Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
валюцыйнай дзейнасці.
Гэтаму Рукевіча асабліва вучыць не трэба было, сам упэўніўся, што неабходна праяўляць асцярожнасць. Ды словы сябра ўспрыняў спакойна. Ведаў: Зан, які сам нярэдка дзейнічаў безразважна, забываючы аб асабістай бяспецы, не дазваляў гэта рабіць іншым. Ды і пазней, калі ўлады пачнуць супраць філарэтаў судовы працэс, Тамаш возьме адказнасць на сябе.
89
А пакуль абодва не думалі пра благое. Дзейнічалі, як кажуць, у адной звязцы, нягледзячы на тое, што Зан жыў у Вільні, а Рукевіч — на Беласточчыне.
Як старэйшы ў арганізацыі «Згодныя браты», Рукевіч клапаціўся, каб юначы максімалізм быў накіраваны на пашырэнне работы, на прыцягненне ў суітолку новых «братоў». А разважлівасць, здольнасць цвяроза ацэньваць абстаноўку былі не лішнімі. Дзякуючы Рукевічу «Згодныя браты» пераканаліся, што нечага значнага можна дасягнуць, калі прытрымлівацца строгай канспірацыі і дысцыпліны. Хоць, зза маладога ўзросту, разумелі гэта пасвойму.
Калі нехта з «братоў» рабіў якуюнебудзь правіннасць, з яго бралі штраф у памеры 15 капеек срэбрам у спецыяльную касу. Надараліся выпадкі, што парушальнік грошай не меў. Тады, у час чарговага пасяджэння, ён пазбаўляўся права голасу і мусіў стаяць у куце. Каб надаць сабе «вагу», «Згодныя браты» кожнаму далі мянушку, узяўшы для гэтага імёны знакамітых палякаў і беларусаў. А на правай руцэ насілі васьмікутны персцень, з тыльнага боку якога знаходзілася адлюстраванне ГІрадбачання (вышэйшай Боскай сілы.— A. М.у Унутраны ж дыяметр — унрыгожваў надпіс: «Нішто мяне не спалохае, калі блізкія просяць аб дапамозе». Існаваў у «братоў» і як бы пароль, якім яны абменьваліся пры сустрэчах. Звычайна першы запытваўся: «Каго б ты хацеў цяпер убачыць?» Яго сябра адказваў: «Бачыць падобнага на сябе...»
Рукевіч нярэдка наведваўся на пасяджэнні «Згодных братоў», якія періпаступенную задачу, як і філаматы і філарэты, бачылі ў высокай адукаванасці і маральнасці. Але ён разумеў, што ў перспектыве можна разлічваць на поспех толькі пры ўмове, калі рэвалюцыйна настроеныя згуртаванні моладзі ўзнікнуць і ў іншых населеных пунктах, a pyx супраць царызму набудзе масавы характар. Таму часта выязджаў за межы Беластока. А якую вялікую работу праводзіў, у многім відаць з ліста, пасланага Рукевічам Зану 18 снежня 1822 года: «Ты ведаеш, што прырода адмовіла мне ў ідэальным здароўі, пры якім бы я мог цалкам аддацца карысным заняткам. Маё захапленне павінна гэты дэфіцыт запоўніць. Нічога, апрача забавы, я не
90
раблю. У гэтай забаве заняты са мною некалькі чалавек. Мы разважаем над сродкамі, якія памаглі б грамадству не сумаваць, асабліва тым, хто гэтак жа, як і мы, зрабіў забаву мэтай свайго жыцця».
Чалавеку недасведчанаму магло падацца, што Рукевіч толькі тым і займаецца, што адпачывае, а забавы ён і яго знаёмыя зрабілі мэтай жыцця. Адзін Зан ведаў — зусім не ўвесяленні цікавяць яго сябра. Развітваючыся ў Вільні, яны дамовіліся, што Міхал у пісьмах дзеля канспірацыі сваю рэвалюцыйную дзейнасць на Беласточчыне будзе называць забавай. У дадзеным выпадку абодва прытрымліваліся традыцый, якія склаліся ў асяродку філаматаў і філарэтаў. Яны мелі сваю «мову» — забавы, танцы. Ёй карысталіся, калі баяліся, што нехта можа даведацца пра планы і мэты Таварыства. А гэта ўжо і канкрэтныя захады Рукевіча па прыцягненні ў свае шэрагі моладзі: «Паколькі ні ў Гародні, ні ў Беластоку, губернскіх гарадах, няма ніякіх забаў, мы намерыліся паміж імі, пасярэдзіне, распачаць іх. Ёсць якраз за міляў 6 ад Гародні і за міляў 6 ад Беластока на вялікім тракце павятовае мястэчка Сакулка, дзе заўсёды добра забаўляюцца і дзе ўжо адбылося некалькі маскарадаў. Дык вось і мы там. У ваколіцах гэтага мястэчка жыве некалькі асоб, што любяць забавы. Яны мусяць з намі гуляць, танцаваць. Музыка, хоць і невялікая — там усяго некалькі чалавек — але, здаецца, будзе добрая. Музыкі, хай майстры трохі лянівыя, здаецца, будуць іграць у такт. Хоць ігра іх будзе менш гучная, але, прынамсі, у дзвюх залах яе пачуюць».
