• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзёньнік прыватнага чалавека  Сяргей Дубавец

    Дзёньнік прыватнага чалавека

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 80с.
    Мінск 1998
    14.3 МБ
    Яшчэ трохі, і старая сыстэма будзе разбураная зусім. Яшчэ трохі, і пачне завязвацца новая. Трэба толькі ўспомніць, за што зачапілася думка... Ага: хто надзене шапку? Можа, Боўш? А можа...
    БАТЫРША Алнев (ок. 1710—1762), башкнрскнй мулла, напнсавшнй в начале 1755 обрагценне, прнзываюіцее башкнр, татар, казахов н узбеков к свяіценной войне протпв „неверных” — русскнх. В августе 1756 арестован, заключен в Шлнсельбургскую крепость, где н умер.
    P.S. Умер — праз тое, што націск не на канцы — гучыць неяк не канчаткова, ня цалкам, не зусім. Лепей — памёр.
    ЭНІГМА
    Важкі том выбраных твораў Максіма Танка за 1952 г. на добрую траціну прысьвечаны Сталіну. Дасканала зробленыя вершы. Я не ўстрымаўся й гадзіны са дзьве дэклямаваў, аж пакуль не сарваў голас. Знаёмы мастак сказаў мне: нічога дзіўнага, у Маякоўскага такія вершы яшчэ лепшыя. Маўляў, ёсьць таленты ад Bora, а ёсьць — ад д’ябла, і яны бяруць верх папераменна. Дастаткова параўнаць з гэтымі майстэрскімі вершамі Танка нягеглыя стогны сёньняшніх паэтаў пра белчьірвона-белы сьцяг і нашу недадушаную мову.
    Але ў тым і рэч, што Танк — не ад д’ябла. У ім ня знойдзеш нічога прынцыпова нездаровага. Якраз наадварот. Сваім роўным, заўсёды крыху прыўзьнятым тэмпэрамэнтам ён набліжаецца да прарочага тэмпэрамэнту Купалы. Але Купала славіў Сталіна на схіле свае творчасьці, пішучы „левай нагой”, па інэрцыі. I гэта была ўжо ня першая інэрцыя паэта, які стаў Купалам яшчэ ў 1910-я. Танк жа пісаў оды Сталіну „на ўзьлёце”, толькі ўступаючы ў пару свайго шматкніжжа. Як гэта растлумачыць?
    Тут я адразу адкідаю матывы „д’ябальскага часу”, „немагчымасьці пісаць пра іншае” і што „ўсе так пісалі”. Інакш ня варта было б і вылучаць Танка з шэрагу ўсіх ды іншых. Я думаю пра тлумачэньне, якое даў гэтаму другі знаёмы мне творца: маўляў, недалёкі чалавек, адораны пачуцьцём моўнага рытму, выхаваны на ўзорах эўрапейскага паэтычнага мадэрну, — кляпаў сабе вершыкі на тэмы актуальнае ідэалёгіі. А інакш — як растлумачыць тое, што першы свой „сталінскі” верш Танкпішаўжо 17верасьня 1939 году: „Ад сэрца мьі шлём сваё шчырае дзякуй Сьцягам і байцам і прыслаўшаму вас” (дарэчы, у наступных выданьнях усё гэта выпраўлена, хоць даты пакінугыя ранейшыя)? Як растумачыць зусім ужо вузкалобы паводле зьместу верш „Памяці таварыша Жданава”, напісаны чалавекам, які безумоўна ведаў пра вышэйназванага таварыша больш, чым ведаўтады просты сьмяротны, — і напісаны, пэўне ж, без чыйгосьці прымусу? А хіба ня ведаў Танк пра масавыя пасьляваенныя рэпрэсіі супраць „заходнікаў”, хіба не зьвярталіся да яго ягоныя ж паплечнікі, знаём-
    цы, сваякі, калі вывозілі Вільню, Горадню, Нарач? А ён адказваў ім новымі вершамі пра калгаснае шчасьце, асьветлены зарою маўзалей, пра Сталіна, Сталіна, Сталіна... А інакш —як растлумачыць эпіграф з Пушкіна да верша пра мяжу ў Берасьці: „Вот, вот она! вот русская граннца”?
    Калі б гэтыя тэмы былі нейкімі выключэньнямі ў творчасьці паэта, можна было б дашуквацца ў гэтых вершах і нейкіх адваротных намёкаў, як скажам, у канцоўцы верша „Правадыр”: „Хай шумяць твае годы баявымі сьцягамі над краінай маёй, над зубцамі Крэмля!” Можна было б гаварыць пра знарочыста аднастайную дыдактычнасьць гэтай паэзіі. Але сам Танк абвяргае такія дапушчэньні.
