• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    едыцыі. Хоць ІІятра 1 і не было ў жывых, ажыццяўленне планаў па асваенні далёкіх зямель працягвалася. А паколькі Пётр II, які заняў прастол у адзінаццацігадовым узросце ў выніку першага дварцовага перавароту, што адбыўся 28 студзеня 1725 года, важныя рашэнні сам прымаць не мог, гэтыя абавязкі ўскладаліся на Сенат. 3 мая 1727 года, калі
    47
    экспедыцыя Берынга ў Ахоцку рыхтавалася да зімоўкі, ён прыняў рашэнне аб пошуку новых зямель і заклікаў падданства нямірных іншаземцаў паслаць кагонебудзь з оберафіцэраў — адмысловага чалавека па разглядзе губернатарскаму, і з ім казацкага кіраўніка Шастакова.
    Імянны ўказ (ад імя цара) з такім зместам атрымаў у Пецярбургу ў чэрвені таго ж года якуцкі казацкі начальнік палкоўнік Афанасій Шастакоў. Ва ўказе канкрэтызаваліся задачы па асваенні Чукоткі, а пры спрыяльных магчымасцях нават Вялікай зямлі — на той час так называлася Аляска, пра якую згадвалі многія першапраходцы. Таму пра яе ведаў і Пётр I.
    Спачатку шлях Шастакова ляжаў у Табольск, дзе ён уручьіў мясцоваму губернатару царскі ўказ. Шастакоў прыбыў з невялікім атрадам, які ў Табольску быў значна папоўнены, паколькі да яго далучыліся геадэзіст Міхаіл Гвоздзеў, падштурман Іван Фёдараў з 400 казакамі і 10 матросамі і драгунскі капітан Дзмітрый Паўлуцкі. Праўда, В. Грыцкевіч, аўтар нарыса пра Паўлуцкага «Па Чукотцы», сцвярджае, што Фёдараў і Гвоздзеў знаходзіліся з Шастаковым яшчэ ў Пецярбургу.
    У 1729 годзе экспедыцыя прыбыла ў Якуцк. Шастакоў, узважыўшы абставіны, вырашыў, што будзе лепш, калі яна падзеліцца на два самастойныя атрады, якія пачнуць выконваць адну і тую ж задачу, але кожны пойдзе сваім маршрутам. Частку экспедыцыі, што пакуль заставалася ў Якуцку, узначаліў Паўлуцкі.
    Паўлуцкі з’яўляўся патомкам ураджэнца Вялікага княства Літоўскага Яна Паўлоцкага. Захаваліся звесткі, што Паўлоцкі ў 1622 годзе быў запісаны ў Табольску «баярскім сынам». Праз тры гады ў яго абавязкі ўваходзіла сустракаць служылых людзей з пасольства да калмыкаў. У 1648 годзе Паўлоцкі ўжо стаў «архіепіскупскім прыказным». На думку В. Грыцкевіча, «прозвішча Паўлоцкі» паступова ператварылася ў «Паўлуцкі», яго і насіў драгунскі капітан Дзмітрый Паўлуцкі, які жыў у Табольску. Значыць, Паўлуцкі яшчэ адзін з нашых землякоў, каго лёс закінуў у Расію.
    Шастакоў са сваімі людзьмі, а ў атрадзе было больш за сто чалавек, па моры перайшоў у Тауйскую губу, a затым у канцы лістапада 1729 года накіраваўся на паўночны ўсход, рухаючыся па паўднёвых схілах Ка
    48
    лымскага нагор’я і збіраючы ясак у мясцовага насельніцтва. У асноўным яму сустракаліся каракі, якія яшчэ не трапілі ў залежнасць ад Расіі. Гэта быў спакойны, дружалюбны народ, яны без пярэчанняў выконвалі павіннасць, не кажучы пра тую частку каракаў, якая была ўжо далучана да Расіі.
    Чукчы ж праяўлялі ваяўнічасць. I не толькі ў дачыненні да рускіх, а і да каракаў, якія плацілі ясак і жылі каля Алюторска. Чукчы часта ўступалі з імі ва ўзброеныя сутычкі, бралі ў палон жанчын і дзяцей, захоплівалі статкі аленяў. А да такой жорсткасці прыводзіла, так сказаць, ушчамленне інтарэсаў чукчаў з боку каракаў. Хоць віны апошніх у гэтым не было. Так вырашыла сама прырода.
    Штогод з надыходам вясны шматлікія статкі аленяў, у кожным з якіх налічвалася ад 300 да 500 галоў, рухаліся да Ледавітага акіяна, каб уратавацца ад камароў і рознай машкары, што не давалі ім спакою летам. Восенню цяпер ужо з маладняком, яны вярталіся назад, каб перазімаваць у лясах, якія знаходзіліся далей на поўдзень. I гэтак паўтаралася гадамі, дзесяцігоддзямі. На шляху аленяў неаднойчы сустракаліся водныя перашкоды, але жывёлы інстынктыўна адчувалі, дзе лепей пераправіцца, і кожны раз рухаліся да месца, вядомага яшчэ іх суродзічам.
