• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    эўніваўся, што Ігельстром і Вягелін не задаволены манархічнымі парадкамі. Тады і вырашыў перад імі адкрыцца. Расказаў пра таварыствы, у якіх прымаў удзел, падрабязней пра новае —
    94
    «Заране». He хаваў і таго, што дзейнасць прынясе куды большую карысць, калі рэвалюцыйна настроеныя людзі з’явяцца і ў асяродку ваенных.
    На ўсё гэта Ігельстром і Вягелін адказвалі разуменнем і згодай падшукаць тых, хто падтрымае іх задумкі. Скончылася тым, чым і павінна скончыцца пры ўмела наладжанай агітацыйнай рабоце. Летам 1825 года ў Літоўскім піянерскім корпусе нарадзілася тайная рэвалюцыйная арганізацыя «Ваенныя сябры». Іншая назва — Таварыства ваенных сяброў.
    Менавіта так называлася яе 1я ступень. А ў цэлым па структуры і праграме суполка нагадвала таварыства філаматаў. 1 ў гэтым, канечне, заслуга Рукевіча, які сам распрацаваў статутныя палажэнні і напісаў тэкст прысягі.
    Першую ступень «Ваенных сяброў» — Таварыства ваенных сяброў — узначаліў падпаручнік Нясвіжскага карабінернага палка Пётр Гофман. Ён значыўся як начальнік (прэзідэнт).
    Тут можа ўзнікнуць заканамернае пытанне, а чаму адказную пасаду даверылі ні Рукевічу, ці, напрыклад, Ігельстрому? Рукевіч, паколькі знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам, палічыў за лепшае асабліва «не засвечвацца». А Ігельстром па свайму характару з’яўляўся вельмі сціплым чалавекам і на «кіруючыя пасады» не прэтэндаваў.
    Выбралі і камітэт Таварыства ваенных сяброў з пяці чалавек. Поруч з Ігельстромам, Вягеліным, Гофманам у яго ўвайшлі радавы А. УгрычынТрэбінскі і падпаручнік Самагіцкага грэнадзёрскага палка Э. Пятроўскі. Усе яны павінны былі дбаць аб бяспецы і канспірацыі, а таксама прымаць належныя захады па прыцягненні ў таварыства новых членаў, пры гэтым праяўляць вялікую ініцыятыву і не шкадаваць сродкаў.
    Другая ступень «Ваенных сяброў» называлася Таварыства згоды. У яго ўвайшлі не ваенныя, а цывільныя людзі — выкладчык гімназіі Ф. Ардынскі, шляхціц I. Высоцкі, канцылярыст Беластоцкага галоўнага суда Л. Вронскі, служачы Беластоцкага дваранскага сходу А. Грынявіцкі. У задачу суполкі ўваходзіла, як гаварылася ў статуце, займацца «асветай, паляпшэннем розуму і сэрца», у чым лёгка пазнаецца «почырк» Рукевіча, які ў вышэй згаданым лісце да Зана, адзначаў, «што адно
    95
    толькі духоўнае багацце заўсёды будзе карыснае». I зноў жа тыя, хто ўваходзіў у Таварыства згоды, як члены Таварыства ваенных сяброў, павінны былі захоўваць строгую канспірацыю і, калі ўзнікне неабходнасць, у імя тайны пайсці на смерць.
    Існавала ў «Ваенных сяброў» і трэцяя ступень, якой адводзілася «падрыхтоўчая» роля. Сюды ўступілі некаторыя члены з расфарміраванага таварыства <<3аране» — навучэнцы Беластоцкай гімназіі К. Ардынскі, Ф. Баркоўскі, Л. Вронскі (яму адвялі ролю начальніка) і А. Яневіч. У непасрэдныя іх абавязкі ўваходзіла «асвета розуму, паляпшэнне сэрца і ўмацаванне цела». А для апошняга патрабавалася высокая фізічная падрыхтоўка і вынослівасць. Таму колішнія «Заране» вучыліся трапна страляць, займаліся фехтаваннем, верхавой яздой.
    Акрамя агульнай клятвы і агульнага статута «Ваенных сяброў», у кожнай ступені была свая прысяга. I клятва, і статут. Аб’ядноўвала ўсе ступені хіба тое, што яны, незалежна ад прыналежнасці, самастойна папаўнялі ўласную бібліятэку, заўсёды мелі пры сабе пэўную суму грошай. «Казна» папаўнялася за кошт «складак» кожнага члена. «Складкі» былі трох відаў: звычайныя, надзвьгчайныя, а той, чыё матэрыяльнае становішча было больш высокае, рабіў і добраахвотныя ўзносы.
