• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзёньнік прыватнага чалавека  Сяргей Дубавец

    Дзёньнік прыватнага чалавека

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 80с.
    Мінск 1998
    14.3 МБ
    Філязофія бадзякаў. Незалежнасьць на маршы. Шлях, рух, фронт... Вечныя Вандроўнікі. Вось прапанаваныя крытэрыі, прастора, мэнтальнасьць, у якіх існуе сёньня беларуская ідэя.
    Абветраная, выцьвілая, усіхная. Яна на шляху. Дом яе Мёртвы. Замест новых Луцкевічаў, Уласавых, Канчэўскіх сюды найшлі казённыя людзі са сваімі камісарамі. Квазібальшавікі, амаральныя маралізатарьі, людзі-рэчы, бывшйе в употребленйй учарашнія камуністы, службісты, кар’ерьісты-аўтсайдэры. Мроеную й жаданую, сьветлую ідэю яны гвалтуюць як прадажную самадайку і, як у тым анэкдоце, лепяць ёй на задніцу свае бухгальтарскія штампы. Ня дзеля таго, каб прысвоіць ці адзначыцца, а толькі каб прыпадобніць да сябе.
    Жывыя людзі абмінаюць гэты Мёртвы Дом. Бог даў Беларусі ня толькі самае горшае ў сьвеце начальства, але й самых нікчэмных патрыётаў, самых баязьлівых палітыкаў, самых бязвольных змагароў...
    Яшчэ ўчора руціннасьць гэтага руху ратаваў арэол падпольля. Але ўжо колькі гадоў як гэты арэол разьвеяўся. I што ж змагары? Дагэтуль па ўсёй Беларусі стаяць стоды ранейшае ідэалёгіі (ці гэта камуністы вінаватыя, што не прыбралі?), так і ня ўзгоднены паміж адраджэнцамі правапіс роднай мовы, ня створана дзяржаўная ідэалёгія беларускага парадку. Нічога ня створана. Уся дзейнасьць змагароў — гэта апэляцыі да наяўнае ўлады, якую яны называюць незаконнай. Гэта тыя ж крыкі пра долю. I ніводнага свайго валявога рашэньня.
    У гэтай філязофіі ёсьць і свае спадзевы (вось, вырастуць дзеці, тады...), і свае апраўданьні (жывем дзеля Бацькаўшчыны). Але гэта філязофія адмаўленьня творчасьці. Яна — тыя няўздымныя кайданы, у якіх даклыпала да нашых дзён беларуская Ідэя Мёртвага Дому.
    А я ўсё думаў — як зьвязаць творчасьць паэтаў майго пакаленьня з творчасьцю ўсіх гэтых панчанкаў, камейшаў, макалёў? Паміж імі — прорва. Як знайсьці агульную мову з апазыцыяй, што абрала сабе такі непрывабны імідж і чыя ідэйная прадуктыўнасьць уся — ад адваротнага, ад агіднага, ад сваркі на гэтых ленінаў, камуністаў і г.д., але бяз каліва чыну ў адказ.
    Мне шкада маіх сяброў, якія колісь зазналі тую першую радасьць усьведамленьня. Многія зь іх адыйшлі ад беларушчыны. Але найболей шкада тых, што засталіся, што заглушылі свае творчыя поклічы й прынялі правілы Мёртвага Дому. Яны папаліся на множаньні, на рэпрынтах.
    Яшчэ гадоў 10 таму фатакопіі твораў Луцкевіча, Станкевіча, Варонкі... прыносілі асалоду здабыткаў. Але сёнь-
    ня самая ідэя вяртаньня — гэта прафанацыя. Ну, надрукавалі вершы Булака-Балаховіча й Езавітава — што далей? Магутная інэрцыя выцягвае энэргію на ўсё новыя брашуркі... I няма ім канца. Рэпрынты, перадрукі, публікаткі... Складнікі філязофіі руціны. Рэпрынтная палітыка, рэпрынтныя адраджэнцы... Быццам сабраліся паўтарыць усё, што так доўга ляжала ў спэцсховах. Паўтарыць адраджэньне тых — з тайным ці яўным помьіслам апраўдаць уласную нятворчасьць. Нібы за выратавальнае кола, хапаюцца яны за тыя прозьвішчы, назвы, рэчы... I ўсё адно тонуць. Добраахвотньія паўпрэды Купалы й Крэчэўскага. Імітацыя паэзіі, палітыкі, дзейнасьці, выкананьня абавязку перад бацькаўшчынай, перад ідэаламі ўласнае маладосьці.
    Копія з копіі — правіла Мёртвага Дому. Ужо даўно множыцца тое, чаго ніхто ніколі не чытаў і не прачытае — нават самі капіявальнікі.
