Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
вш^зш^
ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ
He ведаю, як табе, шаноўны чытач, a мне часам хочацца прайсціся сцежкамі, якімі даўно не ступала нага чалавека. У іх свая вабнасць і прыцягальная сіла. Адразу, ледзь зробіш першыя крокі, душа непрыкметна напаўняецца чымсьці загадкавым, таямнічым. I неспадзявана з’яўляецца такое адчуванне, што ідзеш не адзін, а крочыш разам з адным з тых, хто хадзіў тут шмат гадоў назад і гэтаксама, як і ты, узіраўся ўдалячынь, убіраў у сябе прыгажосць навакольных краявідаў, цешыўся дню сённяшняму і марыў аб дні заўтрашнім. Лішні раз пераконваешся, наколькі ў жыцці ўсё ўзаемазвязана, як паўсюдна дае аб сабе знаць трыадзінства, сэнс якога пасвойму вытлумачваць кожнаму новаму пакаленню — сувязь колішняга, сучаснага і будучага. Адначасова і роздумнатрывожна — усё праходзіць, знікае і нярэдка бясследна, незваротна.
Нешта падобнае адбываецца і на дарогах гісторыі. Сярод іх таксама сустракаюцца не толькі бальшакі — нямала і такіх, якія па волі абставін апынуліся наўзбоч ад іх. Яшчэ ў большай ступені гэта тычыцца людскіх лёсаў. Колькі тых, хто дзякуючы свайму
3
таленту, вялікай творчай энергіі праславіліся пры жыцці, а пасля былі незаслужана забыты! Калі хто і ведае пра іх, дык толькі даследчыкі мінуўіпчыны. Ад усведамлення такой несправядлівасці неяк самотліватужліва становіцца на сэрцы. I хочацца, наколькі тое залежыць ад цябе, вярнуць імёны выдатных людзей з небыцця.
Так і нарадзілася задума кнігі «Элегіі забытых дарог>>. Яе героямі сталі асобы, што на небасхіле нацыянальнай гісторыі ззяюць зоркамі першай велічыні.
Аутар
ДА ПРАУДЫ ТУРЭЦКАН — ДЫ ВЕРУ ХРЫСЦІЯНСКУЮ
ІВАН ПЕРАСВЕТАЎ
Ці не ў кожнага, хто з гісторыяй знаёмы на ўзроўні сярэдняй школы, у памяці часта ажывае гэты малюнак.
Уздыбленыя коні, нервова перабіраючы пярэднімі нагамі, на нейкае імгненне застылі ў трывожным чаканні, каб адразу, ледзь вершнікі зробяць патрэбны знак, з месца панесціся галопам насустрач адзін аднаму. А коннікі, схіліўшыся, маланкава пераадолеюць некалькі метраў, выпрастаюцца і з гучнымі воклічамі, ад якіх скалынецца наваколле, трымаючы ў правай руцэ кап’ё, напоўняцца адзіным жаданнем — першым паразіць праціўніка. Ззаду абодвух будуць маўкліва назіраць за гэтым паядынкам тысячы людзей. Яіпчэ колькі хвілін — і пачнецца лютая сеча, якую не часта пабачыш, а пакуль рускія і татары сцішыліся... Ды вось коннікі сышліся на адлегласць, з якой без асаблівай цяжкасці можна пацэліць у сэрца суперніка. Быццам маланкі, панесліся вялізныя вострыя стрэлы — коп’і.
Кожны бок падрыхтаваўся славіць свайго пераможцу. Але што гэта? I той, і другі адначасова, як падкошаныя, зваліліся з сёдлаў. Падбегчы б, паглядзець, магчыма, каторы яшчэ жывы, але, цяжка паранены, разумее, што спадзявання на выратаванне няма, таму і спяшаецца развітацца з жыццём. Падбегчы б, ды не да гэтага! Ужо сышліся тыя, хто маўкліва
5
назіраў за паядынкам, і пачалася вядомая Кулікоўская бітва. А на полі, такім вялізным, што немагчыма акінуць вокам, засталіся ляжаць Перасвет і Чалібей — героі двух народаў, рускага і татарскага. Абодва аднолькава мужныя і валявыя, абодва адданыя сваёй радзіме, а таму вартыя таго, каб назаўсёды застацца ў памяці нашчадкаў.
