Элегіі забытых дарог
Гістарычныя нарысы, эсэ
Алесь Марціновіч
Выдавец: Полымя
Памер: 544с.
Мінск 2001
ам у гэтай новай для яго справе не быў. Ён спецыялістам павінен быў стаць. I чым хутчэй, тым лепш. I гэта яму ўдалося. He прайшло і паўтара года, як па хадайніцтву Тэннера ён стаў прапаршчыкам Гвардзейскага Генеральнага Штаба.
115
Тым самым звязаў далейшы лёс з арміяй, бо правядзенне работ па трыянгуляцыі, як і геадэзічных, тапаграфічных, уваходзіла ў абавязкі ваеннага ведамства. Справа турботная, звязаная з частымі пераездамі з месца на месца ды і ўвогуле ў палявых умовах. Але Ходзька адразу захапіўся ёю і магчымасць частых змен месц працы ўспрымаў не толькі як непазбежную заканамернасць, але і з цікавасцю, бо з’яўлялася магчымасць заняцца нечым новым.
Восенню 1822 года, калі першапачатковыя работы пад кіраўніцтвам Тэннера завяршыліся, арганізавалі новы атрад, у склад якога ўвайшлі падпалкоўнік Дзітмарс, капітаны Зандэн і Гецэль і ён, прапаршчык Ходзька. А праз некаторы час задачу канкрэтызавалі, і Іосіф Іванавіч разам з Гецэлем, які з’яўляўся памочнікам прафесара Паўкера, а таксама з самім Паўкерам з 11 сакавіка 1823 года па 15 красавіка вызначалі геаграфічную шырыню Віленскай абсерваторыі і азімут яе бакоў. Яшчэ праз год разам з М. Глушаковым Ходзька праводзіў градусныя вымярэнні ў шэрагу раёнаў Беларусі, удзельнічаў у трыянгуляцыйных работах у заходніх губернях Расіі.
У красавіку 1827 года Ходзьку прысвоілі званне падпаручніка, а Тэннер узяў яго сабе ў памочнікі. На працягу дзесяці гадоў яны працавалі разам, і гэтыя гады сталі для Іосіфа Іванавіча аднымі з лепшых у яго жыцці. Прыходзіў вопыт, назапашваліся веды, а галоўнае Тэннер умеў не толькі захапіць новай справай, але сам укладваў у яе ўсю душу, чаго патрабаваў і ад іншых. Але рабіў усё тактоўна. He загадваючы, a пераконваючы. Зноў жа справай пераконваючы. I гэта Ходзьку падабалася. А яшчэ падабалася, што Тэннер ніколі без патрэбы не трымаў пры сабе. Сам не з’яўляўся «кабінетным» даследчыкам, гатовым толькі павучаць, і хацеў, каб іншыя на практыцы паказвалі свае веды і назапашвалі новы вопыт.
Для Ходзькі такім багатым вопытам стаў удзел у тапаграфічнагеадэзічных работах, звязаных з рускатурэцкай вайной. Асобныя расійскія падраздзяленні хутка апынуліся на занятай імі варожай тэрыторыі, у асноўным у маладаследаваных раёнах. Для кіравання ж баявымі дзеяннямі неабходна было дакладнае веданне каардынат мясцовасці. Тады камандаванне паклі
116
кала на дапамогу тапографаў. У іх задачу ўваходзіла правядзенне шэрагу тапаграфічных здымкаў з выкарыстаннем пры гэтым астранамічных пунктаў, у выніку чаго дасягалася вялікая дакладнасць.
Дагэтуль нічога падобнага не рабілася. Інструкцыю па правядзенні такіх здымак, калі астранамічныя пункты выкарыстоўваюцца для патрэб ваенных, распрацаваў начальнік Ваеннатапаграфічнага дэпо генерал Ф. Шуберт. Для ажыццяўлення гэтай задачы былі створаны два спецыяльныя атрады, у кожны з якіх уваходзіла па два афіцэры і тры тапографы. Адзін з іх быў накіраваны ў Малую Азію, другі — у Малдавію і Валахію. Апошні атрад узначаліў палкоўнік Дзітмарс, якому патрабаваліся высокакваліфікаваныя спецыялісты. Тады ён і ўспомніў пра памочніка Тэннера і дабіўся дазволу перавесці таго ў свой атрад. Гэта ўдалося зрабіць у пачатку 1831 года.
Надзеі новага начальніка Ходзька апраўдаў. А як працаваў ён, відаць з таго, што ўжо ў красавіку 1931 года Іосіфа Іванавіча ўзнагародзілі ордэнам Анны 3й ступені. За «выдатнастаранную» працу яму адначасова была аб’яўлена «высачайшая прыхільнасць».
