• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
    азбаўлены ўзнёсласці, палёту і сутнасць характараў, а што абодва рамантыкі — у душы, сэрцы — ні для каго не заставалася сакрэтам.
    Такімі яны і атрымаліся на палатне. Міцкевіч у чаркескай бурцы, з валасамі, якія ўюцца, з непакрытай галавой, абапёрся на скалу... Апірыіпча знайшоў і Пушкін. Толькі не скала гэта, а дрэва, у ценю якога Аляксандр Сяргеевіч спыніўся ў роздуме. Замест буркі ён апрануты ў шырокі плашч з клятчатай падкладкай.
    Пасля знаёмства з партрэтамі ўсе сядзелі за сталом, пілі чай. I крыху мацнейшае за чай. Паранейшаму
    136
    жартавалі. А калі настала хвіліна развітвацца, Шыманоўскія падкінулі сваю ідэю.
    Валенцій не памятае, каторая з іх — старэйшая ці малодшая — прапанавалі паехаць у майстэрню Арлоўскага. 3 Аляксандрам Восіпавічам быў добра знаёмы і Ваньковіч, а пазнаёміўся, дзякуючы Пушкіну. Мастакбаталіст Арлоўскі захапляўся і жанравым жывапісам, а яшчэ з’яўляўся літографам. У Аляксандра Восіпавіча Валенцій бываў неаднойчы. Магчыма, ад цяперашняй паездкі і адмовіўся б, калі б Шыманоўскія не ўдакладнілі мэту наведвання Арлоўскага.
    Першая маці:
    — У Аляксандра Восіпавіча такая багатая калекцыя рэдкасцей.
    Яе падтрымала дачка:
    — Ma, а памятаеш, як паказваў ён нам ліст, дасланы ў свой час Касцюшкам?
    Пра што, а вось пра ліст Касцюшкі Ваньковіч, як не сорамна было прызнацца, не чуў. Цяпер, даведаўшыся пра гэта, пачаў збірацца разам з гасцямі.
    У Арлоўскага сяброўскую бяседу прадоўжылі. Калі ж гаспадар паказаў ліст Тадэвуша Касцюшкі, гаворка міжволі перакінулася на паўстанне 1794 года. Пачалі разважаць аб стасунках Расіі з Польшчай, бо праблемы гэтыя хвалявалі ўсіх. Хіба ў меншай ступені Пушкіна, але Аляксандар Сяргеевіч праявіў шчырую зацікаўленасць ды і ў веданні гісторыі і'этых дзвюх дзяржаў яму нельга было адмовіць. А ў Ваньковіча падобныя згадкі абудзілі памяць успамінамі, якія для кожнага асабліва дарагія. Адразу ўспомнілася радзіма, тыя людзі, з якімі даводзілася сутыкацца, калі яшчэ жыў з бацькамі.
    Адтуль, з гэтай памяці, магчыма, і белы конь на зялёным лузе. Ён так нечакана і неспадзявана нрыйшоў у сон і цянер не хоча знікаць. He адпускае ад сябе.
    А мо, прыпомніўся яшчэ і з іншай нагоды?
    Ваньковіч сам сабе ўсміхнуўся, бо прыгадаў тое, пра што ў навакольных ля Сцяпянцы вёсках хадзіла столькі пагалосак, што нярэдка цяжка было разабрацца, дзе праўда, а дзе звычайныя домыслы. Ды дыму без агню не бывае. Бацька Валенція вельмі ж любіў лепшую палавіну чалавецтва і ніколі не прапускаў выпадку пазнаёміцца з прыгожай жанчынай. А што ўсе жанчыны прыгожыя, ён не сумняваўся, таму лёгка заводзіў
    137
    новыя знаёмствы і знаходзіў чарговых каханак. Калі ж не атрымлівалася падшукаць іх у Мінску ці іншых гарадах — усё ж не часта даводзілася бываць ад маёнтка далёка — асабліва не сумаваў. Наведваючыся ў вёскі, шукаў паразуменні сярод сялянскіх дзяўчат. Дзе абяцаннямі, дзе падманам, а дзе і па ўзаемнасці — усё ж Мельхіёр Ваньковіч быў прыгожым мужчьшам — дабіваўся таго, чаго хацеў. А з’яўляўся ён, шукаючы чарговых любоўных прыгод і ўцех, на белым кані.
    Дык няўжо пры ўпамінку аб гэтых бацькавых паездках і ўспомніўся яму белы прыгажун?
    Як бы там ні было, а што прыйшоў ён у памяць з маленства, Валенцій не сумняваўся. I з прыходам гэтай упэўненасці яму захацелася туды, дзе цяпер бывае не часта.