    Асобныя гісторыкі, у прыватнасці А. Сіверс, які з артыкулам «Тайнае таварыства Ваенных сяброў» (1825) выступіў у гістарычным часопісе «Дела н днн>> (1920, кніга першая), прытрымліваюцца думкі, што «Ваенныя сябры» былі звязаны з Паўночным тайным таварыствам дзекабрыстаў. Ёсць меркаванні і аб намаганнях членаў Паўднёвага таварыства праводзіць агітацыю сярод афіцэраў і салдат, раскватараваных у Браньску. На карысць сувязі «Ваенных сяброў» з дзекабрыстамі, на думку А. Сіверса, сведчыць і тое, што яны, праводзячы агітацыю сярод салдат, прытрымліваліся лозунгаў удзельнікаў выступлення на Сенацкай плошчы. Абяцалі зменшыць тэрмін службы, павялічыць вайсковае жалаванне. I ці не самае галоўнае: пасля вядомых падзей у Пецярбургу «Ваенныя сябры» вырашылі ў меру магчымасці падтрымаць дзекабрыстаў. I гэта ў той час, калі іх дзейнасць
    96
    абмяжоўвалася ўплывам толькі на Літоўскі піянерскі батальён. У астатніх жа часцях корпуса маглі толькі здагадвацца аб існаванні гэтай тайнай арганізацыі.
    Ды не пра ўласную бяспеку ці магчымасць правалу думала кіраўніцтва і той жа Рукевіч, а пра тое, як лішні раз даказаць, што ёсць сілы, здатныя супрацьстаяць царскаму рэжыму. «Ваенныя сябры» толькі чакалі зручнага моманту, каб нагадаць аб сабе. I такі момант надарыўся, калі часцям Літоўскага асобага корпуса было загадана прысягнуць на вернасць Мікалаю I.
    Прысягу прызначылі на 24 снежня 1825 года (па новым стылі 5 студзеня 1826 г.). Часу заставалася вельмі мала — пра гэта было паведамлена толькі за нейкіх паўтары тыдні. Аднак Ігельстром і яго паплечнікі цвёрда стаялі на сваім — прысяп' трэба абавязкова сарваць. Яшчэ раз пагаварылі з тымі з асабовага складу, каму найбольш давяралі. Асноўную ўвагу звярнулі на агітацыю афіцэраў, бо салдаты падначальваюцца сваім камандзірам і ў рэдкім выпадку асмельваюцца выказаць непаслушэнства. Да гэтага іх абавязвае ваенная дысцыпліна і статутныя патрабаванні.
    Работай засталіся задаволены. Адчувалі — падтрымка забяспечана.
    24 снежня 1825 года па загаду камандзіра батальёна падпалкоўніка Абручова сам батальён, фурштацкая і пантонная каманды былі пастроены ў карэ, а гэта 1020 чалавек з наяўных 1109. Абручоў, хоць да яго і дайшлі звесткі аб магчымым нежаданні батальёна прысягаць Мікалаю I, не звярнуў на гэта асаблівай увагі. Палічыў усё звычайнай выдумкай тых, хто заўсёды праяўляе звышпільнасць. Абручоў быў упэўнены, што добра ведае сваіх падначаленых, а таму і ў думках не мог уявіць, што яны не выканаюць загад.
    Падпалкоўпік выйшаў наперад.
    Стаяла марозная раніца. Шарэнгі застылі ў чаканні. Цішыня была такая, што, здавалася, аддаецца ў вушах.
    Абручоў набраў як мага больш паветра, нават адчуў, як яно казытліва апаліла горла і зычным голасам паведаміў прадпісанне камандзіра Літоўскага асобнага корпуса генераллейтэнанта Доўрэ аб прысяге. I адразу ж батальённы ад’ютант пачаў чытаць яго тэкст.
    Батальён стаяў ціха, ловячы кожнае слова. Абручоў ледзь прыкметна ўсміхнуўся: «Хлусня наконт непавінавення. Звычайная перасцярога...»
    4 Зак. ЗЗІКІ
    97
    Але што гэта? Падпалкоўнік заўважыў, што некаторыЯ ротныя камандзіры, асабліва капітан Ігельстром, штосьці шэпчуць салдатам, якія стаяць поруч.