    Адна з такіх перапраў знаходзілася на рацэ Анадыр, непадалёку ад ракі Чырвонай. На паўднёвым беразе яе, у чаканні статкаў, загадзя збіраліся каракі і тунгусы, на паўночным — чукчы.
    Вынікі палявання залежалі ад таго, як шмат аленяў удасца тым ці іншым даўжэй затрымаць на сваім беразе. Каракі былі ў выйгрышным становііпчы, бо яны атрымлівалі магчымасць першымі забіваць іх пасля доўгай зімы — заўсёды лютай і найчасцей галоднай, таму аляняціна была такой жаданай.
    Па ўсім беразе Анадыра запальваліся дзесяткі кастроў. Полымя палохала аленяў, яны збіваліся ў гурты, і так было лягчэй паляваць на іх. Як правіла, каракі і тунгусы атрымлівалі багатую здабычу. Чукчы з зайздрасцю назіралі за іх дзеяннямі, нецярпліва чакаючы, калі прыйдзе чарга самім паляваць, а спалоханыя жывёліны доўга насіліся ўзадуперад па паўднёвым беразе, пакуль не асмельваліся пачаць пераправу.
    49
    Часта здабьгча чукчаў была куды меншай, чым іх пастаянных ворагаў. Канечне, яны ў выйгрышным становішчы знаходзіліся восенню, калі першымі сустракалі статкі, як цяпер каракі і тунгусы. Тым не менш чукчы лічылі сябе абдзеленымі, пакрыўджанымі.
    Так званыя «нфмірныя чукчы», як яны пастаянна згадваліся ў розных данясеннях і рапартах мясцовага начальства, чарговую вылазку супраць каракаў зрабілі незадоўта да прыходу атрада Шастакова. Такое нахабства абурыла Афанасія Фядотавіча, і ён кінуўся ў пагоню. Заспеў чукчаў 14 мая 1730 года непадалёку ад вусця Пенжыны, дзе і завязалася лютая бойка. На жаль, гэты дзень стаў у яго жыцці апошнім.
    Паўлуцкі пасля ад’езду Шастакова 27 жніўня 1729 года накіраваў у Анадыр на двух невялікіх суднах атрад з 60 казакаў на чале з прапаршчыкам Макаравым, a ў хуткім часе і сам рушыў у дарогу, пакінуўшы частку сваіх людзей у Якуцку. Зіму Паўлуцкі правёў у Ніжнекалымскім зімніку, а вясной з атрадам працягваў рухацца ў Анадыр. Тут і прыйшла да Дзмітрыя Іванавіча вестка аб гібелі Шастакова. Той, даўшы яму ў падначаленне частку экспедыцыі, зрабіў Паўлуцкага па сутнасці сваім намеснікам; Дзмітрый аўтаматычна станавіўся начальнікам экспедыцыі. А значыць, трэба было дзейнічаць рашуча, каб не запанавала безуладдзе.
    На другі дзень пасля сумнай гэтай весткі Дзмітрый Іванавіч накіраваў у Якуцк свайго пасланца. Паўлуцкі разумеў, што пры такіх абставінах прамаруджваць нельга. Карыстаючыся гібеллю Шастакова, знойдуцца ахвочыя выказаць непакорнасць. 1 ў сваёй перасцярозе не памыліўся. У Якуцку, праўда, усё абьпплося спакойна. Служылы Пётр Шастакоў, да якога Паўлуцкі і паслаў свайго чалавека, сабраў людзей і накіраваўся, як таго патрабаваў новы начальнік, у Анадыр.
    Інакш разгортваліся падзеі ў Ахоцку, дзе тады знаходзіліся Фёдараў, Гвоздзеў, а таксама ботавы чаляднік 1. Спешнеў і штурман Я. Генс (у некаторых публікацыях згадваецца як Я. Гетс). Яны былі пасланы сюды Паўлуцкім для пабудовы судна, на якім можна было б пачаць абследаванне ўзбярэжжа Чукоткі і праліва паміж Азіяй і Еўропай. Новы бот атрымаў назву «Усходні Гаўрыіл». Па аналогіі з «Св. Гаўрыілам»,
    50
    Ахоцкі порт
    на якім дагэтуль плаваў са сваімі людзьмі Берынг і які Паўлуцкі таксама браў пад сваё камандаванне. Цяпер Дзмітрый Іванавіч загадаў Генсу разам з Фёдаравым, Спешневым і Гвоздзевым на «Усходнім Гаўрыіле» і «Св. Гаўрыіле» гОіысці ў Анадыр. Аднак, паколькі быў не ўпэўнены, піто «Св. Гаўрыіл» знаходзіцца ў Ахоцку, у сваім распараджэнні агаворваў, што Генсу, магчыма, давядзецца адпраўляцца на Камчатку і там чакаць далейшых указанняў.
