Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
йперш для таго, каб завалодаць Казанню. Папершае, ад гэтага горада для цара пастаянныя «велнкне досады», а падругое, тамашнія мясціны «подрайская землнца»: «Да тому велмн днвнмся, что таковая землнца не велнкая, велмн угодная, у такого велнкого, снлного царя под пазухою, а не в дружбе, a он ей долго терьпнт н кручнну от ннх велнкую прнннмает; хотя бы таковая землнца угодная н в дружбе была, нно было ей не мочно терпетн за такое угодне».
А для барацьбы з крымскім ханам Перасветаў прапаноўваў пабудаваць уздоўж паўднёвых граніц Маскоўскай дзяржавы шэраг крэпасцей, размясціўшы іх ланцугом, а ў кожнай з іх трымаць пастаянныя баявыя атрады. Агульная колькасць абаронцаў павінна быць да 20 тысяч «юнаков», якія добра абучаны і ўзброены. Дзеля ўзмацнення дзяржавы ён не адмаўляў і жорсткіх мер. I тут таксама звяртаўся да вопьггу турэцкага султана. Калі яго хабарнікісуддзі парушылі правіла: «не дружнтеся с неправдою, держнтеся правды...», загадаў зняць з іх скуру і пры гэтым яшчэ пажартаваў «пачорнаму»; «Есть лн сне обростут телом опять, мно нм внна отдастся». Пасля скуры (і падумаць страшна!)
14
былі вывешаны ў судах з прымацаванай на іх паперай: «Без таковыя грозы правды в царстве не мочно ввестн».
Паняцце «грозы» сустракаецца ў творах Перасветава неаднойчы. Пад «грозой» ён меў на ўвазе цвёрдасць волі правіцеля, калі той мусіў прымаць самыя строгія меры дзеля парадку ў дзяржаве: «Царь кроток н сммрен на царстве своем, н царство его оскуднеет, м слава его нмзнтся. Царь на царстве грозен н мудр, царство его шнреет, н нмя его славно по всем землям... Как конь под царем без узды, так царство без грозы». Але «гроза» не павінна весці да несправядлівасці.
Важным з’яўляецца дыялог валошскага ваяводы Пятра і нейкага «масквіцяніна» Ваські Мерцалава з «Вялікай чалабітнай»: «Таковое царство велнкое, н снльное, н славное, н всем богатое царство Московское, есть лн в том царстве правда?.. Ты гораздо знаешь про то царство Московское, скажн мне подлннно! Вера, государь, хрнстнанская добра, всем сполна, н красота церковная велнка, а правды нет». Пачуўшы такое, ваявода са словамі: «Колн правды нет, то м всего нет»,— заллакаў.
Паняцце «праўды>> Перасветаў асэнсоўвае ў іншых месцах: «Бог помогает не леннвым, но кто труды прнннмает н Бога на помоіць прнзывает, да кто правду любнт м праведен суд суднт: правда Боп сердечная радость, а царю велнкая мудрость»; «Правда Богу сердечная радость, а царю велнкая мудрость н снла»; «Правду Бог любнт снльнее всего».
Ёсць у яго і нечаканае выказванне: «...не веру Бог любнт, но правду...». Аднак яно хутчэй за ўсё з’явілася не зпад пяра Перасветава, а было дабаўлена кімсьці з перапісчыкаў. У цэлым, праўда для Перасветава не столькі маральны, колькі палітычны ідэал, і яна цесна звязана з яшчэ адным важным паняццем — справядлівасцю. А справяддівасць — усё, што працуе ў імя праўды. Таму Перасветаў заставаўся жорсткім прыхільнікам цэнтралізаванай улады, якая карае люта непаслушнікаў і адначасова не прымае насілля над тымі, хто жыве праведна, не парушае законаў: «Которая земля порабоіцена, в той земле все зло сотворяется: татьба, разбой, обнда, всему царству оскудненне веліікое; всем Бога гневят, дьяволу угождаются». Або: «В котором царстве людм порабоіцены н в том царстве людн не храбры н к бою протнв недрута не смелы:
15
порабоіценный бо человек срама не бонтся, а честм себе не добывает, хотя снлен нлн не сплен, н речет так: однако есмн холоп, пного мне нменн не прнбудет».
Але як тады быць з парадамі аб заваёве Казані? Атрымліваецца, што Перасветаў супярэчыць самому сабе. 3 аднаго боку, заклікае Івана IV да захопу новых зямель, а з другога — выступае супраць закабалення народа.
