• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    най пастанове засведчыў, што Рукевіч з’яўляўся «побуднтельной прнчнной поселнвшейся мыслн в капнтане йгельстроме,
    99
    подпоручнке Гофмане н рядовом Требннском к за веденню н усовершенствованвю между военнымн офнцерамн тайных обіцеств, содействуя нм свонмн советамн к распространенпю таковых, но не прннадлежал к оным сам лнчно, управлял нмн; что в половнне декабря 1825 года, за десять дней до получення о прнсяге повелення поселнл мысль в Нгельстроме к возмуіценню частн войск Лнтовского отдельного корпуса на неучнненне верноподданнческой прнсягн, для чего советовал Нгельстрому послать в полкн свонх товаршцей...», несумненна, што сыскныя органы капалі глыбока і з веданнем становішча.
    Ды і абвінавачванні іншым актыўным удзельнікам таварыства мелі пад сабой глебу. А таму фактаў Аўдытарыяцкі дэпартамент меў больш чым дастаткова, каб падысці да ўсіх з самымі строгімі меркамі. У прысудзе, канечне, даў знаць аб сабе і водгалас падзей на Сенацкай плошчы, таму рашэнне суда было такое: «Военный суд, соображаясь с законамн, прнговорнл:
    капнтана Нгельстрома, поручнка Вегелнна н поручнка Петровского, лншнв чннов н дворянского достоннства, повеснть;
    шляхтнча Мнханла Рукевнча, лншнв дворянского достоннства, казннть смертью;
    подпоручнка Гофмана лшшггь чннов н дворянского достоннства, потом его, ровно н рядового УгрнннчТребннского, казннть смертью...»
    I яшчэ сем найбольш актыўных «Ваенных сяброў» былі прыгавораны да пазбаўлення «дворянства н жнвота».
    He адзін дзень Рукевіч і яго сябры правялі ў чаканні выканання прысуду. Немагчыма ў словах перадаць перажытае імі, калі зразумелі, што пад іх жыццём падведзена перадапошняя рыса і яно ўжо вісіць на валаску. Сёння ты смяротнік яшчэ на паперы, a заўтра? I калі яно настане, тое заўтра?
    Выступаючы супраць самадзяржаўя, стаўшы на шлях рэвалюцыйнай барацьбы з ім, яны, безумоўна, разумелі, на што ішлі. Як і перакананы былі, што ў выніку правалу, няўдачы літасці ад улад чакаць не даводзіцца. Але тады гэта жыло ў думках, цяпер стала рэальнасцю. I заставалася змірыцца, што нічога не перайначыш. I гэта ў той час, калі жыццё толькі пачыналася.
    100
    Старэйшым з усіх «Ваенных сяброў», прыгавораных да смерці, быў 31гадовы Ананій УгрынічТрабінскі. Рукевічу споўнілася 30 гадоў, Ігельстрому — 28, Вягеліну — 26. А некаторым ледзь 20 мінулася.
    Трынаццаць чалавек... Сапраўды чортаў тузін. Але гэтым разам атрымалася, што і лічба 13 можа быць шчаслівай.
    Калі прыгавор трапіў да вялікага князя Канстанціна, той вырашыў змякчыць яго і «пакаранне смерцю» замяніў катаргай на 15—20 гадоў, у залежнасці ад віноўнасці падсуднага, з далейшым пасяленнем у Сібіры.
    Апошняе слова заставалася за імператарам. Мікалай I, відаць, разумеючы, што ў пачатку яго праўлення і так шмат праліта крыві, абмежаваўся 10 гадамі катаргі і пасяленнем. Сёстры Рукевіча Ксаверыя і Карнелія атрымалі адпаведна па году і шасці месяцам знаходжання ў манастьгры. Спецыяльным загадам імператар зняў камандзіра Літоўскага асобнага корпуса генераллейтэнанта Доўрэ.
    Для «Ваенных сяброў» наперадзе было невядомае жыццё, аднак гэтая невядомасць усё ж не смяротнае пакаранне. Але адпраўляць іх на катаргу не спяшаліся, трымалі ў Беластоцкай турме да канца вясны 1827 года.