    Так сталася: уласным лёсам асабліва распараджацца не атрымліваецца. А ўсё таму, што ў Акадэмію мастацтваў трапіў па накіраванні Віленскай навучальнай акругі за казённы кошт, а таму без дазволу начальства не мае права пакідаць сталіцу. Калі ўлетку 1826 года асмеліўся, не абышлося без непрыемнасцей. He прынялі пад увагу, што не дзеля прагулкі зрабіў гэта, а вырашыў ажаніцца. Усё адно даводзілі: калі яшчэ раз будзе такое самавольства, казённага ўтрымання пазбавяць. А як пражыць, калі бацькі асабліва дапамагчы не могуць?
    ...Валенцій Ваньковіч родам з вёскі Калюжыца колішняга Ігуменскага павета, а цяпер Бярэзінскага раёна, дзе знаходзіўся маёнтак роду Ваньковічаў. Яны былі ў сваяцтве з Ордамі, Міцкевічамі, Манюшкамі і іншымі старадаўнімі беларускімі родамі, якія далі Беларусі і Польшчы многіх знакамітых людзей. Бацьку Валенція, як ужо гаварылася, звалі Мельхіёр, а вось маці яго ў дзявоцтве была Схаластыка Гарэцкая.
    Калі Валенцій з’явіўся на свет (быў у яго і брат Караль) дакладна невядома. Па адных меркаваннях адбылося гэта ў 1799 годзе. Называюцца і больш пэўныя даты. Праўда, адносна пэўныя, бо ў адных выпадках маецца на ўвазе 14 лютага 1800 года, у іншых — 12 мая таго ж года. Бацька Валенція працаваў павятовым суддзёй.
    Дзіцячыя гады хлопчыка прайшлі ў вёсцы Счяпянка — цяпер адзін з раёнаў Мінска. 3 ранніх гадоў
    138
    Валенцііі Ваньковіч
    Валенцій захапіўся маляваннем. Спачатку з ім займаліся хатнія настаўнікі. Затым была вучоба ў Полацкім езуіцкім калегіуме пры езуіцкай духоўнай акадэміі. У 1818 годзе Ваньковіч ужо ў Вільні, ва універсітэце, пры якім з 1797 года пачала працаваць (існавала да 1832 года) Віленская мастацкая школа — так умоўна называлі кафедры універсітэта, на якіх рыхтавалі жывапіс цаў, скульптараў.
    Ваньковічу пашанцавала. Яго настаўнікам стаў вядомы жывапісец і рысавальшчык Ян Рустэм. Менавіта
    139
    ён рэарганізаваў сістэму навучання, што спрыяла развіццю ў мастацтве XIX стагоддзя рэалізму. Рустэм з’яўляўся не толькі выдатным творцам, а і педагогам, які адразу мог вызначыць, наколькі таленавіты вучань. У Ваньковічу ён не памыліўся. Вучань аказаўся вартым настаўніка. Праз некаторы час у Вільні Ваньковіча пачалі называць другім пасля Рустэма партрэтыстам.
    Віленская мастацкая школа з часу свайго заснавання падтрымлівала цесныя сувязі з Акадэміяй мастацтваў у Пецярбургу. Лепшыя яе выпускнікі атрымлівалі права на працяг навучання ў Акадэміі. На вучобу накіроўвалі за казённы кошт. ГІры гэтым кожны шчасліўчык даваў падпіску, што пасля заканчэння вучобы адпрацуе ва універсітэце агавораны тэрмін. Рабілася гэта для таго, каб высокапрафесійныя мастакі, падрыхтаваныя ў Акадэміі, маглі папоўніць выкладчыцкі састаў мастацкай школы.
    Як трапіў Валенцій у Пецярбург, відаць з даволі аб’ёмнай — 34 лісты — справы «Аб накіраванні студэнта Віленскага універсітэта Валенція Ваньковіча ў Пецярбург для набыцця дасканаласці ў жывапісным мастацтве», што зберагаецца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы. Прыцягвае ўвагу «Выпіска з пасяджэння аддзялення літаратуры і прыгожых мастацтваў» ад 25 студзеня 1824 года. Паводле яе, Рустэм выступіў з прапановай хадайнічаць перад Саветам Віленскага універсітэта, каб Ваньковіча, «які атрымаў на аддзяленні ўзнагароду, устаноўленую прадпісаннямі, і ўжо быў рэкамендаваны ў падарожжа для ўдасканалення ў абраным прадмеце», накіраваць у акадэмію. Патрэбныя дакументы, пасля іх афармлення, і былі перададзены ў Савет. Той, у сваю чаргу, 17 лютага 1824 года хадайніцтва падтрымаў.