    Быць таго не можа! Сын добра вядомага ўсім і глыбока паважанага камандзіра другой брыгады генералмаёра Ігельстрома, якая размешчана ў Навагрудку, і... бунтаўшчык?! Абручоў не верыў сваім вачам. I невядома, колькі б яшчэ працягваліся яго сумненні, калі б страявы пляц не аглушылі воклічам:
    — Няхай жыве Канстанцін!
    — Слава гасудару імператару Канстанціну Паўлавічу!
    — Ура Канстанціну!
    — Ура! Ура! Ура!
    Абручоў паспрабаваў выратаваць становішча. Ён падбег да ротных, правільней, да Ігельстрома — ужо не сумняваўся, хто галоўны завадатар. А часу, каб разважаць, можа падобнае быць ці не, не ставала. Усё, на думку Абручова, залежала ад рашучасці.
    — Капітан,— Абручоў ледзь не пад нос тыцнуў Ігельстрому нейкія паперы.— Ды зразумейце! Пра якога імператара Канстанціна Паўлавіча можа ісці гаворка?! Цесарэвіч сам адрокся ад прастола! Зразумейце...
    Камандзір батальёна не загадваў Ігельстрому і іншым ротным спыніць беспарадкі. Ён разумеў, што загадам цяпер нічога не зробіш. Яму хацелася дамовіцца проста пачалавечы. Каб і Ігельстром, і іншыя зразумелі: прысягу зрываць бессэнсоўна. He ім вырашаць, каму быць чарговым расійскім імператарам.
    — Капітан...
    Ігельстром не даў яму дагаварыць:
    — Я даўно ведаю, пан падпалкоўнік, што я капітан!
    Зірнуў на Абручова з гневам, ледзь не пранізваючы яго наскрозь:
    — Позна, пан падпалкоўнік! Позна. Салдаты не будуць прысягаць Мікалаю Ііаўлавічу.
    — Капітан,— Абручоў ледзь не маліў Ігельстрома,— вы разумееце, на які крок адважыліся?
    I нечакана адчуў, што ў гаворцы з гэтым бунтаўшчыком дарма даў сабе паслабленне, закрычаў:
    — Пад трыбунал аддам! У Сібір трапіце!
    Гэта вывела з сябе і Ігельстрома. Ён выхапіў з ножнаў шаблю:
    98
    — Пан падпалкоўнік, пакіньце нас у спакоі! Мы даўно вырашылі, як і што рабіць!
    Апошняе спадзяванне ў Абручова заставалася на малітву. Магчыма, бацюшку паслухаюцца, калі не яго.
    Пра самалюбства не думаў, галоўнае, каб прысяга была прынята.
    — Пачынайце,— звярнуўся да святара Міхневіча.
    У гэты дзень Абручоў ужо да ўсяго прывык, і, здавалася, яго нічым нельга больш здзівіць. Але каб такое?
    He паспеў Міхневіч прамовіць першыя словы малітвы, як ротныя камандзіры пачалі загадваць сваім падначаленым:
    — Рота! Налева! Прама, шагам марш!
    А паколькі каманды былі пададзены адначасова, павярнуўся і чаканным крокам пачаў пакідаць пляц увесь батальён.
    Прысяга новаму імператару Мікалаю I была сарвана. Ды Ігельстром і яго сябры радаваліся дарма. Абручоў знайшоў адданых яму афіцэраў, тыя пайшлі да салдат у казармы, і назаўтра батальён зноў быў выстраены на пляцы. I прыняў прысягу.
    Што гэта раўназначна правалу, Ігельстром не сумняваўся. Заставалася толькі спадзявацца, што ўдасца падняць іншыя палкі. Але і Самагіцкі полк, і Луцкі, і Беластоцкі, куды «Ваенныя сябры» накіравалі пасланцоў і дзе сярод камандзіраў былі адданыя ім, так і не падняліся на паўстанне. Усё ж уплыў «Ваенных сяброў» быў там куды слабейшы, чым у Браньску. А калі ў Браньску нічога не атрымалася, дык у іншых падраздзяленнях тым больш.
    Улады дзейнічалі аператыўна і ўсе зачыншчыкі беспарадкаў былі арыштаваны. Іх лёс вырашаў суд так званага Аўдытарыяцкага дэпартамента Літоўскага корпуса. Судовая справа была пачата 21 студзеня 1826 года. Галоўным віноўнікам праходзіў Рукевіч. I гэта адпавядала ісціне, бо менавіта ён з’яўляўся ініцыятарам стварэння таварыства «Ваенныя сябры». I ён жа прымаў захады, каб гэта арганізацыя з цягам часу ператварылася ў зладжаную і баяздольную.
    I калі дэпартамент у заклю