• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ўся за імі.
    Для абследавання Вялікай зямлі бот «Св. Гаўрыіл» адправіўся з Ніжнекамчацка 23 ліпеня 1732 года. Каманда складалася з 39 чалавек, сярод якіх знаходзіліся мараход Андрэй Машкоў, Іван Яўрэінаў, Фёдар Лужын. Фёдараў адмаўляўся ад плавання, але яго не паслухаліся і ўзялі цяжка хворага на борт. Абагнуўшы Камчацкі нос, судна 3 жніўня падышло да Анадырскага носа, а яшчэ праз два дні было ўжо ля Чукоцкага носа.
    Паставіўшы судна на якар, каманда ўбачыла чукчаў. Тыя аказаліся міралюбівымі, завязалася гаворка. Мараходаў цікавілі іх звесткі пра Вялікую зямлю. Як высветлілася, чукчы наведваліся туды. Яны паведамілі: «ёсць там лес і рэкі, алень дзікі, куніцы, лісіцы...»
    Затрымаліся ля берага да 11 жніўня, а пасля накіраваліся ў далейшуіо дарогу. Аднак плаванне працягвалася нядоўга. 13 жніўня пачаўся штыль, зноў давялося прыстаць да берага. Гэта быў адзін з астравоў Дыяміда. Каб марна не траціць час, вырашылі ўзяць ясак у мясцовых чукчаў, але тыя заўпарціліся. Давялося пайсці ні з чым, а сілай браць пабаяліся. Спадарожнага ветру чакалі да 15 жніўня, але плаванне працягвалася толькі два дні. 17 жніўня зза штыля зноў прычалілі да чарговага вострава.
    Чым бліжэй была жаданая мэта, тым цяжэй станавілася. I гэта ў той час, калі настрой ва ўсіх быў прыўзняты, бо не сумняваліся, што ў хуткім часе чакаецца сустрэча з Вялікай зямлёй. Таму кожны вымушаны прыпынак балюча адгукаўся v сэрцы. Ды нічога не зробіш, вецер падзьмуць у патрэбным кірунку не прымусіш. Нарэшце, 21 жніўня падышлі яшчэ да аднаго вострава. які ад папярэдняга знаходзіўся ўсяго ў нейкай паўмілі, але зза штылю на пераход патрацілі амаль тры дні.
    У судавы журнал заносілі новыя і новыя запісы, якія сведчылі аб адкрыцці няхай і невялікіх астравоў, але такіх, на якія дагэтуль не ступала нага расійскіх першапраходцаў. А на гэтым, чарговым, з групы Ды
    58
    Маршруты Дзмітрыя Паўлуцкага
    яміда, доўга не затрымаліся. Вецер нібыта адчуваў віну — пачаў дзьмуць ва ўсе парусы. 21 жніўня на гарызонце паказаліся абрысы сушы — чаканая Вялікая зямля. <<Св. Гаўрыіл» наблізіўся да цяперашняга мыса Прынца Уэльскага, які з’яўляецца краем паўночназаходняй Амерыкі.
    Каманда сышла на бераг. Пазнаёміліся з мясцовым насельніцтвам, якое жыло ў юртах. Звярнулі ўвагу, што глеба тут жоўтага колеру, значыць — пясчаная. Шмат расло лесу — лістоўніца з елкамі.
    Ад гэтага мыса «Св. Гаўрыіл», паводле пазнейшага, зробленага праз 10 гадоў, запісу ўдзельніка плавання казака Івана Скурыхіна, паплыў уздоўж берага на паўднёвы ўсход. Плаванне працягвалася пяць дзён, але <<канца той зямлі і ўбачыць не маглі...». Хутчэй за ўсё экспёдыцыя абагнула з паўднёвага захаду паўвостраў С’юард і ўвайшла ў заліў Нартон, а адтуль узяла курс на Камчатку.
    Калі ж верыць рапарту Гвоздзева, бот 22 жніўня 1732 года ад мыса Прынца Уэльскага ўзяў курс строга на поўдзень і на зваротным шляху напаткаў невялікі востраў, які Кук пазней назваў Кінг. Быў моцны вецер, таму прычаліць не змаглі.
    На Камчатку «Св. Гаўрыіл» вярнуўся 28 верасня 1732 года.
    Значыць, 21 жніўня 1732 года першае расійскае судна дасягнула берагоў Аляскі. Было завершана адкрыццё праліва паміж Азіяй і Амерыкай, пачатае яшчэ Сямёнам Дзяжнёвым, чыё імя носіць праліў. I здзейсніла гэтае адкрыцце каманда «Св. Гаўрыіла». А пасылаў яе Паўлуцкі, які з’яўляўся начальнікам экспедыцыі. Наш зямляк першаадкрывальнік, пра што, на жаль, доўгі час замоўчвалася. Праўда, тут ёсць доля віны і самога Дзмітрыя Іванавіча, а таксама камандзіра «Св. Гаўрыіла».
