• Газеты, часопісы і г.д.
  • Элегіі забытых дарог Гістарычныя нарысы, эсэ Алесь Марціновіч

    Элегіі забытых дарог

    Гістарычныя нарысы, эсэ
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 544с.
    Мінск 2001
    306.65 МБ
     выехаў у Францыю. Дала знаць хвароба, падштурхнула на выезд і неразуменне яго з боку мясцовых улад. Дый з такім талентам станавілася цесна ў правінцыйным горадзе, няхай і ў блізкім, але адным і тым асяродку, што не спрыяла ўдасканаленню майстэрства. Неабходны былі новыя сустрэчы, новае творчае дыханне.
    На чужыне, аднак, працавалася не так плённа, як дома. Каб упісацца ў новае асяроддзе, патрэбен быў час. А часу і не ставала — прагрэсіравалі сухоты. Ды яшчэ мацней пачаў браць у свае ціскі містыцызм. Хоць цяпер, калі сілы на зыходзе, і апраўданы, зразумелы. Часцей думалася аб немінучым канцы і ўсё больш хацелася разабрацца, а ці ёсць нешта там, у вечнасці, куды рана ці позна давядзецца трапіць кожнаму.
    Пад уплывам містычных ідэй у 1841 годзе Ваньковіч напісаў «Апафеоз Напалеона». Але яго пэндзлем штурхаў не проста містыцызм, а канкрэтнае праяўленне гэтага кірунку — так званае «напалеонаўшчызна». Такая секта ўзнікла каля 1820 года, а карані яе ў Беластоку і Пскове. Прыхільнікі ярка выражанага фанатызму ўспрымалі Напалеона Богам. Яны сцвярджалі, што ў той час, калі французскі імператар пацярпеў сваё канчатковае паражэнне, на расійскім небе з’явілася зорка, якая ўпершыню ўспыхнула пры нараджэнні Хрыста.
    Падзяляючы падобнае сцвярджэнне, Ваньковіч і намаляваў Напалеона з лаўровым вянком на галаве. Імператар, шырока расставіўшы рукі, узняў іх угару. Левая яго нага зрушана ўперад, правая — адстаўлена назад. Напалеон быццам збіраецца ўзляцець, узняцца на нябёсы. Тым самым Ваньковіч Напалеона паэтызаваў, успрымаў вызваліцелем сваёй Айчыны. I гэта было
    153
    яго права бачыць заваёўніка менавіта так, а не інакш. Але карціна не ўдалася. У ёй прысутнічае шмат штучнага, зададзенага.
    He стала Ваньковіча 12 мая 1842 года. Яго пахавалі на могілках СенСевярын у Парыжы. Праз некаторы час на магіле з’явілася даволі сціплая, традыцыйная пірамідка. А з творчай спадчынай лёс распарадзіўся так, што многае з напісанага страчана і, відаць, назаўсёды — шмат твораў згарэла ў час паўстання 1863 года, а што ўдалося ўратаваць, не вытрымала агню дзвюх вялікіх войнаў — першай і другой сусветнай.
    Асобныя ж творы Ваньковіча захоўваюцца ў Парыжы («Дзева Марыя Вастрабрамская» ўпрыгожвае касцёл Севярына), у музеях Варшавы, Вільні, Кракава, Пецярбурга, Турына, у прыватных калекцыях. Ёсць яны і на Беларусі, але толькі ў копіях, ніводнага арыгінала. Праўда, у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі выяўлены невялікі партрэт кагосьці з членаў сям’і Манюшкаў. Выказваецца меркаванне, што твор можа належаць пэндзлю Ваньковіча. Аднак пэўнасці няма.
    А пакуль супрацоўнікі музея рупяцца, каб хутчэй расчыніў свае дзверы яшчэ адзін — «Дом Ваньковічаў. Мастацтва і культура першай паловы XIX стагоддзя». Ён будзе размешчаны ў тым доме, у якім некалі знаходзілася мінская майстэрня Валенція. Цяпер вядуцца рэстаўрацыйныя работы, узнаўляецца інтэр’ер пакояў, набываецца для іх старая мэбля, прадметы ўжытку — таго, што належала Валенцію і яго стрыечнаму брату Эдварду, няма даўно.
    Паступова сплочваецца доўг аднаму з самых выдатных беларускіх мастакоў XIX стагоддзя. Чакае сваёй рэстаўрацыі яго сляпянскае жытло, цяпер дом па вуліцы Парніковай у Мінску. А калі гэта ўсё будзе здзейснена, дык і сапраўды Валенцій Ваньковіч вернецца ў Мінск назаўсёды. Вернецца на Беларусь. I з’явіцца нібы на тым белым кані, што сніўся яму ў Пецярбургу, на зялёнааксамітным лузе.
