Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
алася адзіная маральная аддушына — сёстры, з якімі ён часта перапісваўся.
104
Тыя, у сваю чаргу, рабілі захады, каб палепшыць становішча брата. Вырашылі звярнуцца з просьбай да А. Беккендорфа, каб дазволіў Рукевічу пераехаць на «вольнае» пасяленне ў іншае, па прыродных умовах больш спрыяльнае месца. Такую просьбу паслаў і сам Міхал.
Перапіска заняла не адзін месяц. За гэты час атрымаў ад мясцовых улад дазвол займацца сельскай гаспадаркай. Ды і да тамашняга клімату пачаў паступова прывыкаць. I калі пытанне наконт магчымага пераводу ў іншы населены пункт было вырашана станоўча, ад пераезду адмовіўся. Вырашыў назаўсёды застацца ў Коркіна. А для гэтага неабходна было трывала станавіцца на ногі. Цяпер ужо хадайнічаў перад А. Лавінскім, каб далі яму надзел ворыўнай зямлі і сенакосу.
3 перапіскі відаць, што раней Рукевіч атрымаў дзесяціну лесу. Прасіў таксама дазволіць паездкі па Верхалінскай воласці «для зручнага забеспячэння сябе ядомымі прыпасамі». А дазвол выязджаць з Коркіна неабходны яшчэ быў і па той прычыне, што ў гэтай невялікай вёсачцы адсутнічала царква. 3 найбліжэйшых ад Коркіна сёлаў храмы знаходзіліся ў Тутурскім і Верхаленскім.
Жаданы надзел Рукевіч усё ж атрымаў. Аднак наўрад ці паспрыялі гэтаму яго хадайніцтвы. У 1835 годзе з’явіўся ўказ імператара, паводле якога кожнаму злачынцу, які знаходзіўся на пасяленні, дазвалялася мець участак да 15 дзесяцін. Рукевіч задумаў пабудаваць уласны дом, дзеля чаго назапасіў патрэбныя матэрыялы, наняў цесляра.
Першыя поспехі ў хуткім часе былі азмрочаны. У канцы 1836га — пачатку 1837 года распаўсюдзіліся чуткі, што ссыльныя палкі, якія знаходзяцца на пасяленні ў Сібіры, збіраюцца ўзняць бунт. А паколькі Рукевіч ва ўсіх дакументах значыўся палякам, начальства, зза перасцярогі, вырашыла яго дапытаць. Тлумачэнні даваў не толькі сам Міхал, а і Елізавета Іванаўна, якая на гэты час паспела стаць яго грамадзянскай жонкай.
У час допыту высветлілася, што ў Коркіна і суседніх сёлах многія Рукевічам незадаволены. А ў чым канкрэтна, ён растлумачыў, калі праводзілася дазнанне.
105
Незадаволеныя Рукевічам былі найперш лянівыя і, як ён сведчыў, разбэшчаныя людзі, якія самі не жадаюць працаваць, а іншым зайздросцяць.
Як быццам ніякай віны за Рукевічам не назіралася, і бунтаваць ён не збіраўся, але тым не менш ддя нагляду за яго паводзінамі ў красавіку 1838 года прыслалі казака Белавусава. Такое суседства прынесла мала радасці. I не толькі таму, што Белавусаў сачыў за кожным крокам і не дазваляў пакідаць Коркіна, якая б пільная патрэба не ўзнікла. Мала радасці, калі з табой поруч увесь час чужы чалавек.
Рукевіч вымушаны быў шукаць абароны ў Лавінскага. He столькі ад Белавусава, колькі «супраць злосці неспакойных людзей, якія зайздросцяць спакою і набытаму з цяжкасцю кавалку хлеба, чалавеку зусім рознага з імі складу». Але Лавінскі ніякіх мер не прыняў.
Белавусайа адклікалі толькі тады, калі быў прызначаны новы генералгубернатар В. Руперт. Ён, даведаўшыся ад атамана Іркуцкага гарадавога палка, што ўзніклі цяжкасці пры камандзіраванні казакаў для нагляду за дзяржаўнымі злачынцамі, адмяніў распараджэнне свайго папярэдніка. Пасля гэтага Рукевіч мог свабодна раз’язджаць па акрузе, наведваўся на кірмашы. I нават трое сутак знаходзіўся па сваіх справах у Іркуцку.
