Дзёньнік прыватнага чалавека  Сяргей Дубавец

Дзёньнік прыватнага чалавека

Сяргей Дубавец
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 80с.
Мінск 1998
14.3 МБ
— Навошта вам гэта? — спытаўся я.
— Гэта норма. Я пражыў і ўвогуле задаволены сваім жыцьцём. Гэта проста нармальна.
— А Бог? Бог вызначае тэрміны...
— Слушна. Ён падказаў мне, што мой тэрмін прыйшоў. У нас з Богам поўная згода. Я проста сыходжу. Як кіт, які выкідаецца з свайго мора на бераг, так я — з свайго берагу сыходжу ў мора. У поўнай згодзе з прыродай. Ніякага самагубства. Я проста адбыўся.
Нейкі час мы маўчалі. Сусед пазіраў на высокія берагавыя хвоі, камлі якіх плавіліся на сонцы й ператвараліся ў бурштын.
— Давайце разьвітвацца, — нарэшце сказаў ён. — Вы чараўнік! Вы зьдзейсьнілі апошнюю мару майго жыцьця. Я ня ведаю, як вам аддзячыць... Хаця... цяпер вы ведаеце ідэальны спосаб. Вы яшчэ малады, але калі-небудзь вам гэта можа спатрэбіцца. Бывайце.
Я быў разгублены, а ён, распрануўшыся, кінуўся ў хвалю й паплыў. Неўразуменьне нібы скавала мае рухі й мой голас, пакуль ён зусім ня зьнік зь відавоку. Адтуль патыхала жаданай і чьістай сьвежасьцю, але я не заўважаў гэтага, калі сядаў у распаленую на сонцы душную машыну.
Усю дарогу да Менску я ня мог сабрацца з думкамі, адчуваючы агідны халадок пад сэрцам. I толькі пад’яжджаючы
дадому, я раптам з усёй яснасьцю зразумеў: я забіў чалавека.
Гэта было там, у далёкай казцы, на сонечным беразе дзіўнага мора, дзе кожны можа рабіць, што захоча, і нікому няма ні да кога справы.
Але тут гэта ўсё выглядала йнакш. Тут я нікому нічога ня мог растлумачыць, нічога даказаць. Начны горад сустракаў мяне сваімі жорсткімі й халоднымі абдымкамі. Тўт ня верылі байкам і казкам. Я забіў чалавека. Жыць і думаць пра гэта мне належала тут.
3 тых часоў прамінула пяць гадоў. Мая газэта даўно выходзіць у Менску, і я да яе мала датычны. Трапіць у Латвію можна толькі зь візай, дастаць якую зусім няпроста. Мая краіна атрьімала незалежнасьць. Мая сям’я забясьпечаная і, здаецца, цудоўна абыходзіцца безь мяне. Mae жаданьні зьдзейсьніліся, а новыя не ўзьнікаюць.
За гэтыя гады сам лёс зрабіў усё, каб я ніколі болып ня трапіў на мора. Але я не забыў нічога. I таму, дапісваючы гэтыя радкі, якія павінны вытлумачыць мой учынак, я выяжджаю ў Балтыю.
НАСТАЛЬПЯ ПА МЕНСКУ
Я сучасны менскі інтэдігент. Я падобны да Марсэдя Пруста, які па дарозе да Свана шукае страчаны час. Я шукаю страчаны вобраз свайго гораду. Мая сьвядомасьць працівіцца той упакоўцы, у якой яна высьпела. Я падобны да шыціка, які выпаўзае з свае паўразбуранай хаткі, што сталася для яго радзільняй і часткай ягонага цела. Шыцік бяз хаткі нежыцьцяздольны й безабаронны. Але дзе мой іншы горад, мой несавецкі Менск? I дзе ў Менску іншы, несавецкі я?
Вобраз гораду, калі гэта твой горад, фармуецца як вобраз гораду ўвогуле. Урэшце і Парыжам, і Адэляідай, пра якія мы чыталі ў кнігах і глядзелі ў кіно, — для нас, менчукоў, быў наш Менск. Менск — Сан-Францыска Джэка Лёндана і Лёндан Олівэра Твіста, Пецярбург Дастаеўскага і Будэёвіцэ Гашака. Твой горад — люстэрка урбаністыкі сьвету. Прыяжджаючы ў Пецярбург, я неўсьвядомлена знаходзіў там тое, што атаясаміў з горадам Дастаеўскага ў Менску і такім чынам прысвойваў СПб. Патаемны вобраз гораду фармаваўся як унівэрсум. Гэты вобраз зьліўся з намі, стаў часьцінкаю нас.