    
    НА УСХОДЗЕ — ЯК ДОМА
    АЛЯКСАНДР ХОДЗЬКА
    Да адплыцця парахода заставалася некалькі хвілін. Абодва разумелі, што надышла пара развітвацца і абодва адцягвалі, як маглі, гэтае імгненне, бо былі ўпэўнены, што калінебудзь яшчэ наўрад ці давядзецца пабачыцца. Ва ўсякім разе тут, на расійскай зямлі. Таму і хацелася, як мага больш пабыць разам. Ужо і не гаварылі, а толькі пазіралі адзін на аднаго. Кожны цяпер быў са сваімі, аднаму яму вядомымі развагамі, але кожны адначасова думаў і пра сябра. Старэйшы аб тым — ці малодшаму апраўдаць яго спадзяванні, стаць вядомым паэтам, бо задаткі, у чым ён даўно ўпэўніўся, у яго ёсць, талентам не абыдзены... Малодшы, не сумняваючыся — старэйшага чакае вялікая будучыня, бо і цяпер ён паспеў заявіць аб сабе ярка, непаўторна, усё ж непакоіўся, а як будзе яму пісацца ў далечыні ад Радзімы, на чужыне, бо і з уласнага вопыту ведаў, што паэту важна нязменна адчуваць прысутнасць асяроддзя, у якое ўжыўся і якое ўбіраеш у сябе кожнай клеткай.
    Маўчанне парушыў старэйшы. Усміхнуўся стрымана, бо як ні стараўся перасіліць сябе, вочы набрынялі здрадлівай вільгаццю:
    — Ну, саколе, бывай!
    Малодшы таксама ўсміхнуўся, але больш адкрыта. Ды не таму, што лепш валодаў сабой, а наадварот гатовы быў расплакацца і гэтай знешняй бадзёрасцю
    155
    імкнуўся паказаць, што трымаецца годна, як і належыць мужчыне:
    — Бывай, арол!
    Гэтыя пажаданні адзін аднаму прагучалі ці не адначасова — прынамсі, так падавалася кожнаму пазней, калі з’явілася магчымасць многае абдумаць і перадумаць.
    Моцна абняліся.
    Старэйшы пачаў падымацца па трапе. Ішоў таропка, не азіраючыся.
    Малодшы моўчкі глядзеў услед, з вялікай цяжкасцю пераадольваючы жаданне аклікнуць старэйшага, каб развітацца яшчэ раз, зірнуць яму ў вочы, можа, апошні раз зірнуць... Але маўчаў, не хацеў падацца ў вачах старэйшага сентыментальным.
    А той усё ж не стрымаўся, дазволіў сабе азірнуцца. Азірнуўся, прыязна ўсміхнуўся, памахаў рукой. А малодшы толькі і чакаў гэтага. I ўжо не саромеўся слёз. Скрозь павалоку, якая засціла вочы, ён узіраўся і ўзіраўся ў спіну старэйшага, пакуль той не падняўся на палубу, павярнуўся.
    — Адаме, Адаме...— шаптаў малодшы. I цяжка сказаць, рабіў ён гэта ўслых ці прамаўляў толькі вуснамі — сам, калі вяртаўся дамоў, ніяк не мог успомніць,— Адаме, Адаме...
    Так развіталіся 14 мая 1829 года Адам Міцкевіч і Аляксандр Ходзька.
    У гэты дзень ад Пецярбургскай гавані адпраўляўся параход, на якім Міцкевіч накіроўваўся ў эміграцыю. I хоць у яго ў сталіцы было шмат сяброў, не захацеў, каб яны прыйшлі на прыстань. 3 усімі развітаўся загадзя. I з усіх зрабіў выключэнне Ходзьку — малавядомаму тады і значна маладзейшаму за яго студэнту, з якім, нягледзячы на гэта, падтрымліваў цесныя стасункі. Ходзька праводзіў Міцкевіча не толькі на прыстань. Ён сеў разам з ім на параход і плыў да Кранштата. Там сябры, калі каманда перад доўгай дарогай упарадкавала свае справы, змаглі яшчэ пагаманіць на прычале, пакуль гудок не апавясціў, што трэба развітвацца...
    Дык хто ж ён, гэты на той час малады чалавек, з кім так цяжка было развітвацца Міцкевічу, выязджаючы ў эміграцыю?
    156
    Аляксандр Ходзька
    Аляксандр Ходзька нарадзіўся 30 жніўня 1804 года ў родавым маёнтку Ходзькаў Крывічы (цяпер гарадскі пасёлак Мядзельскага раёна. Як і іншыя дзеці ў сям’і Яна Ходзькі (Барэйкі), дома атрымаў добрую адукацыю. Працягваў вучобу ў Віленскай гімназіі.