А справа ў тым, што Перасветаў бачыў у асобе рускага цара ідэал і быў перакананы: кожны, хто будзе жыць у Маскоўскай дзяржаве, не парушаючы яе законаў, зможа адчуць сябе пасапраўднаму шчаслівым і свабодным. У гэтым, канечне, абмежаванасць сацыяльнафіласофскіх поглядаў Перасветава. Дый, калі зірнуць глыбей, і вобразы антыподаў у яго творах — візантыйскага і турэцкага правіцеляў — далёкія ад рэальных асоб. Тут правільней гаварыць аб мастацкім абагульненні. Асабліва гэта тычыцца візантыйскага імператара, якога Перасветаў называе Канстанцінам Іванавічам, хоць бацькам сапраўднага Канстанціна VIII Палеалога быў Мануіл. Ды і МагметСултан не зусім узяты «з натуры». Канешне, у першую чаргу меўся на ўвазе турэцкі султан Мухамед II, але выкарыстаны і асобныя моманты з біяграфіі другога турэцкага правіцеля — Сулеймана Раскошнага (паруску Велнколепного).
Думаецца, Перасветаў часам наўмысна адступаў ад гістарычнай праўды, змагаючыся за палітьгчны ідэал. Яму неабходны быў канкрэтны матэрыял, каб паклаўшы яго ў аснову разваг, змадэляваць тую сістэму дзяржаўных, грамадскіх і чалавечых каштоўнасцей, увасабленне якой і хацеў бачыць ён на Русі. Гэтаксама ў асобе Івана IV шукаў ідэальнага правіцеля, верыў у яго, таму і падказваў цару, з каго браць прыклад. А ў Маскоўскай дзяржаве ў цэлым бачыў сілу, здольную дапамагчы ўсім праваслаўным народам, якія знаходзіліся пад уладай Асманскай імперыі, вызваліцца ад «наснлнй турецкого царянноплеменннка».
Наконт поглядаў Перасветава ў нечым можна спрачацца, асабліва суадносячы іх з сённяшнімі рэаліямі. Але ж не будзем забываць, што яго творы цікавыя і з літаратурнага боку. Гэта помнікі, якія належаць і беларускай літаратуры. Казанні, чалабітныя напісаны не казённай, а жывой мовай. Многія выказванні аўтара з’яўляюцца афарызмамі. У мастацкую канву твораў,
16
развіваючы тагачасную літаратурную традыцыю, Перасветаў уводзіў прытчы. Асобныя з іх зусім успрымаюцца дыдактычна,— прытым што гэта, як вядома, тая якасць, без якой падобны жанр не абыходзіцца. Урокі маралі, закладзеныя ў іх, непасрэдна звязаны з жыццём, а яго Перасветаў добра ведаў і любіў. Расказваючы аб арле і змяі, аб «ваннннку», што прыйшоў да Аўгустакесара, ці аб царградскіх пакутніках, ён унушыў думку аб неабходнасці панавання ў дзяржаве парадку і спакою. Гэта збліжае казанні Перасветава з лепшымі творамі старажытнарускай літаратуры, якая надавала прытчам вялікую ўвагу. Няма сумнення, што маючы вялікі талент, Перасветаў быў знаёмы з лепшымі набыткамі літаратуры, добра ведаў і гісторыю. I не толькі Русі, Візантыі, Турцыі. Прыгадванне кесара Аўтуста, Аляксандра Македонскага пацвярджае, што Перасветаў быў адным з найбольш адукаваных людзей на Русі ў эпоху Івана Грознага.
«Казанне пра МагметСултана» заканчваецца такімі словамі: «Чтобы к той нстннной вере хрнстнанской да правда турецкая, пно бы с ннмн ангелы беседовалн». За імі — увесь Перасветаў, з яго жаданнем ідэальнага грамадства, якое б увабрала ў сабе ўсё лепшае, што ёсць у розных народаў, і з імкненнем зблізіць народы. А такая мара ва ўсе часы не пакідала лепшых людзей.