    Па вядомай прычыне, рапарт аб гэтым адкрыцці не быў пасланы своечасова ў Табольскую губернскую канцылярыю. Толькі ў 1733 годзе, калі не стала Фёдарава (памёр у лютым таго ж года), Гвоздзеў абмежаваўся кароткім паведамленнем аб плаванні і дадаў да таго судавы журнал, на які ў канцылярыі не звярнулі належнай увагі. Ажно ў 1741 годзе вышэй названы Скурыхін неяк змог зацікавіць начальства
    60
    канцылярыі аб цяпер ужо даўнім плаванні і яго выніках.
    Падрабязна Скурыхіна распытаў начальнік порта Дэв’ер. Ён жа 27 кастрычніка 1741 года аб усім паведаміў у Іркуцкую канцылярыю. Дэв’ер прапаноўваў, каб капітан Берынг прадоўжыў асваенне згаданых зямель і зрабіў «немірных чукчаў» падданымі Расіі. На падставе гэтай прапановы 6 ліпеня з Іркуцка паслалі загад Берынгу правесці абследаванне адкрытых астравоў, а таксама Вялікай зямлі.
    У сакавіку 1743 года ў Гвоздзева ўзялі новыя сведчанні пра плаванне «Св. Гаўрыіла». Усе матэрыялы пазней накіравалі ў Адміралцейства. А ў выніку «Генеральная карта Расійскай імперыі», складзеная пры Марской акадэміі ў 1746 годзе, мела звесткі, атрыманыя экспедыцыяй Паўлуцкага. Дарэчы, карту складваў і Гвоздзеў, але па сённяшні дзень яе так і не ўдалося адшукаць.
    Паход жа Паўлуцкага па Чукотцы не застаўся незаўважаным. Па хадайніцтву табольскага губернатара яму прысвоілі званне маёра.
    Неўзабаве прызначылі новага начальніка Ахоцкага порта СкарняковаПісарава, у падначаленні якога знаходзіліся Анадырскі і іншыя астрогі. 1 ліпеня 1732 года СкарнякоўПісараў загадаў Паўлуцкаму «размясціцца там, дзе ёсць харчы». Праз некаторы час Дзмітрый Іванавіч атрымаў новае ўказанне. Яму далі чарцяжы будучых астрогаў, за ўзвядзенне якіх ён і павінен быў узяцца са сваімі падначаленымі.
    Адзін астрог Паўлуцкі ўзвёў ля вусця ракі Анадыр і ракі Бярозавай. Гэтае ўмацаванне прызначалася для абароны ад нападаў чукчаў на рускіх пасяленцаў, a таксама юкагіраў, якія займаліся промыслам аленяў. Друті астрог з’явіўся на рацэ Пенжыне. У ім размясціўся атрад, у задачы якога ўваходзіла наводзіць парадак сярод тых каракаў, якія не жадалі трапляць пад падданства Расіі і адмаўляліся плаціць ясак. Пражывалі яны паблізу рэк Чандон і Яма. У кожным з гэтых астрогаў Паўлуцкі пакінуў па 50 казакаў.
    Пасля гэтага Дзмітрый Іванавіч мусіў прыступіць да выканання далейшых указапняў СкарняковаПісарава. А той прадпісваў Паўлуцкаму пракласці дарогу шы
    61
    рынёй да 5 сажняў у накірунку Чандон, Яма і Тауйск, на невялікіх рэках пабудаваць масты, а для пераадольвання значных водных перашкод зрабіць плыты, каб пасля можна было наладзіць па гэтаму шляху рэгулярныя паштовыя зносіны. Але, як хутка высветлілася, заданне нялёгка ажыццявіць. У асобных раёнах не аказалася будаўнічага матэрыялу, а астрог, які прапаноўвалася ўзвесці па рэках Бярозавай і Пенжыне, увогуле быў непатрэбны, бо там ніхто не жыў.
    Абураны непрадуманым распараджэннем, Паўлуцкі разам з анадырскім нрыказчыкам Шастаковым і 15 казакамі падаўся ў Якуцк, пакінуўшы ў Анадыры грэнадзёра Машрукова, які даў заданне накіраваць 96 каракаў, што знаходзіліся ў яго падначаленні, з капралам Шчадрыным для пабудовы Алюторскага астрога.