    Апошняе слова заставалася за папячыцелем Віленскай навучальнай акругі. Але Навасільцаў быў заняты справай куды больш важнай, чым накіраванне на вучобу Ваньковіча. Паліцыя выйшла на след філаматаў і цяпер займалася расследаваннем іх дзейнасці. Прыцягнулі да работы і Навасільцава. Як настырны службіст, цалкам адданы цару, ён займаўся гэтым не толькі па абавязку службы, а і сам гарэў жаданнем як мага суровей пакараць віноўных. I чым суровей, тым лепш.
    140
    А што філаматы вінаваты перад гасударам і Расіяй, ён не сумняваўся і вальнадумства не жадаў цярпець.
    Пасля атрымання хадайніцтва, Навасільцаў хугчэй за ўсё зацікавіўся Ваньковічам і, не спадзеючыся толькі за свае магчымасці, загадаў пільней прасачыць яго біяграфію. Ды на Валенція ніякага кампрамату не знайшлі. Ён, хоць і сябраваў з асобнымі з тых, каго збіраліся аб’явіць злачынцамі, прамога дачынення да іх дзейнасці не меў. Увогуле, быў з людзей, якія звычайна прысвячаюць сябе нейкаму аднаму занятку, у дадзеным выпадку мастацтву. Астатняе іх асабліва не цікавіць. He надта збіраюцца яны разбірацца і ў палітычных варунках.
    Дазвол на выезд Навасільцаў падпісаў толькі 12 лісталада 1824 года. Ваньковічу пры гэтым на дарогу выдзелілі 200 рублёў і ўзялі з яго падпіску, што пасля заканчэння вучобы адпрацуе ва універсітэце шэсць гадоў. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што неабходнасць у такой адпрацоўцы адпала. Разгром паўстання 1831 года занепакоіў улады, што сярод студэнтаў Віленскай навучальнай акругі з кожным годам мацнеюць рэвалюцыйныя настроі. Таму вырашылі абясшкодзіць асяродкі такой «заразы». У іх лік трапілі як сам універсітэт, так і мастацкая школа, іх зачынілі ў 1832 годзе.
    Перш чым ехаць у сталіцу, Ваньковіч наведаў родных і блізкіх. Адпачываў каля двух месяцаў. Пажыў у Сляпянцы, бываў у Мінску. Толькі ў сярэдзіне студзеня 1825 года выехаў у Пецярбург. Да заняткаў прыступіў не раней канца таго ж месяца. Залічылі Валенція адразу на старэйшы курс натурнага класа, мінуючы тым самым гіпсавы клас, які быў падрыхтоўчым.
    Адным з непасрэдных настаўнікаў стаў акадэмік А. Ягораў. Як не дзіўна, паспрыяў гэтаму сам Навасільцаў, які ў накіраванні яго на вучобу ў акадэмію зрабіў удакладненне: «аддаць Ваньковіча кіраўніцтву п. акадэміка Ягорава».
    На першы погляд, Навасільцаў клапаціўся, каб Ваньковіч мог атрымаць як мага лепшую падрыхтоўку. У чымсьці так, бо папячыцель акругі не хацеў, каб казённыя грошы прапалі дарма. Але ў цэлым прычына падобнай просьбы ўсё ж у іншым. Навасільцаў непа
    141
    коіўся, каб у сталіцы Валенцій не трапіў пад благі ўплыў, а, на яго думку, такому ўплыву зза свайго вялікага аўтарытэта і мог перашкодзіць Ягораў.
    Падставы ў Навасільцава для трывогі былі: акадэмія, як і любая творчая ўстанова, без вальнадумства не абыходзілася. Аднаго не ведаў Навасільцаў: Ягораў, а таксама яго аднадумцы А. Іваноў, В. Шабуеў якраз належалі да той прагрэсіўна настроенай часткі выкладчыкаў, якія супрацьстаялі намаганням тагачаснага прэзідэнта Акадэміі А. Аленіна, які ўзначаліў гэтую вышэйшую навучальную ўстанову ў 1817 годзе (з’яўляўся прэзідэнтам да 1843га), ператварыць яе ў асяродак ярка выражанага афіцыйнага кірунку.
    Аленін настойліва і ўпарта змагаўся з ідэямі асветніцтва, якія панавалі ў акадэміі да яго прыходу. Жаданых вынікаў у многім дасягнуў, калі ў 1829 годзе, дзякуючы яго намаганням, Акадэмія перайшла ў непасрэднае пад