• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    ы лёгка праглядваўся. Спяваў жа Рукевіч, апынуўшыся ў коле дзекабрыстаў, раманс «В стенах мрачной башнн младой король томнтся».
    Валконская, аднак, памылкова сцвярджае, што спяваў новы пасяленец, «не ведаючы мовы». Французскую мову якраз ён ведаў добра, як і ўсе ў сям’і. I нават часта карысталіся ёю ў штодзённым ужытку. Ён і пісаў свабодна пафранцузску. А што наконт чысціні вымаўлення, дык тут Марыя Мікалаеўна дакладна прыкмеціла: «моцны польскі акцэнт» у Рукевіча захаваўся на ўсё жыццё.
    Адразу ўзнікае пытанне, а як жа Рукевіч, які ніколі не кантактаваў з дзекабрыстамі, апынуўся ў іх асяродку (няхай і ў высылцы), а ў выніку і стаў свайго роду
    83
    Міхал Рукевіч
    сувязным паміж філаматамі і філарэтамі і імі? Адказ на гэта трэба шукаць у яго біяграфіі.
    Звестак пра ранні перыяд у жыцці Рукевіча захавалася не шмат. Нарадзіўся ён, відаць, у 1795 годзе ў вёсцы Гозна на Беласточчыне, уладальнікам якой з’яўляўся яго бацька. Сям’я асабліва не раскашавала, але і беднай яе не назавеш. Рукевічстарэйшы з’яўляўся патомным шляхцічам, якога можна аднесці да сярэдняга дастатку. Вядома, што Міхал скончыў у Беластоку гімназію і падаўся на вучобу ў Віленскі універсітэт. A тут пачалася вайна з Напалеонам.
    84
    I многія сталыя, з жыццёвым вопытам людзі, бачылі спачатку ў Банапарце вызваліцеля ад царскага прыгнёту. Што ж казаць у такім разе пра рамантычна настроенага юнака? Міхал, а яму тады было ўсяго семнаццаць гадоў, не паспеўшы сесці за студэнцкую парту, адразу папрасіўся ў «вызваленчую армію». Трапіў у дывізпо лёгкай кавалерыі пад камандаваннем графа Красінскага, што змагалася пад французскімі сцягамі.
    Ваяваў мужна, не на жыццё, а на смерць. He задумваючыся, неаднойчы кідаўся ў саму гучшу сечы. Гераізм Рукевіча камандаванне ацаніла. Ён неўзабаве атрымаў вышэйшую ўзнагароду — ордэн Ганаровага легіёна. Гэта надало яшчэ больш смеласці і безразважнасці. Вынік атрымаўся сумным — у час аднаго з баёў Рукевіч трапіў у расійскі палон. Ды і пазбіегнуць яго было не так проста. Дывізія Красінскага пад Слонімам была акружана і па сутнасці ўся разбіта.
    А калі вызваліўся з палону, успомніў пра вучобу і вярнуўся ў Віленскі універсітэт, дзе, дзякуючы адкрытасці, таварыскасці, лёгка знайшоў паразуменне са студэнтамі. I не толькі з аднакурснікамі. У вачах многіх ён паўставаў не інакш, як бравым ваякам. Таму з любоўю пачалі называць яго Кавалерыстам, што яму падабалася. А сам Кавалерыст жыў тымі ж ідэямі і марамі, якія.не так даўно і прывялі яго пад французскія штандары. Канечне, расчараванне, што, так лёгка паверыўшы Напалеону, па сутнасці спрыяў яго паспяховай заваёве роднай зямлі, не пакідала. Аднак ад гэтага застаўся не толькі прыкры напамінак. Хацелася і далей змагацца супраць царызму. Асабліва, калі ўпэўніўся, што ва універсітэце нямала тых, хто прытрымліваўся гэткіх сама, як і ён, прынцыпаў. Такія студэнты найперш знаходзіліся ў асяродцзі філаматаў.
    Хоць гэтае Таварыства зза канспірацыі лічылася тайным, а прыём у яго абмежаваным і да кожнага новага ўступаючага прад’яўляліся самыя строгія патрабаванні, Рукевіч ужо ў 1819 годзе стаў філаматам (першае пасяджэнне гэтага згуртавання прайшло 1 кастрычніка 1817 года). Але з’яўляючыся прыхільнікам актыўных дзеянняў, ён у асяроддзі іх часам адчуваў сябе не вельмі ўтульна. Канечне, яму імпанавалі ідэі, якія б садзейнічалі ўсеагульнай асвеце (а яны даміні
    85
    равалі ў новым статуце філаматаў, прынятым у 1818 годзе). Але гэта бачылася ў перспектыве. I невыпадкова ў тым жа статуце агаворвалася, што неабходна спрыяць гэтай высакароднай задачы «па меры магчымасці».