Але наўрад ці мянчук распавядзе табе менскую гісторыю. He гісторыю гораду, а менавіта гарадзкую гісторыю. Адну. У кожнага гораду мусіць быць нешта такое: пра купцоў, якія селі на мель, ці пра Напалеона, які хацеў на далоні перанесьці ў Парыж касьцёл, ці пра заклятую панну... Менская гісторыя — гэта Няміга. Як пасярод мірнага часу людзі руйнавалі свой старьі горад і здымалі гэта ўсё на кінастужку, як сюжэт нядаўняе агрэсіі. Сумнеўнае мастацтва запатрабавала зусім рэальных ахвяраў. Унікальная гісторыя. Гэта не рэгенэрацыя, не касмэтыка, ня рост... Я ня ведаю, што гэта.
Сапраўдная трагедыя гораду ў тым, што ён не памірае. Яго нішчаць, нявечаць, дратуюць, і ён працягвае жыць такім зьнішчаным і зьнявечаным. Я ўяўляю сабе прафэсара Праабражэнскага, якога апэруюць Шарыкавы. Будзь Менск чалавекам, ён сканаў бы ад непамыснасьці самое сытуацыі. Яму выдаляюць сэрца і ўстаўляюць звонкі мэханічны будзільнік, замест галавы прышываюць футбольны мяч, замест ног — пастамэнт, а ў рукі даюць вясло... Такім „чалавекам” уяўляецца мне Менск. Але Менск не чалавек...
Калі мой вобраз Менску сутыкаецца зь менскай гісторыяй, я пачуваюся бацькам, які перажыў уласных дзяцей. У горадзе ўжо няма тых мясьцінаў, дзе колісь знаходзіў я СанФранцыска й СПб. Кожнае пакаленьне менчукоў асуджанае перажыць свой горад. Але сам Менск не пачуваецца нябожчыкам. Празь зьнішчэньне й недарэчнасьці ён упарта адмаўляе сваю старасьць ды гэтак жа настойліва й хваравіта заваёўвае сабе права звацца ма-ла-дым.
Зусім інакш пачуваецца старая Вільня — беражліва захаваньі Сан-Францыска й СПб кожнага пакаленьня сваіх жыхароў. Вобраз гораду падобньі ў спракаветных насельнікаў і ў сучасьнікаў. Таму я магу меркаваць, што тое, што адчуваю тут я, адчувалі яшчэ Скарына, яшчэ Гарэцкі й Танк... Праўда, я — менскі інтэлігент і мае адчуваньні ў Вільні выхаваныя й сфармаваныя Менскам. Стары горад жыве ўспамінамі пра свой багаты досьвед, а малады — прадчуваньнем досьведу. Менск жыве марай пра Вільню, а Вільня — настальгіяй па Менску.
вкл
ВКА... Мне ўвесь час здаецца, што Княства просіцца да жыцьця. Вялізная іржавая калёша адляжала на дне свае чыгунныя бакі. Яна зноўхоча быць Залатым Караблём, усплысьці з водаў зіхоткім эўрапейскім фрэгатам, абсыпаным зорамі.
Усе нашыя пярэчаньні, абставіны, якія „склаліся”, нашыя жыцьці — мізэрныя й неапраўданыя. Божа, хіба мы... пражылі... ня ў ім?
Абрэвіятура „ВКЛ” — як скарот на выключальніку. Націсьніце кнопку, павярніце ручку, апусьціце рубільнік. Зрабіце „вкл.”! Нішто ня можа апраўдаць тое пахаваньне жыўцом, якое мы называем сваёй біяграфіяй.
200 гадоў, як нехта націснуў „выкл.”. 200 гадоў мы выключаныя. У выключанай краіне мы пражываем сваё выключанае жыцьцё.
БІБЛІЯТЭКА
Навука ўрэшце абрыдае таму, хто ня хоча памножыць свой смутак да змрочнага выніку. Ня веды абрыдаюць (як у Маякоўскага: Нйкогда нйчего не хочу чйтпать!), а прапанаваная сыстэма ведаў. I тады, уваходзячы ў чытальную залю, я з наўмысна халодным позіркам імкліва прамінаю столік бібліятэкаркі й праходжу ў фонды, у сховы, у царства забытых ісьцін, зь якіх кожнаму з нас дадзена спазнаць толькі нікчэмна малую іх частку.
Тут кнігі. Дзясяткі. соцень, тысячы кніг прапанаванай сыстэмы губляюцца ў моры, у акіяне антыкніг, уступаючы зь імі ў чаканыя й нечаканыя сувязі, творачы свае дзіўныя заканамернасьці й нікім не заплянаваныя, непатрэбныя й нават шкодныя сыстэмы. Тут царства абсурду, тут тайны кантэкстаў і тайны часу... Бібліяграфіі. „Предварнтельный отчет по качественному нзученню лнтовско-белорусского скота в Мннской губерннн”... „На стр. XII г-жа Радченко напрасно вдалась в сравненне белорусского языка с англнйскнм н нтальянскнм”... „Кантор не должен начннать молнтвы, когда нет в сннагоге по крайней мере десятн моляшйхся евреев (мпннон)”...