Рукевіч клапаціўся не толькі аб канспірацыі, а і аб тым, каб мерапрыемствы праходзілі спакойна, у час правядзення іх не ўзнікала непатрэбных спрэчак, рознагалоссяў, што таксама магло б прыцягнуць лішнюю ўвагу: «Гледзячы на гродзенскае і беластоцкае казіно, дзе калі ні ў чым іншым, то ў танцах быў парадак, мы таксама ў сваім малым мястэчку прадугледзелі, каб у сваёй забаве часам не паспрачацца і не пабіцца, каб да нас не ўлез хтонебудзь непатрэбны і нядобры і не перапыніў забавы, чымнебудзь не пашкодзіў ёй. Словам, мы ўсё робім, каб схіліць, заахвоціць людзей да патрэбнай і карыснай забавы. Заўтра якраз будзе ў Сакулцы маскарад. Там павінен быць танцмайстар
91
Дзявоніевай школы (па прозвішчы Дзявоняў, бацькі і сына, якія і на самой справе выкладалі танцы і былі добра вядомы філаматам і філарэтам.— A. М.) — так што еду туды, адно — каб пазабаўляцца, а другое — спадзяюся сустрэць там гасцей з Беластока і Гародні. У нашай беластоцкай акрузе ёсць яшчэ два павятовыя мястэчкі — Бельск і Драгічын. Ёсць звесткі, што і там думаюць пра забавы. Таму, вярнуўшыся па нядзелі з Сакулкі, з’езджу і туды. Вы хоць і горш, як раней, але ўсё ж забаўляецеся. Калі ў вас лепей будзе ўсё ладзіцца, прашу мне напісаць. Я памог бы вам. А мо, ёсць і цяпер што новае? Напішы, будзем табе ўдзячныя. Мы тут танцуем і вас не забываем. На пачатку кожнай забавы кажам сабе: «Што праўда, то праўда — кепскія часы, але забаўляюцца ў Вільні, забаўляемся мы — можа, што і вытанйуем».
«Забаўляўся» з поспехам, і яго «танцы» хутка далі добры плён. Рукевіч арганізаваў згуртаванні моладзі і ў Сакулцы, Бельску, Драгічыне і ў Гародні, а таксама з дапамогай Ануфрыя Петрашкевіча ў Шчучыне. Але «Згодныя браты» праіснавалі нядоўга. I не таму, што на след іх натрапіла паліцыя. Да гэтага не дайшло, юнакі ўсё ж аказаліся добрымі канспіратарамі. Аднак у імя канспірацыі і вырашана было распусціць арганізацыю. I прапанову аб гэтым першым выказаў Фелікс Ляховіч. На яго думку, сярод «Згодных братоў» апынуліся тыя, на каго нельга было цалкам спадзявацца. На спыненне дзейнасці суполкі паўплывала і іншае. Ляховіч падчас адной з сустрэч з Рукевічам увогуле выказаў яму сумненні адносна «Згодных братоў». I наконт паслаблення дысцыпліны ў арганізацыі, і наконт самой назвы. Як высветлілася, ён даўно прыдумаў іншую.
— Якую? — запытаў Міхал.
— «Заране»! — усхвалявана адказаў Ляховіч. I, нібыта баючыся, што Міхал засумняваецца ў неабходнасці перайменавання «Згодных братоў», пачаў даводзіць неабходнасць падобнай змены:
— Разумееш, «Згодныя браты» — гэта ўсё ж... Як бы лепей сказаць...
Задумаўся, падбіраючы патрэбныя словы.
92
— «Згодныя браты» — гэта ў нечым звужае кола дзейнасці. А «Заране» — ад слова «заря». Калі асабліва хораша на душы?
Сам задаў пытанне, сам і адказаў:
— Ды на досвітку. Калі сонца не паспела яшчэ ўзысці над зямлёй, а гарызонт ужо асветлены і ў гэтай нерушавай чысціні — свая вабнасць і хараство. У маім жа разуменні...
Спыніўся, усміхнуўся, удакладніў:
— У нашым разуменні.