    Нарэшце, 19 мая на пляцу быў пастроены Беластоцкі гарнізонны батальён. He на страявым, а на парадным. Інакш і быць не магло — для тых, хто арганізаваў гэтае пастраенне, дзень чакаўся ўрачыстым. I новы камандзір корпуса генерал ад кавалерыі Ажароўскі, і начальнік штаба генералмаёр Вельямінаў, і іншыя высокапастаўленыя асобы, сярод якіх знаходзіўся і граф Валовіч, які кіраваў Беластоцкай вобласцю, знаходзіліся калі не ў святочным, дык у прыўзнятым настроі. Ім, хто аддана служыў цару і Айчыне, выпала магчымасць яшчэ раз даказаць сваю вернасць. А яна і ва ўсведамленні, што любое выступленне супраць самадзяржаўя будзе жорстка пакарана. I гэтаксама сурова паступяць з усімі бунтаўшчыкамі, як з гэтымі «Ваеннымі сябрамі».
    Над галовамі асуджаных пасля прачытання прыгавору былі зломаны шпагі. Гэтую працэдуру паўтарылі і ў Браньску. Дарога ў Сібір была адкрыта.
    101
    Першым ступіў на яе Рукевіч, а за ім адправілі і іншых. Услед з Галоўнага штаба генераліубернатару Усходняй Сібіры А. Лавінскаму было накіравана распараджэнне: «Государю нмператору угодно, чтобы преступннкн снн отправлены былн в Нерчннскне рудннкн, подобно государственным преступннкам нз С. Петербурга, туда прнсланным, т. е. чтобы былн отданы в веденне коменданта рудннков генерала Лепарского».
    Да Сібіры няблізка, таму давялося ўсяго пабачыць. I знявагі з боку канвойных, але і спагаду таксама. Асабліва, калі спыняліся ў якімнебудзь населеным пункце на пастой.
    У Табольску Рукевіча, Ігельстрома і Вягеліна аддзялілі ад іншых і далучылі да партыі калоднікаў, якая ў студзені 1828 года прыбыла ў Іркуцк, а далей шлях ляжаў у Чыту, дзе 15 ліотага і сустрэлі іх радасныя дзекабрысты.
    Радасныя ад таго, што ўбачылі братоў па духу, a яшчэ, што кожны новы чалавек, які прыбьіў са сталіцы ці іншых цэнтральных гарадоў, абавязкова прыносіў з сабой весткі, што сюды, у глухамань, не даходзілі. A калі пераканаліся, што асуджаныя належалі да таварыства, задачы якога былі блізкія ім, пачалі ставіцца яшчэ з большым паразуменнем. А каб менш сумавалі, пастараліся знайсці кожнаму занятак па душы. Дый і самі «ваенныя сябры» лёгка знайшлі з дзекабрыстамі паразуменне.
    У час адпачынку наладжваліся імправізаваныя дыспуты, канцэрты. У мясцовым «ансамблі» знайшлося месца і Ігельстрому з Рукевічам. Першы іграў на флейце, другі — на скрыпцы. А веданне Рукевічам польскай мовы і латыні спатрэбілася ў час правядзення заняткаў па самаадукацыі. Калі ж у 1832 годзе дзекабрыстаў з Чыты перавялі ў Пятроўскі Завод, Ігельстром пачаў загадваць там гаспадарчай часткай таварыскай арцелі. Вягелін нечакана праявіў сельскагаспадарчыя здольнасці і шмат працаваў на агульным агародзе. Пастаянны занятак шмат значыў, дапамагаў адкараскацца ад нялёгкіх думак аб тым, што звароту назад няма і гады, якія яшчэ будуць адведзены Богам, хутчэй за ўсё давядзецца правесці тут.
    Лягчэй за іншых выпрабаванні пераносіў Рукевіч. Аптыміст па характары, ён, здаецца, ніколі не сумаваў.
    102
    I іншых імкнуўся падбадзёрыць, хоць гэта і не заўсёды ўдавалася. Найбольш перажываў Вягелін. У адрозненне ад таварышаў, ён быў больш скрытны, а тут яшчэ пастаяннае адчуванне ім віны перад маці. Па яго просьбе родзічы не гаварылі ёй усёй праўды аб лёсе сына. Маральныя пакуты прывялі Вягеліна да таіо, што ён вырашыў скончыць жыццё самагубствам і прыняў вялікую дозу яду. На шчасце, сябры яго ўратавалі.