    Апеку над Алесем, як звалі яго ўсе блізкія, узяў Тамаш Зан. Ён з’яўляўся добрым знаёмым яго бацькі. Розніца ва ўзросце (Ян Ходзька нарадзіўся 24 чэрвеня 1777 года, Тамаш Зан — 21 снежня 1796га) не пе
    157
    рашкаджала ім падтрымліваць сяброўскія адносіны. Спрыяла гэтаму і тое, што Ходзькабацька з’яўляўся прыхільнікам памяркоўнаасветніцкіх поглядаў, дбаў аб асвеце народа, а гэтыя ідэі былі блізкія і Зану. Ходзькастарэйшы падтрымліваў сувязь з філаматамі, за што ў 1824 годзе быў зняволены за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў, да 1834 года знаходзіўся ў высылцы на Урале. Напісаў на польскай мове некалькі п’ес, аповесці <Пан Ян са Свіслачы», «Брат і сястра», шэраг успамінаў і артыкулаў па гісторыі Міншчыны.
    Школа, якую прайшоў Аляксандр Ходзька пад кіраўніцтвам свайго старэйшага сябра (а ў іх з Занам у хуткім часе сталі менавіта такія стасункі), дала добрыя вынікі, калі Ходзька ў 1820 годзе паступіў на філалагічны факультэт Віленскага універсітэта, у якім на той час ужо дзейнічала Таварыства філаматаў. Пра гэтае тайнае згуртаванне будучы вучнем гімназіі ён не чуў — філаматы прытрымліваліся строгай канспірацыі і да пары не пасвячалі ў свае планы нават тых, каму цалкам давяралі. Але Зан шмат расказваў свайму вучню аб неабходнасці як мага лепшага авалодвання ведамі, дбаць аб асвеце народа.
    Стаўшы філаматам, Ходзька і зразумеў, што Зан па сутнасці далучаў яго да праграмы таварыства. Цяпер жа, уступіўшы ў яго, хутка стаў там сваім чалавекам. А паколькі Зан карыстаўся вялікім аўтарытэтам і да яго меркаванняў заўсёды прыслухоўваліся, а яшчэ ён адказваў за агітацыйную работу сярод моладзі, праз некаторы час Ходзька заняў, калі можна так сказаць, кіруючую пасаду ў адным з шасці саюзаў таварыства — стаў сакратаром Блакітнага саюза, які апекаваў Ян Чачот.
    Яшчэ ў гімназіі Ходзька пачаў пісаць вершы. Ва універсітэце, дзе многія філаматы захапляліся літаратурай, а некаторыя і друкаваліся, цяга да паэзіі ў яго павялічылася. Гэтаму спрыяла і знаёмства з Міцкевічам і Юльянам Славацкім, у якіх Ходзька адразу ўбачыў аўтарытэтных творчых настаўнікаў. Якраз да гэтага часу адносяцца яго першыя публікацыі ў віленскіх выданнях.
    Звычайна, перш чым прапанаваць нешта ў друк, даваў пачытаць Міцкевічу і Славацкаму. Яны, хоць і з’яўляліся строгімі суддзямі, ухвалілі рамантычную
    158
    скіраванасць паэзіі Ходзькі. Асабліва высокай думкі аб напісаным ім прытрымліваўся Міцкевіч. Спадабалася яму і Ходзькава балада «Маліны», у аснову якой малады паэт паклаў народную песню, з якой запомніў усяго адзін радок: «Грай, пастушку, грай...» А вось сюжэт — цалкам. А расказвалася ў той песні пра тое, як, дзякуючы звычайнай дудцы пастушка ўдалося раскрыць злачынства, у час якога адна сястра забіла другую, каб стаць жонкай пана. Прайіплі гады і тая, якая стала пані, пачула сынава гранне на дудцы, зрэзанай у лесе там, дзе і адбылося забойства. Дудка расказала ўсё:
    Спалатнела маці: ой!
    I абмякла ўся: што з ёй? За хвіліны дзве сканала. Нават слова не сказала Дзеткам дарагім.
    (Тут і далей пераклад Кастуся Цвіркі)
    ГІрачытаў Ходзька баладу і Славацкаму. Той таксама пахваліў яе, а пазней паклаў у аснову сваёй драмы «Балядына».
    А тым часам над філаматамі і іх прадаўжальнікамі філарэтамі згусціліся хмары. Трапіў восенню 1823 года ў базыльянскія муры і Ходзька. Трымаўся мужна. На следстве ні ў чым не прызнаваўся і нікога не выдаваў. Гэта яшчэ больш узняло яго аўтарытэт сярод таварышаў.
    Знаходжанне ў турме зацягнулася да вясны 1824га. Сябры па рэвалюцыйнай барацьбе, а цяпер па ня шчасці, як маглі, падтрымлівалі адзін аднаго. А калі ў камерах збіралася па некалькі чалавек, каб было не так сумна, арганізоўвалі розныя імправізацыі. У час адной з іх Міцкевіч в