Ды і Руперт, аб’язджаючы свае «ўладанні», не прамінуў Коркіна, новы генералгубернатар да ўсяго паставіўся з разуменнем, бо загадаў спагнаць з нейкага Энюха Міласлаўскага 75 рублёў, якія той быў вінен Рукевічу. 3 падобнай просьбай Рукевіч у свой час звяртаўся і да Лапінскага, але так і застаўся ні з чым.
Дапамога Руперта абрадавала Рукевіча, і ён папрасіў у яго дазволу «заняцца якойнебудзь пасадай» у прыватных асоб. Карацей, пашырыць працоўную дзейнасць. Але і пасля візіту генералгубернатара скаргі на Рукевіча паранейшаму’ паступалі ў Іркуцк. Апошняя акалічнасць і прымусіла члена камісіі Міністэрства дзяржаўнай маёмасці, які ехаў па справах у Якуцк, завітаць у Коркіна.
Сяляне скардзіліся, што Рукевіч прымушае іх працаваць на сябе.
106
I гэта той Рукевіч, які ў гады маладосці так рашуча выступаў супраць прыгонніцтва? А чаму б і не. Ён ніколькі не змяніў сваёй пазіцыі і ранейшым ідэалам не здраджваў. Проста тут, у Сібіры, былі іншыя ўмовы. I бачачы наўкола гультайства, абыякавасць да працы, Рукевіч ці не ў прымусовым парадку хацеў найбольш лянівых прыцягнуць да карыснай працы. Тым больш, што лішнія рукі яму патрабаваліся. Гаспадарка павялічвалася, падрастала двое маленькіх дзяцей. Аднаму ўпраўляцца станавілася ўсё цяжэй.
У гэты час з’явілася у Рукевіча, кажучы цяперашнімі паняццямі, прадпрымальніцкая жылка. Ён за многае браўся і ў многім дасягаў поспеху. Адначасова жыў новымі планамі. Для прыкладу, прасіў дазволіць утрымліваць уласную паштовую станцыю. Але ў такой просьбе яму адмовілі, бо, па існуючых правілах, злачынцы не мелі права займацца якімінебудзь дзяржаўнымі справамі.
3 гадамі Рукевіч не растраціў душэўнасці, спагады. Найперш гэта тычылася гэткіх жа, як і ён, пакутнікаў за свабоду. Паколькі Коркіна знаходзілася на шляху, што вёў з Іркуцка ў Якуцк, праз сяло часта праходзілі чарговыя партыі сасланых на катаргу ці на пасяленне. Рукевіч з разуменнем ставіўся да таварышаў па няшчасці. Адным дапамагаў прадуктамі, другім — грашыма. Пра такую яго бескарыслівасць ведалі ва ўсёй акрузе.
Частыя хваробы, знясільваючая праца рана звялі ў магілу арганізатара Таварыства ваенных сяброў. Рукевіч памёр у верасні 1845 года.
Сувязны паміж фйіаматамі і дзекабрыстамі адышоў з жыцця не зразуметы тымі, за свабоду каго ён, па сутнасці, змагаўся. I двум яго малалетнім дзецям былі накапаваны пакуты, якія зведалі многія ў гэтым глухім кутку Расіі, што на працягу яшчэ не аднаго дзесяцігоддзя станавіўся прыстанішчам «дзяржаўных злачынцаў», а на самой справе сумленнейшых людзей свайго часу.
[ЖІМ4ЛЖ
УЗЫХОДЖАННЕ
ІОСІФ ХОДЗЬКА
Перад вачыма адкрылася захапляльнае відовішча...
Краявіды ў гарах, у чым Іосіф Іванавіч мог упэўніцца неаднойчы, і так надзіва прыгожыя, напоўненыя той вабнасцю, якую не заўсёды перадасі словамі. Ды і не кожны мастак можа ўзнавіць яе ў сваіх запісах належным чынам — усё трэба самому пабачыць. Але гэтае адчуванне хараства, першароднай чысціні ўзмацнілася ад таго, што перад узыходжаннем на вяршыню чацвёра сутак стаяла слотнае, зусім не летняе надвор’е. Хмары завалаклі гарызонт суцэльнай заслонай. Чорныя, са свінцовым адценнем, яны віселі на піках гор, учапіўшыся за іх, нібы баючыся сарвацца ўніз, а таму і трымаліся моцна на гэтай непрыступнай вышыні.