    Рукевічу больш па душы была канкрэтная работа, а яна з’явілася пасля таго, калі быў створаны спецыяльны Статычны камітэт, старшынёй якога прызначылі Францішка Малеўскага — сына рэктара Віленскага універсітэта Сымона Малеўскага. Малеўскі ўзяў у памочнікі Рукевіча, і яны сумесна распрацавалі інструкцыю, паводле якой лягчэй было збіраць звесткі, якія і патрабаваліся Камітэту. Называўся гэты дакумент «Геаграфічнае апісанне, альбо Інструкцыя па збору звестак для вывучэння парафіі».
    Студэнты (сам Рукевіч тады ўжо скончыў універсітэт) атрымлівалі заданне пры наведванні ў родныя мясціны рабіць падрабязнае апісанне сваёй парафіі. Увага звярталася на розныя аспекты: геаграфічнае становішча мясцовасці з дакладнымі яе каардынатамі, адметнасці рэльефу, наяўнасць дарог, рэк, каналаў, асаблівасці клімату. He абыходзіліся ўвагай і такія пытанні, як вядзенне сельскай гаспадаркі, асвета, нацыянальны склад насельніцтва, яго саслоўны стан, веравызнанне, звычаі, абрады, рабілася апісанне мясцовых свят, забабонаў.
    Да таго шырокі ахоп праблем, што сёння падобнымі даследаваннямі займаюцца навуковыя калектывы. Тады ж уся праца ў асобным рэгіёне ўскладалася на аднаго чалавека.
    На жаль, падрабязныя звесткі наконт выканання такой вялікай праграмы не захаваліся. Адно вядома: Рукевіч на Беласточчыне з пастаўленай задачай справіўся паспяхова. А праца над «Інструкцыяй» іх настолькі зблізіла з Францішкам Малеўскім, што неўзабаве ў іх з’явіліся і свае планы. Сябры прымаюць захады па стварэнні Саюза літоўскай (беларускай. —A. М.) моладзі. Толькі з гэтага нічога не атрымалася. I прычына паражэння відавочная: моладзь, асабліва вясковая, маральна не была падрыхтавана да палітычнай дзейнасці, ды і многія з яе прадстаўнікоў слаба разбіраліся (а то і зусім ім было не да гэтага) у палітычных і найперш нацыянальных стасунках.
    86
    Няўдача з Саюзам літоўскай моладзі Рукевіча хоць і засмуціла, але песімістам не зрабіла. Ён увайшоў у Саюз сяброў, створаны Міцкевічам яшчэ ў 1819 годзе як першае адгалінаванне Таварыства філаматаў, і нават некаторы час быў прэзідэнтам гэтага згуртавання. Але куды больш паразумення знайшоў у Таварыстве прамяністых, ініцыятарам з’яўлення якога выступіў Тамаш Зан. Разам з Занам узяў на сябе карпатлівую працу па згуртаванні тых, хто, паводле задумы, павінен быў выпраменьваць святло і дабратворна ўплываць на іншых.
    У цэнтры ўвагі Рукевіч апынуўся і ў час першай маёўкі «прамяністых», якая была наладжана пад Вільняй 6 мая 1820 года. Тады Зан звярнуўся да сяброў са спецыяльна напісанай з гэтай нагоды вершаванай прамовай. Услед за ім выступіў Рукевіч. Ён зачытаў «Малітву прамяністых».
    Калі Таварыства філаматаў загадам Сымона Малеўскага было распушчана (рэктар пайшоў на такі крок, баючыся трапіць у няміласць да ўлад), удзельнікі яго вырашылі памяняць «шыльду». А паколькі Таварыства прамяністых, у адрозненне ад Таварыства філаматаў, было не тайным, а адкрытым, яго і вырашылі перайменаваць у Таварыства філарэтаў. Інакш кажучы, у Таварыства прыхільнікаў маральнай чысціні.
    Ды гэтым разам Рукевіч асабліва разгарнуцца не змог. У 1820 годзе ён развітаўся з універсітэтам: паехаў на родную Беласточчыну з дыпломам кандыдата права.
    I пра гэты перыяд у жыцці Рукевіча захавалася няшмат звестак. Ён некаторы час жыў у вёсцы Мількаўшчына, якая знаходзіцца паміж Гроднам і Ваўкавыскам. У Мількаўпічыне хутчэй за ўсё бацькі Рукевіча арандавалі зямлю. Нядаўні студэнт заняўся гаспадаркай, але не гэта з’яўлялася яго галоўным інтарэсам. На зямлі працаваў больш па неабходнасці. Душа да яе не ляжала, бо душа пастаянна знаходзілася ў імклівым палёце, а ляцець ёй хацелася ў Вільню, дзе засталіся старыя і надзейныя сябры.
