужо ўсе рукі вымазаныя гэтым. I якую новую тэму ні возьмеш, пакідаеш на ёй адбіткі. Надыходзіць час, калі ўсё навокал цябе перамазана і ўсё, што ты ні прыносіш сюды, — таксама. I калі ты стомлена прысядаеш на крэсла, то бачыш, што ўсё вакол цябе замурзанае, але... Усё так і ёсьць. Гэта наш сьвет, адлюстраваны ў „НН”. Гэта сьвет, які ты спасьцігаеш. Сьвет нябачны, які ты маляваў сабе ва ўяўленьні чыстымі фарбамі, дзякуючы брудным плямам набывае свае абрысы. Гэта твой сьвет — бачны і ўжо' амаль зразумелы.
ПАЦЯРПЕЛЫ Ў СУД HE ЗЬЯВІЎСЯ
Усё пачынаецца зь першага госьця. Ты слаба пярэчьіш, a ён ужо радасна крычыць табе ў вочы: „Братуха! Ці гэта ты! Мы ня бачыліся сто гадоў! Давай, накрывай хутчэй на стол... я буду спаць вунь там... дзе твой халат?.. я прыму душ...” Ён то шчасьліва рагоча, то раптам уважліва прыгледзіцца да цябе: „Халера, ды ты не зьмяніўся зусім! А гэта твая жонка?.. A помніш Людку? А Кацьку? А помніш, як... А памятаеш... Ну, ты малайчьіна. Я страшэнна рады за цябе. Дай, я цябе пацалую...”
Ты сьціпла ўсьміхаесься, адступаючы на кухню. Тьі не пасьпяваеш сабрацца з думкамі, а ён ужо прыняў душ, ён павесіў свае трусы („дык памытыя ж!”) над тваім сталом, ён нажраўся, напіўся і дрыхне цяпер у тваім ложку. А ты, седзячы пад ягонымі трусамі, слухаеш давяральны й ціхі голас другога госьця: „Ведаеце, мне будзе не зусім камфортна ў адным пакоі з гэтым чалавекам. Вы ж паглядзіце, што за манеры! Таму будзе лепш, калі я займу ваш пакой, праўда? Гэта ж не павінна вас абцяжарыць, мы ж з вамі... вы памятаеце. I нетактоўна было б нагадваць, як шмат вьі мне абавязаны. Наша даўняя дружба ўсяляе надзею...” Ён папросіць да бульбы пару масьлінаў, толькі пару, і крыху кечупу, зусім трошкі, на кончык нажа. Ён натоліць свой лёгкі голад, вып’е кубачак кавы й адправіцца ў твой пакой, пакінуўшы сваю замазаную кечупам талерачку на стале, акурат пад трусамі першага госьця.
А тады ўваліцца цэлая кампанія. „Дзядзька, не хвалюйся, мы тут на кухні, на падлозе. Старая любоў не ржавее! Уся ўласьць саветам! Жыве Беларусь! Ня хочаш жа ты сказаць, што мы стварылі табе нязручнасьці. Ды ты, брат, зажраўся зусім, закабанеў. Ладна-ладна, жартуем!” I сапраўды — братэрства, гасьціннасьць, калектывізм... Толькі б хутчэй яны ўсе пад’елі, наспаліся ды валілі к чортавай матары... He, ім ты гэтага ня кажаш. Гэта ты так унутрана нэрвуесься...
А цяпер уяві сабе, што яны нікуды ня „зваляць”. Hi заўтра, ні празь месяц, ніколі. Ужо вельмі хутка ты сам вывесіш свае трусы побач з трусамі першага госьця, з другім будзеш тайна й грэбліва абмяркоўваць ус.іх астатніх, а з трэцімі — гудзець ноч напралёт. Яны будуць так рабіць, бо гэта ўсё ў
іхнай чалавечай прыродзе, а ты будзеш падыгрьіваць ім зь гідлівасьцю, бо ў тваёй прыродзе нічога такога няма...
* * *
Тэма акупацыі дзіўньім чынам сплятаецца з тэмаю хама, прычым — ня столькі таго нахрапістага хамуйлы, колькі хама як чужога, як чалавека зь іншага асяродзьдзя, зь іншымі правіламі паводзінаў. Калі ты дазваляеш яму дыктаваць свае правілы, не паказваючы на тое, што тут, куды ён прыйшоў, правілы іншыя, то ты сам і робіш зь яго хама. Хам — ня зьява й не прырода, не паталёгія. Хам — гэта сытуацыя. Ускосна яе стварае сваёй падатлівасьцю той, адносна каго нехта хам.
Як падатлівы чалавек непазьбежна ператвараецца ў марыянэтку, так і нацыя, якая не сьцьвярджае ўвесь час сваю незалежнасьць і годнасьць, — падпадае пад акупацыю: адну, другую, трэцюю... Прыкметы захопу, нападу, анэксіі як бьі забываюцца, і ўжо здаецца, што ніякай акупацыі няма. Галоўнае не ўспамінаць, і будзе здавацца, што гвалт скончаны ці, калі заўгодна, пераможаны, а яшчэ лепш — што яго не было.
Вось адкуль усе гэтыя разважаньні пра братэрства й крэўнасьць расейцаў і беларусаў — дзьвюх адрозных паводле мэнтальнасьці нацыяў. Гэта імкненьне беларуса „не будзіць праблематыку”, бо такія пытаньні паўстануць, што ня дай Бог! Хай яны ўсе тут жаруць ды начуюць, хай я сам буду падыгрываць ім і крыўляцца на іхны манер, абы ўсё неяк улеглася. Скажы, хіба ня гэтаму кожная беларуская матка навучае сваё дзіцё? Ня лезь, не высоўвайся.