Тым самым нагадаў, што не толькі ад свайго імя гаворыць, а і ад імя тых са «Згодных братоў», каму больш давярае:
— У нашым разуменні досвітак — гэта заранак новага жыцця. А мы, заране, будзем рабіць усё дзеля таго, каб як мага хутчэй наблізіць яго.
— Згодзен, згодзен з табой! — запэўніў Рукевіч.— Хай і «Заране», абы толькі карысць была з нашай справы.
— Будзе! — запэўніў Ляховіч.
У «Заран» «Згодныя браты» былі перайменаваны ў 1823 годзе. А паколькі перад гэтым старое таварыства распусцілі, у новае правялі больш строгі адбор і пазбавіліся ад ненадзейных людзей. Каб адразу прыцягнуць у гэтае таварыства больш моладзі, Ляховіч спецыяльна перавёўся з Беластоцкай гімназіі ў Свіслацкуіо. Дзякуючы яму, неўзабаве і там з’явіліся «Заране». Нямноганямала, а больш за 25 чалавек.
1823 год унёс змены і ў жыццё Рукевіча. Ён развітаўся з Беластокам, пераехаў у невялікую вёсачку Завыкі, дзе пачаў арандаваць фальварак. Ды нядоўга спакойна займаўся гаспадаркай — прыйшла трывожная вестка з Вільні. Там пачаліся арышты філарэтаў. За сябе Рукевіч пакуль не хваляваўся, а вось сябры?
Сябры, хто адразу трапіў за краты, а хто спрабаваў перачакаць навалу ў надзейным месцы. Было вырашана, што Міцкевічу лепей зрабіць гэта ў Завыках. Даведаўшыся пра такое рашэнне з ліста Яна Чачота, Рукевіч паспяшаўся адказаць згодай. Ды Міцкевіч у Завыкі так і не трапіў — яго арыштавалі.
Такі ж лёс неўзабаве напаткаў і Рукевіча. Пад канвоем Міхал быў дастаўлены ў турму ў Вільні, дзе ўжо знаходзіліся многія яго сябры па універсітэце. У
93
засценках Рукевіч і сам трымаўся мужна, і стараўся ўзняць настрой іншых. Гэта дапамагло не толькі выстаяць, але і пераканаць улады ў сваёй невіноўнасці. Таму нават усясільны сенатар Навасільцаў урэшце рэшт мусіў яго вызваліць. Рукевіч вярнуўся ў Завыкі.
Іншы пасля ўсяго перажытага, калі б не цалкам адмовіўся ад рэвалюцыйнай дзейнасці, дык, ва ўсякім разе, на некаторы час сцішыўся б, каб не выклікаць далейшых падазрэнняў. Іншы, але не Рукевіч.
Непадалёку ад Завыкаў, у нейкіх трох вёрстах ад іх, у мястэчку Браньск размяшчаліся часці Літоўскага асобнага ваеннага корпуса. Яны з’яўляліся падраздзяленнямі асобага значэння. Літоўскі асобны корпус у 1815 годзе стварыў Аляксандр I з канкрэтнай задачай — прымаць неабходныя меры для прадухілення выступленняў супраць царызму ў раёнах, што межавалі з Каралеўствам Польскім. А гэта тэрыторыя Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Падольскай губерняў і Беластоцкай акругі.
Яшчэ філаматы і філарэты задумваліся, каб перацягнуць афіцэраў і салдат корпуса на свой бок. Ды не дайшлі рукі. Цяпер жа гэтым вырашыў заняцца Рукевіч. Найперш звярнуў увагу на Літоўскі піянерскі батальён, які і кватараваў у Браньску. Паступова ў Завыкі пачалі наведвацца некаторыя афіцэры. Пастаяннымі гасцямі Рукевіча сталі капітан Канстанцін Ігельстром і яго дваюрадны брат, паручнік Аляксандр Вягелін. 3 імі яшчэ па масонскай ложы ў Навагрудку быў добра знаёмы Міцкевіч. Ён параіў звязацца з Ігельстромам і Вягеліным, калі Рукевіч пакідаў Вільню.
Маладыя афіцэры хутка знайшлі ў Рукевічу надзейнага сябра. Паўплывала на іх збліжэнне і тое, што разам з Міхалам жылі яго незамужнія сёстры Карнелія і Ксаверыя. Першуіо ўпадабаў Ігельстром, другую — Вягелін. На іх пачуцці маладыя кабеты адказвалі ўзаемнасцю.
Сяброўскія гаворкі за чаем ці кавай зацягваліся да позняй ночы. Спачатку абмяркоўвалі прачытаныя кнігі, праз некаторы час перайшлі на палітычныя гутаркі. Рукевіч усё больш уп