Аднак становішча на рускатурэцкім фронце, a ўзаемаадносіны гэтых дзвюх дзяржаў нагадвалі ваенныя дзеянні, што вяліся з меншым ці большым перапывкам, зноў пачало абвастрацца. I заўсёды сярод іншых дзяржаў знаходзіліся ахвотнікі падштурхнуць Турцыю і Расію да чарговай сутычкі. Так адбылося і ў 1831 годзе. He паспелі рускія войскі завяршыць баявыя дзеянні ў Малдавіі і Валахіі (а Ходзька пад кіраўніцтвам Дзітмарса скончыў тапаграфічныя здымкі), як абстаноўка зноў накалілася. А паколькі Іосіф Іванавіч знаходзіўся на ваеннай службе, гэта ў перспектыве не магло не паўплываць і на яго лёс.
Пачалося ўсё з таго, што ў 1832 годзе ва ўзаемаадносіны Турцыі і Расіі ўмяшаўся васал першай краіны, егіпецкі намеснік МехметАліпаша. Ён пачаў падштурхоўваць Францыю адабраць у Турцыі Сірыю. Падставы для гэтага, як быццам, былі. Францыя аказвала дапамогу туркам у барацьбе з грэкамі, а за дапамогу, як вядома, трэба плаціць. Але прапанова МехметАліпашы ў французскім урадзе разумення не знайшла. Ад такой, здавалася б, зманлівай прапановы
117
там адмовіліся. Тады егіпецкі намеснік і раскрыў свае сапраўдныя планы, якія хацеў ажыццявіць чужымі рукамі. Атрымаўшы адмову Францыі, МехметАліпаша са сваім сынам Ібрагімам пачаў супраць Сірыі баявыя дзеянні і ў хуткім часе заняў яе. Але на гэтым не спыніўся і са сваім войскам пачаў рухацца далей на поўнач.
Турцыя, адчуваючы небяспеку, паспяшалася на сілу адказаць сілай. Ды перавага аказалася на баку егіпцян, і 21 снежня 1832 года турэцкая армія была цалкам разгромлена. Турцыі нічога не заставалася, як успомніць пра Расію і звярнуцца да Мікалая I па дапамогу.
Расійскі імператар, забыўшы пра былыя «крыўды», стаў саюзнікам Турцыі і ў пачатку 1833 года накіраваў на Басфор Чарнаморскую экскадру, а таксама дапаможны дэсантны корпус пад камандаваннем генералмаёра М. Мураўёва (Карскага). У адзін з яго атрадаў і атрымаў назначэнне Ходзька, які ўжо меў званне штабскапітана. У непасрэдныя абавязкі Іосіфа Іванавіча ўваходзіла правядзенне тапаграфічных работ, праклаўшы так званую трыганаметрычную сетку на тэрыторыі, дзе размяшчаліся расійскія часці.
Дэсантны атрад баявых дзеянняў не вёў і знаходзіўся ў рэзерве. Але гэта, хоць і не адцягвала ўвагу ад асноўнай задачы, адначасова выклікала і няпэўнасць. Няпэўнасць. Ніхто не ведаў, як доўга давядзецца тут знаходзіцца. Хоць і асабліва думаць часу не заставалася. Аб’ём работы быў вялікі, таму з ранку да вечара клопатаў хапала кожнаму.
А якое ўражанне Ходзька пакінуў аб сабе, відаць з запісу, што з’явіўся ў дзённіку Мураўёва: «Прысланы штабскапітан Ходзька пакінуты пры атрадзе і выкарыстаны з карысцю пры складанні трыганаметрычнай сеткі. Гэты афіцэр, які вызначаецца матэматычнымі пазнаннямі, паслухмянствам, стараннем да службы і высакароднымі правіламі, заслужыў усеагульную пашану».
Давялося Ходзьку ў Малдавіі і Валахіі і кватэрмейстрам 15й пяхотнай дывізіі быць. Пазней праводзіў здымкі вядомай крэпасці Сілестрыя і ўсёй акругі. А ў 1836 годзе па загадзе Мураўёва выязджаў у Магілёў, дзе кіраваў так званай інструментальнай здымкай го
118
рада і яго ваколіц. Але сапраўдны паварот у біяграфіі Ходаькі адбыўся пасля таго, як у кастрычніку 1839 года ён атрымаў загад аб пераводзе на Каўказ у распараджэнне новага камандуючага Каўказскім корпусам генерала Е. Галавіна.