Перасветаў, вадай, стаў сам ахвярай беззаконня. Знайшліся ахвотнікі абвінаваціць яго ў здрадзе. Меркаваць так дае падставы «черный спнсок йвашкн Пересветова да Петра Губастого н нные спнскн», які захаваўся ў «Вопісе царскага архіва» за 1562—1572 гг. А калі гэта сагтраўды так, відавочна, што з Перасветавым расправіліся тыя, хто зайздросціў падтрымцы, якую ён меў з боку Івана IV. А той лёгка многае прымаў на веру. Маючы неўраўнаважаны характар хварэючы на падазронасць, шукаў новых і новых ворагаў.
^2І§І§|[||^
МАНГАЗЕЯ — КРАЙ СВЕТУ
ЮРЫЙ ДАЛГУШЫН
Прыемна, разгарнуўшы кнігу, напаткаць у ёй радкі, у якіх за скупасцю згадак паўстае, калі задумацца, цэлы перыяд у гісторыі, дачыненне да падзей якой мелі і беларусы. А гэты запіс, што прыводзіцца ў зборніку «Рукопнсное наследне Древней Русн», выдадзеным у Ленінградзе ў 1972 годзе, а калі канкрэтней — у артыкуле А. Копанева «Пінежскі летаігісец XVII ст.», якраз з такіх: «Лета 7105 (па новым стылі 1597 год.— A. М.) году Юрье Долгушнн, устьцылемец, да пан лнтовскмй полонннк, да Смнрной, пннежаннн лавелец, впервые Мунгазею проведалн Надым реку, а на другой день Таз реку».
«Лнтовскнй полоннмк» — жыхар Вялікага княства Літоўскага. Узяты ў час вайны Маскоўскай дзяржавай у палон, ён апынуўся далёка ад роднага дома. Наўрад ці трэба сумнявацца ў «літоўскім» паходжанні Далгушына, які ў паўночныя мясціны трапіў не па сваёй волі. А вось «Смнрной, пннежаннн» — хутчэй, мясцовы. Ён у час згаданага паходу, верагодней за ўсё, у нейкай ступені з’яўляўся свайго роду правадніком, даючы парады, як лепш пераадолець перашкоды, што маглі сустрэцца (і сустракаліся) пры падарожжы ў землі, якія гэтыя смельчакі і ўзяліся з таварышамі пакарыць.
Ды больш за іншых у дадзеным выпадку цікавіць Далгушын. Ён невядомым аўтарам летапісу згадваеода першым невыпадкова. Далгушын узначальваў экспе
18
дыцыю да ракі Таз. I ў гэтым пераконвае знаёмства з літаратурай, прысвечанай пакарэнню рускімі Поўначы і Сібіры. Паслаў Далгушына «праведаць Надым», a пасля раку Таз Барыс Гадуноў. Але якіхнебудзь звестак з біяграфіі гэтага падарожніка не захавалася.
Можна меркаваць, што яго жыццёвы шлях рэзка перайначыўся пасля Лівонскай вайны, развязанай у 1559 годзе першым царом «усяе Русі» Іванам Грозным. Тады ён, змагаючыся за выхад да Балтыйскага мора, супрацьстаяў не толькі Лівонскаму ордэну, а і Швецыі, Полыпчы, Вялікаму княству Літоўскаму — апошнія дзве ў 1569 годзе аб’ядналіся ў адну дзяржаву Рэч Паспалітую.
3 абодвух бакоў хапала не толькі забітых, але і палонных. Асабліва іх шмат было пры ўзяцці Полацка, з абаронцамі якога рускі цар расправіўся вельмі жорстка. Але засталося нямала і тых, каго памілавалі. Просталюдзінаў, так званых «чорных людзей» Грозны, як гэта рабілася ў падобных выпадках і раней, «велел роздатн по боярам м по дьякам м по всем прнказным людям, п князям н детям боярскнм». Інакш паставіўся да шляхты, «літоўскіх» салдат, рамеснікаў. Яны мелі выбар — турму альбо магчымасць прысягнуць на вернасць Маскве.
Падумаць было над чым. Турма, канечне, не салодкае жыццё, але, трапіўшы за краты, заставалася спадзяванне, што з цягам часу ўдасца вызваліцца за выкуп, ці быць абмененым на рускіх палонных. Тыя ж, хто прысягаў рускаму цару, назаўсёды развітваўся з Радзімай. Паводле тагачасных звычаяў, ніякіх надзей на вяртанне дамоў, няхай і праз шмат гадоў, не было.
Далгушын ўсё ж выбраў алошняе. Як чалавек смелы, валявы, ён знаходжанне ў турме лічыў абра