    «Св. Гаўрыіла» і на самой справе ў Ахоцку не было. Генс дачакаўся яго прыбыцця і аб’явіў камандзе, што начальнікам экспедыцьгі цянер з’яўляецца Паўлуцкі, a ён, Генс, становіцца штурманам на гэтым боце.
    Дакладна невядома, што стала прьвіынай незадавальнення каманды — тое, што ўладу ў свае рукі цалкам браў Паўлуцкі, ці прызначэнне Генса штурманам на «Св. Гаўрыіле». Відаць, усё ж апошняе, бо каманда дагэтуль выконвала распараджэнні Паўлуцкага.
    Генса вырашылі на борт не пускаць. Адзін з членаў каманды Крупышаў, стоячы на палубе з нажом у руках, заявіў, што заб’е яго. Пасля такой пагрозы Генсу давялося адступіць, але ён вырашыў час марна не бавіць. Адышоўшы вёрст на трыццаць у тундру, Генс заняўся справай, якая ў тамашніх мясцінах прыносіла вялікі прыбытак. Мясцовае насельніцтва з прыходам сюды расіян прыахвоцілася да спіртных напіткаў. A паколькі яны зза вялікай адлегласці дастаўляліся
    51
    нерэгулярна і не ў той колькасці, што патрабавалася, Генс заняўся вырабам віна, якое збываў тунгусам і каракам. У якасці платы браў дарагія скуры, а яны карысталіся вялікім попытам як на расійскім, так і замежным рынку.
    5	верасня 1730 года з Камчаткі вярнуўся бот «Усходні Гаўрыіл» пад камандаваннем Фёдарава. Цяпер Генсу можна было не баючыся, станавіцца штурманам на «Св. Гаўрыіле». Праўда, і на гэты раз знайшліся незадаволеныя яго з’яўленнем. У прыватнасці, служылы Іван Зуеў спрабаваў падбухторваць таварышаў, але яго адразу закавалі ў кандалы і з двума казакамі адправілі ў Якуцк.
    «Св. Гаўрыіл» і «Усходні Гаўрыіл» 18 верасня пакінулі Ахоцк. Перад Генсам і Фёдаравым Паўлуцкі паставіў задачу правесці даследаванне Вялікай зямлі. Спачатку не пашанцавала. Калі экспедыцыя дасягнула Камчаткі, 2 кастрычніка судны трапілі ў буру. Мора разгулялася не на жарт. Шквальны вецер парваў ва «Усходняга Гаўрыіла» парусы, а праз некаторы час быў зламаны руль, бот пачало раскачваць, заліваць вадой. Каманда спрабавала ўратаваць яго. He спыняючыся, адкачвалі ваду.
    Так працягвалася да 4 кастрычніка. Але яшчэ адзін шквал і «Усходні Гаўрыіл» быў выкінуты на бераг. Адбылося гэта ў 30 вёрстах ад вусця ракі Вялікай. «Св. Гаўрыілу» ўсё ж удалося яшчэ 30 верасня прычаліць да берага. Зімаваць вырашылі ў Бальшарэцку.
    Вясной 1731 года Генс, узяўшы на борт тых, хто ўцалеў на боце «Усходні Гаўрыіл», прадоўжыў плаванне. Абагнуўшы мыс Лапатка, прыбылі ў Ніжнекамчацк, дзе папоўнілі запасы харчу. Судна і так было ўжо перагружана, а цяпер — тым больш. Генс бачыў выйсце ў тым, каб частку людзей — найперш з каманды «Усходняга Гаўрыіла» — высадзіць на бераг і меркаваў ісці да Анадырскага вусця.
    На жаль, планам не ўдалося ажыццявіцца, і на тое паўплывалі дзве прычыны. Якраз пачалося паўстанне камчадалаў, узнікла пагроза для Ніжнекамчацка. Акрамя таго, Генс захварэў. Каманда спешна пачала рыхтавацца да зімоўкі. Размясціліся ля вусця ракі Камчаткі. Пабудавалі два жылыя дамы, капліцу, сві
    52
    ран. Адпаведным чынам усё ўмацавалі, каб пры неабходнасці адбіць напад камчадалаў.
    Так узнік Ніжнекамчацкі астрог.
    Па завяршэнні работ Генс паслаў данясенне Паўлуцкаму, у якім паведаміў аб прычынах зімоўкі. Дзмітрый Іванавіч, атрыма