Як гэта ўсё называецца? „Ленннка”? Сама прапанаваная сыстэма называецца „ленннка”. Што там у яе ў сярэдзіне... Бібліяграфіі. „Бнбнков, Бнбнкова. Цветоводство для СевероЗападной зоны. Мн., 1984”. „Нмператор Ннколай I, отправляя в 1830 году в Польшу гвардню, сказал: „Вам прндется сражаться с непрнятелямн, но помннте, что онн братья”. „Ннструктнвно-методнческне рекомендацнп к проведенню трехдневных городскнх н районных семннаров культпросветработннков п секретарей комсомольскях органнзацнй. Мн., 1973”. Далей, далей... Можна дасягнуць нават фізычнага адчуваньня працэсу — слова страчвае свой сэнс, нібы пераапранаецца, і набывае сэнс зусім іншы, амаль процілеглы. Яшчэ трохі, і сэнс ня вытрымае такіх зь ім пэртурбацыяў, прападзе, каб пакінуць пустое месца абсурду. Гэта й будзе выхад з прапанаванае сыстэмы.
„Савецкая ўлада стане ўладай ня толькі рускай, але й інтэрнацыянальнай, роднай для сялян раней прыгнечаных на-
цыяў, калі ўстановьі й органы ўлады загавораць і будуць працаваць на роднай мове” (Сталін). А чаму, уласна, вы думаеце, што ён хлусіў?.. „ГРУБЙАН Матвей Матвеевнч (р. 1909, м. Соколовка, ныне Кневской обл.), еврейскнй советскнй поэт. Окончнллнт. ф-т Мннского пед. нн-та в 1938. В 1935 в Мннске вышел первый сб. стнхов „йз подвала — к солнцу”... Але далей, далей...
Калі няспынна йдзеш міма стэлажоў, выхопліваючы кнігу па кнізе, старонку па старонцы, фразу па фразе, — разумееш, што ніякай сыстэмы няма. Нішто ня цісьне на цябе й не абяцае змрочнага выніку. Каб упэўніцца, што гэта так, што гэта ня сон, паспрабуй на сэкунду параўнаць два гэтыя станы — спыніся каля якой-небудзь паліцы й чытай запар...
Бовш В.й. Сноннзм на службе международного нмперналнзма. Мн., 1970. Бовш В.й. Антнкоммуннзм — главное ндейно-полнтпческое оружне нмперналнстнческой реакцнн. Мн, 1971. Бовш В.Н. Обостренне вдеологнческого протнвоборства... Мн., 1976. Бовш В.Н. Антнкоммуннзм перед судом... 1983... Реальный соцналнзм н современные „крестоносцы”... 1985...
Цяпер ты бачыш, што ўсё ў парадку. Спыняцца нельга.
ДНСФОРІ4Я, расстройство настроення, характернзуюгцееся напряженным, злобно-тосклпвым аффектом с выраженной раздражнтельностью, доходяіцей до взрывов гнева с агресснвностью...
Здаецца, гэты Боўш напачатку перабудовы яшчэ пісаў у газэтах нейкія „антыперабудовачныя” артыкулы. Але антыкамунізм усё ж перамог. Яшчэ не канчаткова, праўда, і нават ня поўнасьцю, але перамагло гэтае мора антыкніг, заваліла, заліло прапанаваную сыстэму, разбураючы яе стройны шкілет.
ГОАЯК, шкурка преждевременно роднвшегося каракульского ягненка нлн плода, нзвлеченного пз утробы павшей нлп преждевременно забнтой маткн. Шкуркм покрыты короткнм гладкнм волосом с едва заметным муаровым отлнвом нлн без него. После выделкн нспользуются для нзготовлення головных уборов.
Уся справа, відаць, у тым, хто надзене на галаву гэты „голяк”. Але пра тое ў энцыкляпэдыях ня пішуць. Там тлумачаць словы, якія высыпаюцца з пульхных тамоў, з прапанаванае сыстэмы і жывуць сваім, непрадбачаным жыцьцём.
„ГАРУН, река в Хабаровском крае, левый прнток Амура”.
„ГРЯЗЯ, город в Лнпецкой областп РСФСР на р. Матыра”. „ДНО, город (с), центр Дновского р-на Псковской обл.” Расейская мйлость і польская тііоіьж — сутнасьці, процілеглыя абазначэньням. Прышласьць —чужое йбудучае, два паняцьці ў адньім. Чужая будучыня. „Бацька, канчаючы расказваць казку: „I воўк зьеў гэтае непаслухмянае цялё”. Сынок на гэта: „А калі б цялё было паслухмянае, яго зьелі б мы?” („Голас Радзімы”, 1968)...