Аднак мяне цікавіць першы з коннікаўваяроў — манах ТроіцкаСергіевай лаўры Перасвет, які да пострыгу быў бранскім баярынам, меў імя Аляксандр. 1 не таму, што Чалібей належаў да захопнікаў, а іх, як вядома, не прынята ўспамінаць добрымі словамі. I нават не таму, што прыклад Перасвета лішні раз нагадвае, як у цяжкую часіну на абарону Айчыны рашуча выступаюць сумленныя людзі, незалежна ад таго, якое становішча ў грамадстве займаюць і да якіх сацыяльных слаёў належаць. (Перасвет з родным братам Аслябам далучыўся да войска Дзмітрыя Данскога ў 1380 годзе, калі князь, накіроўваючыся ў паход супраць туркаў, завітаў у ТроіцкаСергіевую лаўру, дзе прападобны Сергій і прапанаваў братамманахам суправаджаць рускае войска. Супраць Чалібея Перасвет выступіў па ўласным жаданні, бо зразумеў, што не знойдзецца іншых ахвотнікаў супрацьстаяць яму — усе былі напалоханы не толькі ваяўнічасцю Чалібея, a і яго волатаўскім выглядам.)
Патрэба згадаць Перасвета з’явілася з іншай нагоды, бо чалавек, пра якога пойдзе гаворка далей, лічыў сябе прамым нашчадкам гэтага бранскага двараніна, пасля манаха і героя Кулікоўскай бітвы. Сам Іван Перасветаў наконт сваяцтва з Перасветам сведчыў наступнае: «Помнная свонх прашур н прадед, как служнлн верно государем, русскнм... Пересвет н Ослябя... на Донском побошце прм велнком князе Дмнтрне йвановнче за веру хрнстнанскую н за святые церквн н за честь государеву пострадалн н главы свон положнлн». Праўда, тут патрэбна невялікае, але істотнае ўдакладненне: Асляба на Кулікоўскім полі не загінуў, а пасля бітвы вярнуўся назад у манастыр.
А ўсё ж якое дачыненне мае Іван Перасветаў да Беларусі? А справа ў тым, што ён паходзіў з Вялікага княства Літоўскага і сам прызнаваўся: быў «выедей нз Лнтвы». I хутчэй з той часткі княства, якая сёння
6
з’яўляецца тэрыторыяй нашай дзяржавы. На карысць гэтаму сведчыць добра знаёмае беларусам слова «юнакі», што сустракаецца ў творах Перасветава,— а ён вядомы публіцыст, прадстаўнік грамадскапалітычнай думкі XVI стагоддзя, хоць і напісаны ўсе яны паруску. Нярэдкія і польскія словы, што таксама апраўдана, бо Перасветаў шмат гадоў служыў у войску Жыгімонта I.
Наогул, творы Перасветава даюць магчымасць, няхай і эскізна, узнавіць яго біяграфію, бо няма дакладных звестак нават аб гадах нараджэння і смерці. Напісанае ім склала даволі аб’ёмны том, выпушчаны выдавецтвам Акадэміі навук СССР у 1956 годзе пад рэдакцыяй Дзмітрыя Ліхачова (Падрыхт. тэкстаў да ДРУКУ А Зіміна; апошні з’яўляецца і аўтарам кнігі <4. С. Перасветаў і яго сучаснікі», што пабачыла свет у тым жа выдавецтве праз два гады пасля «Твораў»).
Першаадкрывальнікам некаторых з гэтых твораў стаў Мікалай Карамзін, які першы звярнуў увагу на перасветаўскія казанні аб кнігах і на галоўнае з яго публіцыстычнай спадчыны «Казанне пра МагметСултана», змешчаныя ў Ніканаўскім летапісе. Праўда, у іх прозвішча аўтара не называлася, а таму доўгі час гэтыя творы з імем Перасветава не звязвалі. Толькі каля 1816 года Карамзін атрымаў копію, зробленую для яго з часткі рукапіснага зборніка, што знаходзіўся ў аднаго са стараабрадцаў і змяшчаў у сабе некалькі твораў Перасветава з указаннем прозвішча. Два з іх — «Вялікую чалабітную» і «Малую чалабітную» Карамзін узнавіў ва ўрыўках у заключнай частцы IX тома сваёй «Гісторыі дзяржавы Расійскай», якая выйшла ў 1831 годзе. Гэтая частка спадчыны Перасветава ў томе была названа «Эпісталіяй». Пасля ў многіх публікацыях упаміналася толькі так.
Цяпер якраз час паспрабаваць узнавіць асобныя моманты біяграфіі Перасветава.
Важна такое яго прызнанне: «служнл... трем королям». У адной з «Чалабітных» дакладна ўказана і аўтарства: «йвашко Семенов сын Пересветова». Пад трыма каралямі маюцца на ўвазе ўжо названы Жыгімонт I, а таксама чэшскі кароль, аўстрыйскі эрцгерцаг Фердынанд і венгерскі кароль, трансільванскі князь Ян Заполья.