    I ўсё ж маё адкрыцьцё гэтага ўсяго нагадвае мне маё першае адкрыцьцё Дзіва беларушчыны. Я адкрыў ня Мёртвы Дом. Наўзбоч ад яго зьявіліся новьія жывыя парасткі выяўленьня волі. Паэты, музыкі, настаўнікі... Яны ёсьць. I на гэты раз яны ўжо ведаюць сабе цану ды нізавошта ня выйдуць на біты шлях.
    Раней, раз-пораз зазіраючы ў гэты тупік, я казаў сабе — ня блытай жанры. У іх дыдактычна-асьветніцкая задача, у цябе — чыста творчая. Цяпер я бачу, што гэта ня жанры, a два розныя сьветапогляды: руціна і творчасьць. У кожным свая дыдактыка, асьвета й свае фікцыі. Калі Беларусь перастае быць сынонімам творчасьці, яна становіцца сынонімам Мёртвага Дому. I мне няма чаго там рабіць. Я йду даглядаць парасткі волі. Традыцыю, якую мы мусім запачаткоўваць у палітыцы, навуцы, паэзіі. На разьвітаньне ў мяне няма слоў. Ёсьць апошні зборнік паэзіі Глёбуса, „Скрыжаваньне”, — як апэльсын, кінутьі ў шыбіну Мёртвага Дому...
    МІРОЛЬД КАМІНСКІ
    ... Гэта быдо гадоў 10-15 таму. У Менску, у пустым двары паміж домам Ваньковіча й Домам масонаў шараю гадзінай мы, студэнты, праводзілі свой пе£>шы сьпірытычны сэанс. Ведаеце, прага пазнаньня, цікавасьць да патаемнага, вострыя ўражаньні і ўсё такое. Здавалася, яшчэ трохі — і паміж старых муроў пазьяўляюцца сапраўдныя прывіды. У той вечар мы выклікалі дух Янкі Купалы. Зразумела, што першае наша пытаньне бьіло: назавеце вашых забойцаў, Іван Дамінікавіч.
    У двары павісла мёртвая цішыня, мы стаілі дьіханьне, захвалявалася самое паветра. Сподак скрануўся пад нашымі пальцамі і пачаў соўгацца па кругу, усё хутчэй і хутчэй. Мы ледзь пасьпявалі складаць літары: Мірольд Камінскі...
    Пазьней у нас шмат пісалі пра гібель Купалы. У 1942-м годзе паэт упаў у лесьвічны пралёт маскоўскага гатэлю й разьбіўся. Было выказана мноства вэрсіяў: энкавэдэ, немцы, выпадковасьць, самагубства... Адно з раньніх і ўжо забытых меркаваньняў: сьмерць Купалы — на сумленьні беларускіх нацыяналістаў. Прозьвішча, якое мы даведаліся на сьпірытычным сэансе, ніколі й нідзе больш ня згадвалася.
    Паступова жарсьці вакол гібелі паэта ўлегліся. Адыйшлі ў лепшы сьвет два найбольш кампэтэнтныя дасьледнікі гэтага таемнага эпізоду нацыянальнай гісторыі — Георгі Колас і Барыс Сачанка. Але загадка так і засталася загадкаю.
    I вось сёлета, у пачатку верасьня, у рэдакцыю „Нашай Нівы” прыйшоў ліст. Без зваротнага адрасу й бяз даты. Тэкст надрукаваны на беларускай машынцы і толькі подпіс акуратна выведзены асадкай: Мірольд Камінскі:
    „Паважаны Спадар Рэдактар,
    Самы паганы, самы хлусьлівы й самаедзкі беларускі верш перакладзены на 80 моваў сьвету.
    Гэты верш — ключ, якім у XX ст. была знутрьі замкнутая беларуская ідэя. Вось чаму ў 94-м яна ўжо не магла даць нікога іншага, апроч Лукашэнкі, у 95-м — ніякага іншага адказу на рэфэрэндум, вось чаму Беларусь ня здолее не далучыцца да Расеі.
    Усё іншае ў ёй памірае, забітае, затыкнутае, затрамбаванае гэтай крыўдай з лапцямі. Салодкі мазахізм эстэцкага па-
    эта, які ніколі (!) не насіў лапці і быў заўсёднікам установаў, куды й блізка не падпускалі тьіх, хто „людзьмі ня зваўся”.
    Ён быў болей геній, чым чалавек. Монстар у бязвольным абліччы. У яго ёсьць боскія вершы, але на 80 моваў сьвету перакладзены верш сатанінскі, вусьцішна-гульлівы, швэйцарскі. Так ён выставіў свой народ за дзьверы „Штраля”...
    За Шушкевічам гэты верш ня быў выключаньі з нашых школьных праграмаў. I таму нашы школьныя праграмы цяпер выключаюць са школаў.