Перш чым ехаць туды, правёў водпуск у Пецярбургу. Хадзіў у тэатры, музеі, любаваўся архітэктурнымі помнікамі цудоўнага горада на Няве. I якім жа рэзкім кантрастам сталі першапачатковыя ўражанні ад Тыфліса, а менавіта там знаходзілася аддзяленне Каўказскага корпуса. Адчуванне ад пабачанага было такое, быццам над горадам пранёсся страшны смерч, выклікаўшы вялікі пажар. А смерч над Тыфлісам і сапраўды пранёсся. Толькі прырода да гэтага не мела дачынення, а адбылося ўсё задоўга да прыезду сюды Ходзькі.
У 1795 годзе персідскі шах АгаМагаметхан, з цяжкасцю авалодаўшы Тыфлісам, загадаў жорстка расправіцца з мфным насельніцтвам. Шэсць дзён — з 11 па 17 верасня — захопнікі гвалцілі жанчын, шашкамі рассякалі папалам дзяцей на вачах у маці, палонных выразалі, падпальвалі будынкі. Такой жорсткасці і лкэтасці горад ніколі не ведаў. Нема галасілі тыя, хто застаўся ў жывых. Сэрцы ў іх проста разрываліся, калі бачылі, як рака Кура ўсё больш і больш запаўняецца трупамі, якія і так месцамі ляжалі ўпоравень з берагам. Але некаторыя з жывых неўзабаве пачалі зайздросціць мёртвым. Тыя толькі аднойчы перанеслі боль, знявагу, ім жа пакуты былі наканаваны надоўга — персы пагналі ў рабства ажно 23 тысячы грузін, напаследак падпаліўшы Тыфліс.
Здавалася б, за 45 гадоў, што прайшлі з моманту гэтай трагедыі (Ходзька прыехаў у Тыфліс у пачатку красавіка 1840 года), многае павінна было б забыцца. Ды не забывалася. 1 не толькі таму, што тыя, хто застаўся жыць, з пакалення ў пакаленне перадавалі праўду аб злачынствах захопнікаў. Тыфліс так і не адбудаваўся. Паранейшаму на месцы колішніх вуліц і плошчаў засталіся пустэльні, сярод якіх сямтам стаялі, цудам уцалелыя, сцены разбураных дамоў. Мясцовае насельніцтва не адно дзесяцігоддзе жыло ў наспех узведзеных хацінах ці ў будынках, што нейкім чынам уцалелі, але час наклаў адбітак, яны ледзьледзь трывалі.
119
Балюча станавілася на сэрцы ў Іосіфа Іванавіча, калі бачыў гэта. Балюча за трагедыю, перанесеную грузінскім народам, але не менш балюча ад таго, што ўлады не дбалі аб добраўпарадкаванні горада. Калі нешта і рабілася, дык у цэнтры. Прынамсі, рускія войскі і штаб корпуса размяшчаліся тут у новых будынках. У «казённым доме» пасяліўся і Ходзька. I хутка пераканаўся, што спакою ў гэтым краі няма і цяжка спадзявацца, што ў бліжэйшы час ён настане.
Якраз на час прыезду Іосіфа Іванавіча настаў свайго роду пік той жорсткай барацьбы, што вялася рускімі з прыхільнікамі Шаміля. Праўда, у Закаўказзі было адносна спакайней, чым у прылягаючых да яго рэгіёнах.
На працягу чатырох гадоў выконваў Ходзька розныя заданні Галавіна, а з прыходам новага камандуючага Каўказскім корпусам генерала А. Нейгардта, з 19 красавіка да 17 чэрвеня знаходзіўся пры яго штабе. Потым яго перавялі ў атрад, які дзейнічаў на тэрыторыі Дагестана супраць Шаміля. Там давялося не толькі праводзіць тапаграфічныя здымкі мясцовасці, а і ўдзельнічаць у баях, у час якіх паводзіў сябе пагеройску. У мужнасці Ходзькі пераканалі і рукапашныя баі. Ён і тут ніколі не заставаўся ўбаку.
He абышлося без сутычак з горцамі і крыху пазней, калі яго перавялі ў атрад пад камандаваннем генералмаёра Д. Пасека. Найчасцей яны адбываліся тады пры рэкагнасціроўцы мясцовасці. Як, напрыклад, ля сяла Аімякі. Тады, праўда, горцы вялікай небяспекі не ўяўлялі. Іншая справа баі, у якіх удзельнічалі іх вялікія сілы: ля падножжа гары Агюсттау, пры ўзяцці населенага пункта Салатау. Але і тут Ходзька ніколі не спасаваў, пры неабходнасці кідаўся ў самую гушчу ворага. Разумеў: часта спрацоўвае няпісанае правіла — дзе палахлівец загіне, там смелы заўсёды выйдзе пераможцам. У гэтым жа 1844 годзе Ходзька з к