    Адсутнасць Паўлуцкага выкарысталі чукчы. Яны захапілі статак аленяў, які пасвіўся непадалёку ад астрога, забілі некалькі пастухоўкаракаў і 12 казакаў. Ваяўнічасць праявілі і аседлыя каракі Алюторскага, Культумнага, Целлічынскага і Говенскага астрогаў. 3 96 чалавек, накіраваных для пабудовы Алюторскага астрога, яны 12 жніўня 1733 года забілі 13, пры гэтым пагналі ў тундру статак аленяў. Тыя ж, хто ўцалеў, знаходзіліся ў засадзе, пакуль голад не прымусіў іх шукаць уратаванне. Каракі адышлі ад астрога толькі праз дзесяць дзён, 4 верасня знясіленыя нявольнікі падаліся ў Анадыр, страціўшы па дарозе яшчэ двух сваіх таварышаў. Больш пашанцавала тым 16 чалавекам, якія здолелі прабрацца на Камчатку.
    Гэтага эпізоду дастаткова, каб пераканацца, што жорсткасць, якую Паўлуцкі часта праяўляў у адносінах да карэннага насельніцтва, была вымушанай. Кожны з бакоў змагаўся, як мог, за выжыванне. 1 паслабленні ў чымсьці, як правіла, вельмі дорага каштавалі. Толькі моцных баяліся і пасвойму паважалі. А для чукчаў і іншых народаў ГІоўначы і Камчаткі Паўлуцкі і з’яўляўся ўвасабленнем сілы і мужнасці, таму яго баяліся. I, наадварот, як толькі Дзмітрыя Іванавіча і яго людзей не было паблізу, пачыналіся чарговыя набегі, сутычкі, як і ў гэтым выпадку.
    62
    У Якуцку ІІаўлуцкі затрымаўся ненадоўга: у 1733 годзе яго паслалі на Камчатку, дзе перад гэтым адбылося выступленне камчадалаў супраць прыказчыкаў і казакаў у адказ на жорсткую эксплуатацыю і прыцясненне. Дзмітрый Іванавіч павінен быў расследаваць прычыны гэтага паўстання, разабрацца з віноўнікамі. Дзейнічаў ён справядліва: многіх камчадалаў не толькі вызваліў, але і забараніў казакам закабаляць іх у далейшым. Паклапаціўся і аб паляпшэнні жыцця мясцовага насельніцтва. 3 сабой прывёз карову, быка, прымаў захады па развіцці ў далінах земляробства. Хоць і не ўсё ўдавалася, тым не менш іэта сведчыць аб тым, што ён ніколі не лічыў сябе ў гэтых мясцінах чужым чалавекам і хацеў, каб і іншыя асталёўваліся тут, калі не назаўсёды, дык надоўга.
    На Камчатцы прабыўда 1739 года. Пасля вяртання ў 1740 годзе ў Якуцк быў прызначаны ваяводам. Аднак праз два гады яго зноў паслалі на Чукотку. Па хадайніцтву начальніка Ахоцкага порта Дэв’ера Паўлуцкі 1 чэрвеня 1742 года атрымаў атрад для ўціхамірвання чукчаў, якія працягвалі набегі на каракаў і нападалі на астрогі. Пазней удзельнічаў яшчэ ў двух паходах. 3 апошняга, які праходзіўу 1747 годзе, не вярнуўся: быў забіты чукчамі 21 сакавіка непадалёку ад Анадырскага астрога.
    Пастаянныя праціўнікі бачылі ў ім не толькі грознага ворага, а і смелага, мужнага чалавека, таму пасля яго гібелі доўга захоўвалі галаву Паўлуцкага як святыню — па тагачасных няпісаных законах гэтага народа падобнае стаўленне да мёртвага з’яўлялася вышэйшым знакам пашаны.
    Так пайшоў у вечнасць чалавек, які належаў да знакамітых першапраходцаў першай паловы XVIII стагоддзя. На жаль, яго дзейнасць належным чынам не была ацэнена, і не толькі сучаснікамі Паўлуцкага. Нават у такой аўтарытэтнай працы, як «Матэрыялы для гісторыі Камчаткі. Экспедыцыя Шастакова» А. Сгібнева («Морской сборннк», 1869, т. 100, № 2) можна прачытаць наступнае: «Паход Паўлуцкага, на жаль, не прынёс навуцы ніякай карысці, ды і наогул уся экспедыцыя не толькі не зрабіла новых адкрыццяў
    63
    і заваёў, але і ранейшыя нашы ўладанні адчулі яшчэ болыпую помсту чукчаў і каракаў, азлобленых жорсткімі з імі ўчынкамі рускіх».
    У жорсткасці, канечне, Паўлуцкаму не адмовіш. Але ж, дзякуючы Паўлуцкаму, расіяне ўпершыню ступілі на зямлю Амерыкі. Упершыню так падрабязна былі апісаны гсаг