    Гэты верш быў вірусам, які выглядаў на жывую клетку, але таіў пры гэтым сваю сьмертаносную атруту, выклікаў імунадэфіцыт у нашым нацыянальным арганізме. Пакуль не паралізаваў усё. Ягоная геніяльнасьць — гэта геніяльнасьць разбурэньня. Урэшце гэты верш матэрьіялізаваўся ў першай асобе доўгачаканай беларускай дзяржавы.
    Ен сьпявае бяз нотаў, але побач зь ім глохне кансэрваторская прафэсура. Ён грае ў свой паляўнічы ражок, і бязвольныя казулі статкамі ідуць на ягонае граньне. Але ні ён, ні яны ня робяць гэта ўсьвядомлена.
    Трэба сказаць сабе праўду: Беларусь будзе далучаная да Расеі. Няма такой волі, якая б перашкодзіла гэтаму. Дый не было такой волі ніколі. Можа, таму, што воля — гэта заўсёды неўсьвядомленая сіла? Яна нараджаецца як музыка. I ўзьдзейнічае як музыка. А мы занадта рацыяналістычны народ. Мы ня ўмеем верыць у Бога.
    Трэба сказаць сабе праўду: беларуская мова памрэ. Ніхто сур’ёзна ня стане размаўляць на ёй. Яна памрэ, як толькі пакіне вёску. У горадзе ніхто — самыя заўзятыя моўнікі (паглядзіце сабе ў вочы) не размаўляюць на ёй сур’ёзна. Сур’ёзна па-беларуску магла гаварыць толькі вёска. Пакуль не навучылася па-іншаму.
    Трэба сказаць сабе праўду: беларуская ідэя — фікцыя, якая так і ня стала рэальнасьцю. Наш спэктакаль зацягнуўся. Нашы жарты даўно сталі хлусьнёю.
    Нацыя нараджаецца зь любові й сьмерці. Яна — ня тая ідэя, якая дазваляе спазнаць сьвет. Таму нацыянальная ідэя — не для пазнаньня, а дзеля шчасьця.
    Трэба сказаць сабе праўду... Калі нас далучаць да Расеі, калі памрэ мова і беларуская ідэя разьвеецца як ранішні туман, — тады мы будзем са скураю зьдзіраць зь сябе гэтую маску бязвольнага генія і крывёю змываць таўро „людзьмі звацца”.
    Калі толькі маска не ўрасла ў касьцяк”.
    ГІБЕЛЬ ТЫТАНІКА
    Вайна скончылася ў 1944-м. Вось калі ў Беларусі пачаўся савецкі пэрыяд. Дагэтуль беларушчьша, так ці гэтак, а йснавала на гэтай зямлі — прадукавалася, змагалася, сьцьвярджала сябе. Пасьля зьнішчэньня нацдэмаў у 30-я гады, тут яшчэ дзеілі тытаньі беларушчыны й варушылася нейкае падпольле. У Заходняй працавалі гімназія, музэй, друк, арганізацыі. Нават фатальны ўдар 1939-га ня зьнішчыў усіх. А што засталося — зноў павыходзіла на сьвет у вайну. Зноў пачало прадукаваць, пладзіцца, расьці. Але ў 44-м быў нанесены сакрушальны ўдар. Усё жывое было альбо зьнішчанае, альбо выехала за мяжу. Тут — на цэлыя 50 гадоў запанавала мёртвая цішыня. Ня стала тытанаў, а якія й засталіся, дык або пераставалі быць тытанамі, або станавіліся тытанамі сыстэмы. Астатнія, каму дзівам удалося выжыць, зашываліся хто-куды і ўжо думаць ня сьмелі пра адраджэнскую дзейнасьць.
    Іх ціхае ліставаньне, прапахлы лекамі быт пажылых людзей, падбітых у канцлягерох, зьмена прафэсіяў — ва ўсім гэтым бачныя сьляды вымушанага распаду колішняе беларушчыны. Для яе наступілі новыя часы, якія не маглі не адбіцца на яе зьмесьце й сутнасьці. Беларушчына з наступальніка ператварылася ўакружэнца, які альбо ціха прымыкаў да атакоўцаў (з таемным намерам „хоць неяк паўплываць”), альбо прыкідваўся мужыком з суседняе вёскі, які тут выпадкова нагледжвае палянку для пашы. Тое, што буяла ў дарэвалюцыйныя й даваенньія часы, цяпер падарванае й панявечанае, думала толькі пра адно — каб выжыць. Ужо не адраджэнцы, а проста людзі натуральна чапляліся за йснаваньне — хто за сыстэму, хто за колішніх паплечнікаў, а найчасьцей — за сваякоў, за сабес. I такі „выбар” ня быўуласна выбарам. Ці не адзіным прыкладам нацыянальнага стаіцызму насуперак сыстэме стала Ларыса Геніюш.