7
А вось пра службу больш канкрэтна: «Было нас, государь (зварот да Івана IV,— A. М.), нас 300 дворян королевскнх, короля польского». У іншым месцы: «Было, государь, нас, дворян польского короля, пятьсот». Разбег у колькасці ваяроў не трэба тлумачыць няўважлівасцю аўтара «Чалабітнай». Хутчэй за ўсё Перасветаў у кожным выпадку ўспамінаў розныя перыяды службы ў Жыгімонта I. А калі дакладней — у наёмных войсках Фёдара Салегі, да якога прыйшоў недзе ў канцы 1528 года. Сапега ж у сваю чаргу «с ведома» Жыгімонта I знаходзіўся на службе ў Яна Заполья, які з’яўляўся стаўленікам турэцкага султана. Агульнасць інтарэсаў узнікла невыпадкова: туркі падтрымлівалі Заполью ў барацьбе з каралём Чэхіі Фердынандам I.
Разам з Сапегам Перасветаў служыў у венгерскага караля да канца 1531 га — пачатку 1532 года, пакуль не настала перамір’е паміж прэтэндэнтамі на венгерскі прастол, аднак ён мог развітацца са сваімі нядаўнімі гаспадарамі і па іншай прычыне. У польскай шляхты ўзмацнялася незадаволенасць пратурэцкай арыентацыяй Запольі. А ў выніку Перасветаў парваў і з Сапегам. Ён паступіў на службу да Андрэя Танчынскагамалодшага.
Было два Андрэі Танчынскія. Першы ў 1527 годзе стаў кракаўскім ваяводам. У дадзеным выпадку маецца на ўвазе Андрэй, стрыечны брат «кракаўскага», ён адначасова з’яўляўся родным братам Яна Танчынскага, за якім была замужам сястра Сапегі Дабрухна. Атрымліваецца, што на службу да Танчынскага Іван Сямёнавіч перайшоў усё ж па рэкамендацыі Сапегі.
Маёмаснае становішча Перасветава палепшылася. Цяпер ён нёс службу не на шасці конях, як дагэтуль, а на сямі.
Танчынскі падзяляў пазіцыю чэшскага караля, і Перасветаў ездзіў да Фердынанда з «королевскнмп грамотамн». A 5 верасня 1532 года Танчынскі з атрадам у сто коннікаў прыехаў у Вену, каб удзельнічаць у вайне з туркамі. У складзе атрада быў і Перасветаў. Яго служба пад камандаваннем Танчынскага працягвалася, відаць, да 1534 года, калі баявыя дзеянні спыніліся і адпала неабходнасць у дапамозе з боку Жыгімонта I.
Са слоў самога Івана Сямёнавіча, ён накіраваўся «на Волоскую землю» — у Малдавію, дзе каля пяці меся
8
цаў знаходзіўся пры двары ваяводы Пятра Рарэша ў Сочаве. Потым «оставнв службы богатые н безкручннные», вырашыў падацца ў Маскву, бо шмат добрага наслухаўся пра нядаўняга князя Івана III. А падобныя сведчанні пра Івана Васілевіча атрымаў ад «многнх мудрецов» і «велнкмх дохтуров н фнлософов».
У Маскве Перасветаў апынуўся прыкладна ў 1538— 1539 гадах. Прыехаў не з пустымі рукамі: вывез з сабою з каралеўства кніжкі і «образцы службы» — «шнты гусарскме маквдонского образца, с клеем н с кожею сырнцею н с краскамн н с рожны железнымн». Прапанаваў іх узяць на ўзбраенне рускага войска, дзеля чаго выказаў жаданне адкрыць спецыяльную майстэрню для іх вырабу.
У 1533 годзе вялікім князем усяе Русі быў аб’яўлены сын Васіля III Іванавіча, які ўвайшоў у гісторыю як Іван IV, пазней пад прозвішчам Грозны. А паколькі на той час яму споўнілася ўсяго тры гады, рэгенткай па 1538 год з’яўлялася яго маці Алена Глінская. Пасля яе смерці з 1538 па 1548 год Маскоўскай дзяржавай правілі баярскія групоўкі Шуйскіх, Бельскіх, Глінскіх. Іван IV самастойна пачаў кіраваць з 1549 года, хоць ужо ў 1547 годзе быў аб’яўлены маскоўскім царом.
Да Івана IV, нягледзячы на мал