    Хапала перажыванняў і Ігельстрому. Родныя яго, і ў першую чаргу бацька, пасля ўсяго, што здарылася, не хацелі прызнаваць яго,
    I ўсё ж у выгнанні стараліся жыць адной дружнай сям’ёй. Добрым словам, спагадай падтрымлівалі <ваенных сяброў» жонкі дзекабрыстаў. Гэта відаць і з аднаго з лістоў М. Валконскай. Марыя Мікалаеўна пісала ў 1831 годзе пра Вягеліна: «Ен карыстаўся б значна большым душэўным спакоем у тым незвычайным становішчы, у якім ён знаходзіцца, калі б толькі стан яго беднай матухны не прымушаў яго перажываць страшныя мінуты».
    I Валконская, і іншыя жонкі дзекабрыстаў — Марыя Юшнеўская, Аляксандра Ентальцава рэгулярна перапісваліся з блізкімі Вягеліна — яго сёстрамі, жонкай брата. Таму Вягелін мог атрымаць хоць якія весткі з радзімы. А такая перапіска шмат значыла, бо ў першыя гады зняволення «Ваенным сябрам» ліставанне было забаронена.
    Наперадзе чакалася далёка нярадасная перспектыва. I не адзін яіпчэ год трэба было пражыць да заканчэння катаргі, і «вольнае» пасяленне ў далейшым мала радавала. Але яно мела несумненныя перавагі, таму і чакалі, калі нарэшце настане гэты момант. I не здагадваліся, што ўсё адбудзецца так хутка, яшчэ да завяршэння тэрміну катаржных работ. Але Мікалай I з выпадку нараджэння чацвёртага сына «вялікага князя Міхаіла Мікалаевіча» вырашыў праявіць літасць і 8 лістапада 1833 года падпісаў указ, паводле якога тэрмін катаргі для многіх «дзяржаўных злачынцаў» змяншаўся. Пад гэты ўказ трапілі і «ваенныя сябры».
    Але «вольнае пасяленне» адразу мела свае адмоўныя бакі. Кожны з трох накіроўваўся ў розныя месцы: Вягелін — у Срэценскае паселішча, Ігельстром — у
    103
    Тасееўскае, Рукевіч — у Коркінскае. А знаходзіліся яны адзін ад аднаго вельмі далёка. Hi аб якіх далейшых кантактах і гаворкі не магло ісці. Таму і развітваліся са слязамі на вачах, разумеючы, што наўрад ці давядзецца яшчэ калінебудзь пабачыцца.
    Сяло Коркіна, куды Рукевіч прыбыў у лютым 1833 года, знаходзілася на беразе Лены. Мясціны прыгожыя. I гэта заўважалася нават зімой, калі наўкола, як кінуць вокам, стаяла тайга, сцішаная ў сваёй маўклівай самотнасці, а вялікія пасмы снегу звісалі з елак і соснаў, аддаючы ў вачах мільярдамі іскрынак. Паветра было свежае, здаецца, настоенае на ўсёй гэтай цішыні і нерушавасці.
    Але ў Коркіна пражывала ўсяго нейкіх 50 чалавек.
    3 кім наладзіць кантакты, з кім знайсці паразуменне?
    Пасяліўся Рукевіч у асобным флігелі селяніна Ісакава, дачка якога Елізавета Іванаўна згадзілася дапамагаць яму па гаспадарцы.
    Смешна сказаць — гаспадарка! I нажытку таго, што прывёз з сабой. Але ведаў: неяк трэба абжывацца на новым месцы і чым хутчэй, тым лепш.
    Як жылося яму па прыездзе ў Коркіна, відаць з данясення Верхаянскага валаснога ўпраўлення генералгубернатару Усходняй Сібіры: «Мнхайло Рукевнч нмеет образ жнзнн соответствуюіцнй тамошннм поселенням, нрава же н характера тнхого м скромного. Занятне его состонт в чтеннн кннг, а промышленность н все прнобретення его заключаются нз одного промысла рыб в р. Лене, протекаюіцей мнмо Коркннского селення н от сего едмнственно он нмеет пропнтанне».
    Можа стварыцца ўражанне, што Рукевіч праяўляў бесхарактарнасць і думаў, што нехта за яго ўладзіць усе справы. Але прычына «бяздзейнасці» ў іншым. Калі і дагэтуль не мог пахваліцца здароўем, дык цяпер яно вельмі пагоршылася — час, праведзены на катарзе, не прайшоў бясследна. Частымі сталі прыпадкі гарачкі і Рукевіч днямі не мог прыйсці ў сябе. Сказалася і нервовае перанапружанне. Да неўладкаванасці на новым месцы дадалася сумная вестка — у канцы 1833 года памерлі бацькі.
    Цяпер у Рукевіча застав