    А наконт валодання зямельным надзелам, дык у яго даўно сфармулявалася цвёрдае перакананне: «...кожны член Таварыства, які мае прыгонных, абавязваецца, што на працягу шасці гадоў пасля таго, як возьме маёнтак у сваё ўладанне ці з часу набыцця гэтакай
    87
    ступені навучыць маладых сялян чытаць і пісаць і, пачынаючы з лепшых і найбольш паважаных гаспадароў, вызваліць іх, каб кожны пасля шасці гадоў быў дабравольным чыншавіком ці адработчыкам. Калі ж член Таварыства будзе арандаваць маёнтак ці прыме яго ў заклад; ён павінен імкнуцца падрыхтаваць сялян да гэтай перамены». (Пер. К. Цвіркі.)
    Па сутнасці Рукевіч выступаў за адмену прыгоннага права, на што тады маглі адважыцца не ўсе, нават з перадавой часткі грамадства. I ў гэтых памкненнях ён абганяў свой час.
    У Вільню наведваўся некалькі разоў. Найбольш памятнай і для самога, і для сяброў стала паездка 29 мая 1821 года. Тады наладзілі ўрачыстасці ў гонар Тамаша Зана. Рукевіч паспеў пасябраваць з ім, таму і ехаў у Вільню з радасцю. I не з пустымі рукамі. Каб павітаць Тамаша, напісаў верш «Гэй жа, брацці філарэты». Як самастойная частка ў гэты твор увайшла яго ж песня «3 Пагоняй наш сцяг...», у якой Рукевіч найперш вітаў Зана:
    Стой, братва, між весялосці
    Помні, хто яе нам даў,
    Хто ўсіх нас — згадай і ў тосце —
    У адну сям’ю з’яднаў.
    Братніх сэрцаў нашых слова
    Разам выкажам услых:
    Хай жа імя Тамашова
    Будзе прыкладам для ўсіх.
    (Тут і далей nep. К. Цвіркі.)
    Але вітаючы паплечніка і сябра, адначасова думаў і пра Бацькаўшчыну, згадваў часы Вялікага княства Літоўскага, выказваў упэўненасць, што яны не будуць забыты:
    Дык калі паклічуць трубы
    Нас у сонечны прасцяг, Дружна ўздымем вальналюбы Мы з Пагоняй нашай сцяг!
    Падчас гэтых урачыстасцей гаворка зноў ішла ў знаёмым рэчышчы. Ды і не магло быць інакш, бо сабраліся аднадумцы. А калі ўсе нагаварыліся, Міхал з Тамашом адышлі ўбок. I хоць у Рукевіча асаблівых
    88
    сакрэтаў ад іншых не было, вырашыў да канца адкрыцца толькі Зану:
    — Ведаеш, Тамашу, а перпіыя поспехі ў мяне ўжо ёсць!
    — Ты маеш на ўвазе кантакты, што наладзіў на Беласточчыне?
    — А няўжо ж... Дарэчы, ты, канечне, не забыўся пра нашага таварыша па філамацкаму таварыству Зыгмунта Навіцкага?
    — Здаецца, ён паехаў на працу ў Беласток?
    — Так.
    I Рукевіч расказаў Зану, што працуе выкладчыкам у Беластоцкай гімназіі. I не толькі не здрадзіў ідэалам маладосці, а і прапагандуе ідэі вальналюбства сярод гімназістаў. Адзін з іх Фелікс Ляховіч — не па гадах сур’ёзны юнак. Навіцкі і пазнаёміў з ім Рукевіча. A неўзабаве ў сценах гімназіі з’явілася падпольная арганізацыя «Згодныя браты». Канечне, не без дапамогі Навіцкага. Ён жа выказаў спадзяванне, што падобныя арганізацыі праз некаторы час будуць утвораны і ў іншых навучальных установах. Рукевіч з Ляховічам спынілі выбар на Свіслацкай гімназіі. I сапраўды, сярод гімназістаў знайшліся ахвотнікі аб’яднацца ў тайнае таварыства. Так «Згодных братоў» пабольшала.
    — Дык ты, Міхале, маладзец,— выслухаўшы сябра, сказаў Зан.
    На развітанне пажадаў поспехаў і дадаў:
    — Старайся часцей падаваць аб сабе весткі. A канспірацыі ці мне цябе вучыць.
    Сябры моцна абняліся.
    Пад канспірацыяй Зан меў на ўвазе не толькі неабходнасць дзейнічаць асцярожна, менш трапляць на вочы ўладам, а і тое, каб Рукёвіч, расказваючы аб сваім жыццібыцці ў пісьмах да яго не прагаварыўся ненарокам аб р