Дождж то ліў як з вядра, то несупынна церушыў — дробны, не проста золкі, а калючы, быццам прапушчаны праз сіта. I яшчэ невядома, ад каторага было трывожней на душы — ад праліўнога, гатовага разам з ветрам сарваць палаткі з месца, ці ад такога — ціхага, але аднастайнануднага. Палаткі і так прамоклі наскрозь і асабліва не ратавалі ад вады. Яна капала са столі, а на ўваходзе ад ветру, які не сунімаўся ні на хвіліну, полагі часта прыадчыняліся, як не спрабавалі іх трывалей замацаваць. I тады са шквалам ветру вады ўнутр трапляла так многа, нібыта хтосьці, вырашыўшы пажартаваць, выплюхнуў яе цэлае вядро.
I гэтак з дня ў дзень. Ды каб толькі днём. I з надыходам ночы ні дождж, ні вецер не сунімаліся.
108
Гэтая аднастайнасць у паводзінах прыроды сказвалася на настроі. Людзі даўно знерваваліся, часам было дастаткова якойнебудзь маленькай зачэпкі, каб раздражнёнасць пераходзіла межы дазволен'ага. Распачыналіся нікому не патрэбныя спрэчкі, што ўзнікалі без дай прычыны.
Да чаго спакойным па характары быў Ходзька, але і ён пачынаў адчуваць, што пройдзе яшчэ колькі часу і не вытрымае, сарвецца. А слабасць паказваць не хацелася. I ў першую чаргу казакам і салдатам, якія бачылі ў Іосіфу Іванавічу не толькі кіраўніка экспедыцыі, а і чалавека, больш за іншых дасведчанага ў справе.
Таму і трымаўся як мог. Нават голас рэдка павышаў. Хіба калі нявыкрутка якая ўзнікала, і без гэтага нельга было абысціся. Звычайна ж, гаварыў разважліва, нетаропка, даючы зразумець, што нічога страшнага не адбылося, а страчаны час, калі надвор’е палепшыцца, лёгка можна нагнаць.
Знешні спакой Ходзькі, яго ўпэўненасць перадаваліся іншым. Многія і не здагадваліся, што душа Іосіфа Іванавіча ў нечым даўно нагадвае абуджаны вулкан. Часцей хацелася вызваліцца ад эмацыянальнага напружання, незадаволенасці. I ўсё цяжэй станавілася валодаць сабой. Нават падумаў, калі чарговы раз апанаваў такі нярадасны настрой: «Яшчэ адзін дзень і ўсё...» Хоць і сам сабе не мог растлумачыць, што азначае гэтае «і ўсё...».
Экспедыцыя ёсць экспедыцыя і нішто не можа паўплываць на яе ажыццяўленне. Тым больш кепскае надвор’е. Заданне атрымана і застаецца самае малое, але і важнае — выканаць яго. I ад гэтага, як бы ні хацеў, нікуды не дзенешся. Іншая справа, калі б даручанае заданне перакласці на плечы кагонебудзь іншага. Але і не кожны цывільны чалавек адважыцца на такі крок, разумеючы, што гэта будзе каштаваць кар’еры. А калі ты ваенны, тым больш. Загады не абмяркоўваюцца — загады выконваюцца. Гэта Ходзька засвоіў даўно. Ды і загады, калі на тое пайшло, бываюць розныя. Гэта ж тычыцца справы, якая самому падабаецца і якой гатовы служыць, колькі здароўе дазволіць. Дык пра якія нараканні можа ісці гаворка?
109
Ды тое, што разумеў сэрцам, нярэдка, як і цяпер, працівілася розуму. Колькі можна гібець на адным месцы, калі такі дарагі час?! I не трэба забываць, што бяздзейнасць расслабляе людзей. У гарах асабліва. Тут поспеху можна дасягнуць толькі тады, калі да жаданай мэты ісці прадумана, упэўнена. А гэтага і не атрымлівалася. I ўсё зза нейкага праклятага надвор’я...
Таму з надыходам кожнай раніцы, знясілены ад трывожнага роздуму, што нярэдка працягваўся гадзінамі, і паспеўшы крыху паспаць, Іосіф Іванавіч прачынаўся са спадзяваннем, што нарэшце пакуты скончацца і можна будзе накіравацца ў далейшую дарогу. Але гэтай раніцай, якая па сутнасці стала для экспедыцыі выратавальнай, прачнуўся не першым, як заўсёды. Магчыма, яшчэ крыху б і паспаў, калі б не шэпт, што падаўся ў ранішняй цішыні такім гучным.
Спачатку і не здагадаўся, што за сакрэты могуць быць такім раннем, і толькі калі пачуў с