    Ці ня лепшы „сталінскі” верш яго прысьвечаны Вільні. Тут — апошняе чалавечае жаданьне паэта, якое ня можа быць выказанае няшчыра, і гэтая шчырасьць распасьціраецца на ўвесь твор, у тым ліку й на ідэалягізаваныя радкі. Я думаю, што гэты верш яшчэ вернецца ў анталёгіі, дзіўным чынам несучы ў будучыню адухоўленае паэтам імя тырана.
    Я гэты горад знаю з даўніх дзён, Дзе дрэмлюць замка гордыя руіны, Дзе ўзьняў густое вецьце ясень, клён Над сном акамянелым Гедыміна;
    Дзе пад аркадамі сівых муроў
    Праходзяць цені вулкамі вузкімі:
    Пясьняр Літвы, наднёманскіх палёў,
    У падарожным плашчы пілігрыма,
    I Каліноўскі, і таварышы...
    Я чую голас іх у змроку шэрым, Я чую, як Вяльля ў начной цішы Бароў прадвечных падмывае бераг.
    I хоць навіслых камяніцаў сінь Начэй нямала беспрытульных туліць, А ў збуджаным напеве успамін Яшчэ ня ўсё балючае заснула.
    Яно на кожным кроку устае,
    Гарыць у верасьнёвай пазалоце, Дзе вецер песьні першьія мае Рваў на Лукіскім, на калючым дроце, —
    Усё ж люблю я гэтых вуліц гул, Граду Панар, высокі золак раніц I маладосьць, абвітую ў тугу, Якой у вочы можна сьмела глянуць.
    Я гэты горад знаю з даўніх дзён. I кожны раз мне новыя старонкі Суровай былі адкрывае ён, Запісанай на камні вежаў звонкіх. I я чытаю пыльныя радкі, Ў якіх вітае сьветлы дух Скарыны, I устаюць мінулыя вякі I слаўныя краіны гадавіны.
    Вось абеліск узьняўся, як прамень, Над Чэрняхоўскім, над магілай паўшых, I словы Сталіна палаюць ноч і дзень Аб дружбе брацкай і аб славе нашай.
    Я гэты горад знаю з даўніх дзён.
    I каб ня хвойны пах бацькоўскай хаты, I каб не нарачанскай хвалі звон Ля курганоў, ля сосен расахатых, — Хацеў бы я, каб мой апошні сьпеў Тут, сярод гэтых незабыўных вулак, Дзе ўпершыню ён гулка празьвінеў, Знайшоў спакой і вечны свой прытулак.
    Словам, нідзе й ніколі потым, калі ўжо стала можна, Танк адкрыта ня даў падставаў думаць, што пісаў пра Сталіна няшчыра, што на самой справе ўсё бачыў і разумеў па-людзку, a не па-функцыянэрску, што „ня верыў”. He, верыў. I, бадай, так моцна, што новыя часы зусім загналі яго ў кут. Мы атаясамлівалі яго зь Вільняй, зь імёнамі тых, каго ён там ведаў, з эўрапейскім духам у беларускай паэзіі. А ён, улаўраны й народны, чалавек прэзыдыюмаў і прывілеяў, ператварыўся ў сапраўдны наглуха задраены танк на п’едэстале — такі самы, як стаіць каля ягонага дому ў Менску. Напісаўшы мноства тамоў, ён так і не сказаў ні слова пра тое, хто ён, і, будучы ўвесь час навідавоку, стаў, бадай, самым замкнёным, таемным і загадкавым чалавекам у беларускай літаратуры.
    „Недалёкі” — занадта простая разгадка ягонае таямніцы. Паэт узроўню Купалы й Багдановіча — недалёкі чалавек, — гучыць занадта парадаксальна для дэфініцыі. I таму, думаю, яшчэ не адно пакаленьне будзе шукаць сапраўднага Танка ў ягоньіх дзёньніках, лістох і вершах, тлумачыць яго й зноў не задавальняцца тлумачэньнем.
    ІДЭЯ МЁРТВАГА ДОМУ
    Тэкст, які падаецца ніжэй, выкананы ў жанры „інфантыльнага снабізму” альбо „снобскага інфантылізму”, — як каму болып падабаецца. Маючы на ўвазе гэткую зыходную жанравую адмоўнасьць, аўтар імкнуўся знайсьці й абазначыць яе станоўчы антыпод — у паэзіі, культуры, палітыцы. Але не знайшоў і таму самаўпэўнена зрабіў выснову пра тое, што заняпад беларускай ідэі ёсьць, і ён непераадольны ў тых формах, у якіх гэтая ідэя йснавала ды йснуе дагэтуль.
    Цяпер для мяне ня так істотна ды вызначальна, хто я — сноб, інфантыл, уцякач, здраднік. Гэтаму ўжо можна здраджваць. Нібыта пасьля доўгае хваробы мне вярнуўся першапачатковы сэнс ідэі: беларушчына — гэта творчасьць. Шматгадовыя ваганьні й прьіблізны сэнс адраджэнства склаліся ў адзіную прычыну паразы на пераможным шляху. Цяпер я ведаю, чаму нашыя першыя сапраўды шчасьлівыя хвіліньі далучэньня да яе сталіся з часам для многіх з нас неахвотным мэханічным дзеяньнем — руцінаю „адраджэньня”. Але першапрычыны такое мэтамарфозьі — у колішнім часе, на пачатку стагодзьдзя. Там, разам з усім, што ў нас ёсьць, закладзеныя падваліны Мёртвага Дому беларускай ідэі.
    Цяпер я ўпершыню зьбіраю да кучы тыя пьітаньні, на якія ў розныя гады стараўся не дашуквацца адказу. Напрыклад, чаму нашыя вялікія паэты-прарокі, і першы зь іх — Купала, зусім невядомыя ў сьвеце? Іх імёнаў няма ў шэрагу Ўітмэнаў з Апалінэрамі... (Праз доўгі час я пераконваў сябе, маўляў, ёсьць клясыка сусьветная і — для ўнутранага карыстаньня, длл служебного пользованйя. Але перачытваць вершы пра долю беларускага мужыка, напісаныя ў раскошным віленскім рэстаране, не хацелася ніколі. Хацелася — калі не пэйзажныя й любоўныя, дык жорсткія, мужныя, ваяўнічыя.) Чаму такі пазытыўны твор беларушчыны, як „Адвечным шляхам” І.Абдзіраловіча, так настойліва ігнаруецца тымі, хто вершыць сёньня тое адраджэньне? I самае-самае: чаму для мовы, культуры, нацыянальнае сьведамасьці няма годнае сустрэчы з боку людзей? Калі гэта дзіва (а такім яно адкрылася нам), дык яно мусіла б быць жаданым дзівам і для астатніх...
    Я ведаю мноства самапераканальных, гіпнатычных адказаў на гэтыя пытаньні. Але яны не даюць выйсьця. Мне ж трэба, каб гэтыя пытаньні аднойчы перасталі стаяць. Хай паўстануць наступныя.
    Купала — заснавальнік традыцыі й заснавальнік заганы. Дойлід Мёртвага Дому. Гэта ён — найвялікшы пясьняр нацыі й адначасова — галоўны ідэоляг руціны (варта параўнаць сьветлую й жывую „Нашу Ніву” А.Уласава з сухой, пратакольнай газэтай, рэдактарам якой стаў Купала). Калі ў пачатку стагодзьдзя (і крыху раней) узьнікла ўнутранае проціборства ў рыфмічнай пбры паміж воляй і доляй, беларушчына зазнала самы імклівы свой узьлёт і тут жа — сваю злаякасную пухліну. Выяўленьне волі ці пошукі долі? Гэта й значыла — творчасьць ці руціна? Гаспадар ці просьбіт, утрыманец? Валоданьне сваёй сытуацыяй ці маўклівы пратэст супраць аб’ектыўных прычынаў? (Аб’ектыўныя прычыны бываюць толькі ў аб’екта.) Таленту ці нават проста жаданьня не хапіла, і перамагло другое. Пошукі долі. Літаратурныя й палітычныя мэтры пачалі множыцца, капіявацца, набіраць штаты — у большасьці на сацыяльную нажыўку. Выяўленьне волі паступова стала выключэньнем з правілаў беларушчыны, магістралю якое занялі пошукі долі. Гэтак славутая „Пагоня” стала выключэньнем у грамадзянскай паэзіі М.Багдановіча.
    I тады прагучаў кліч: шукаць! He будавацца, ня ўзворваць, а шукаць! Дзе? Вядома ж, на шляхох. Беларускі шлях! Ня дом, а гасьцінец, брук, бальшак. 3 гэтага паўстала цэлая філязофія валацугаў, што мыкаюцца без кала й без двара. Сяктак дацягнулі да БНР. Але выенчваньне долі ўжо запаланіла розум, і рушылі ў шлях. Савецкі час і сытуацыя Заходняй Беларусі канчаткова вымелі з традыцыі волю ў абодвух яе значэньнях. Доля стала сымбалем экстэнсіўнага, заняпаднага „росквіту”. Да нашых дзён.
    Адрозьненьне хіба ў тым, што на пачатку стагодзьдзя пад сьцягі шукальнікаў долі йшоў сацыяльна заклапочаны элемэнт, а сёньня пад тыя самыя сьцягі зьбіраецца элемэнт дэклясаваны. Жорсткая насьмешка гісторыі, карыкатура, уедная мэтафара: „Наша Доля”, першая газэта беларускага адраджэньня, сёньня стала органам таварыства інвалідаў...